Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Сентября 2012 в 19:01, контрольная работа

Описание работы

Да канца 15 – пачатку 16 ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм дзейнiчаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якiм органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалi i судовыя функцыi.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………………с.2
1.Вышэйшыя і мясцовыя судовыя органы Вялiкага княства Лiтоўскага...с.3-7
2. Асноўныя рысы працэсуальнае права Вялiкага княства Лiтоўскага….с.8-9
Заключэнне……………………………………………………………………с.10
Спіс літаратуры………………………………………………………………с.11

Файлы: 1 файл

контрольная Немкевич.docx

— 38.31 Кб (Скачать файл)

 

 

Змест:

Тэма: ”Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага”

Уводзіны………………………………………………………………………с.2                                                                                                           1.Вышэйшыя і мясцовыя судовыя органы Вялiкага княства Лiтоўскага...с.3-7                          

2. Асноўныя рысы працэсуальнае  права  Вялiкага княства Лiтоўскага….с.8-9                                   

Заключэнне……………………………………………………………………с.10                                                                                                     

Спіс літаратуры………………………………………………………………с.11                                                                       

Уводзіны:

    Да канца 15 – пачатку 16 ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм дзейнiчаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якiм органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалi i  судовыя функцыi. Але на працягу 16 ст. назiраецца адыход ад такога парадку вядзення спраў i ў вынiку складваюцца дзве сiстэмы судовых органаў[4,с.128.]:

-агульнасаслоўныя суды, што былi  заснаваныя на звычаёвым праве і законе;

-саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў).

    Саслоўныя суды для шляхты былi аддзелены ад адмiнiстрацыi і дзейнiчалi  на падставе закону ў адпаведнасцi з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнiя саслоўныя суды дзейнiчалi на аснове Бiблii, Карана, Торы, спецыяльных актаў цi старажытнага копнага права. 

 

 

 

1.Вышэйшыя і мясцовыя судовыя органы Вялiкага княства Лiтоўскага

Вышэйшым агульнасаслоўным судом для ўсяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага лiчыўся вялiка-княжацкi(гаспадарскi ) суд,а таксама суд паноў-рады i Сойма.Іх разнавіднасцю з’яўляецца камiсарскi суд.

Да сярэдзіны 16 ст. гаспадарскі  суд меў вельмi шырокiя паўнамоцтвы.Ён разглядаў  справы аб дзяржаўных злачынствах, «споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны», аб прыналежнасцi да саслоўя шляхты,аб палiтычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеяннi вышэйшых службовых асоб,ісках,якія закраналі інтарэсы казны,аб вытрабаванні дзяржаўных маёнткаў,земляў i iнш. Да падсуднасцi гаспадарскага суда адносiлiся справы аб  злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання iмi сваiх службовых абавязкаў.[5,раздзелы:1,арт.3,4,14,15;3,арт.11;4,арт.63,83,90.] У якасцi суда другой iнстанцыi гаспадарскi суд разглядаў любыя справы, якiя прыходзiлi ў парадку апеляцыi на рашэннi з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадаскiм судзе вёўся пры ўдзеле вялiкага князя i радных паноў. Рашэннi гаспадарскага суда лiчылiся канчатковымi i абскарджанню не падлягалi.   Суд паноў-рады мог разглядаць па даручэннi вялiкага князя справы, якiя паступалi на iмя гаспадара. Яго рашэннi мелi сiлу незалежна ад колькасцi членаў Рады, якiя прысутнiчалi на судовым пасяджэннi.Калi суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэннi гаспадара, то камiсарскi ўтварауся iм для рашэння спраў,якiя паступалi на iмя вялiкага князя i тычылiся толькi зямельных спрэчак феадалаў, што закраналi iнтарэсы вялiкакняжацкiх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камiсары выязджалi на месца i там разглядалi спрэчку па сутнасцi справы i прымалi па ёй рашэнне.

  Соймавы суд праводзiўся вялiкiм князем i панамi-радай у час склiкання соймаў, згодна са  Статутам 1588 г. А справамі па зямельных спрэчках феадалаў з дзяржаўнымі маёнткамі займаліся камісары. Яны выязджалі на месца і там разглядалі спрэчкі.

    Адной з разнавiднасцей гаспадарскага суда быў маршалаўскi суд. Яго мог узначальваць адзiн цi два маршалкi. Гэты суд разглядаў справы па даручэннi або загаду гаспадара. Як вядома, вялiкi князь вельмi часта адсутнiчаў у дзяржаве, а ў межах Вялiкага княства Лiтоўскага пераязджаў з рэгiёна ў рэгiён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсцi вышэйшага суддзю, гаспадарскi суд збiрауся рэдка, у вынiку чаго разгляд асобных судовых спраў затрымлiваўся на дзесяткi гадоў.

  1 сакавiка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) [1,с.106]– найвышэйшы суд Вялiкага княства Лiтоўскага. З яго ўтварэннем судовая ўлада вялiкага князя i паноў-рады абмяжоўвалася, што ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Можна меркаваць, што з утварэннем Галоўнага суда узмацнiўся i суверэнiтэт Вялiкага княства Лiтоўскага.Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай iнстанцыi. Яго пастановы мелi сiлу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якiя выбiралiся на соймiках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмiнам на 1 год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымi маглi быць толькi шляхцiцы, якiя мелi ўласныя зямельныя ўладаннi, дасведчаныя ў праве i мясцовых звычаях.

     Галоўны суд разглядаў апеляцыi на рашэннi земскiх, замкавых i падкаморскiх судоў, а таксама скаргi на рашэннi павятовай адмiнiстрацыi. Ён разглядаў скаргі на рашэнні (выракі) панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.

     У  якасцi першай iнстанцыi Галоўны суд разглядаў справы, якiя ранней былi ў кампетэнцыi вялiкакняжацкага суда («вси справы пришлые, которые кольвек на суд наш госпадарский припадати бы имели»);справы духоўных асоб, пры разглядзе якiх стваралася сумесная калегiя, у якую уваходзiлi члены Галоўнага суда i прадстаўнiкi духавенства. Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух – сямі чалавек. Пастановы прымалiся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага, соймавых Канстытуцый i звычаёвага права. Выкананне рашэнняў праводзiлася павятовымi судамi або павятовымi старастамi.  Галоўны суд выконваў i натарыяльныя абавязкi: завяраў завяшчаннi, дагаворы пазыкi, куплi-продажу маёнткаў.

     Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькi судоў вышэйшай iнстанцыi, у прыватнасцi суд лiтоўскай скарбавай камiсii, або «Скарбавы авядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскi падскарбiяў (земскага i дворнага), аднаго сенатара і сямi шляхцiцаў, выбранных на сойме. Да кампетэнцыi «Скарбавага трыбунала» адносiлiся ўсе справы, якiя тычылiся гандлёвых кантрактаў, спрэчак памiж купцамi i iскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накiраванных супраць службовых асоб дзяржаунага скарба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый “Скарбавага трыбунала” была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.

    Існавалі ў Вялікім княстве Літоўскім і мясцовыя суды. Найбольш старадаўнiм быў замкавы («гродскi») суд [1,с.108]. Замкавы суд з’ яуляўся агульнасаслоўным: у iм разглядалiся справы па абвiнавачваннi шляхты i простых людзей (мяшчан i сялян). Паўнамоцтвы замкавага суда былi даволi шырокiя i ахоплiвалi асноўныя катэгорыi крымiнальных спраў. Аднак трэба падкрэслiць, што яму былi падсудныя крымiнальныя справы аб найбольш цяжкiх злачынствах толькi тых асоб, якiя былi затрыманы на месцы злачынства цi злоўлены на працягу 24 гадзiн з моманту яго здзяйснення.

    Замкавы суд мог дзейнічаць у двух складах:

1)вышэйшым (як першая i другая iнстанцыя). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзiлi ваявода цi стараста, а таксама прадстаўнiкi мясцовых феадалаў, а ў Полацку – i мяшчан.

2) нiжэйшым (толькi ў якасцi першай iнстанцыi ). Ён складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзi i пiсара.

Калi вышэйшы гродскi суд атрымлiваў скаргу на пастанову нiжэйшага суда, то ён павiнен быў разгледзець яе не пазней чым праз чатыры тыднi. Апеляцыi на рашэннi вышэйшага гродскага суда падавалiся ў Галоўны суд. Справаводства замкавага суда вёў пiсар; дастаўка заяў i выкананне рашэнняў суда ажыццяўлялiся павятовымi вознымi i судовым прыставам. Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой утрымлiвалiся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага i Галоўнага судоў. Важнай функцыяй было выкананне прыгавораў i рашэнняў iншых судоў. У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі (вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію. Ён таксама выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі – продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення.

Асобна ад адмiнiстрацыі дзейнічаў земскі павятовы суд- саслоўны суд для шляхты.Ён ўзнік на Беларусі ў першай палове 16 ст. У асноўным ён разглядаў грамадзянскiя iскi i крымiнальныя справы па абвiнавачваннi шляхты. Гэты суд выконваў таксама функцыi натарыята, запiсваў скаргi на незаконныя дзеяннi службовых асоб павета. У састаў земскага суда ўваходзiлi суддзя, падсудак i пiсар, якiя выбiралiся на з ‘ездзе з павятовай шляхты. Сесii земскага суда збiралiся тры разы на год: у студзенi, чэрвенi i кастрычнiку. Судаводства вялося на падставе Бельскага прывiлея 1564 г. i Статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. на старабеларускай (да канца 17 ст. ), а пазней на польскай мове. Земскіе суды стварыліся на аснове падзялення ўлад.Гэтыя суды былі першымі судамі,якія былі незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі.

 Такiм чынам,галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адмiнiстрацыi. Сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі, і у феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.

  У 1566 г. быў створаны падкаморскi суд. Ён быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кiравання. Разглядалiся зямельныя i межавыя спрэчкi феадалаў, што ранней уваходзiлi ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскiм судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацiкаўленых бакоў. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэннi бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы i iншыя пiсьмовыя доказы, прымаў рашэнне i вызначаў на мясцовасцi межы землеуладання, а пасля, з дапамогай сваiх памочнiкаў (каморнiкаў), устанаулiваў межавыя знакi. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялiкакняжацкi суд цi ў трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага.

  На прынцыпах выбарнасцi i ўдзелу прадстаўнiкоў гарадскога насельнiцтва стваралiся войтаўска-лаўнiцкiя i бурмiсцерскiя суды, якiя дзейнiчалi ў гарадах, што мелi магдэбургскае права. Iм былi падсудныя крымiнальныя i грамадзянскiя справы гараджан. Гэты суд складаўся з войта, якi старшынстваваў на пасяджэннях, яго намеснiка (ландвойта, цi лентвойта) i лайнiкаў (засядацеля), якiя выбiралiся мяшчанамi. Нязначныя праванарушэннi  i спрэчкi мяшчан разглядалi гарадскiя бурмiстры, якiя прызначалiся войтам цi выбiралiся мяшчанамi. Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі. Акрамя магдэбурскага права гэтыя суды кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага.

  Таксама на Беларусi iснавалi спецыяльныя каптуровыя i сялянскiя копныя суды.Каптуровы суд, якi дзейнiчаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, якi разглядаў справы феадалаў. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх намеснік, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчаіковымі і апеляцыі не падлягалі.

     Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі. Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.

    Пра новы этап ў развіцці прававой культуры грамадства сведчыць стварэнне выбарных,незалежных ад адміністрацыі судоў.Гэтыя суды служылі не толькі інтарэсам дзяржавы,але і правам людзей,задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады.Напрыклад, скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб падаваліся ў земскія і гродскія суды,а апеляцыі на іх пастановы ў Галоўны суд.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.Асноўныя рысы працэсуальнага  права Вялікага княства Літоўскага

     Гісторыя права Беларусі пачынаецца са старажытнасці,калі галоўнай крыніцай было звычаёвае права.

     Па Статуце 1588 г. працэсуальнае права было  адзіным і для крымінальных і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад’яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачванне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.

       Згодна са Статутам 1588 г. суб’екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы, чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За іх у судах павінны былі выступаць паны або, па даручэнні апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.

     Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі (“пратэстацыі”), пасля чаго складалася позва, якая адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе. Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да боку павадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся,- да боку адпорнага. Пры судах працавалі прафесіянальныя адвакаты (пракуратары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старон мелі права карыстацца іх паслугамі.

     У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках бакоў і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на дасканалыя і недасканалыя (“доводы зуполные” і “незуполные”). Колькасць і якасць доказаў вызначалася для кожнай катэгорыі спраў асобна. Напрыклад, пры разглядзе спрэчак аб уласнасці на зямлю патрабавалася, каб кожны бок прадставіў па дзевяць сведак. Па іншых справах хапала сведчання двух асоб.

Информация о работе Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага