Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2013 в 14:40, контрольная работа

Описание работы

Мэты:
Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Паказаць развіццё адукацыі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Содержание работы

Увоздіны 3
1.Гістарычныя умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі 4
2. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Уплыў дэмакратычных ідэй на беларускую літаратуру і друк. 7
3.Развіцце і стан культуры: 9
а) Беларусазнаўства 9
б) Сістэма адукацыі 10
в) Станаўленне беларкскага прафесійнага тэатра 12
г) Архітэктура і жывапіс 14
4. Вызначэнне наступных паняццяў: нацыя, этнонім, нацянальная самасвядомасць,эклектыка, “заходнерусізм”. 17
Заключэнне 18
Спіс выкарыстанай літаратуры 19

Файлы: 1 файл

новаяі.docx

— 52.04 Кб (Скачать файл)

У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя  пабудовы ўзводзіліся з чырвонай добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся, найбольш багатыя  храмы мелі вітражы, падлогу з  паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль, у праваслаўным культавым  дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц XIV і XVII стст., каб  паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам  будаўніцтва падобных храмаў быў  граф Мураўёў, таму ў народзе яны  набылі назву “мураўёвак”. Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі, можна сустрэць у многіх гарадах  і мястэчках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з’яўляюцца мемарыяльны храм у вёсцы Лясная, створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца  князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрасенскі  сабор у Барысаве.

У культавым  дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі  стыль. Найбольш вядомы помнік, які  спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у  Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай  гістарызму” у канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага Стылю  – мадэрна. Для помнікаў мадэрна  характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і  канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры  мадэрна з’яўляюцца будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.

У выяўленчым мастацтве з другой паловы ХІХ  ст. паступова ўсталёўваецца стыль  рэалізм, які прыходзіць на змену  класіцызму з яго біблейскай і  міфалагічнай тэматыкай.

Вядомай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з’яўляецца фігура Апалінара Гараўскага. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атрымаў у Пецярбургскай  акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля  заканчэння акадэміі быў узнагароджаны  залатым медалём Пейзажы А. Гараўскага вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім  тэхнічным майстэрствам (“Вечар у  Мінскай губерні”, “Пінскія балоты”  і інш.). Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў  званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П. Траццякова, А. Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя  работы беларускага мастака зараз  знаходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай  галерэі.

Майстрам  бытавога жывапісу быў Нікадзім Сілівановіч. Мастак нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы  Вілейскага павета Мінскай губерні  ў сям’і дзяржаўных сялян. Атрымаўшы  адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён стварае шэраг кампазіцый у бытавым жанры. У рэалістычнай манеры мастак выканаў карціну “Пастух  са Свянцяншчыны”. Творы Н. Сілівановіча прынеслі яму высокі аўтарытэт сярод  пецярбургскіх мастакоў, аб чым сведчыць запрашэнне да ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае пано “Тайная вячэра”  Н. Сілівановічу прысвоілі ганаровае  званне акадэміка.

Адным з вядомых  прадстаўнікоў гістарычнага жанру  ў беларускім жывапісе другой паловы ХІХ ст. быў Казімір Альхімовіч. Мастак прымаў удзел у паўстанні 1863 – 1864 гг., за што быў сасланы  ў Сібір. Пасля ссылкі ён жыў за межамі Беларусі, аднак сюжэтамі сваіх  палотнаў нязменна выбіраў гістарычны лёс роднага народа. Сусветную  вядомасць набыла яго карціна  “Пахаванне Гедыміна”. К. Альхімовіч стварыў цэлы шэраг гістарычных  палотнаў, якія з поспехам выстаўляліся ў Мюнхене і Парыжы.

З канца ХІХ  ст. ў выяўленчым мастацтве Беларусі з’яўляюцца новыя імёны. Вельмі заметна  быў прадстаўлены пейзажны жывапіс.

У творчасці  таленавітага беларускага мастака  Вітольда Бялыніцкага-Бірулі развіваюцца  традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Ён набыў адукацыю ў Кіеўскай рысавальнай  школе і Маскоўскім вучылішчы  жывапісу, скульптуры і дойлідства. З 1904 г. ён з’яўляўся членам Таварыства перасоўных выставак. У сваёй творчасці  развіваў традыцыі рускага лірычнага  пейзажу. Эмацыянальныя і змястоўныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі напісаны пейзажы “З ваколіц Пяцігорска”, якую набыў П. Траццякоў для сваёй  калекцыі, “Вясна ідзе”, што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І. Рэпіным.

Віды беларускай прыроды натхнялі ўраджэнца Ашмянскага павета Фердынанда Рушчыца. У яго  лепшых работах “Зямля”, “Стары млын”, “Эмігранты” спалучаюцца пейзажны і бытавы жанры. У работах Сяргея Жукоўскага пейзажны жывапіс цесна  звязаны з інтэр’ерам і нацюрмортам. Вядомасць набылі пейзажныя палотны  Генрыха Вейсенгофа “Снег”, “Могілкі ў Русаковічах”, на якіх мастак адлюстраваў  віды мястэчка Русаковічы Мінскай губерні, дзе ён жыў працяглы час.

Партрэтны і  бытавы жанры былі прадстаўлены ў  творчасці Юдаля Пэна. Яго палотны  “Аўтапартрэт у саламяным капелюшы”, “Гадзіншчык”, “Стары кравец” выкананы ў рэалістычнай манеры і адлюстроўваюць яўрэйскі побыт і традыцыі. Творчая  спадчына мастака вельмі вялікая  і разнастайная. Пэн набыў вядомасць  і ў якасці педагога. Яго намаганнямі  ў Віцебску была адкрыта прыватная  мастацкая школа. Самым вядомым  вучнем Пэна стаў Марк Шагал. Вялікае  месца ў яго творчасці займаў родны Віцебск з яго яўрэйскім  местачковым побытам, які мастак адлюстроўваў у сімвалічна-містычным  духу.

Тэмы і  матывы беларускай гісторыі выкарыстоўваў  таленавіты мастак Я. Драздовіч, стварыўшы  серыю графічных работ і скульптурных партрэтаў дзеячаў гісторыі Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Вызначэнне наступных паняццяў: нацыя, этнонім, нацянальная самасвядомасць,эклектыка, “заходнерусізм”.

Нацыя -  (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Этнонімы -  (ад грэч. Έθνος - племя, народ і όνυμα - імя, назва) - назвы нацый, народаў, народаў, плямёнаў, племянных саюзаў, родаў і інш этнічных супольнасцяў (этнасаў).

Нацыянальная самасвядомасць - адно з уласцівасцяў нацыі, якая часта вызначае значэнне для вылучэння нацыі з ліку іншых. Развіццё нацыянальнай самасвядомасці дазваляе нацыі вылучыцца і аформіцца ​​ў выглядзе гістарычна існуючай ўстойлівай групы людзей, якая ў свой час паўстала на базе агульнай мовы, месца жыхарства, эканамічнага жыцця, культуры і самабытнага характару. - Гэта працэс самапазнання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці нацыі, а таксама ўласцівасць чалавека, якое дазваляе яму для сябе асабіста вызначыцца, да якой нацыі ён ставіцца.

Эклектыка - таксама эклектызм (інш.-грэч. Ἐκλεκτός «абраны, адборны» ад ст.-грэч. Ἐκλέγω «выбіраю, адбіраю, выбіраю») - змешванне, злучэнне разнастайных стыляў, ідэй, поглядаў і т. п., заснаванае на іх злучэнні. Тэрмін уведзены ва ўжытак ва II стагоддзі родапачынальнікам філасофскай школы эклектызму Потамоном.

 Заходнерусізм - ідэялогія ,якая ўвогале адмауляла існаванне беларускай самастойнай нацыі. Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Паводле дасягнутага  ў канцы XIX — пачатку XX ст. узроўню  культурнага развіцця Беларусь нельга aднесці да ліку самых адсталых нацыянальных раёнаў Расійскай імперыі. Пры ўcix перашкодах, што стаялі на шляху  духоўнай культуры беларусаў, у ix асяроддзі  ўвесь час знаходзілася нямала таленавітых, інтэлігентных людзей, якія, абапіраючыся на прагрэсіўныя традыцыі мінулых пакаленняў, плённа тварылі новае, часта больш  дасканалае, на ніве духоўнага жыцця. з усталяваннем капіталістычных  адносін значна павялічылася патрэба  ў асобах з адпаведным узроўнем ведаў  у самых розных галінах дзейнасці  чалавека, чым пашыраліся магчымасці для ўцягнення ў духоўны працэс карэннага насельніцтва Беларускага  края. На стадыі прамысловага капіталізму i тут у культуры назіраліся дзве плыні — буржуазная i рэвалюцыйна-демакратыч-ная. I няхай сабе творцамі апошняй на яе прафесiйным узроўні ў пэўнай частцы былі не cамі непасрэдныя  выхадцы з пралетарскіх i паўпралетарскіх  мac з прычыны ix духоўнай няспеласці, а прадстаўнікі заможных класаў, усё-такі яны высока цанілі яе, 6о бачылі ў  ёй працяг найлепшых традыцый, характэрных  для духоўнага жыцця ўсяго  народа, бачылі будучае беларускай культуры i таму не шкадавалі свайго мacтaцкara таленту для яе paзвіцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Качаноўскі У.У.  Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. НКФ “Экаперспектыва”, 1994 – с. 66-86
  2. Ковкель И.И., Ярмусик Э. С.  История Беларуси (с древнейших времен до нашего времени). Минск .“Аверсэв”, 2001 – 592 с.
  3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. НКФ “Экаперспектыва”, 1996 – с. 453
  4. Парашкоў С.А.  Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. “Аверсэв”, 2003 – 297 с.
  5. Чиринов П.Г. История Беларуси. Минск. “Полымя”, 2002 –432 с.
  6. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: А.А.Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. 620 с.
  7. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. / Рэдкал. У.І.Няфёд (гал. рэд.) і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1983-1987. Т. 1-3

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Культура Беларусі ў канцы XIX- пачатку XXст. Фарміраванне беларускай нацыі