Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Сентября 2012 в 19:01, контрольная работа
Да канца 15 – пачатку 16 ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм дзейнiчаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якiм органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалi i судовыя функцыi.
Уводзіны………………………………………………………………………с.2
1.Вышэйшыя і мясцовыя судовыя органы Вялiкага княства Лiтоўскага...с.3-7
2. Асноўныя рысы працэсуальнае права Вялiкага княства Лiтоўскага….с.8-9
Заключэнне……………………………………………………………………с.10
Спіс літаратуры………………………………………………………………с.11
Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся у тым, што бок павадовы (ісцец) павінен быў прывесці факты, якія б па грамадзянскіх справах сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных – віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон прадугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры недастатковасці доказаў і пры з’яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.
Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы; вывады і тлумачэнні экспертаў. У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам, бо закон патрабаваў заключаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і інш. у пісьмовай форме.
Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб’явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў. Першым выкладаў свае патрабаванні ісцец, потым адказчык даваў па іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць абвяргаць пярэчанні адказчыка, а адказчык – сцвярджэнні істца. Пасля выступлення бакоў , іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.
Такім чынам, аналіз нормаў працэсуальнага права, выкладзеных у Статуце 1588 г., паказвае, што яны былі даволі развітымі на ўзроўні тэарэтычнай распрацоўкі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая тэорыя доказаў, заснаваная на лагічным метадзе іх ацэнкі, пры захаванні фармальных доказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэорыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавых доказаў, паказанняў бакоў, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў. Хоць гэта тэорыя ў Вялікім княстве Літоўскім яшчэ не стала дамінуючай, аднак яна значна паўплывала на развіццё тагачаснага і далейшага судаводства.
Працэсуальнае права Беларусі было добра распрацавана з пункту гледжання прававой тэорыі,але на практыцы меліся і значныя недахопы. Напрыклад, выканаць судовае рашэнне супраць буйнога феадала было немагчыма(калі ён аказваў супраціўленне,зачыніўшыся ў сваім маёнтку або замку).Гэтае самавольства прыводзіла да таго,што ісцец,атрымаўшы рашэнне на сваю карысць,не мог дамагчыся яго выканання,калі адказчыкам быў буйны феадал.
Заключэнне
На Беларусі у тыя часы меліся дзве сістэмы судовых органаў- агульныя суды(для ўсяго насельніцтва),яны былі заснаваны на звычаёвым праве і законе,і саслоўныя суды,якія былі прадназначаны толькі для шляхты. Саслоўныя суды былі адлучаны ад адміністрацыі.Таксама існавалі суды для духавенства,мяшчан,сялян і інш.Яны дзейнічалі на аснове царкоўнага права, нарматыўных актаў.
І гэта “сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве.
У Вялікім княстве Літоўскім разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, «споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны», аб прыналежнасцi да саслоўя шляхты,аб палiтычных злачынствах.Асобныя катэгорыi спраў складалi скаргi на незаконныя дзеянні і злоужыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў.
Ў 15-17 ст. судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. на старабеларускай (да канца 17 ст. ), а пазней на польскай мове.
Пераўтварэнне суда
з органа абароны дзяржаўных
інтарэсаў і правячай вярхушкі
ў орган абароны асобнага
Спіс літаратуры:
1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі, А.Ф.Вішнеўскі.– Мн.,2003 г.-с.319.
2.Гісторыя Беларусі, Доўнар – Запольскі М. В.
3.Кароткі нарыс гісторыя дзяржавы і права Беларусі ,Юхо Я. А.Мінск, 1992г.
4.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі, Юхо Я. А.-Мн:РІВШ БДУ,2000.-352 с.
5. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мн.: БелСЭ. – 1989. – 573 с.
Информация о работе Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага