Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1918-1920 годзе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 15:44, контрольная работа

Описание работы

1. Умовы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БНР. Сутнасць і лёс новай дзяржавы.
2. Утварэнне БССР і фарміраванне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Літоўска-беларуская ССР і аднаўленне БССР.
3. Гістарычнае значэнне барацьбы за нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі ў 1918-1920 годзе.

Файлы: 1 файл

История Беларуси.docx

— 44.83 Кб (Скачать файл)

МИНИСТЕРСТВО СВЯЗИ И ИНФОРМАТИЗАЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Учреждение образования

«Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники»

Электронные вычислительные средства

 

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

по предмету «История Беларуси»

 

 

 

 

Преподаватель                                                                                    Н.А.Сугако

Выполнил студент гр. 300741                                                           В.Н.Баханович

 

 

 

 

 

 

Минск 2013


Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1918-1920 годзе.

  1. Умовы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БНР. Сутнасць і лёс новай дзяржавы.
  2. Утварэнне БССР і фарміраванне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Літоўска-беларуская ССР і аднаўленне БССР.
  3. Гістарычнае значэнне барацьбы за нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі ў 1918-1920 годзе.

 

УВОДЗІНЫ

 

Нацыятворчыя і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі на мяжы ХІХ–ХХ стст. заўсѐды выклікалі вялікую цікавасць у даследчыкаў. Гістарычныя падзеі гэтага перыяду прадвызначылі крызіс сістэмы нацыянальна-дзяржаўных адносін і ўсталяванне новых ідэй і прынцыпаў у сферы этнаканфесійнай палітыкі. У гэты ж перыяд беларуская нацыя ўступіла ў апошнюю стадыю свайго фарміравання, якая характарызавалася пачаткам палітычнай барацьбы за нацыянальнае самавызначэнне. Вялікая цікавасць да гэтай праблемы тлумачыцца наяўнасцю спецыфічных асаблівасцей грамадска-палітычнага жыцця ў Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілѐўскай і Мінскай губернях. Гэта вызначалася асаблівым палітычным курсам, які праводзіўся на гэтых землях расійскім самаўладдзем, шматнацыянальным складам насельніцтва, умовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Шматканфесійнасць, а таксама стракатае прадстаўніцтва этнічных груп у горадзе і вѐсцы, сацыяльна-класавай структуры грамадства, розных галінах грамадскага і эканамічнага жыцця не адпавядалі суадносінам паміж нацыянальным складам насельніцтва і прадстаўніцтвам гэтых народаў у працэсах грамадска-палітычнага жыцця. Гэтыя акалічнасці абвастралі нацыянальнае пытанне як для беларусаў, так і для іншых этнасаў, якія пражывалі ў паўночна-заходніх губернях.

Выпрацоўка аптымальнай нацыянальнай палітыкі на сучасным этапе патрабуе звароту да гісторыі станаўлення і развіцця нацыянальных адносін на беларускіх землях падчас іх знаходжання ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі, выяўлення пазітыўнага і негатыўнага вопыту ў гэтай сферы. У сваю чаргу, недаацэнка нацыянальнага аспекту можа негатыўна паўплываць на шматлікія працэсы ў развіцці дзяржавы.

У айчыннай гістарыяграфіі нацыянальная праблематыка пачатку ХХ ст.  даследавалася з пазіцый асобных палітычных партый або палітычных лагераў. Гэта не дало магчымасці ў поўнай ступені вызначыць расстаноўку ўсіх палітычных сіл у дачыненні да гэтай праблемы і ахарактарызаваць яе ўплыў на грамадска-палітычныя працэсы на беларускіх землях.

Такім чынам, патрэбы сучаснага беларускага грамадства ў разуменні працэсаў нацыянальнага развіцця Беларусі, а таксама недастатковая навуковая распрацаванасць гэтай праблемы, адкрыццѐ новых крыніц для яе даследавання вызначаюць яе актуальнасць і важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне.

 

  1. Умовы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БНР. Сутнасць і лёс новай дзяржавы.

 

Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускага з'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала аў -таномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак падобны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў рас-пушчаны.

19 лютага 1918 г., яшчэ да  захопу нямецкімі войскамі Мінска, выканком Савета Усебеларускага з’езда выдаў загад № 1 па гарнізону аб тым, што нямецкая армія павінна ўбачыць спакойнае мірнае жыццё насельніцтва, якое не жадае бязглуздай вайны. У другім параграфе загада гаварылася аб увядзенні ваеннага становішча. 21 лютага выканком звярнуўся з Устаўной граматай да народаў Беларусі.

Выканком утварыў урад – Народны сакратарыят. Старшынёй урада стаў адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады. Я. Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў. Былі ўтвораны сакратарыяты: унутраных спраў, асветы, юстыцыі, народнай гаспадаркі, шляхоў зносін, фінансаў, велікарускіх спраў, пошты і тэлеграфа, кантролю, сельскай гаспадаркі і інш.

9 сакавіка 1918 . адбылося  пашыранае пасяджэнне выканкома  Савета Усебеларускага з’езда (тады  ў яго складзе быў 71 чалавек). На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Прэзідыум выканкома ўзначаліў І. Серада, які, як і Я. Варонка, прадстаўляў правае крыло БСГ. Апрача агульнапалітычнага ўступу, грамата змяшчала 8 пунктаў, у якіх вызначаліся асноўныя задачы абвешчанай рэспублікі.

1-я і 2-я Устаўныя граматы  да народа Беларусі вызначалі  асноўныя прынцыпы дзяржаўнага  ладу рэспублікі, яе тэрыторыю, правы  і свабоды грамадзян, а таксама  формы ўласнасці. Аднак трэба адзначыць, што ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.

Устаўныя граматы падтрымалі эсэры і меншавікі, якія да гэтага часу адмаўлялі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні. На яе аснове стаў умацоўвацца саюз беларускіх палітычных партый з расійскімі сацыялістычнымі партыямі. Агульным для іх было тое, што яны выступалі за ідэю склікання Устаноўчага схода, парламенцкую рэспубліку, супраць курсу бальшавікоў на сусветную рэвалюцыю, класавую барацьбу. Па ініцыятыве ЦК БСГ 19 сакавіка 1918 г. выканком быў перайменаваны ў Раду БНР.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была абмеркавана і прынята 3-я Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ад каго? У першую чаргу ад Расіі. “Незалежнікі” выступалі за разрыў усякіх адносін з Расіяй.

Перш-наперш трэба адзначыць, што германская акупацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на акт абвяшчэння БНР. Галоўнай лініяй у нямецкай акупацыйнай палітыцы ў адносінах да БНР было непрызнанне яе афіцыйным Берлінам. Увогуле ж міжнародныя справы БНР складваліся вельмі дрэнна. Ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі ўрады краін Антанты і ЗША не праявілі зацікаўленасці да БНР, каб не пазбавіць сябе адчыненых дзвярэй для інтэрвенцыі ў Савецкую Расію. Безвыніковым быў зварот урада БНР да ўрада Германіі з просьбай аб прызнанні самастойнасці Беларусі і ўстанаўленні з мясцовымі нямецкімі ўладамі такіх адносін, якія дазволілі б БНР мець войска для ўмацавання сваёй улады.

Вось у такіх складаных умовах Рада БНР пайшла на рашучы крок, пакінуўшы ў гісторыі вельмі сумнае ўражанне. 25 красавіка 1918 г. на закрытым пасяджэнні Рады быў прыняты тэкст тэлеграмы германскаму імператару Вільгельму, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.

Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Стаў распадацца Народны сакратарыят. Адзін з лідэраў БСГ, народны сакратар па справах земляробства Т. Грыб, заявіў: “Я пратэстую супраць такой тэлеграмы… і лічу здрадай рэвалюцыйнаму сацыялізму ўваходзіць у саюз з манархам і аддаваць пад апеку імперыялістычнай буржуазіі Германіі наш шматмільённы працоўны сялянскі народ…”.

Крызіс прывёў да расколу БСГ. З яе прыхільнікаў утварыліся новыя партыі: сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сацыял-дэмакратаў, сацыялістаў-федэралістаў. Тэлеграма выклікала новую хвалю пратэсту амаль усяго грамадства.

У выніку складаных абставін у Радзе сталі замацоўвацца кансерватыўныя сілы. Вымушаны быў скласці свае паўнамоцтвы Народны сакратарыят. Па прапанове акупацыйнай адміністрацыі фарміраванне новага складу сакратарыята ўзяў на сябе Р. Скірмунт.

Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.

У такіх умовах жорсткага акупацыйнага рэжыму Рада БНР не магла аказаць сваім грамадзянам дзейснай дапамогі, выратаваць іх ад знішчэння, вывазу ў Германію, прадухіліць разбурэнне нацыянальнага багацця.

БНР не магла здзяйсняць свае функцыі і таму, што яе Рада аб’явіла аб разрыве сувязей з Расіяй, не ўлічваючы настрою беларускага народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыянальнай элітай без актыўнага ўдзелу народа.

Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

 

  1. Утварэнне БССР і фарміраванне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Літоўска-беларуская ССР і аднаўленне БССР.

 

Кіраўнікі Белнацкома А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі – Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казані і інш. Усяго ў Расіі знаходзілася 1,5 млн беларусаў-бежанцаў.

Белнацком і кіраўнікі беларускіх секцый зрабілі шмат намаганняў, каб здзейсніць свае планы.

Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У. Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.

30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя  абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна  выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі  і па дакладу камісіі, утворанай  для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад  рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні  поўнасцю, Віцебская губерня без  Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага  паветаў, а таксама частка тэрыторыі  прымежных губерняў, населеных пераважна  беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага і Юхноўскага  паветаў Смаленскай губерні, частка  Нова-Аляксандраўскага павета Ковенскай  губерні, увесь Вілейскі павет, частка  Свянцянскага і Ашмянскага паветаў  Віленскай губерні, а таксама  Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай  губерні. У склад БССР камісія  ўключыла чатыры паўночныя паветы  Чарнігаўскай губерні: Суражскі, Мглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у складзе А. Мяснікова, М. Калмановіча і В. Кнорына. Старшынёй прэзідыума стаў А. Мяснікоў.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б  абмеркавала пытанне аб складзе  Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага  ўрада БССР. Было вырашана, што  ва ўрад увойдуць прадстаўнікі  ад Белнацкома і Цэнтральнага  бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Паўночна-Заходняга абласнога  камітэта РКП(б) і Аблвыканкомзаха.

Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч, членамі – А. Мяснікоў, А. Чарвякоў і іншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелаў (наркаматаў) і 2 калегіі – надзвычайная і па справах палонных і бежанцаў.

У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая ўлада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паўнамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія ў перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-ранейшаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняў. Заходняя вобласць была скасавана.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны  рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску  адбыўся І Усебеларускі з’езд  Саветаў рабочых, сялянскіх і  чырвонаармейскіх дэпутатаў. І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР – Асноўны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаўчы камітэт. У склад выбранага на з’ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек – 45 камуністаў, 2 бундаўцы, 2 члены партыі Паалей-Цыён, адзін меншавік.

Информация о работе Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1918-1920 годзе