Контрольная работа по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 16:52, контрольная работа

Описание работы

Эканоміка белаускіх зямель на рубяжы XVIII – XIX стст. мела выразны аграрны характар. Культура Беларусі развівалася ва ўмовах, калі самадзяржаўе праводзіла палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гг.) спыніла сваё існаванне анда з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 мільёнаў чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, аказаліся ў складзе Расійскай імперыі.

Содержание работы

1. Палітыка царызму пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
• Грамдска-палітычнае становішча ў Беларусі.
• Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель.
• Канфесійнае становішча і культурнае развіццё Беларусі.
• Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель.
• Саслоўная палітыка царскіх улад.
• Сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы царскіх улад.
2. Спосабы адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі.
• Першыя крокі расійскіх улад.
• Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і мясцовае кіраванне.
3. Беларусь у вайне 1812 года.
• Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.
• Баявыя дзеянні і супраціўленне французскім войскам.
• Завяршэнне і вынікі вайны.

Файлы: 1 файл

Контрольная по истории.doc

— 88.00 Кб (Скачать файл)

Установа Адукацыі

 “Брэсцкі дзяржаўны  універсітэт ім. А.С. Пушкіна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная праца №1

 

 

Па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

 

Студэнткі 1 курса «А» групы адукацыі завочнага навучання

 

Па спецыальнасці «Правазнаўства»

 

Дзегцяровай Алёны Сяргееўны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

225710 Брэстская вобласць, г. Пінск

Вул. Мінская, д. 4, кв. 1,

Тел: 80165-35-62-13

 

 

 

 

 

 

 

 

Брэст 2009 г.

План:

 

  1. Палітыка царызму пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
    • Грамдска-палітычнае становішча ў Беларусі.
    • Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель.
    • Канфесійнае становішча і культурнае развіццё Беларусі.
    • Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель.
    • Саслоўная палітыка царскіх улад.
    • Сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы царскіх улад.

 

  1. Спосабы адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі.
    • Першыя крокі расійскіх улад.
    • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і мясцовае кіраванне.
  1. Беларусь у вайне 1812 года.
    • Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.
    • Баявыя дзеянні і супраціўленне французскім войскам.
    • Завяршэнне і вынікі вайны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэма: Беларускія землі ў складзе Расійскай Імперыі

 

  1.  Палітыка царызму пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

 

Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі.

 

У канцы XVIII ст. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай лёсавырашальнай для Беларусі падзеяй стала ўключэнне яе зямель з насельніцтвам звыш 3 млн чалавек у склад Расійскай імперыі. Беларускія землі апынуліся ў складзе цэнтралізаванай, з моцнай вярхоўнай уладай Расійскай дзяржавы.

Традыцый папярэдняга палітычнага жыцця на Беларускіх землях ва ўмовах шляхцецкай анархіі ў Рэчы Паспалітай, каталіцкае веравызнанне мясцовай шляхты адрознівалі яе ад расійскага дваранства і прывялі да ўзнікнення супярэчнасцей. Частка шляхты не пажадала прынесці прысягу на вернасць Расіі. Справа дайшла да ўзброенага супрацьстаяння ў час шляхцецкага паўстання 1830 – 1831 гг. За аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Пасля яго аднаўлення царскі ўрад узяў курс на ўзмацненне сваіх пазіцый у беларускіх землях. Гэты курс рэалізоўваўся праз “разбор” шляхты, распаўсюджанне на тэрыторыю Беларусі расійскага заканадаўства і сістэмы адукацыі, абмежаванне ўплыву каталіцкай царквы.

 

Сацыяльна-эканамічнае  развіццё беларускіх зямель.

 

Эканоміка белаускіх  зямель на рубяжы XVIII – XIX стст. мела выразны аграрны характар. У сельскай гаспадарцы панавала буйное памешчацкае землеўладанне. Панская зямля знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян, якія выконвалі за гэта шэраг павіннасцей перад памешчыкамі. Прымусовая праца прыгонных сялян ужывалася на мануфактурах – прадпрыемствах, заснаваных на ручной правцы і яе падзеле. Мануфактуры ў асноўным размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, і вытворчасць на іх была скіравана на перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны. З узнікненнем першых фабрык, якія належалі мясцовым памешчыкам, у Беларусіпачаўся паступовы пераход ад ручной да машыннай вытворчасці.

Далучэнне Беларусі да Расіі  адбывалася, калі ў Расійскай імперыі  пачынаўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і зараджэння новых буржуазных адносін. Нарасталі сялянскія пратэсты супраць прыгону. У заходніх губернях сітуацыя ўскладнялася барацьбой хляхты за аднаўленне Рэчы Паспалітай. У гэтых ўмовах царскі ўрад пайшоў на рэформы, якія прадугледжвалі аслабленне прыгнёту славян. Адной з іх была рэформа П. Дз. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Вынікам гэтай рэформы з’явіліся адмовы ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш (грашовы аброк). Аднак памешчыцкія сяляне засталіся прыгоннымі, а памешчыцкая ўласнасць на зямлю захавалася.

