Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 12:54, реферат

Описание работы

Я выбрала, менавіта, гэтую тэму, бо яна акуальная і карыстная для кожнага чалавека. Кожны з нас павінен ведаць вытокі, як паходжання людзей, так і з’яўлення кніг у нашым свеце. Кніга — лепшы сябар. І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя, акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі... Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі? Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў. Кніга - лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс. А кніга - гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў. Таму мы павінны быць удзячны тым культурным дзеячам, якія жылі да нас, і якія распачалі такую справу, як кнігадрукаванне.

Файлы: 1 файл

Паслядоўнікам Ф.docx

— 32.09 Кб (Скачать файл)

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны  педагагічны ўніверсітэт імя  Максіма Танка”

 

 

 

 

 

 

 

Кнігадрукаванне: Ф. Скарына  і яго паслядоўнікі

Рэферат па Гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                          Выканала:

                                                                           Спічонак Таццяна Сяргееўна

                                                                           Студэнтка I курса 11групы

                                                                          Факультэта СПТ

                                                                          Выкладчык:

                                                                           Рацько А. Ф.

 

Мінск, 2012

Уводзіны

Я выбрала, менавіта, гэтую тэму, бо яна акуальная  і карыстная для кожнага чалавека. Кожны з нас павінен ведаць вытокі, як паходжання людзей, так і  з’яўлення кніг у нашым свеце. Кніга — лепшы сябар. І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя, акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі... Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі? Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў. Кніга - лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс. А кніга - гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў. Таму мы павінны быць удзячны тым культурным дзеячам, якія жылі да нас, і якія распачалі такую справу, як кнігадрукаванне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Францыск Скарына ( каля 1490 - 1551)

Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, відаць, у Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507 –1511 гг. , на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. атрымаў у Падуанскім універсітэце ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў пераклаў на мову, набліжаную да мовы беларускага пісьменства, а ў 1517-1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам "Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению". Вярнуўшыся не пазней 1521 г. на радзіму, Скарына стварыў у Вільні новае выдавецтва, абсталяваў у доме Бабіча друкарню, пракаменціраваў і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульным загалоўкам "Малая падарожная кніжка" (каля 1522 г.), дзе аб’яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік (уключае "Святцы" і Пасхалію са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе); у 1525 г. апублікаваў "Апостал".

Адначасова Скарына служыў сакратаром і ўрачом у віленскага біскупа, разам з братам Іванам займаўся камерцыйнымі справамі. Даследчыкі (А.В.Флароўскі, І.І.Первольф) лічаць, што ў канцы 1520-х гадоў Скарына наведаў Маскву, дзе спрабаваў зацікавіць рускі ўрад кнігавыдавецкай справай. У 1530 г. па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гагенцолерна наведаў Кёнігсберг, у сярэдзіне 1530 г. вярнуўся ў Вільню. Каля 1535 г. выехаў у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам; там і памёр, пакінуўшы спадчыну сыну Сімяону.

Скарына ажыццявіў першае ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры навукова-рэнесансавае выданне Бібліі, якую ён разглядаў як вынік шматвяковага духоўнага вопыту чалавецтва, крыніцу мудрасці, навукі, тэарэтычнай і практычнай (маральнай) філасофіі. Асветніцкай дзейнасці Скарыны папярэднічала шматвяковае развіццё старажытнарускай і старабеларускай культур, якія праз Біблію, творы "айцоў" царквы, перакладную і арыгінальную літаратуру і фальклор успрынялі здабыткі антычнай і сярэдневяковай думкі і мастацкай творчасці. Светапогляд папярэднікаў Скарыны - хрысціянскіх асветнікаў - складаўся пад уплывам хрысціянскай філасофіі з яе пастулатам духоўна-боскай сутнасці (субстанцыі) быцця, на аснове стыхійна-рэалістычнага фальклорнага ўяўлення пра жыццё як адвечную барацьбу святла і цемры, дабра і зла, праўды і несправядлівасці.

 Арыгінальнасць Скарыны як пісьменніка і мысліцеля абумоўлена гэтай айчыннай літаратурна-філасофскай традыцыяй, яго асабістым талентам і самаахвярнасцю. Засвоіўшы дасягненні культуры Адраджэння, ён узняў духоўныя здабыткі свайго народа на больш высокую ступень, надаў Адраджэнню нацыянальна своеасаблівы характар.

