Размежаванне палітычных сіл на беларусі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 03:23, контрольная работа

Описание работы

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Содержание работы

1.Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый.
2.I Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго значэнне.
3.Мяцеж польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага.

Файлы: 1 файл

История Беларуси.doc

— 68.50 Кб (Скачать файл)

18 лютага, парушыўшы ўмовы перамір'я (Брэсцкі  мір 1918), пачалі наступ аўстра-германскія  войскі. Штаб корпуса ўступае  ў перамовы з нямецкім камандаваннем.  Апошняе патрабуе, каб корпус  падпарадкаваўся яму, а затым патрабуе і зусім здаць зброю. 10 сакавіка 1918 г. у Бабруйску генерал Ю. Доўбар-Мусніцкі падпісвае дамову з немцамі аб перападпарадкаванне корпуса ім. У траўні 1918 г. часткі корпуса пакідаюць Беларусь і накіроўваюцца ў Польшчу.

     Ваенныя дзеянні супраць савецкай улады ужо былі спазнелымі. Яна успела усталявацца, сгуртавацца і прыхіліла да сябе асноўную частку народа. Але заставаліся і людзі, якія ўсё ж не маглі змірыцца з новым укладам. Магчыма надзея, што людзі неяк падтрымаюць гэтую ідэю, і рушыла генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага на мяцеж.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

Пратакол Усебеларускага з’езда (Вытрымка). 1917 г.; Постановление  Совета I Всебелорусского с’езда. 1917 г. // История Беларуси в документах и материалах.–Мн., 2000. С.299, 300.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2.–Мн., 2000. С.29–45.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т.–Мн., 1973. Т.3. С.13–87.

Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. / Под  ред. Э.М. Энтина.–Гомель, 1993. С.7–65, 91–193.

Сташкевич Н.С. Приговор революции: крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917–1925).–Мн., 1985. С.127–136.

Энцыклапедыя  гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991–2001.

 Документы и материалы по истории советско-польских отношений, т. 1, М., 1963; Победа Советской власти в Белоруссии, Минск, 1967.


Информация о работе Размежаванне палітычных сіл на беларусі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г