Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Июня 2013 в 12:59, контрольная работа

Описание работы

Важным пытаннем гісторыі любога народа з’яўляецца праблема яго паходжання – этнагенезу. Этнагенез заключае ў сабе як пачатковыя этапы ўзнікнення якога-небудзь народа, так і далейшае фарміраванне яго этнаграфічных, лінгвістычных і антрапалагічных асаблівасцей.
Ключавым паняццем у гэтым працэссе з’яўляецца этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленні пра агульнасць паходжання. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляецца племя, народнасць, нацыя.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………………….. 3
Моўны і этнічны стан эпохі раннепершабытнай абшчыны………... 6
Моўны і этнічны стан эпохі познепершабытнай абшчыны ……...... 8
Моўны і этнічны стан эпохі класаўтварэння…………………….…..8
Заключэнне…………………………………………………………........................ 11
Спіс выкарастаннай літаратуры…………………………….................................. 13

Файлы: 1 файл

Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў.doc

— 209.00 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЕСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

 «Полацкі джяржаўны універсітэт»

Гісторыка-філалагічны  факультет

 

Кафедра гісторыі

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па курсу «Гісторыя Беларусі»

ТЭМА № 5

 Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў

 

 

 

                       Зрабіла:

                                                         Студэнтка 1 курса Гі-12 группы

                                          завочнага аддзялення

                                                       Гурчонак Аксаны Мікалаеўны

                                                                 Нумар заліковай кніжкі: 1221030105

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

НАВАПОЛАЦК

2012

 

Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………….. 3

  1. Моўны і этнічны стан эпохі раннепершабытнай абшчыны………... 6
  2. Моўны і этнічны стан эпохі познепершабытнай абшчыны ……...... 8 
  3. Моўны і этнічны стан эпохі класаўтварэння…………………….…..8

Заключэнне…………………………………………………………........................ 11

Спіс выкарастаннай  літаратуры…………………………….................................. 13

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Важным  пытаннем гісторыі любога народа з’яўляецца праблема яго паходжання – этнагенезу. Этнагенез заключае ў сабе як пачатковыя  этапы ўзнікнення якога-небудзь  народа, так і далейшае фарміраванне яго этнаграфічных, лінгвістычных і антрапалагічных асаблівасцей.

Ключавым паняццем у гэтым працэссе з’яўляецца этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленні пра агульнасць паходжання. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляецца племя, народнасць, нацыя.

Першабытнае грамадства (абшчынна-родавае, родавае грамадства) -  умоўная назва перыяду ў  гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8-5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам.

Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення  і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).

Першабытнае грамадства прайшло некалькі працяглых  перыядаў. Пры родавым ладзе прылады  працы і зброя для палявання, розныя іншыя вырабы і прыручаная жывёла - усе багацці роду - знаходзіліся ў агульным карыстанні. Прадукты агульнай працы падзяляліся пароўну, а члены роду былі раўнапраўнымі людзьмі.

Надзвычай нізкі  ўзровень вытворчых сіл абумовіў зусім простую пачатковую грамадскую арганізацыю - праабшчыну ці першабытны статак. Затым у познім палеаліце, мезаліце і неаліце існавала родавае грамадства. Роды аб'ядноўваліся ў плямёны. Асноўным вытворчым калектывам з'яўлялася ранняя родавая абшчына, якая складалася з некалькіх дзесяткаў чалавек. Людзі, якія ўваходзілі ў родавую абшчыну, былі звязаны сваёй роднасцю, сваяцтвам і з'яўляліся блізкімі родзічамі. У родавай абшчыне існавала пачуццё згуртаванасці і ўзаемнай дапамогі. Сумесная праца асноўвалася на агульнай уласнасці на большасць сродкаў вядзення гаспадаркі. Такі тып адносін паміж людзьмі з'яўляецца першабытнаабшчынным ці родаплемянным укладам. Ён быў пануючым у грамадстве на працягу многіх тысячагоддзяў.

З узнікненнем земляробства зямля вакол паселішча належала ўсяму роду і гаспадарка вялася сумесна  ўсімі яго членамі. Рэгламентаваць форму ўласнасці на зямлю і ўгоддзі ў родаплемянной гаспадарцы не было неабходнасці. Усё вызначалася звычаем, агульнапрызнанымі пачаткамі. Дакладных меж племянных уладанняў не існавала. Род і племя ахоўвалі сваю тэрыторыю ад усялякага іншапляменніка.

У кожным племені  карыстанне зямлёй вызначалася зробленай  раней расчысткай, выкарыстаннем  яе для палявання ці бортніцтва. Тэрыторыя паміж асобнымі родавымі паселішчамі складалася са свабоднай  зямлі, якая з рознымі яе ўгоддзямі (лугі, выганы, вадаёмы) магла служыць для новых заімак - зямельных участкаў, што займаліся па праву першага валодання.

