Інстытут пакарання ў крымінальным праве ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2014 в 22:58, реферат

Описание работы

Мэта работы – вывучэнне і аналіз заканадаўства ВКЛ ў галіне крымінальнага права ў рамках пытання аб прызначэнні наказання.
Пры рэалізацыі даннай мэты неабходна было выканаць некалькі задач:
1. Прааналізаваць тэарэтычны і прававы матэрыял, звязаны з паняццем пакарання.
2. Вызначыць асноўныя формы пакарання.

Содержание работы

УВОДЗIНЫ……………………………………………………………….............3
1. ПАНЯЦЦЕ ПАКАРАННЯ………….…………………………………….…...4
2. МЭТЫ ПАКАРАННЯ У КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………………..6
3. ВІДЫ ПАКАРАННЯ У КРЫМІНАЛЬНЫМ ПРАВЕ ВКЛ………..………..8
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………..………..….14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…..……………………………...………..17

Файлы: 1 файл

Реферат ИГПБ (2).doc

— 103.00 Кб (Скачать файл)

Пазбаўленне чэсці было дадатковай мерай пакарання для шляхты. Простыя людзі не пазбаўляліся яе, бо не лічылася, што яна ў іх ёсць. Пазбаўленне чэсці азначала ўтрату шляхецтва і ўсяго шляхецкага маёнтка. Пазбаўляліся чэсці шляхціцы, якія ўцяклі з поля бітвы, выгнаннікі (вываланцы), злачынцы, якія былі асуджаны да пакарання смерцю, але потым памілаваныя.

Пры пакаянні асуджаны павінен быў пры людзях у царкве або касцёле, стоячы на ўзвышшы, чатыры разы ў год аб'яўляць аб сваім злачынстве. У выпадку нанясення абразы шляхціцу вінаваты мог быць асуджаны публічна прасіць прабачэння ў зняважанага, якое рабілася ў судзе або ў іншым грамадскім месцы .

Новым відам пакарання ў крымінальным праве ВКЛ было пазбаўленне права займаць дзяржаўныя і грамадскія пасады. Гэтай кары падлягалі службовыя асобы, якія злоўжывалі сваім становішчам, сенатары і іншыя паны, якія бралі грошы ад замежных дзяржаўных устаноў і дзейнічалі на шкоду свайго народа і дзяржавы.

Неабходна адзначыць, што Статут 1588 г. абвяшчаў, што пакаранне павінна быць справядлівым. Толькі пры гэтай умове магчыма дасягненне пастаўленых заканадаўцам мэтаў пакарання. Заканадаўца лічыць, што справядлівым зяўляецуа толькі тое пакаранне, якое выцякае з патрабаванняў божай і чалавечай справядлівасці і якое з'яўляецца вьшікам віны, а таксама роўным і аднолькава непазбежным Закон прыгрымліваецца аднаго з важнейшых прынцьшаў: без віны няма пакарання і таму абавязвае «карати винного за выступ». Трэба адзначыць, што гэта патрабаванне закона вельмі часта разыходзілася з жыццёвай практыкай і «зацный и можный» шляхціц мог адкупіцца, або папрасіць аб памілаванні, або проста не выканаць судовай пастановы [2, с. 123].

Злачынец, віна якога даказана, павінен быў панесці пакаранне, калі толькі заканадаўца дапускае магчымасць яго непрымянення па меркаваннях крымінальнай палітыкі або якіх-небудзь іншым акалічнасцях. Заканадаўца XVI сг. замацоўвае ў Статуце палажэнні, адносна якіх асоба, што здзейсніла злачынсгва, павінна падвергнуцца пакаранню, якое рэгламентавана законам і вызначана судом, аднак пры наяунасці пэўных умоў адпадае неабходнасць прымяняць пакаранне і яно можа быць адменена (поўнасцю ці часгкова) або заменена іншым. Выпраўляць жорсткасць закона (а ў цэлым крымінальны закон Вялікага і княсгва Літоўскага можна прызнаць дастаткова строгім) суд мог з дапамогай магутнага і прытым легальнага сродку, — адмены пакарання ці яго замены. Па Статуту ўсякае пакаранне магло быць заменена іншым або ўвогуле адменена пры ўмове задавальнення пацярпеўшага. Закон прадугледжваў наступныя выпадкі вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання: смерць вінаватага, сканчэнне тэрмінаў даўнасці, па-мілаванне злачынца, прымірэнне злачьшца з пацярпеўшым, выкуп ад пакарання або залік пакарання.

Статутам добра вядома даўнасць злачынства (даўнасць прыцягнення да судовай адказнасці) і даўнасць выканання абвінаваўчага прыгавору. Пропуск даўнаснага тзрміну меў пэўныя юрыдычныя насгупствы, калі быў зроблены па ўласнай віне, недагляду ці нядбайнасці істца У выпадку, калі ісцец прапусціў тэрмін даўнасці па неабходнасці, з прычыны якіх-небудзь знешніх перашкод закон указваў, што «таковом давность не шкодит».

Паняцце крымінальнай даўнасці, якая служыла падсгавай адмены пакарання, уключала ў сябе: сканчэнне пэўнага тэрміну са дня здзяйснення злачынства або з моманту вынясення прыгавору з прычыны добраахвотнай бяздзейнасці пацярпеўшага (істца) і прызнання злачыннага дзеяння неналежачым пакаранню па прычьше сканчэння рэгламентаванага законам даўнаснага тэрміну. Цячэнне тэрміну даўнасці крымінальнага праследавання пачьшалася са дня здзяйснення злачынства або з моманту «врядового сказанья». Тэрміны даўнасці ўстанаўліваліся ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі злачынства [2, с. 124].

Працэсс прымірэння адбываецца пры сведках, якія падпісваюць «еднальны лист» і прыкладваюць да яго свае пячаткі. У тых выпадках, калі справа ішла «о горле» (аб смяротным пакаранні), неабходна было з'явіцца ў суд («перед врядом») і заявіць аб прымірэнні. Прымірэнне не абавязкова адмяняла поўнасцю пакаранне, магло змякчаць яго. «Еднаньем» пацярпеўшы траціў права патрабаваць пакарання злачьшца і набываў права патрабавання выканання тых умоў, якія былі запісаны ў «еднальным листе». Злачынец абавязваўся выканаць (адразу або ў пэўны тэрмін) усё тое, адносна чаго прыняў на сябе абавязкі пры «еднаньи». У асобных выпадках гаворыцца не толькі аб абавязку яго выплаціць пэўную суму грошай за шкоды, раны і г. д., але і публічна пакаяцца: заявіць аб сваім злачынстве ў царкве, перад судом і папрасіць прабачэння, або прыйсці ў дсм пакрыуджанага і там папрасіць прабачэння.

У Статутах знаходзяцца і сгаражытныя прававыя нормы, якія пра-дугледжвалі выкуп ад пакарання. Аднак у статутным законе выкуп не служыць непаерэднай падставай для адмены пакарання, але з'яўляецца адной з умоў прымірэння з пацярпеўшым Самастойнае значэнне выкуп набывае толькі тады, калі ён дапускаецца незалежна ад згоды пацярпеўшага Статуты ў некаторых выпадках не прызначаюць безумоў-нае смяротнае пакаранне, але прадпісваюць вінаватаму ў злачьгасгве «окупати свое горло».

Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам іншых еўрапейскіх дзяржаў таго часу яно было больш гуманным. Ідэі гуманізму выявіліся ў непрымяненні пакарання смерцю цяжарных жанчын, непрымяненні крымі-нальных пакаранняў да дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў, ва ўстаыаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын, параўнаўча невялікіх тэрмінаў турэмнага з няволення.

Акрамя гэтага, жорсткасць крымінальнага пакарання, замацаваная ў Статуце, змякчалася і скрадвалася судовай практыкай. адносна некаторых санкцый увогуле нельга сказаць, ці прымяняліся яны ў судовай практыцы. Больш за ўсё дзейнічала сістэма штрафаў. Усё гэта і сведчыць аб гуманістычным кірунку развіцця крымінальнага права і крымінальнай палітыкі феадальнай Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Падводзячы вынікі работы можна сказаць, что задачы ў поўнай меры былі вырашаны. З усяго вышэйсказаннага можна зрабіць некалькі вывадаў.

Пакаранне як інстытут крымінальнага права ў Вялікім княстве Літоўскім прайшло ў сваім развіцці шлях ад помсты да  сродка публічна-крымінальнага  застрашвання. Заканадаўца даволі выразна вызначыў, што адной з галоўных мэт пакарання з,яуляецца папярэджванне злачынства. Пагроза прымянення пакарання служыць папярэджваннем для патэнцыяльных злачынцаў і заахвочваючым матывам да прытрымлівання законаў.

Неабходна адзначыць, шта найбольшы ўплыў на ўсю сістэму пакранняў аказаў класавы характар феадальнага крымінальнага права. Па меры запрыгоньвання сялян і ўзмацнення эксплуатацыі працоўных мянялася і сістэма крымінальных пакаранняу. У ёй атрымалі адлюстраванне суадносіны класавых сіл у грамадстве, светапогляд пануючага класа, рэлігійная ідэалогія і мараль.

Аналізуючы сістэму відаў пакрання можна выдзяліць галоўныя пакаранні, а такксама дапаўняльныя. Да агульных адносяцца: штраф;  смяротная кара, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў; агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў. Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў і пакаянне.

Статутам добра вядома даўнасць злачынства (даўнасць прыцягнення да судовай адказнасці) і даўнасць выканання абвінаваўчага прыгавору. Паняцце крымінальнай даўнасці, якая служыла падсгавай адмены пакарання. Цячэнне тэрміну даўнасці крымінальнага праследавання пачыналася са дня здзяйснення злачынства.

Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам іншых еўрапейскіх дзяржаў таго часу яно было больш гуманным, а розныя віды пакарання маглі ўвогуле не прымяняцца.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

схема №1



 


 


 






 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крынiц:

 

  1. Демченко, Г.В.  Наказание по Литовскому Статуту в трех его редакциях / Г. В. Демченко, 1893. – 287 с.
  2. Доўнар Т.І. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV – ХVI стагоддзях: манаграфія / Т.І. Доўнар. - Мн: «Пропилеи», 2000. – 224 с.
  3. Довнар, Т.И. Уголовное право феодальной Беларуси (ХV — ХVI в.в.) / Т.И. Довнар. – Минск, 1995. -  96 с.
  4. Юхо, Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi / Я.А. Юхо. – Минск, 1992. – 201 с.

 

 

 


Информация о работе Інстытут пакарання ў крымінальным праве ВКЛ