Контрольная работа по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 16:52, контрольная работа

Описание работы

Эканоміка белаускіх зямель на рубяжы XVIII – XIX стст. мела выразны аграрны характар. Культура Беларусі развівалася ва ўмовах, калі самадзяржаўе праводзіла палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гг.) спыніла сваё існаванне анда з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 мільёнаў чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, аказаліся ў складзе Расійскай імперыі.

Содержание работы

1. Палітыка царызму пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
• Грамдска-палітычнае становішча ў Беларусі.
• Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель.
• Канфесійнае становішча і культурнае развіццё Беларусі.
• Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель.
• Саслоўная палітыка царскіх улад.
• Сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы царскіх улад.
2. Спосабы адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі.
• Першыя крокі расійскіх улад.
• Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і мясцовае кіраванне.
3. Беларусь у вайне 1812 года.
• Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.
• Баявыя дзеянні і супраціўленне французскім войскам.
• Завяршэнне і вынікі вайны.

Файлы: 1 файл

Контрольная по истории.doc

— 88.00 Кб (Скачать файл)

Адзначаныя з’явы  ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, якія назіраліся пасля далучэння да Расіі, не мелі істотнага ўплыву на стан сялянскай гаспадаркі. Больш таго, калі ў сярэдзіне ХVIII ст. фарваркі займалі 7 – 15 % агульнай колькасці зямель ва ўладаннях памешчыкаў, то ў 1861 г. адпаведны паказчык падняўся да 73,4. Следствам такога пераразмеркавання зямельнага фонду з’явілася абеззямельванне значнай часткі сялянства і павелічэнне адборачных павіннасцей.

У першыя дзесяцігоддзі  пасля далучэння царскі ўрад імкнуўся інтэграваць беларускія землі ў імперыю такімі сродкамі, каб “покорить сердце в оных живущих добром, порядочным, правосудным, снисходительным, кротким и человиколюбивым управлением…, а не силою оружия”. Рэалізацыя гэтай палітыкі спалучала ваеннае падаўленне сялянскіх хваляванняў і апякунскую заклапочанасць станам плацежаздольнасці ўсіх падатковых груп насельніцтва. Перыядычна ўводзіліся часовыя льготы на выпоату дзяржаўных падаткаў.

 

3.  Беларусь у вайне 1812 года.

 

Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.

 

У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, якая ўваходзіла раней у склад Прусіі. Тут было створана Варшаўскае герцагства. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла дваранства заходніх губерняў Расійскай імперыі. З мэтай не дапусціць падтрымкі Напалеона памешчыкамі заходніх губерняў расійскі імператар Аляксандар I заявіў аб сваім намеры аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. К. Агінскі, Ф. К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”. Гэты праект, які прадугледжваў аўтаномію – шырокае ўнутранае самакіраванне, што давалася адноўленаму ВКЛ, атрымаў у гісторыі назву “план Агінскага”. Аднак ён не быў рэалізаваны.

 

Баявыя дзеянні і  супраціўленне французскім войскам.

 

12 чэрвеня 1812 г. армія  Напалеона пераправілася цераз  Нёман (сам імператар – у  раёне Коўна) і ўварвалася ў  межы Расійскай дзяржавы. “Вялікая  армія” мела ў прыграніччы  амаль трохразовую колькасную  перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. З імі таксама ішлі палкі, што былі сфарміраваны са шляхціцаў з Літвы і Беларусі, якія перайшлі на бок Напалеона. Напрыклад, князь Д. Радзівіл за свой кошт выставіў трохзначны уланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню.

Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійская  арміі, размешчаная адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі ад заходніх граніц Расійскай імперыі  з мэтай злучэння. У чэрвіні  – ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўнам, Полацкам.

Бітва пад Клясціцамі (каля Полацка) стала першай значнай  перамогай расійскіх войскаў  у вайне 1812 г. У ёй вызначыўся генерал-маёр Я. П. Кульнеў. Яшчэ ў 1809 г. ён быў прызначаны шэфам Беларускага, а потым Гродзенскага гусарскага палка, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем М. Б. Барклая дэ Толі. У 1900 г. імя Кульнева было прысвоена Полацкай настаўніцкай семінарыі, а ў 1909 г. – Клясціцкаму гусарскаму палку (да 1824 г. - Гродзенскаму).

У баях каля вёскі Салтанаўка пад Магілёвам здзейсніў подзвіг  генерал М. М. Раеўскі. Калі адзін  з рускіх палкоў пачаў адступаць, Раеўскі разам са сваімі сынамі 10 і 17 гадоў узначаліў штыкавую атаку, чым выратаваў сіановішча.

Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4 – 5 жніўня працягвалі адступаць, зберагаючы асноўныя сілы. У баях пад Смаленкам удзельнічала Н. Дурава – гераіня вайны 1812 г., першая ў Расіі жанчына-афіцэр. У 1806 г., выдаўшы сябе за хлопца, яна паступіла на вайсковую службу. З 1811 г. служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне. Удзельнічала ў Барадзінскай бітве. Затым непрацяглы час была ардынарцам М. І. Кутузава.

Амаль уся тэрыторыя  Беларусі, акрамя паўднёва-ўсходніх паветаў, была захоплена французскімі войскамі і кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Нааплеон зайшоў тут прыхільнікаў сярод шляхціцаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага. Яна складалася з мясцовай знаці і кантралявалася французскай адміністрацыяй. Ад гэтага ўрада патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі “Вялікую армію”. Гэта не апраўдала спадзяванняў мясцовай шляхты адносна палітыкі Напалеона. Частка яе працягвала падтрымліваць Аляксандра Iактыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі французскімі войскамі праявілі, напрыклад, жыхары вёскі Жарцы ў Полацкім павеце. Усё дарослае насельніцтва аб’ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым. Калі да вёскі падышлі французскія войскі, жыхары, узброўшыся ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, пад камандаваннем данскога казака Льва Грушына смела ўступілі ў бой з французамі, нанеслі ім значны ўрон і прымусілі павярнуць назад. Разам з пецярбугскімі і ноўгарадскімі апалчэнцамі жыхары Жарцаў удзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат. За гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках на ўспамін аб вайне 1812 г.

 

Завяршэнне і выннікі  вайны.

 

У кастрычніку 1812 г. Напалеон пакінуў Маскву і быў вымушаны адступаць па спустошанай Старой Смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. 14 – 16 лістапада пры пераправе цераз раку Бярэзіну каля вёскі Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон страціў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ва ўцёкі.

У перамогу Расіі ў  вайне 1812 г. зрабілі ўклад і салдаты-рэкруты з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях 1-й арміі, асабліва ў дывізіях, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.

Вайна 1812 г. прынесла вялікія  спусташэнні Беларусі. Шмат людзей загінула; былі разбураны многія гарады і вёскі; амаль напалову скарацілася колькасць свойскай жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Толькі добрыя ўраджаі пасляваенных 1813 і 1814 гг. Выратавалі народ ад масавага голаду.

Расійскі ўрад і ў  гэтых умовах працягваў захоўваць  прыгонніцкія парадкі. У Царскім  маніфесце ад 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, пра сялян было сказана наступнае: “Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад Бога”. Сяляне вёскі Жарцы пасля вайны сталі лічыць сябе вольнымі і адмовіліся ісці на паншчыну. Тады мясцовы памешчык пакараў іх розгамі, прыгаворваючы: “Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж”. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў жыхароў вёскі Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай платы. Але ўсе астатнія сяляне засталіся прыгоннымі.

Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандар I схіляўся “да забыцця мінулых памылак”. Маніфестам 12 снежня 1812 г. абвяшчалася дараванне тым, хто вярнуўся з-за мяжы на працягу двух месяцаў. Толькі пасля заканчэння гэтага тэрміну іх маёнткі забіраліся на карысць царскай казны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры:

 

  1. Гісторыя Беларусі (XIX ст. – 1917 г.): вучэбны дапаможнік для 8-га кл. устаноў, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / У. А. Сосна, С. В. Марозава, С. В. Паноў; пад рэд. М. С. Сташкевіча. – Мн. :Выд. цэнтр БДУ, 2005. – 167 с.: іл., карт.

Информация о работе Контрольная работа по "Истории"