Узнікненне  мыслення і мовы з'яўляецца ці не складанейшай праблемай ў гісторыі першабытнага грамадства, бо практычна ўся інфармацыя на гэты конт мае ўскосны характар. Першыя трактоўкі праблемы з'явіліся ў 2-ой пал. XIX ст. Ужо тады, ці троху пазней – лінгвісты прыйшлі да гэтай высновы праз 20-30 гадоў, навукоўцы падкрэслівалі непарыўнасць чалавечага мыслення і яго знешняга праяўлення з дапамогай мовы, бо без мовы не можа існаваць мысленне, а мова не можа існаваць без мыслення. Гэта было важнае асэнсаванне, але яно нічога не казала пра канкрэтныя формы мовы, якія меліся ў найстаражытнейшых гамінід і як яны развіваліся з поступам першабытнага грамадства да з'яўлення чалавека сучаснага тыпу.

У сяр. XX ст. была прапанаваная тэорыя кінетычнай мовы – мовы жэстаў, нібыта ўласцівай для старажытнейшага чалавека і папрэдняй гукавой мове. Прыхільнікі гэтай тэорыі цвердзілі, што гукавая мова не магла ўзнікнуць так хутка, каб забеспечыць патрэбы першабытных калектываў, якія развіваліся. Гэтая тэорыя была раскрытыкаваная і прызнаная ненавуковай, хаця мела пад сабой шэраг пацверджанняў, у т.л. этнаграфічныя дадзеныя з сучасных першабытных калектываў.

Тэорыя кінетычнай мовы ўсё адно малаверагодная, бо ў мовы жэстаў ёсць буйныя арганічныя недахопы – мова жэстаў не дыстанцыйная і не прыдатная для выкарыстання ў цемнаце. А гэтая якасці вельмі неабходныя для палявання загоннага тыпу якім і карысталіся першабытныя людзі і які быў рухавіком калектывізацыі і сапіенсізацыі. Да тагож, усе сучасныя гамініды – вакалізаваныя жывёлы і вымаўленне імі гукаў натуральна. Гэта хоць і ўскосныя, але поўнавартасныя доказы, што камунікацыя перш за ўсё ішла праз гук, хаця магчыма і дапаўняліся жэстамі, бо больш багатыя магчымасці гуку не маглі не праявіцца вызначальным для эвалюцыі чынам.

Аднак дакладна невядома з якой групы гукаў гэтай вакалізацыі  ўзнікла мова. Ёсць дзве асноўныя групы  гукаў. Першая – звычайныя гукі, якія выражаюць пагрозу, раз'ятранасць, страх і г.д. – такіх гукаў у сучасных малпаў налічваецца ад 20 да 30 у залежнасці ад віду. Другая – так званыя жыццёвыя шумы, якія малпы выдаюць увесь час, але гэтыя гукі звязаныя больш з эмацыйным станам асобіны, напрыклад з задавальненнем ад ежы і інш. і не маюць сэнсавай нагрузкі, магчыма апроч той, што выдаючы па чарзе гэтыя гукі малпы чуюць адзін другога і адчуваюць сябе ў бяспецы.

Спачатку лічылася, што мова ўзнікла з другой групы  гукаў, але даследаванні гэтага пытання  не прынеслі пацверджання гэтай гіпотэзы, выявілася што верагодней мова пайшла ад гукаў першай групы, якія мелі сэнсавую нагрузку, праз яе паступовае развіццё і пашырэнне.

Працэс паступовага  пашырэння і развіцця мовы быў  звязаны не толькі з неабходнасцю абслугоўвання калектыўных адносін, але і з узнікненнем і развіццём мыслення, якое ў сваю чаргу, было звязана з развіццём калектыўных адносін і мовы. Цяжка сказаць якім шляхам развівалася мова супольна з мысленнем – ёсць толькі здагадкі. Лінгвісты лічаць, што дзеянні былі першыя асэнсаваныя людзьмі і таму мова развівалася праз дзеяслоўную намінацыю гукаў. Тым часам, відавочна, што назвы аб'ектаў былі не меней важныя для людзей чым назвы дзеянняў.

