Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі. Сацыяльныя зрухі ў беларускай вёсцы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Августа 2013 в 21:53, реферат

Описание работы

У пачатку 20 стагоддзя на Беларусі , як і ў другіх рэгіёнах Расійскай імперыі, адбываліся значныя змены ў эканамічным і сацыяльным развіцці. У беларускіх губернях назіралася скарачэнне рамесніцкай вытворчасці, рост фабрычна-заводскай прамысловасці. Апрыярытэтнымі галінамі вытврчасці з’яўляліся зарчовая, дрэваапрацоўчая. На Беларусь актышна пранікае замежны капітал. З 1909 года эканоміка набывае тэндэнцыю стабільнага росту. Ствараюцца новыя прамысловыя прадпрыемствы,пашыраюцца аб’екты вытврчасці.
Атрымала развіццё банкаўская сістэмы.Акрамя таго, мясцовую прамысловасць фінансавалі банкірскія канторы і таварыствы ўзаемнага крэдыту.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………2
Сацыяльна –эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900- 1914гг. Сталыпінская аграрная рэформа………………………………………………………………..3
Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі. Сацыяльныя зрухі ў беларускай вёсцы………………………………………….7
Вывад………………………………………………………11
Спісак літатратуры………………………………………..13

Файлы: 1 файл

История Не УДоЛЯТЬ.docx

— 31.77 Кб (Скачать файл)

  Многія сяляне вельмі  ахвотна выходзілі з абшчыны  , якая не дазваляла бедным  прадаць надзел і адысці ў  горад, а больш заможным павялічыць  свій надзел і зрабіць гаспадарку  эфектыўнай. Але значная частка  сялян яшчэ трымалася за абшчыну,  якая давала ім пэўныя гарантыі.

   Выхад на хутары  і адрубы меў важнае значэнне  і для раёнаў з падворным  землеўладаннем, садзейнічаў ліквідацыі  цераспалосіцы, дальнезямелля. Але  на землях з падворным землеўладаннем  было больш магчымасцей для развіцця капіталізму. Таму выхад на хутары і адрубы адбываўся тут больш павольна і паступова. Увогуле ў Беларусі на хутары і адрубы выйшла 128тыс.двароў(12%).

   У цеснай сувязі  з рэформай знаходзілася вогнеустойлівае  будаўніцтва. Яго мэтай бало  стварыць перашкоду на шляху  спусташальных пажараў. Былі вёскі,  якія перыядычна выгаралі, знішчаліся  сотні тысяч дзесяцін лесу.

  Асноўным напрамкам  вогнеўстойлівага  будаўніцтва была  пабудова муравых дамоў, гліняна-саломенных  і чарапічных дахаў. На гэтыя  мэты выдзяляліся даволі значныя  сродкі.

   Рэформа прывяла  да пэўных сацыяльных зрухаў  у вёсцы:

  1. Пераход малазямельных сялян у стан батракоў, перасяленне іх у гарады.Асноўнымі прадаўцамі зямлі былі бедныя сяляне. Толькі на працягу 1907-1914гадоў у 5 беларускіх губернях 40820 сялян прадалі 187816 дзесяцін зямлі, атрыманай ва ўласнасць. На аднаго прадаўца прыходзілася ў сярэднім каля 4,6 дзесяціны зямлі.Колькасць сельскагаспадарчых рабочых напярэдадні вайны складала ўжо каля 200тыс.чалавек.
  2. Павелічэнне канцэнтрацыі зямлі ў руках заможнага сялянства ў выніку набыцця зямлі. Калі да рэформы сяляне, валодаўшыя ад 15 да 25 дзесяцін зямлі складалі 8,1%, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да 37,3%. У 1906-1910 гадах у 5 беларускіх губернях землеўладанне дваран, чыноўнікаў і афіцэраў зменшылася на 7,2%. У той жа час сялянскае землеўладанне павялічылася на 412,6тыс.дзесяцін, або на 21,4%. Значная частка прыросту сялянскага землеўладання прыпадала на заможных сялян. Але большасць з іх яшчэ не паспелі зрабіццв сапраўднымі фермерамі. Памеры іх гаспадарак былі недастатковымі для рацыянальнага гаспадарання.
  3. Паскарэнне пераходу памешчыцкіх гаспадарак на капіталістычна лад.Патэнцыяльнае скарачэнне памешчыцкіх зямель. Напярэдадні сусветнай ваўны 2/3 памешчыцкіх зямель было закладзена ў банках. Запазычанасць памешчыкаў Беларусі ў параўнанні з 1905годам узрасла на 40,7%.

   Масавай продажы памешчыцкіх зямель перашкодзіла вайна.У перыяд рэформы назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці.Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы суппаваджалася агульным пашырэннем пасяўных плошчаў.

   Адзначаючы пазітыўныя  зрухі ў сельскай гаспадарцы  ў выніку рэформы, трэба ўлічваць  і шэраг фактараў, не маючых  да яе дачынення:

  1. Адмена ў выніку рэвалюцыі выкупных плацяжоў. Гэта было вялікім аблягчэннем для сялян.
  2. Узрост сусветных цэн на збожжа.
  3. Адсутнасць у той перыя частых няўродаў.

 Хаця рэформа не  набыла ўсеагульны характар, яна  прывяла да значных сацыяльных  зрухаў у вёсцы, павелічэння  прадукцыйнасці працы. Сельская  гаспадарка набыла гандлёва-капіталістычны  характар. Адначасова рэформа суправаджалася  збядненнем значнай часткі сялянства,  што захоўвала і абвастрыла  сацыяльнае напружанне. Далейшым  пазітыўным зрухам перашкодзіла  вайна.Яна прыпыніла тыя мерапрыемствы,  якія толькі напярэдадні яе  набылі патрэбную інтэнсіўнасць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                      Вывад

Сацыяльна –эканамічнае становішча Беларусі у пачатку 20 с.адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным  для расійскай і сусветнай  эканомікі.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з’яўляецца тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны  толькі на буўных прадпрыемствах. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны  селянін мог аб’явіць прыватнай  уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся  ў яго карыстанні; кожны селянін  мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і  род заняткаў; любы селянін, які замацаваў  зямлю ў прыватную уласнасць, мог патрабаваць аб’яднання усіх яго раскіданых палосак у адзіны водруб.

 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі  ў 1900-1914гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%. Галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі на пачатку 20 ст.з’яўлялася дваранскае, надзельнае і дзяржаўнае.    

  Асноўнымі мэтамі  рэформы было забеспячэнне перадумоў  шпаркага развіцця краіны і  перадухіленне рэвалюцыйнай барацьбы. Важшейшымі сродкамі гэтага былі:

  1. Ліквідацыя сялянскай абшчыны (дзе яна захоўвалася),умацаванне прыватнаў уласнасці на зямлю;
  2. Насаджэнне хутароў і адрубоў, скасаванне цераспалосіцы;
  3. Перасяленне часткі сялян з еўрапейскай часткі ў Сібір і Далёкі Усход.

Рэформа прывяла да пэўных сацыяльных зрухаў у вёсцы:

  1. Пераход малазямельных сялян у стан батракоў, перасяленне іх у гарады.
  2. Павелічэнне канцэнтрацыі зямлі ў руках заможнага сялянства ў выніку набыцця зямлі.
  3. Паскарэнне пераходу памешчыцкіх гаспадарак на капіталістычна лад.

 

   Адзначаючы пазітыўныя  зрухі ў сельскай гаспадарцы  ў выніку рэформы, трэба ўлічваць  і шэраг фактараў, не маючых  да яе дачынення:

  1. Адмена ў выніку рэвалюцыі выкупных плацяжоў. Гэта было вялікім аблягчэннем для сялян.
  2. Узрост сусветных цэн на збожжа.
  3. Адсутнасць у той перыя частых няўродаў.

 Хаця рэформа не  набыла ўсеагульны характар, яна  прывяла да значных сацыяльных  зрухаў у вёсцы, павелічэння  прадукцыйнасці працы. Сельская  гаспадарка набыла гандлёва-капіталістычны  характар. Адначасова рэформа суправаджалася  збядненнем значнай часткі сялянства,  што захоўвала і абвастрыла  сацыяльнае напружанне. Далейшым  пазітыўным зрухам перашкодзіла  вайна.Яна прыпыніла тыя мерапрыемствы,  якія толькі напярэдадні яе  набылі патрэбную інтэнсіўнасць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                               СПІСАК ЛІТАРАТУРЫ

  1. “Гісторыя Беларусі” з 1795г. да вясны 1917г., Мінск 2001г. І.П.Крэнь,І.І.Коўкель.
  2. “Гісторыя Беларусі” у кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. Мінск 2003г. Л.В. Лойка, У.Р. Казлякоў.
  3. “Гісторыя Беларуся” пад рэдакцыяй У.В. Міхнюка, В.М. Фаміна
  4. “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Ю.Л. Казакова, А.Г. Каханоўскага, П.А. Лойкі, В.І. Менькоўскага, У.А. Сосны. Мінск 1997г.

 


Информация о работе Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі. Сацыяльныя зрухі ў беларускай вёсцы