Лекции по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2013 в 00:07, курс лекций

Описание работы

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 – 40 тыс. гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым, што ў старажытнасці беларускія землі былі заняты ледавіком. Ледавіковая эпоха пачалася каля 500 тыс. гадоў таму назад і скончылася толькі ў 9 тыс. да н. э. Ледавік не знаходзіўся на адным месцы. Ён рухаўся ў залежнасці ад змены клімату з поўначы на поўдзень і наадварот. Вучоныя вылучаюць найбольш моцныя зледзяненні: бярэзінскае (480 – 390 тыс. гадоў назад), дняпроўскае (320 – 250 тыс. гадоў назад) і паазерскае (105 – 85 тыс. гадоў назад). Археолагамі былі знойдзены прылады працы (востраканечнікі, скрэблы, рубілы) найстаражытнейшых людзей (як мяркуюць – неандэртальцаў) на поўдні Беларусі каля вёсак Клеявічы і Абідавічы.

Файлы: 1 файл

история беларуси (стараж. - нач.21 вв.).doc

— 467.00 Кб (Скачать файл)

На Беларусі весткі аб перамозе рэвалюцыі з'явіліся 1 сакавіка і былі сустрэты насельніцтвам з  вялікім энтузіязмам. 2 сакавіка рабочыя Мінска занялі асноўныя прадпрыемствы горада, арыштавалі каменданта і камандуючага фронтам. Была раззброена паліцыя. 4 сакавіка сфарміраваліся атрады добраахвотнай міліцыі на чале з бальшавіком М.В. Фрунзе. У той жа дзень узнік і Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў ствараліся ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, дзейнічалі падначаленыя Часоваму ўраду грамадзянскія камітэты. Такім чынам, пасля рэвалюцыі склалася сітуацыя двоеўладдзя.

25 сакавіка 1917 г. на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які павінен быў вырашыць пытанне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Гэту задачу БНК вырашыць не здолеў. На II з'ездзе ён быў ператвораны ў Цэнтральную раду. Але і яна не здолела канчаткова аб'яднаць нацыянальныя арганізацыі Беларусі. Таму ў кастрычніку на яе аснове была створана Вялікая беларуская рада. Праходзілі таксама з'езды сялянскіх дэпутатаў, быў праведзены I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

Прыход да ўлады буржуазіі  не вырашыў ніводнай з найбольш вострых  праблем: сяляне не атрымалі зямлю, не была скончана вайна, пагоршылася эканамічная  сітуацыя. Пасля няўдалага ліпеньскага  наступлення расійскай арміі  на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах 4 ліпеня ў Петраградзе адбылася антываенная дэманстрацыя. Яна была скарыстана Часовым урадам у якасці зачэпкі для ліквідацыі стану двоеўладдзя ў краіне: пачаліся арышты бальшавікоў, кіраўніцтва ў саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў перайшло да меншавікоў і эсэраў, якія ў асноўным падтрымлівалі палітыку буржуазіі. Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончылася.

У жніўні 1917 г. Вярхоўным  галоўнакамандуючым Л. Карнілавым быў  арганізаваны мяцеж з мэтай перадачы ўсёй улады ў краіне вышэйшым армейскім чынам (іх падтрымлівала буйная буржуазія і многія дваране). Бальшавікі прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі разгрому мяцяжу, што істотна ўмацавала іх пазіцыі ў краіне. Яны шырока распаўсюджвалі лозунгі аб заканчэнні вайны, аб перадачы памешчыцкіх і дзяржаўных зямель сялянам. Гэтыя ідэі асабліва шчыра падтрымлівалі салдаты. Менавіта на іх рабілася асноўная стаўка пры падрыхтоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі. Кастрычніцкія рэвалюцыйныя падзеі пачаліся з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. Улада да бальшавікоў перайшла амаль без супраціўлення. На большай частцы тэрыторыі Расіі ўсталяваўся жорсткі рэпрэсіўны рэжым, тэрор якога ў адносінах да насельніцтва ў тысячы разоў пераўзыходзіў тэрор эпохі Імперыі. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаў быў створаны новы ўрад – Савет народных камісараў (СНК).

Калі весткі пра рэвалюцыю  дайшлі да Мінска, мясцовы Савет, пераважна  бальшавіцкі, узяў пад кантроль турму, вакзал, пошту, тэлеграф. Але Вялікая  беларуская рада, меншавікі, эсэры і Бунд рашуча выступілі супраць пераходу ўлады ў рукі бальшавікоў. 27 кастрычніка яны пры дапамозе Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штаба Заходняга фронту стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі і радзімы і запатрабавалі перадаць уладу ў горадзе. Савет быў вымушаны пагадзіцца. Але 2 лістапада ў Мінск увайшлі рэвалюцыйныя ваенныя часці, і Савет вярнуў свае паўнамоцтвы. У ноч з 18 на 19 лістапада бальшавікі захапілі Магілёў і ліквідавалі Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На ўсёй неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі была ўсталявана бальшавіцкая ўлада. З 26 лістапада пачаў дзейнічаць новы орган улады – Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) пад старшынствам М. Рагазінскага. Надзвычайная выканаўчая ўлада перайшла да Савета Народных Камісараў вобласці і фронту (старшыня – К. Ландар). Кіруючыя органы адзначаліся перавагай ваенных і поўнай адсутнасцю беларусаў па паходжанні.