Скарына - пачынальнік папулярных у 16-17 ст. жанраў беларускай літаратуры: прадмоў, пасляслоўяў, публіцыстыкі, акафіста, сілабічнай паэзіі. Прадмова ўзнікла ў сярэдневяковай літаратуры і прыжылася ў айчыннай пісьменнасці 10-14 ст. Аднак самастойнае значэнне яна набыла з развіццём кнігадрукавання і ростам аўтарскага самаўсведамлення. Скарына добра ведаў "прадмоўніцкую" традыцыю заходнееўрапейскіх і славянскіх літаратур, увёў гэты жанр у шырокі ўжытак, надаў яму філасофска-асветніцкі, навучальна-дыдактычны і маральна-этычны змест. Ён адмовіўся ад сярэдневяковых ананімна-этыкетных прадмоў, яскрава раскрыўся ў прадмовах як творчая асоба - пісьменнік, перакладчык, філосаф і вучоны. Ён не любіў аднастайнасці, шукаў варыянты сваіх прадмоў, называючы іх то "предъсловиями", то "сказаниями" або зусім па-сучаснаму - "предмовами".

Скарына развіваў хрысціянскую дыялектыку ўзаемапераходу процілегласцей - малога і вялікага, нізкага і высокага. Той, хто непрыкметны "ў свеце гэтым", падымаецца на вышыню сваім духоўным подзвігам. Катэгорыя ўзнёслага паслужыла Скарыне для апалогіі розуму, мудрасці, культуры, духоўнасці, бо яны паднімаюць дух і душу чалавека да нябеснай вышыні. Сустракаюцца ў Скарыны агідныя або камічныя "планы" хутчэй напышлівага, чым узнёслага, асабліва калі гутарка ідзе "о повышении безумного и раба" - недалёкага чалавека, нявольніка сваей або чужой непрасветленай волі.

Катэгорыя трагічнага ў творах Скарыны  выяўлена пераважна сюжэтна як жыццёвая сітуацыя "бедаў і немачы". Паводле  хрысціянскіх ідэалаў, спасціжэнне  трагічнасці зямнога жыцця - адна з прыкмет мудрасці. Галоўным матывам  выдання кнігі "Іоў" на роднай мове Скарына называў сваё веданне  таго, што "ест найвышшая мудрость розмышление смерти" і пакутлівы  шлях да духоўнай вышыні. Паняцце камічнага, як процілеглае трагічнаму, і не выявілася ў літаратурнай спадчыне Скарыны, і ў гэтым нельга не заўважыць хрысціянскі рыгарызм пісьменніка.

Скарына быў добра знаёмы з антычнымі  філасофска-этычнымі канцэпцыямі вышэйшага  дабра, напр. з арыстоцелеўскай, эпікурэйскай, стаічнай і інш. Аднак ён не прымаў этычнай канцэпцыі эпікурэізму, спрабаваў сінтэзаваць хрысціянскія маральныя нормы з маральнымі прынцыпамі арыстоцелізму і памяркоўнага стаіцызму. Ён адзначыў дыялектычны  характар разважанняў Саламона, у  якіх адлюстравана супярэчлівасць маральнай  свядомасці і паводзін чалавека ў  рэальным жыцці, разнастайнасць жыццёвых пазіцый, складанасць быцця чалавека, што не ўкладваецца ў дагматычную  схему пэўнай этычнай канцэпцыі.

Скарына з разуменнем ставіўся да рэальнай, зямной маралі людзей і ўсё  ж маральным ідэалам лічыў  гуманістычна мадэрнізаваную хрысціянскую этычную канцэпцыю жыцця. Для Скарыны вышэйшае дабро - інтэлектуальна насычанае, маральна дасканалае і грамадска карыснае жыццё. Служэнне Богу праяўляецца праз служэнне людзям і "паспалітаму добраму". У цэнтры ўвагі Скарыны духоўны свет чалавека, яго каштоўнасці, ідэалы, прызначэнне. "Да совершен будет человек божий, - пастуліруе ён, - и на всяко дело добро уготован, яко святый апостол Павел пишеть. И сего ради святые писма уставлена суть к нашему навчению, исправлению, духовному и телесному, различными обычаи".