 

Канфесійнае становішча і культурнае развіццё Беларусі.

 

На рубяжы XVIII – XIX стст. беларускае грамадства было шматканфесійным. Мясцовыя магнаты і шляхта ў большасці з’яўляліся прыхільнікамі каталіцкага веравызнання (канфесіі). Памешчыкі, якія атрымалі землі ў Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі, былі праваслаўнымі. Большасць беларускіх славян былі ўніятамі, а частка іх належала да праваслаўя. У Расійскай імперыі праваслаўная царква лела статус дзяржаўнай рэлігіі. Вернікі уніяцкай царквы ў Беларусі паступова далучаліся да Рускай праваслаўнай царквы. Царскі ўрад узяў курс на ўзмацненне праваслаўя.

Культура Беларусі развівалася  ва ўмовах, калі самадзяржаўе праводзіла палітыку адмаўлення самабытнасці і  адметнасці беларускага народа. Царскі ўрад лічыў беларускую мову дыялектам рускай ці польскай мовы. Значным дасягненнем у развіцці культуры Беларусі ў першай палове XIX ст. было ўзнікненне новага навуковага кірунку – беларусазнаўства. Гэтая навука пачала вывучэнне адметнасці і агульнасці беларусаў, іх узаемаадносін з суседзямі і ролі беларусаў у супольнасці народаў. Беларусазнаўства дазволіла паказаць, што беларускі этнас з’яўляецца самабытным і яму ўласцівы такія прыкметы, як арыгінальная культура, мова, самасвядомасць.

 

Администрацыйна-тэрытарыяльнае щладкаванне беларуских зямель.

 

Да пачатку XIX ст. беларускія землі з больш як трохмільённым насельніцтвам былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі. Яны падзяліліся на Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Віленскую і Гродзенскую губерні. Гэтыя губерні былі аб’яднаны ў два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да Расіі адышла Беласточчына, якая была ўключана пазней ў склад Гродзенскай губерні.

Першапачаткова царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі прававога становішча насельніцтва далучаных зямель. У якасці заканадаўства ў беларускіх губерняхпрацягваў дзейнічаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць працаваць у губернска-павятовай (начальнікаў губерняў) адміністрацыі. Але пасады губернатараў і асабліва генера-губернатараў (намеснікаў) займалі толькі чыноўнікі, якія верай і праўдай служылі самадзяржаўю.

 

Саслоўная палітыка царскіх  улад.

 

У сваёй саслоўнай  палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё  задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся маёнткі – памешчыцкія зелеўладанні з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, прадпрыемствамі і сялянамі. Клапоцячыся аб захаванні сваіх уладанняў, дваранства і духовенства ў Беларусі ў большасці сваёй адразу прысягнулі Кацярыне II. Ухіляліся ад прысягі толькі буйныя магнаты, якія мелі зямельныя ўладанні і займалі высокія пасады за мяжой.

Нягледзячы на лаяльныя у цэлым адносіны царскага ўрада  да пануючага саслоўя ў Беларусі, у шляхты ўсё ж заставаліся  прычыны для незадавальнення. Шляхта былога Вялікага княства Літоўскага марыла пра аднаўленне страчанай дзяржаўнасці.

Значная частка беларускага  сялянства ў 1770 – 1790-я гг. Станавілася  прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў. На тэрыторыі Беларусі расійская  імператрыца Кацярына II і імператар Павел I падправалі спадчыннае ўладанне больш за 200 тыс. Рэвізскіх (мужчынскіх) душ сялян. Да 15 тыс. душ атрымаў фаварыт імператрыцы Р.А. Пацёмкін, амаль 17 тыс. – генерал-фельдмаршал П.А. Румянцаў-Задунайскі, 12 тыс. – буйны чыноўнік С.Г. Зорыч.

Прававы і маёмасны стан дзяржаўных сялян, якіх перадавалі ў памешчыцкую ўласнасць, пагаршаўся. Новыя ўладальнікі маглі іх прадаваць, перасяліць у іншае месца, сяляне не мелі права скардзіцца на паноў, маёмасць іх не была абаронена. Прыгонніцтва ў Беларусі ўзмацнялася і пашыралася.

Царскі ўрад доўга не ўмешваўся ва ўзаемаадносіны сялян з прыватнымі ўладальнікамі, практычна аддаючы апошнім поўныя правы на працу, маёмасць і асобу селяніна. Таму ў нечым нязвыклым і нават сенсацыйным з’явіўся маніфест імператара Паўла I ад 5 красавіка 1797 г. аб трохдзённай паншчыне. Сяляне афіцыйна атрымалі права тры дні на тыдзень працаваць на сваіх памешчыкаў, а тры дні – на сябе і адпачываць у нядзелю. Аднак гэты маніфест, прыняты відавочна пад уплывам масавых сялянскіх хваляванняў 1796 – 1797 гг., ўто ахапілі акрамя некаторых расійскіх губерняў і Віцебшчыну, насіў хутчэй рэкамендацыйны характар і меў малое практычнае значэнне.

