Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2013 в 14:40, контрольная работа

Описание работы

Мэты:
Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Паказаць развіццё адукацыі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Содержание работы

Увоздіны 3
1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі 4
2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў дэмакратычных ідэй на беларускую літаратуру і друк. 7
3.Развіцце і стан культуры: 9
а) Беларусазнаўства 9
б) Сістэма адукацыі 10
в) Станаўленне беларкскага прафесійнага тэатра 12
г) Архітэктура і жывапіс 14
4. Вызначэнне наступных паняццяў: нацыя, этнонім, нацянальная самасвядомасць,эклектыка, “заходнерусізм”. 17
Заключэнне 18
Спіс выкарыстанай літаратуры 19

Файлы: 1 файл

новаяі.docx

— 52.04 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА  СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ»

 

 

 

 

Кафедра філасофіі і гісторыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа па тэме:

Культура Беларусі ў  канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                         Студэнта  1-га курсу

                                                                          завочнага аддзялення

                                                                         АФКіТ группы № 012 з/а

                                                                          Скачка А. В. 

                                                                          Адрас: г. Мiнск, вуліца

                                                                          М.Багдановiча 102-17                       

                                                                          Тэл:  8-029-702-38-99

                                           

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2012

 

Змест

 

Увоздіны 3

1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі 4

2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў  дэмакратычных ідэй на  беларускую літаратуру і друк. 7

3.Развіцце і стан культуры: 9

а) Беларусазнаўства 9

б)  Сістэма адукацыі 10

в) Станаўленне беларкскага прафесійнага тэатра 12

г) Архітэктура і жывапіс 14

4. Вызначэнне наступных паняццяў: нацыя, этнонім, нацянальная самасвядомасць,эклектыка, “заходнерусізм”. 17

Заключэнне 18

Спіс выкарыстанай літаратуры 19

 

 

 

 

 

 

 

Увоздіны

        Антынацыянальная палітыка царскай  Pacii ў дачыненні да карэннага  насельніцтва Паўночна-Заходняга  края толькі прытармазіла, запаволiла  яго духоўнае развіццё, але не  магла цалкам спыніць гэты  працэс. Выкладзеныя вышэй матэрыялы  акурат i сведчаць аб гэтым. Па  ўciм відаць было, што на рубяжы XIX— XX стст. на Беларусі яшчэ  з большай сілай i выразнасцю  акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага  адраджэння. Галоўным у ім з'яўлялася  змаганне прагрэсiўных, адукаваных  прадстаўнгкоў беларускага народа  за права на развіццё нацыянальнай  культуры i мовы. Адраджэнне гэтых  неацэнных духоўных каштоўнасцяў  адбывалася вельмі цяжка, бо  з уступленнем Расійскай імперыі  на шлях капиталистычнага развицця  яшчэ больш узмацнилися сацыяльны  i нацыянальны прыгнёт беларускага  народа, нападки на яго культуру i мoвy. Прыхільнікі, змагары беларускага  адраджэння i ў гэтых умовах не  толькі не замкнуліся ў сваёй  абалонцы, а, наадварот, пашырылі  кантакты з іншымі культурамі i асабліва з рускай i ўкраінскай.

Мэты:

Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі  ў другой палове ХІХ -   пачатку ХХ ст.

Паказаць  развіццё адукацыі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Развіццё  мастацтва і архітэктуры ў  другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму  адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

 

 

 

 

 

1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная  супольнасць людзей, якая характарызуецца  ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі  сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці [2, с. 170-175].

Тэрыторыя пераважнага  рассялення беларусаў уваходзіла ў  межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга  края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з  перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі  тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей  за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна  яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай  імперыі забаранялі ім пасяляцца  ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у  “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і  польскі). Толькі сельская буржуазія  была амаль выключна беларускай (але  яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага  адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна  сказалася на тэмпах і характары  культурнага адраджэння беларускай нацыі. Фарміраванне беларускай нацыі. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх  гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі  ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у  тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва  “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую  ролю адыгрывалі канфесіянізмы –  калі этнічная прыналежнасць вызначалася  ад канфесійнай прыналежнасці (католік  – значыць “паляк”, а праваслаўны  – гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада  на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу  другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага”  насельніцтва павялічылася ў 12 разоў  і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі [5, с. 227-228].

Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі –  дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах. Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія  “заходнерусізму”. Распрацаваная  ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі  дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць  толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў  беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

Станаўленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна  звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiкаў i даследчыкаў фальклору, лiнгвiстаў, гiсторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунтоўныя працы I. насовiча, М. Нiкiфароўскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Доўнар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё  навуковага беларусазнаўства [1, с. 85].

Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца ў 80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага  часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках  “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне  да землякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае  абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне  складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманаўцы  сцвярджалi самастойныя задачы беларускага  нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратыўнага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Абуджэнне нацыянальнай свядомасці і тэарэтычнаму ўмацаванню беларускай нацыянальнай ідэі садзейнічалі здейсненыя ў азначаны  час навуковыя даследавнні па айчыннай гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўству і мовазнаўству.Гэтыя даследванні стварылі аснову беларусазнаўству.

 Дачыненне  да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы  Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш. Фундаментам  iдэалогii беларускага вызваленчага  руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка  беларуская”, iншых творах iм дадзена  гiсторыка-фiласофскае i мастацкае  асэнсаванне лёсу беларускага  народа, падкрэслена пераемнасць  багатых дзяржаўна-палiтычных i культурных  традыцый Вялікага княства Лiтоўскага  з сучаснымi задачамi сацыяльнага  i палiтычнага вызвалення i культурнага  адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацыі беларускага  студэнцтва пад кiраўнiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасць  К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнаўча-збiральнiцкая праца Б.Эпімах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiтоўскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Iваноўскага, братоў А. i I.Луцкевiчаў адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой. У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага iнстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ластоўскi ў 1910 г. выдаў першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе даў канцэктуальнае выяўленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ў фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Доўнар-Запольскага i iнш.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымку значнай  часткi беларукага насельнiцтва i шляхі  рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у  больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм  кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна  паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў  дэмакратычных ідэй на  беларускую літаратуру і друк.

У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся  працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў  гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне  мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя  словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў  рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася  новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з ХVІІІ  ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў  новых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з’явілася вусная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты  ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Беларуская  літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, слаба была прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных  і граматычных норм, узбагачэння  лексікі беларускай літаратурнай мовы. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.

Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі  вузкае фальклорнае апісальніцтва  сваіх папярэднікаў, станавіліся  на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння  літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.

Вяршыняй  развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць  Францішка Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў  “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. У  іх ён абвясціў існаванне беларускага  этнасу і адзначыў самастойнасць  беларускай мовы. Цэнтральная тэма твораў Ф. Багушэвіча – жыццё паднявольнага  сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі  “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі  зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка  з’явілася адной з пачынальнікаў  апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў  беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў  у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

Информация о работе Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі