Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2013 в 19:04, реферат

Описание работы

Айчынная вайна дванаццатага года з'явілася найвялікшым выпрабаваннем для рускага народа і ў той жа час паваротным пунктам у духоўным жыцці ўсёй вялікай краіны. Уварванне непрыяцеля ў межы Расіі, Барадзінская бітва, пажар Масквы, напружаная барацьба з войскамі Напалеона выклікалі магутны народны ўздым. З гэтай нагоды Герцэн пісаў: «Народ гэты, перакананы, што ў сябе дома ён непераможны; гэтая думка ляжыць у глыбіні свядомасці кожнага селяніна, гэта - яго палітычная рэлігія. Калі ён убачыў замежніка на сваёй зямлі ў якасці непрыяцеля, ён кінуў плуг і схапіўся за стрэльбу. Паміраючы на полі бітвы "за белага цара і Найсвяцейшай Маці Божай», - як ён казаў, ён паміраў на самай справе за недатыкальнасць рускай тэрыторыі ».

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………………………..………………. 3
Палітыка царызму ў Беларусі………………………………………………………………….... 4
Пачатак і ход вайны на беларускіх землях. Планы Напалеона ў адносінах да Беларусі…………………………………………………………………………………………………..7
Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам……………………………………………………………………………………………… 12
Заключэнне………………………………………………………………………………………………. 15
Літаратура……………

Файлы: 1 файл

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.docx

— 48.07 Кб (Скачать файл)

 Насельніцтва Беларусі да  напалеонаўскай арміі аднеслася  неадназначна. Гараджане з надзвычайнай  помпай наладжвалі ўрачыстыя  сустрэчы. Дэпутацыі віталі войскі  яшчэ за гарадской заставай, падносілі  хлебсоль. Пры ўваходзе ў горад  французаў сустракала большасць  насельніцтва, якое ў "вялікай  арміі" бачыла вызваліцеляў.

 У той самы час у мясцовасцях,  дзе адбываліся непасрэдныя баявыя  дзеянні, беларускае насельніцтва  імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў лес. Расійскія чыноўнікі адыходзілі разам з арміямі, а памешчыкі самастойна эвакуіраваліся ў глыб краіны.

 Для кіравання беларускалітоўскімі  губернямі 19 чэрвеня (1 ліпеня) Напалеон  утварыў у Вільні Камісію Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Яе паўнамоцтвы распаўсюджваліся на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. У склад Камісіі ўвайшлі мясцовыя землеўласнікі, палітычныя дзеячы і вучоныя: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі і Я. Снядэцкі. Генеральным сакратаром быў прызначаны Ю. Касакоўскі.

 У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла  спагнанне падаткаў і размеркаванне  бюджэтных сум, арганізацыя ўзброеных  сіл і адміністрацыі на месцах, фарміраванне жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі манер былі рэарганізаваны адміністрацыйныя адзінкі (дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны, камуны) і органы мясцовага кіравання (адміністрацыйныя камісіі, падпрэфектуры). У гарадах, якія раней карысталіся магдэбургскім правам, ствараліся муніцыпалітэты.

 На тэрыторыі Літвы і Беларусі  паралельна дзейнічалі мясцовая  і французская адміністрацыі. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належалі напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньёну. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз. ван Гагендорпа (са жніўня адначасова старшыня ўрада), якому падпарадкоўваліся ваенныя губернатары і каменданты. Агульны нагляд за дзейнасцю Камісіі меў міністр замежных спраў Францыі Г.Б. Марэ.

 Адпаведным чынам былі арганізаваны Віцебская, Магілёўская, Смаленская і Курляндская губерні, але яны не падпарадкоўваліся віленскаму ўраду.

 Перад створанымі ваеннай  і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння напалеонаўскага войска. Выканаць аб'ёмы паставак было немагчыма, а невыкананне вяло да рэквізіцый, канфіскацый і розных санкцый. Становішча ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні, а таму не зрабіў спецыяльных запасаў. Забеспячэнне арміі ён перакладаў на плечы мясцовага насельніцтва. Тым не менш, да лістапада 1812 г., агульнымі намаганнямі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыі, у Вільні і Мінску быў сабраны вялікі запас харчавання і фуражу (дастаўся наступаючым рускім войскам).

 Вельмі важнай праблемай  з'яўлялася фарміраванне ўзброеных сіл. Для абароны краю і папаўнення напалеонаўскай арміі ствараліся нацыянальная гвардыя (міліцыя), пяхотныя і кавалерыйскія палкі, жандармерыя, егерскія батальёны. Усяго ў войскі (кавалерыя і пяхота) планавалася набраць 14 тыс. рэкрутаў і 1 тыс. добраахвотнікаў з ліку шляхцічаў для палка імператарскай гвардыі. Справа ў гэтым накірунку ішла марудна. Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска. Большую актыўнасць праявіла шляхта. Аднак і сярод яе добраахвотнікаў аказалася значна менш, чым чакалі. Адна частка шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання, другая лічыла, што дастаткова будзе матэрыяльных ахвяраванняў. Нягледзячы на гэта, да зімы 1812 г. войска ВКЛ налічвала каля 20 тыс. чалавек. На ўласныя сродкі магнатаў былі сфарміраваны коннаегерскі полк I. Манюшкі, уланскія палкі Л. Паца і Д. Радзівіла, конна-артылерыйская рота Р. Тызенгаўза і інш.

3 другога боку адносіны паміж  напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым  прывілеяваным насельніцтвам былі  даволі лагоднымі, але ў сапраўднасці  адбывалася паступовае ахалоджванне. У напалеонаўскім войску хутка  пагаршалася дысцыпліна, вынікам  чаго стала марадзёрства. Напалеон  і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі спыніць ці абмежаваць яе маштабы. У ліпені па загадах маршала Л.Н. Даву былі расстраляны 13 кірасір у Мінску (за рабаванне яўрэйскай лаўкі) і двое салдат у Магілёве (за пабоі жыхароў). Для барацьбы з марадзёрамі і дэзерцірамі былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды. Аднак кардынальнага паляпшэння дысцыпліны ў арміі не назіралася: самавольныя рабункі, несанкцыяніраваныя рэквізіцыі і экзекуцыі працягваліся.

 Відавочна, што ў найбольш  складанай сітуацыі апынулася  беларускае сялянства. Становішча  сялянства ніколі не было лёгкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў  яно яшчэ больш пагоршылася.  У зоне непасрэдных баявых дзеянняў вяскоўцы шукалі паратунку ў лесе. Пасля заканчэння баёў многія з іх не спяшаліся вярнуцца дамоў. Гэта выклікала заклапочанасць памешчыкаў і адміністрацыі. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае процідзеянне з боку сялян.

 Асаблівую актыунасць у барацьбе  з рэлярнымі французкімі войскамі  праявілі жыхары вескі Жарцы,  якая апынулася паміж французкім  корпусом Н.Ш. Удзіно і рускім корпусом П.Х. Вітгенштэйна. Усё дарослае насельніцтва аб’ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатом Максімам Маркавым. 8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Грушына, смела ўступілі ў бой з французамі, нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў, 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў. За ўсё гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках “На ўспамін аб 1812 годзе”.

 Аднак нельга адназначна  гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай была прарасійская пазіцыя ў гэтай вайне. Найвялікшім іх жаданнем была непадлегласць пемешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў апошніх расійскай і французскай адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне. Імператар атрымаў наступны адказ: “Ды я б хацела, каб француз заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!...”

 Ва ўмовах вайны адміністрацыя ўжо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія адмаўляліся выконваць феадальныя павіннасці, ўцякалі ў лес. У ліпені 1812 г. прыгонныя пана Ф. Янкоўскага з вёскі Кузявічы Барысаўскага павета "паднялі бунт і не з'явіліся на звычайную павіннасць у маёнтак і аб гэтым не хочуць і слухаць". Каб прымусіць сялян выконваць свае абавязкі, мясцовыя памешчыкі звярталіся за дапамогай да новай улады. Але і гэта не заўжды прыносіла поспех. Нярэдка сяляне аказвалі ўзброенае супраціўленне сваім прыгнятальнікам. Вяскоўцы стваралі невялікія атрады, рабілі напады на хлебныя лаўкі, свірны і каморы навакольных памешчыкаў, а часам рабавалі і спальвалі двары і фальваркі. Для навядзення парадку французскія ўлады былі вымушаны пасылаць супраць сялян вайсковыя атрады.

3 прыходам французскай арміі  сяляне пэўны час займалі палітыку  чакання, тым больш што сярод  іх распаўсюдзіліся чуткі аб  намеры Напалеона скасаваць прыгоннае  права. Рэаліі вайны штурхалі  сялян на супраціўленне. Яны аб'ядноўваліся і пачыналі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападалі на салдат, якія адсталі ад войска ці заблудзілі, на каманды фуражыраў. Напалеон мог перацягнуць сялян на свой бок, адмяніўшы прыгоннае права, але ён гэта не зрабіў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе большую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў... Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад такой меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты". Верагодна, Напалеон не столькі клапаціўся аб рускім дваранстве, колькі баяўся згубіць вынікі ваеннай кампаніі ў час народнага сацыяльнага выбуху.

 Новыя ахвяры і разбурэнні  прынесла беларускаму народу  адступленне напалеонаўскага войска  і рух рускай арміі на захад.  У кастрычніку 1812 г. руская  армія вымусіла Напалеона пакінуць  Маскву і адступаць па старой смаленскай дарозе. У хуткім часе рэшткі "вялікай арміі" апынуліся на Беларусі. На Беразіне расійскія войскі з корпуса Вітгенштэйна, 3-й Заходняй арміі П.В. Чычагава і Галоўнай арміі планавалі акружыць французаў і захапіць Напалеона ў палон. Але М.І. Кутузаў адстаў на тры пераходы. Напалеон стварыў бачнасць пераправы цераз Беразіну каля с. Ухалоды, а сам навёў масты каля Студзёнкі. 3 цяжкімі баямі 14-16 (26-28) лістапада Напалеон пераправіў частку баяздольных часцей на правы бераг і крочыў ад Беразіны да Вільні. Бярэзінская аперацыя, нават не зусім удалая для расійскіх войскаў, паставіла Напалеона на край пагібелі. Яго армія фактычна перастала існаваць: пасля пераправы засталося толькі 9 тыс. баяздольных і каля 1015 тыс. небаяздольных чалавек.

21 лістапада (3 снежня) у Маладзечне  імператар склаў "пахавальны" 29-ты бюлетэнь, у якім ён прызнаў сваё паражэнне. 23 лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон перадаў камандаванне I. Мюрату і пакінуў сваю армію. Ён спяшаўся ў Парыж.

 У снежні рэшткі "вялікай  арміі" (каля 30 тыс. чалавек) разам  з мясцовай адміністрацыяй (Камісія  Часовага ўрада ВКЛ існавала  да лета 1813 г.) пакінулі межы Расійскай  імперыі. На тэрыторыі заходніх губерняў было ўведзена расійскае ваеннае кіраванне і пачала аднаўляцца грамадзянская адміністрацыя. Кіруючыся ваеннастратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, Аляксандр I дараваў шляхце Літвы і Беларусі яе здраду ў час вайны. Маніфестам ад 12 (24) снежня 1812 г. аб'яўлялася амністыя жыхарам заходніх губерняў удзельнікам вайны супраць Расіі пры ўмове іх вяртання на радзіму на працягу 2 месяцаў. Толькі пасля гэтага тэрміну маёнткі шляхты і магнатаў падлягалі канфіскацыі. Але абвешчанай Аляксандрам I амністыяй скарысталіся не ўсе. Тады Напалеон яшчэ не быў канчаткова пераможаны, і многія буйныя і дробныя землеўладальнікі паранейшаму звязвалі свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. Пасля вайны 1812 г. толькі ў Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 153 тыс. сялян мужчынскага полу. Але ў выніку ўсеагульнай і безумоўнай амністыі, якая была абвешчана маніфестам ад 30 жніўня (11 верасня) 1814 г., усе канфіскаваныя альбо секвестраваныя маёнткі падлягалі вяртанню іх уладальнікам.

 Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі  Беларусі незлічоныя страты: тысячы  загінуўшых, зруйнаваныя гарады  і вёскі, скарачэнне амаль напалову  кольскасці жывёлы. Былі страчаны  многія культурныя каштоўнасці  Беларусі. Толькі добрыя ўраджаі  1813 і 1814 гг. дазволілі пазбегнуць  на Беларусі масавага голаду. Аднак і пасля заканчэння вайны ўлады не спяшаліся прымаць кардынальныя меры па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падатковы ціск амаль не змяншаўся. Разам з тым мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам

 Летам 1812 г. напалеонаўская  армія пачала свой захопніцкі  паход у Расію. Каб прыцягнуць  на свой бок польскіх і мясцовых землеўладальнікаў, Напалеон абяцаў узнавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. узамен на падтрымку сваіх ваенных планаў. Напярэдадні нашэсця мясцовая шляхта не падтрымала абарончыя мерапрыемствы царскай адміністрацыі і захоўвала правіянцкія магазіны і склады да прыходу французаў.

 У знак падзякі за падтрымку  ў Вільні Напалеонам была створана  камісія часовага ўрада ВКЛ  на чале са старшынёй першага  дэпартамента менскага галоўнага  суда Камінскім. Менскім губернатарам  стаў польскі арыстакрат Бранікоўскі. Рускі герб быў зменены на аднагаловага арла. Але ў хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, а галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты. Шляхта, якая колісь прысягала на вернападданасць Расійскай імперыі, зараз ператварылася ў правадніка экзекуцый, грабяжоў, выбівання нядоімак, катавання сялян. Просты беларускі люд узняўся на партызанскую барацьбу супраць захопнікаў і іх паслугачоў, чым садзейнічаў бліскучаму паходу царскай арміі ў Еўропу.

Тым не менш сяляне не дачакаліся збаўлення  ад прыгоннага права. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць «мзду свою от бога». Наадварот, урад прадбачыў здраду беларускай арыстакратыі. Напрыклад, той жа Камінскі захаваў пасаду старшыні ў менскім галоўным судзе. Начальнік менскага корпуса жандараў Л. Ашторп стаў губернскім маршалам. В. Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў менскім віцэгубернатарам і г. д. Але ўсё ж здрада большасці беларуска-польскай шляхты паклала адбітак на адносіны да яе вярхоўнай расійскай улады. 3 аднаго боку яна хацела прылашчыць сепаратысцкі настроеную шляхту, з другога боку — асабліва пасля падзей 1825 г., шляхецкага паўстання 1830 — 1831 гг.— жорстка карала любыя праявы іншадумства.

 Так, пасля прамовы на Варшаўскім  сейме 1816 г. аб захаванні польскай  канстытуцыі, Аляксандр I выказаў  жаданне распаўсюдзіць рэспубліканскія  парадкі на падуладную тэрыторыю.  У ліпені 1817 г. з рэкрутаў і ўраджэнцаў заходніх губерняў, у тым ліку Гародзенскай і Менскай, быў сфарміраваны асобны корпус літоўскіх войск у складзе 2 дывізій і артылерыйскай брыгады (40 тыс. чалавек). Корпусам камандаваў, як галоўнакамандуючы польскай арміяй, вялікі князь Канстанцін. Дзяржаўным гербам корпуса стала «Литовская погоня». Служба ў корпусе рускіх і польскіх афіцэраў садзейнічала збліжэнню носьбітаў вольналюбівай думкі.

 У 1819 г. цару была паднесена  прапанова дынабурскага памешчыка  Могля аб скасаванні прыгоннага  права па прыкладу прыбалтыйскіх  дваран. Цар згадзіўся пачаць  падрыхтоўку адмены прыгонніцтва  на Беларусі, пачынаючы з Віцебскай губерні. Але ён прапаноўваў, каб адбылося тое праз «собственное стремленне человеколюбивых чувств дворянских сословий» і рэкамендаваў дзеля гэтага выявіць настрой і інтарэсы памешчыкаў шляхам заснавання дваранскіх камітэтаў. Занепакоенасць дваранства пагрозай стыхійнага імкнення прыгонных сялян да сапраўднай волі прымусілі адкласці справу на доўгі час. Паколькі папярэднія зямельныя падараванні не прывялі да панавання рускага памешчыцкага землеўладання, а судова-адміністрацыйныя пасады займаліся з пункту гледжання царскіх чыноўнікаў панамікатолікамі, то ўрад прадпрыняў рашучыя дзеянні па русіфікацыі мясцовага чыноўніцтва.

Информация о работе Перамена палітыкі Александра I да Беларусі пасля перамогі над Напалеонам