Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 12:54, реферат
Я выбрала, менавіта, гэтую тэму, бо яна акуальная і карыстная для кожнага чалавека. Кожны з нас павінен ведаць вытокі, як паходжання людзей, так і з’яўлення кніг у нашым свеце. Кніга — лепшы сябар. І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя, акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі... Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі? Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў. Кніга - лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс. А кніга - гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў. Таму мы павінны быць удзячны тым культурным дзеячам, якія жылі да нас, і якія распачалі такую справу, як кнігадрукаванне.
Адметнай рысай культурнага жыцця з’яўлялася так званая публіцыстычная – грамадска-палітычная літаратура, у якой выказваліся думкі яе аўтараў наконт Рэфармацыі, уніяцтва і іншых падзей грамадскага жыцця. Да такой літаратуры належаць прадмовы Ф. Скарыны, “Дыяруш” (дзённік) Афанасія Філіповіча, “Трэнас” – літаратурны твор у форме плачу – Мяцелія Сматрыцкага, які стаў рэакцыяй на гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва і пагром праваслаўных цэркваў.
Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоўскі (1470? – каля 1533) – выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рыме, па замове папы рымскага ён піша на лацінскай мове сапраўдны “гімн Бацькаўшчыне” – сваю славутую паэму “Песня пра зубра”, прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуброў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта. Паэма была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні дзякуючы дапамозе Боны Сфорцы – маці Жыгімонта II Аўгуста.
Заключэнне
У выніку, я прыходжу да вываду што Ф. Скарына і яго паслядоўнікі вялікі ўклад унеслі ў развіццё кнігадрукавання і не толькі. Яны былі вельмі таленавітымі людзьмі, многа ведалі і былі зацікаўлены пазнаваць і адкрываць штосьці новае. Дзякуючы ім мы сёння можым трымаць у руках”вялікі скарб народа”. Кніга вядзе нас па таемных сцежках мінулага, на імклівым заркалёце імчыць у будучыню, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць.
Наша родная мова вельмі багатая, бо яна мае вялікі запас слоў - дзесяткі тысяч. Беларускую мову лічаць роднай каля васьмі мільёнаў чалавек. Большасць яе носьбітаў жыве на тэрыторыі Беларусі, але ведаюць нашу мову і далёка за яе межамі.
Беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай, на ёй выдаюцца газеты і часопісы, творы літаратуры, падручнікі, навуковыя артыкулы, працуюць тэатры, школы, вядуцца тэле - і радыёперадачы. Усім вядома, што мова - адзін з галоўных стрыжняў нацыі, тая духоўная тэрыторыя, на якой народ адчувае сябе моцным і стойкім. Але некаторыя беларусы саромеюцца размаўляць на роднай мове. Спачатку я абуралася: ды якія ж яны беларусы?! Але потым зразумела, што саромеюцца яны свайго няведання мовы, няўмення правільна і прыгожа гаварыць, а гэта зусім іншая справа…
Давайце ж вучыцца сваёй мове! Няхай льецца яна з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых з вамі размовах! І давайце чытаць кнігі, бо яны адзіныя пабуджаюць чалавека разважаць, выказваць свае думкі, знаёмяць яго з найцікавейшым ў жыцці!
Спіс выкарыстаных крыніц
Бельскі, А. І. Беларуская літаратура: ХI–ХХ стагоддзі. Дапам. для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ /А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменка. – 2-е выд. – Мінск, 2001. – 400с.
Верціхоўская, В. У. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: дапам. настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агуль
сярэдняй адукацыі, з бел. i рус. мовамі навучання / В. У. Верціхоўская, М. I . Верціхоўская. — Мінск : Аверсэв, 2006. —140 с.
Паноў, С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: 46 тэм для вывучэння / С. В. Паноў, М. С. Сташкевіч, Л. Я. Галечанка. – 6-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 415с.
Информация о работе Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі