Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2014 в 22:58, реферат
Мэта работы – вывучэнне і аналіз заканадаўства ВКЛ ў галіне крымінальнага права ў рамках пытання аб прызначэнні наказання.
Пры рэалізацыі даннай мэты неабходна было выканаць некалькі задач:
1. Прааналізаваць тэарэтычны і прававы матэрыял, звязаны з паняццем пакарання.
2. Вызначыць асноўныя формы пакарання.
УВОДЗIНЫ……………………………………………………………….............3
1. ПАНЯЦЦЕ ПАКАРАННЯ………….…………………………………….…...4
2. МЭТЫ ПАКАРАННЯ У КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………………..6
3. ВІДЫ ПАКАРАННЯ У КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………..………..8
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………..………..….14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…..……………………………...………..17
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЕНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ІНСТЫТУТ КІРАЎНІЦКІХ КАДРАЎ
Факультэт кіравання
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і права»
Рэферат
па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»
на тэму “Інстытут пакарання ў крымінальным праве ВКЛ”
Падрыхтавала
Студэнтка 1 курса ДКП - 3 К.І. Калініна
Праверыла
Старэйшы выкладчык С.М. Шабуневіч
Мінск, 2012
Змест
Уводзiны…………………………………………………………
1. ПАНЯЦЦЕ ПАКАРАННЯ………….……………………
2. МЭТЫ ПАКАРАННЯ У
КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………………..
3. ВІДЫ ПАКАРАННЯ У
КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………..………
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………
Спіс выкарыстанЫХ крыніц…..……………………………...………..17
Уводзіны
Вывучэнне гістарычнага развіцця інстытута пакарання мае выключна важнае значэнне для аналізу узройня прававой сістэмы любой краіны на азначаным адрэзку яе існавання. Выяуленне ўмоў, якія выклікалі прымяненне пэўнага віда пакарання, мае значэнне і для сучаснага заканадаўца, так як гэта дазволіць пазбегнуть розных памылак.
Веды аб паняцці, умовах прызначэння і вызвалення ад пакарання дазволяць вызначыць асноўныя віды злачынстваў, якія здзяйсняліся ў той ці іншы час.
На сённяшні дзень выбранная тэма з,яўляецца вельмі важнай для вывучэння. Прадметам даннай работы служыць інстытут пакарання у Вялікім княстве Літоўскім.
Мэта работы – вывучэнне і аналіз заканадаўства ВКЛ ў галіне крымінальнага права ў рамках пытання аб прызначэнні наказання.
Пры рэалізацыі даннай мэты неабходна было выканаць некалькі задач:
Перш за ўсё, пры вывучэнні азначаннай тэмы важнае значэнне мелі крыніцы заканадаўства ВКЛ(Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў). Таксама пры напісанні работы выкарыстоўваліся працы беларускіх гісторыкаў: Доўнар, Юхо.
Пры падрыхтоўцы работы выкарыстоўваліся агульныя метады- аналіз, параўнанне, а таксама прыватны метад- метад тлумачэння парва.
1. Паняцце пакарання
Пакаранне сёння – гэта мера асобага прымусу, якая прымяняецца ад імя дзяржавы да асобы, вінаватай у здзяйсненні злачынства. На пачатку свайго развіцця, пакаранне мела сваёй мэтай выключна помсту за злачынства.
У ходзе гістарычнага развіцця вобласць прымянення каральных мер звужвалася з-за таго, што шэраг катэгорый асоб, якія раней адказвалі за свае ўчынкі, пазбаўляліся адказнасці. Самі ж меры каральнай дзейнасці грамадства трацілі свой рэзка каральны характар, бо на злачынца пачынаюць глядзець як на да пэўнай ступені хворага чалавека. Менавіта таму пакаранне пачынае пераўтварацца з прылады помсты ў прыладу выпраўлення [2, с. 81].
Значны ўплыў на развіцце інстытута пакарання аказвала хрысціанская царква і рэлігія. У Статуце ВКЛ 1588 года ўвесь час сустракаюцца успаміны нра Бога і хрысціянскую рэлігію, святую справядлівасць пры назначэнні пакарання. Са старажытных часоў праводзілася думка аб боскай падставе пакарання, аб тым, што гаспадар дзяржавы пастаўлены самім Богам на кару злым людзям і на міласць добрым.
У сувязі з тым, што пакаранне злачынцаў выклікана патрабаваннем устанаўлення святой справядлівасці і неабходна для грамадскай карысці, яно з'яўляецца прамым абавязкам дзяржавы. Дзяржава не можа цярпець злачынцаў. У артыкулах Статутаў увесь час адзначаеца, што пакаранне павінна спасцігнуць злачынца менавіта дзеля «покою посполитого», «абы небезпечность не множилась», «абы злость ся в паньствах наших християнских не множила» і г. д.
Аналізуючы нормы і палажэнні Статутаў, Г. В. Дземчанка вылучае наступныя рысы, якія характарызуюць паняцце пакарання ў Вялікім княстве Літоўасім XVI ст.:
1) пакаранне — гэта «вина», «покута», якімі загладжваецца здзяй-сненне злачынства і таму яно прычыняе злачынцу пакуты;
2) вобласць прымянення пакарання вызначаецца паняццем злачынства, прычым пануе пункт гледжання крыўды;
3) органам, які вызначае пакаранне, з'яўляецца не толькі суд, але ў некаторых вьпадках і сам пацярпеўшы, які замяняе па ўзгадненні са злачынцам пэўнае пакаранне;
4) пакаранне, маючы мэтай прыватнае задавальненне, з'яўляецца для пацярпеўшага «нагородой», характар якой яно часткова захоувае нават пры пераўтварэнні маёмаснай адказнасці ў персональную («а за навязку маеть висети») [1, с. 105].
З цягам часу грамадская правасвядомасць пачынае схіляцца да тага, што злачынства — гэга «шкода земская», і сістэма рознага роду матэрыяльных кампенсацый пачынае разбурацца, і ёи на змену прыходзіць новая сістэма публічна-крымінальных і застрашваючых пакаранняў. Гэты працэс і знайшоў адлюстраванне ва ўсіх Статутах ВКЛ.
Аналізуючы шматлікія крымінальна-прававыя нормы Статутаў можна зрабіць вывад, што санкцыя закона складваецца з трох частак: спачатку вызначаецца асабістае пакаранне парушальніку нормы, потым назначаема род і памер грашовых штрафаў і, нарэшце, указваецца на неабходнасць адплаты за шкоду і страты, якія былі прычынены злачынствам. Норм аб неабходнасці грамадзянскага задавальнення пацярпеўшага мы не знаходзім.
2. Мэты пакарання у крымінальным праве ВКЛ
Мэты пакарання таксама гістарычна мяняліся. У старажытных беларускіх княствах пакаранне мае ўсе рысы прыватнага задавальнення пацярпеўшага за шкоду і крыўду, якія нанесены злачынствам, і з'яўляецца фактычна заменам пометы грамадскім пакараннем усякага злачыннага дзеяння. Паступова пакаранне ўсё больш пранікаецца задачамі публічна-крымінальнага карання і забеспячэння грамадства ад шкодных і злых дзеянняў. У якасці мэты пакарання абгрунтоўваецца неабходнасць застрашвання злачынца і іншых «злых людзей» (патэнцыяльных злачынцаў) [2, с. 94].
Застрашванне, як асноўная мэта пакарання, атрымала заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку Казіміра 1468 г. Аб гэтым сведчыць болышасць санкцый крымінальных норм Судзебніка. Смяротнае пакаранне прадугледжвалася нават за крадзеж маёмасці на суму звыш трыццаці грошай («свыше полукопья»). Акрамя таю, закон забараняў вызваляць злачынца ад пакарання: «А над злодзеем милости не надобе».
У XVI ст., калі фарміравалася агульназемскае заканадаўсгва, пануючае становішча пачынаюць займаць мэты публічнай адплаты і застрашвання, з аднаго боку, і мэты прыватнага задавальнення і адплаты — з другога.
У Статуце 1529 г. пакаранне выступае яшчэ ў асноўным сродкам задавальнення пацярпеўшага і толькі часткова мае значэнне кары за здзейсненае зло і пэўнага ўздзеяння на волю злачынца. У апошнім Статуце мы бачым амаль поўнае разуменне злачынства як грамадскяга зла і пакарання — як публічна-крымінальнай і застрашваючай кары за гэта зло.
Заканадаўца пачынае даволі выразна вызначаць, што адной з галоўных мэт пакарання з,яуляецца папярэджванне злачынства. Пагроза прымянення пакарання служыць папярэджваннем для патэнцыяльных злачынцаў і заахвочваючым матывам да прытрымлівання законау. Адначасова заканадаўца лічыць, што аднаго застрашвання недастаткова для папярэджвання злачынсгваў, а прававыя нормы павінны паказваць свавольным і злым людзям, што ім нявыгадна парушаць закон таму, што будучае пакаранне перавышае перавагу здзейсненага злачынства. Гэта думка заканадаўцы знайшла адлюсграванне ў многіх аргыкулах Статутаў.
Заканадаўца лічыць таксама, што пакаранне павінна заахвочваць да праследавання злачынцаў, і таму часам замацоўвае атрыманне ўзнагароды на карысць тых асоб, якія садзейнічаюць раскрыццю злачынства і выступаюць у судзе прыватнымі абвінаваўцамі.
Мэты пакрання, якія закрапляў заканадаўца безумоўна паўплывалі і на ўсю сістэму пакранняў, аднак неабходна адзначыць, шта найбольшы ўплыў аказаў класавы характар феадальнага крымінальнага права. Па меры запрыгоньвання сялян і ўзмацнення эксплуатацыі працоўных мянялася і сістэма крымінальных пакаранняу. У ёй атрымалі адлюстраванне суадносіны класавых сіл у грамадстве, светапогляд пануючага класа, рэлігійная ідэалогія і мараль. Пры абвастрэнні класавай барацьбы і нарастанні крызіснага стану, калі правячай вярхушцы цяжэй было ўтрымліваць уладу, пакаранні рабіліся больш жорсткімі. У перыяд адноснай стабілізацыі феадальнага ладу і распаўсюджання ідэй гуманізму крымінальныя пакаранні таксама стабілізаваліся.
3. Віды пакарання у крымінальным праве ВКЛ
Дземчанка на падставе статутнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў сістэме пакаранняў выдзяляе агульныя і галоўныя пакаранні, а такксама дапаўняльныя. Да агульных і галоўйых ён адносіць:
1) штраф на карысць пацярпеўшага: галоўшчына, навязка, гвалт, заклад (зарука), а таксама штрафы на карысць гаспадара або «вряда» віна , заклад;
2) публічна-крымінальныя пакаранні: а) асабістыя: смяротная кара, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў; б) маемасныя: агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў;
3) помста, некаторыя формы якой захоўваюцца на працягу ўсяго XVI ст.
Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў і пакаянне. Акрамя таго, у асобныя дзве групы Г.В.Дземчанка ўключае замяняючыя пакаранні, гэта значыць тыя, што прымяняліся ў якасці замены іншых відаў пакаранняў («выволанье», выдача ў кабалу і выдача ў вечную няволю), а таксама выключныя пакаранні (пазбаўленне пасады і ператварэнне ў «отчича»). Чым прасцей было злачынства па складу, тым прасцей было пакаранне, і наадварот — чым складаней быу састаў злачынства, тым складаней было пакаранне [1, с. 112].
Сістэму пакаранняў можна прааналізаваць у схеме №1.