 

Сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы  царскіх улад.

 

Беларускія сяляне, як і іншыя  падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады  Расійскай імперыі перш за ўсё з пункту гледжання папаўнення даходаў казны. У Беларусі, замест раней існаваўшага падатку з кожнага двара, быў уведзены падушны падатак з кожнай душы мужчынскага насельніцтва. Першапачаткова па прычыне слабай плацежаздольнасці сялян ім некаторы час давалі льготы па выплаце падушных грошай. Але неўзабаве насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Больш за тое, дзяржаўныя падаткі збіраліся ў Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі (папяровымі грашыма), як гэта было ў рускіх губернях, а манетай, рэальны курс якой быў нашмат вышэйшы. Штогадовы падушны падатак у канцы XVIII ст. даходзіў да адного серабром. Акрамя яго існавалі ў залежнасці ад мясцовых умоў земскія, “грамадскі” і “мірскі” зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае).

У беларускіх губернях уводзілася невядомая  дагэтуль рэкруцкая павіннасць. Асоб мужчынскага полу – прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў сталі прызываць на 25-гадовую вайсковую службу ў расійскую армію па адным чалавеку ад пэўнай колькасці душ (з канца XVIII ст. – ад 200, з 1820г. – ад 125 душ мужчынскага полу).

У Беларусі скасоўвалася магдэбургскае  права (права на самакіраванне), а  на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся дя сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам.

Для яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аселасці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. На тэрыторыі дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. У сувязі з тым, што яўрэі мелі права займацца толькі гандлем і рамёствамі, яны пасяляліся пераважна ў гарадах і мястэчках, дзе ў XIX ст. складалі асноўнуюмасу гарадскога насельніцтва Беларусі. У 1860-я гг. На тэрыторыі пяці беларускіх губерняў пражывала 400 тыс. яўрэяў.

Каб перавесці расійскае  войска на самазабеспячэнне, міністр  А. А. Аракчэеў стварыў у 1810 г. на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета першае ваеннае пасяленне. Да жніўня 1818 г. ваенныя пасяленні ўзніклі ў шэрагу губерняў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Сялян вымушалі здымацца з абжытых месцаў і перасялялі ў Новарасійскі край, а ў іх мясцовасці размяшчалі салдат пяхотных палкоў. Вёскі разбураліся, а на іх месцы з’яўляліся роўныя, як салдацкі строй, вуліцы з аднолькавымі хатамі. У гэтых пасёлках устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай муштры, дробязная апека над сельскагаспадарчымі работамі і асабістым жыццём насельнікаў. Аднак стварэнне ваенных пасяленняў аказалася неэфектыўным. Салдаты былі не ў стане паспяхова сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.

Уключэнне Беларусі ў  агульнарасійскую гаспадарчую сістэму  вызначыла кірункі яе далейшай гаспадарчай спецылізацыі  на вытворчасці пэўнай прадукцыі.У хуткім часе ўзніклі новыя палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя мануфактуры. У Крычавебыла заснаванасуднаверф, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту. Павялічваліся пасяўныя плошчы, пераважна пад тэхнічныя культуры. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў падтрымліваўся адменай пошлінна іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыйскім моры, якія належалі Расіі.

Такім чынам, пасля ўваходжання  беларускіх зямель у склад Расійскай  імперыі царскі ўрад праводзіў палітыку іх збліжэння з рускімі рэгіёнамі і ўключэння ў агульнарасійскую гаспадарку.

 

2. Спосабы адраджэння  Вялікага княства Літоўскага  пад пратэктаратам Расіі.

 

Прешыя крокі расійскіх  улад.

 

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гг.) спыніла сваё існаванне анда з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 мільёнаў чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, аказаліся ў складзе Расійскай імперыі. Гэта падзея, несумненна, адбілася на эканамічным, грамадска-палітычным і культурным развіцці беларускага народа.

Уключэнне беларускіх зямель у склад цэнтралізаванай, з моцнай вярхоўнай уладай, дзяржавы прывяло  да пэўнай палітычнай стабілізацыі, якая паклала канец ваенным сутычкам на беларускіх тэрыторыях, феадальнай анархіі. Магнатам забаранялася ўтрымліваць прыватныя войскі, мець свае крэпасці.

Уцягванне Беларусі ў  агульрасійскую гаспадарчую сістэму  пашырыла рынак збыту прадуктаў  земляробства, садзейнічала пэўнай эканамічнай арыентацыі і спецыалізацыі.

Информация о работе Контрольная работа по "Истории"