I Усебеларускі  з’езд

Спробу выправіць становішча зрабіў створаны пры выканкаме Усерасійскага з'езда сялянскіх дэпутатаў Беларускі абласны камітэт (БАК). Яму, сумесна з ВБР, удалося арганізаваць прадстаўнічы з'езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра ў снежні 1917 г. (1872 дэлегаты). СНК Заходняй вобласці і фронту ўважліва сачыў за правядзеннем з'езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з'езд і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з'езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда (старшыня – Т. Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

У студзені – лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні польскі корпус Доўбар-Мусніцкага. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур'ёзная небяспека: 16 лютага пачалі чарговае наступленне нямецкія войскі. Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша - Магілёў - Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана перамір'е паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, – вымушаная мера савецкага ўрада. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупаваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Неакупіраванай засталася толькі невялікая частка з шасці паветаў і некалькіх валасцей. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго наймення.

Абвяшчэнне  БНР

Скарыстаўшы наступленне  нямецкіх войск, 19 лютага беларускія арганізацыі  сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я. Варонкі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць "найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу". Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР), дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР. 25 сакавіка з'яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады; са складу беларускага ўрада выйшла частка эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, незгодных з фактам незалежнасці Беларусі ад Расіі.

Абвяшчэнне  ССРБ

11 лістапада 1918 г. нямецкае  камандаванне капітулявала перад  Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А. Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Супраць гэтай ініцыятывы выступіў Аблвыкамзах, які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. У снежні 1918 г. было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз. Жылуновіч). Белнацкаму і Цэнтральнаму бюро было даручана падрыхтаваць Маніфест аб беларускім урадзе. 30 снежня адбыўся Першы з'езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Але 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. 27 лютага 1919 г. на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было прынята рашэнне аб утварэнні Літбел.

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай  жорсткую палітыку. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. У гэтых умовах Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы. Пра Літбел размовы больш не ішло. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У жніўні 1920 г. польская армія здолела перайсці ў наступленне пад Варшавай і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе быў падпісаны дагавор з Польшчай аб перамір'і.

Падпісанне перамір'я  не спыніла ваенных дзеянняў. Пры  падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С. Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты. У лістападзе – снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне (Слуцкі збройны чын), удзельнікі якога выступалі за беларускую дзяржаўнасць.

18 сакавіка 1921 г. паміж  Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай  быў падпісаны Рыжскі мірны  дагавор, паводле якога Польшча  атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.

 

БССР у міжваенны  перыяд (1921 – 1939)

Аднаўленне БССР адбылося 31 чэрвеня 1920 г. Усходняй мяжой БССР абвяшчалася мяжа Мінскай губерні, заходняя мяжа ўсталявалася адпаведна Рыжскай дамове 1921 г. У 1924 і 1926 гг. адбыліся ўзбуйненні тэрыторыі БССР – былі далучаны паветы Віцебскай, Гомельскай і часткова Смаленскай губерняў, большую частку насельніцтва якіх складалі беларусы. ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў 1920 г. прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 г. Вышэйшым кіруючым органам быў з’езд Саветаў, выканаўчым – Савет Народных Камісараў (СНК). Некамуністычныя партыі апынуліся пад забаронай. Разам з тым дзеячы іншых партый і арганізацый, згодныя супрацоўнічаць з новымі ўладамі, атрымалі амністыю. Кіраванне фінансавай палітыкай, вайсковым будаўніцтвам, чыгункай і г. д. належала ўладам РСФСР (пазней СССР). Дзяржаўнай мовай зацвярджалася беларуская. Урад праводзіў палітыку беларусізацыі. Але ў афіцыйным карыстанні знаходзіліся таксама руская, польская і ідыш (яўрэйская) мовы. 30 снежня 1922 г. БССР падпісала дамову аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Пасля заканчэння савецка-польскай вайны БССР апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы: назіраліся моцны спад прамысловай вытворчасці, інфляцыя. Сяляне пакутавалі ад харчразвёрсткі, у гарадах большасць прадуктаў  размяркоўвалася па картках. Таму ў 1921 – 1928 гг. у БССР, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, праводзілася новая эканамічная палітыка (нэп), мэтай якой было аднаўленне эканомікі. Нэп складалася з сельскагаспадарчай (пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку), фінансавай (увядзенне саўзнакаў і забяспечанага золатам чырвонца), прамысловай (падтрымка дробных уласнікаў, арандатараў і канцэсіянераў, пераход буйных прадпрыемстваў да самаакупнасці і г.д.) і гандлёвай (дзяржаўная манапалізацыя знешняга і дазвол прыватнага гандлю на ўнутраным рынку) рэформ. У 1921 г. былі канчаткова пераразмеркаваны памешчыцкія землі. Наркамзем БССР Дз.Ф. Прышчэпаў (1925 – 1929) арыентаваўся на стварэнне хутарскіх і вотрубных, разам з падтрымкай калектыўных гаспадарак. У выніку нэпа да 1926 г. валавы ўнутраны прадукт БССР перасягнуў узровень 1913 г.

Аднак у 1928 г. цэнтральныя  савецкія ўлады распачалі пераход  да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план. Быў абвешчаны  курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Ад рынкавых метадаў забеспячэння эканомікі ўрад перайшоў да цэнтралізаванага размеркавання і дырэктыўных загадаў. Дзяржава манапалізавала сродкі вытворчасці. Быў пабудаваны вялізны бюракратычны апарат. Толькі за дзве першыя пяцігодкі ў БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу. Дапамогу аказвалі і іншыя рэспублікі. Да 1935 г. дзейнічала карткавая сістэма забеспячэння. Не хапала кваліфікаваных спецыялістаў. Узровень жыцця насельніцтва на пачатку 30-х гг. значна пагоршыўся. Энтузіязм працоўных падаграваўся масавай прапагандай, незадаволеныя арыштоўваліся.

Информация о работе Лекции по "История Беларуси"