Крымінальныя нормы Статута не ахоплівалі ўсіх відаў пакарання, таму што феадал, які чыніў суд над залежным насельніцтвам, мог прымяняць нават не прадугледжаныя законам ці звычаёвым правампакаранні. Маглі прымяняць розныя пакаранні гарадскія (войтаўскія) і копныя сялянскія суды. Акрамя таго, існавала асаблівая сістэма пакаранняу у царкоўных судах [4, с. 201].
Маёмастныя пакаранні і штрафы былі самымі распаўсюджаным відам. Яны маглі выражацца ў пэўных сумах грошай, прычым і ў канкрэтным памеры ў адносінах да здейсненных злачынствам страт, якія спаганяліся на карысць пацярпеўшага, яго родзічаў, адміністрацыі.
Пакаранне смерцю магло быць простым і кваліфікаваным. Простым пакараннем смерцю лічылася павешанне (горлам пакараць). Прычым у старажытныя часы прыгавор аб пакаранні смерцю павінен быў выконваць сам асуджаны ў прысутнасці суддзяў, якія слухалі яго пакаянне і агавор другіх злачынцаў, пасля чаго асуджаны сам лез у пятлю і вешаўся. У XVI стагоддзі каралі таксама адсячэннем галавы і расстрэлам ваеннаслужачых. Кваліфікаваным пакараннем смерцю былі чацвертаванне, спальванне на агні, утапленне, пасаджэнне на кол [3, с. 96].
Статут 1588 г. прадугледжваў смяротную кару за здзяйсненне:
1) злачынстваў супраць рэлігіі і царквы (крадзеж у царкве, забойтва ў царкве і інш.), прычым за такія злачынствы, як спакушэнне з хрысціянства ў іншую веру, богазневажанне, прымянялася кваліфікаванае пакаранне;
2) дзяржаўных злачынстваў, пры гэтым часцей за ўсё форма смяротнага пакарання не агаворвалася;
3) злачынстваў супраць парадку кіравання;
4) злачынстваў супраць правасуддзя;
5) воінскіх злачынстваў;
6) злачынстваў супраць жыцця, здароўя і гонару людзей;
7) маёмасных злачынстваў.
Пры феадалізме к простым людзям шырока прымяняліся цялесныя пакаранні: калецтва і біццё дубцамі і пугамі. Напрыклад, у злодзея, які ўкраў што-небудзь у велікакняжацкім двары на суму меней 2 коп грошаў, адразалі адно вуха. Зводні і ўтрымацелі прытонаў караліся адразаннем носа, вушэй і губы. Біцдё пугамі і дубцамі магло адбывацца ў горадзе каля ганебнага слупа.
Выдача злачынцы пацярпеўшаму ў няволю (халопства) або для казні практыкавалася да сярэдзіны XVI стагоддзя. Першая спроба абмежаваць выдачу злодзея ці яго жонкі і дзяцей пацярпеўшаму была зроблена яшчэ ў Судзебніку 1468 года. У Статуце 1588 года была запісана норма, згодна з якой злачынца ці яго жонка і дзеці маглі перадавацца пацярпеўшаму не ў якасці нявольнікаў, а для адпрацоўкі пэўнай сумы грошай[4, с. 201].
Турэмнае зняволенне было двух відаў; лёгкае — у верхний частцы замка і цяжкае — у падзямеллі з ланцугом на шыі. На ўтрыманне зняволенага грошы павінен быў даваць ён сам або пацярпеўшы, па абвінавачванню якога ён быў прыганора ны да турмы.
Выгнанне і аб'яўленне па-за законам прымянялася ў асноўным да злачынцаў-феадалаў, якія хаваліся ад суда, калі абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах» за якія магло быць назначана пакаранне смерцю. Усім людзям пад страхам гэтай кары забаранялася хаваць выгнанніка ці нават мець з ім зносіны. Калі ж яго затрымлівалі, ён дадлягаў неадкладнай кары смерцю [3, с. 96].
Информация о работе Інстытут пакарання ў крымінальным праве ВКЛ