 Скарыне ўласцівы яскрава  выяўлены інтэлектуалізм, погляд  на пазнанне як на адну з  істотных функцый духоўнай прыроды  чалавека. У аснове яго этычнай  канцэпцыі думка пра неабходнасць  пастаяннага ўдасканалення чалавечай  прыроды, ад якога залежыць  дасканаласць грамадскага жыцця.  Скарына сцвярджаў ідэал мыслячага,  інтэлектуальна накіраванага чалавека. Інтэлектуальныя і маральныя  дабрачыннасці ён трактаваў як  набытыя, як функцыю актыўнай  разумна-пазнавальнай і грамадска-практычнай  дзейнасці чалавека. Ён услаўляў людзей, якія імкнуліся да пазнання і аддавалі перавагу асалодзе духа перад усімі іншымі асалодамі, напр., цар Саламон, які "не просил еси собе дней многых, ни богатества", а "мудрости и разума" цара Пталамея ІІ Філадэльфа, уладальніка Александрыйскай бібліятэкі, у якой было, паводле Скарыны, больш за 40 тыс. кніг. "Таковый убо был милосник науки и мудрости, иже болей избрал оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою, нежели во тленных великих царских сокровищах". Імкненне да інтэлектуальна-творчага самавыяўлення Скарына лічыў адной з найлепшых дабрачыннасцей чалавека.

Новыя прававыя ідэі, якія прапаведаваў Скарына, найбольш поўна адлюстраваны ў Статуце  Вялікага княства Літоўскага 1529 г. Ідэя патрыятызму, заснаванага не на канфесійнай або этнічнай, а на геаграфічнай і дзяржаўнай палітычнай прыкмеце, адлюстравана ў 3-м артыкуле 3-га раздзела гэтага Статута, дзяржаўны суверэнітэт замацаваны ў 1-м жа артыкуле таго ж раздзела. Скарына прытрымліваўся ідэі вяршэнства народа ў дзяржаве і праватворчасці, што значна апярэджвала свой час і не адпавядала тагачаснай рэчаіснасці, але ўплывала на будучае заканадаўства. Ужо 2-і Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. змяшчаў норму, у якой сцвярджалася, што гасудар абавязваўся ахоўваць усе слаі насельніцтва, у т.л. простых ("паспалітых") людзей, "пры свабодах і вольнастях хрестиянских", хоць на практыцы такая норма не выконвалася і простыя людзі палітычнымі правамі ў феадальнай дзяржаве не карысталіся. Абвяшчаючы новыя ідэі аб заканадаўстве, Скарына лічыў неабходным, каб закон быў "почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный подлуг прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный не имея в собе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный". У гэтым запісе цэлы комплекс прававых прынцыпаў, заснаваных на тэорыі натуральнага права. Само абвяшчэнне ідэі добрапрыстойнасці і справядлівасці права змяшчала крытыку феадальнага права, якое не было ні добрапрыстойным, ні справядлівым у адносінах да простых людзей. Закон павінен быць годным для выканання, карысным для насельніцтва і адпавядаць звычаям, часу і месцу. Скарына абвяргаў дамаганні духавенства на пашырэнне норм рымскага ці візантыйскага права або чужых насельніцтву норм польскага ці нямецкага права. Гэтыя ідэі аб прыярытэце мясцовага права, заснаванага на звычаёвым праве і судова-адміністрацыйнай практыцы, а таксама аб адзінстве права для ўсіх людзей упершыню адлюстраваны ў Статуце 1529 г. Абвяшчэнне ў Статуце роўнасці для ўсіх людзей перад законам, аднак, не азначала рэальнай роўнасці, паколькі самі законы не былі роўнымі для розных класаў і саслоўяў. Цікавыя погляды Скарыны на класіфікацыю права. Паводле Скарыны, натуральнае права ўласціва кожнаму чалавеку ў роўнай ступені і кожны ім надзелены ад нараджэння. Пісанае ж права ён падзяляў на боскае, царкоўнае і земскае. Боскае і царкоўнае права ён ставіў на другое месца пасля натуральнага. Пастаноўка на першае месца натуральнага права перад Бібліяй і кананічным правам сведчыць пра гуманістычныя погляды Скарыны і яго вальнадумства. У перыяд феадалізму тэорыя натуральнага права была ідэйнай зброяй, накіраванай супраць саслоўнай няроўнасці.

У земскім праве Скарына у залежнасці ад грамадскіх адносін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі, вылучаў: паспалітае права, якое ўключала ў сябе нормы цывільнага і сямейнага права; міжнароднае, дзяржаўнае і крымінальнае, ваеннае ("рицерскае"), гарадское ("мескае") і гандлёвае права. Такі падзел права ў значнай ступені спрыяў развіццю прававой тэорыі, якая набыла закончанае выяўленне толькі ў 19 ст. Прапанаваная Скарынай класіфікацыя была выкарыстана пры падрыхтоўцы Статута 1529. Глыбокі тэарэтычны і практычны сэнс мела размежаванне земскага права з боскім і царкоўным, таму што не прызнаваліся дамаганні духавенства на кіраўніцтва заканатворчасцю і судовай практыкай. Выказваўся Скарына і па адным з найбольш важных пытанняў крымінальнага права - аб мэце пакарання. На яго думку, мэта крымінальнага пакарання - застрашванне злачынцы і адначасова папярэджанне іншым асобам, здольным на злачынства.

Скарына быў не толькі вучоным-прававедам, але і юрыстам-практыкам. Ён неаднаразова выступаў у судах як абаронца асабістых  інтарэсаў і інтарэсаў сваіх  блізкіх. Так, у пач. 1530-х гадоў  ён выступаў як уладальнік спадчыны сваёй  жонкі ў Віленскім судзе, потым у судзе віленскага біскупа і ў велікакняжацкім судзе. З мэтай абароны ад праследаванняў розных суцяжнікаў Скарына атрымаў у 1532 спецыяльны прывілей, паводле якога вызваляўся ад юрысдыкцыі ўсіх мясцовых судоў і ўсе абвінавачванні і іскі супраць яго маглі прад’яўляцца толькі ў велікакняжацкі суд. Аналіз асноўных дзяржаўна-прававых ідэй Скарыны сведчыць аб яго рэнесансава-гуманістычных поглядах і аб значным укладзе, які ён зрабіў у беларускую прававую навуку, асабліва ў тэорыю дзяржавы і права. Супастаўленне яго прававых ідэй са зместам Статута 1529 дазваляе прыйсці да высновы пра яго магчымы ўдзел у распрацоўцы гэтага зводу законаў.

 

Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі старабеларускую друкаваную кнігу пад назвай “ Катэхізіс”, які ўяўляў сабой “навуку старажытную хрысціянскую ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай, у пытаннях і адказах сабраную”, а таксама кнігу “Апраўданнне грэшнага чалавека перад Богам” (абедзве кнігі на старабеларускай літаратурнай мове). Першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічала ў 1550 – 1570 гг. у Берасці пры падтрымцы магната Мікалая Радзівіла Чорнага, што з’яўляецца прыкладам мецэнацтва – ахвяравання грошай на развіццё культуры. Друкарня у Нясвіжы, таксама заснаваная на грошы гэтага мецэната, была па ліку трэцяй у ВКЛ (пасля скарынаўскай у Вільні і Берасцейскай).

У 1564 г. у Маскве рускі першадрукар Іван Фёдараў (І. Фёдаравіч, каля 1510 - 1583) і Пётр Мсціславец (ХVI ст.) выдалі кнігу “Апостал”, аднак з – за пераследу духавенства вымушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў1569 г. у Заблудаве (сучасная Польшча) выдалі  “Евангеліе  учітельное”. Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі надрукаваў на ўласныя сродкі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах “Евангелле”. У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў вададзены Статус ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэрыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу ХVII – ХVIII стст. Служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсхлднеславянскага насельніцтва. Менавіта па ёй навучыўся вялікі рускі вучоны Міхайла Ламаносаў. У 1631г. у друкарні  ў Куцейне вядоіы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваў “Буквар”.

Заснавальнікам падарожніцкай  літаратуры лічаць Мікалая Крыштофора, па мянушцы Сіротка, аднаго з прадстаўнікоў магнацкага роду Радзівілаў, сына Мікалая Радзівіла Чорнага. Такая мянушка з’явілася не таму, што ён быў сіратой. Калі Мікалай Крыштафор быў яшчэ немаўляткам,  яго бацькі, запрошаныя на ўрачыстасці ў каралеўскі палац. Выйшлі пагуляць, а дзіця,  пакінутае  ў пакоі, нечакана прачнулася і пачало плакаць. Кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст  узяў яго на рукі і супакойваў, называючы бедным сіроткам. Гэтая мянушка за ім і замацавалася. У 1601г. у Прусіі быў выдадзены падарожны дзённік Мікалая Крыштафора Радзівіла Сіроткі, напісаны ў час вандравання на Блізкі Усход у Святыя месцы ў Іерусалім. “Хаджэнні ” Сіроткі – першае у Беларусі навукова – папулярнае геаграфічнае выданне , адзіны да ХIХст. дакладны даведнік для жыхароў  Рэчы Паспалітай і Расіі. Цікава, што пасля вяртання з падарожжа М. К. Радзівіл Сіротка загадаў пабудаваць ў Міры (сучасная Гродзенская вобласць) касцёл, пры капанні катлавана для яго быў знойдзены шкілет маманта, выстаўлены потым для дэманстрацыі ў касцёле. Гэтая ідзея Сіроткі, верагодна, звязана з яго падарожжам у Егіпет, дзе ён зацікавіўся муміямі, якія хацеў, але не змог прывезці ў Беларусь.

Информация о работе Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі