Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 15:44, контрольная работа
1. Умовы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БНР. Сутнасць і лёс новай дзяржавы.
2. Утварэнне БССР і фарміраванне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Літоўска-беларуская ССР і аднаўленне БССР.
3. Гістарычнае значэнне барацьбы за нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі ў 1918-1920 годзе.
І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабаваў прыняць на з’ездзе Саветаў Беларусі пастанову аб аб’яднанні Беларусі з Літвой. Літоўцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з’езд і прыняць такое ж рашэнне.
27 лютага 1919 г. ствараюцца
ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і
яго прэзідыум на чале з
К. Цыхоўскім, урад аб’яднанай рэспублікі
– Савет Народных Камісараў
на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам.
Для кіраўніцтва народнай
Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.
Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але сярод кіраўніцтва Літбела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым пытанні. Члены ЦК КП(б) ЛіБ В. Кнорын, М. Калмановіч, Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, і цяпер не лічылі неабходным ствараць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку. Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйная адзінка. Яны не ўлічвалі настрою беларускага народа, які хацеў аднавіць сваю дзяржаўнасць.
Другая частка членаў ЦК КП(б) ЛіБ на чале з А. Чарвяковым настойліва патрабавала ад ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. У маі 1920 г. па ініцыятыве А. Чарвякова, які ўзначальваў савецкі аддзел Рэўваенсавета Заходняга фронту, праходзілі нарады камуністаў-беларусаў з абмеркаваннем аднаго і таго ж пытання: “Аб аднаўленні савецкай улады і самавызначэнні Беларусі”.
12 ліпеня 1920 г. у Маскве
быў падпісаны дагавор паміж
Літвой (сталіца – г. Коўна) і РСФСР.
Разлічваючы на перамогу
У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. Пры Саветах утварыліся камісіі, якія пад кіраўніцтвам партыйных арганізацый праводзілі чыстку савецкіх устаноў ад “класава-варожых элементаў”. 13–17 снежня 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
Пытанне дзяржаўнасці вельмі шчыльна звязана з пытаннем існавання асобнага народа. Няма асобнага народа — няма пытання пра асобную дзяржаву, увогуле няма прадмету для размовы. Таму лідары беларускага нацыянальнага руху на пачатку ХХ стагоддзя займаліся сцвярджэннем гэтага факта ў грамадскай думцы Беларусі і ўвогуле ўсёй Расійскай імперыі: ёсць беларуская нацыя, якая мае свае палітычныя правы і галоўнае — права на ўласную дзяржаву.
Абвяшчэнне БНР — гэта гістарычна абумоўленая падзея. Факт абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады — гэта была першая спроба не толькі прадэклараваць, але і ажыццявіць практычныя захады ўтварэння беларускай дзяржаўнасці, што мае вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне БНР аказала значны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, стала важным крокам далейшага дзяржаватворчага працэсу. Ад размоў аб фарміраванні беларускай ідэі мы прыйшлі да рэалізацыі гэтых ідэй. Ідэі за дзень не фарміруюцца, а ўзнікаюць дзякуючы таму, што было ўжо напрацавана ў грамадстве.
Акт 9 сакавіка мае гістарычнае значэнне і затым, што айцы БНР сфармулявалі ў другой Устаўной грамаце свой ідэал беларускай дзяржаўнасці. Беларусь бачылася ім дэмакратычнаю, прававою, сацыяльнаю Рэспублікай – з усеагульным выбарчым правам, са свабодаю сумлення, слова, сходаў, з забеспячэннем права на зямлю тым, хто на ёй працуе.
Да 2011 года гісторыкі вялі гутарку аб тым, што БНР — гэта беларуская дзяржава, якую паспрабавалі стварыць дзеячы ў найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а канкрэтна — у рэаліях Брэсцкага міру 1918 года. Вакол гэтага пытання разгортваліся гарачыя спрэчкі. Адны казалі: так, была беларуская дзяржава, іншыя: не, яна не адбылася. Сёння мы зусім па-іншаму разглядаем гэтыя пытанні. Мы вядзём гаворку пра тое, што БНР была нацыянальнай формай беларускай дзяржаўнасці. ..
95 гадоў таму беларускі народ здабыў сабе права на ўласную дзяржаву.
Літаратура
Інтэнэт-рэсурсы
Информация о работе Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1918-1920 годзе