Такім чынам, іменная  намінацыя мусіла хоць у нейкіх абмежаваных  памерах суіснаваць з дзеяслоўнай на пачатковым этапе развіцця мыслення –мовы. Склад першаснай лексікі цяжка ўзнавіць – напэўна гэта былі назвы ядомых раслін, жылёл і іх частак, прылад працы, бліжэйшых ступеняў сваяцтва і асноўных дзеянняў. Таксама зразумела, што выкарыстанне гэтых назваў, прынамсі, без указання напрамку дзеянняў не магло быць эфектыўным, таму ў хуткім часе мусілі ўзнікнуць службовыя словы. Апублікавана шмат прац з развагамі пра этапы развіцця мыслення – мовы, але ўсе яны вельмі гіпатэтычныя, што і не можа быць іначай з-за натуральнага браку дадзеных. Вядома, мова вельмі ўзбагацілася са з'яўленнем у людзей ідэалагічных уяўленняў, што адбылося ў мусцьерскую эпоху, а да з'яўлення чалавека сучаснага тыпу мова дасягнула амаль сучаснага ўзроўню развіцця.

Мэта  – разгледзець асаблівасці моўнага і этнічнага стану на розных этапах першабытнага грамадства.

Задачы:

  1. Вывучыць літаратуру па дадзенай тэме.
  2. Разгледзець перыяды развіцця моўнага стану першабытнага грамадства.
  3. Даследваць дынаміку этнічнага стану першабытнага грамадства.

 

Структура работы. Работа складаецца з уводзінаў, трох пунктаў, заключэння, спіса выкарыстанная літаратуры (2 наймення).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хутчэй  за ўсё гэта  былі толькі проэтнічныя  супольна сці. Пры гэтым , як і пазнейшым  этнічным супольнасцям, ім была ўласціва іерархічная структура:

 

Абшчына, альбо яе родавае ядро


 

Сістэма ўзаемашлюбных  груп


 

Культурна-моўная супольнасць шэрагу груп, абмежаваная  прыроднымі межамі.

Родавае грамадства існавала і развівалася  ў познім палеаліце, мезаліце і неаліце.

Асноўны вытворчы калектыў – ранняя родавая  абшчына. Сумесная праца асноўвалася  на агульнай уласнасці на большасць  сродкаў вядзення гаспадаркі.

 Усе  члены ранняй родавай абшчыны  з’яўляліся раўнапраўнымі, іх  паводзіны рэгуліраваліся: воляй  калектыву, звычаямі і родавай мараллю.

 Існаванне  чалавека па-за родам было немагчыма.  Сваяцтва вялося па маці.

Сувязь  усіх членаў роду засноўвалася на паходжанні ад адной маці, на калектыўным характары  працы і агульнай уласнасці.

 Характэрныя  прыкметы ранняродавой (мацярынскай) абшчыны агульнае жыццё і гаспадарка; агульная ўласнасць на зямлю; радство на мацярынскай лініі; вядучая роля жанчыны ў жыцці абшчыны; муж пераходзіць у род жонкі падчас брачных сувязей.

 Звычай, прадпісваючы ўступленне ў шлюб  у межах вызначанай грамадскай групы – эндагамія.

 Звычай, які забараняе ўступленне ў  шлюб у межах адной грамадскай  групы – гэта экзагамія.

Такім чынам, кожная раннепершабытная абшчына  была адначасова культурнай і моўнай супольнасцю. Яе прадстаўнікі мелі агульнаю культуру і размаўлялі на адной мове. Аднак супольнасці былі яшчэ аморфныя, неструктураваныя і расплывістыя, каб разглядацца як старажытнейшы этнічныя супольнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Плаўка і апрацоўка металаў

Металургія, апрацоўка  і выкарыстанне медзі і бронзы - адна з асноўных адзнак бронзавага веку. На Беларусі адсутнічаюць радовішчы руды, неабходнай для атрымання медзі і бронзы, што прымушала нашых продкаў імпартаваць сыравіну і металічныя вырабы з іншых рэгіёнаў.

Увогуле вядома, што Усходняя Еўропа ў бронзавым веку не ўваходзіла ў кола старажытнейшых цэнтраў станаўлення і развіцця металургіі. Навыкі абыходжання з металам тагачасныя жыхары ўсходнееўрапейскіх раўнін перанялі ад насельніцтва Балкан і Каўказа. На поўдзень ад Беларусі на тэрыторыі Украіны пад уздзеяннем Балканскіх цэнтраў ужо ў 4-м тысячагоддзі да н.э. з'яўляюцца ўласная металургія і металаапрацоўка, а ў 3-м тысячагоддзі да н.э. тут пачынаюць атрымліваць першы штучны сплаў - мыш'яковістую бронзу. У другой палове 3 - пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. у ранні перыяд бронзавага веку насельніцтва культур шнуравой керамікі Украінскага Перадкарпацця, Падоліі і Валыні ўжо карыстаецца алавяністай бронзай [1, с. 78].

Самыя раннія сведчанні  выкарыстання медзі і бронзы на тэрыторыі  Беларусі адносяцца да ранняга перыяду бронзы. На помніках насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры, найперш у курганах пад Ходасавічамі (Рагачоўскі раён) і ў бескурганных пахаваннях ва ўрочышчы Страліца (в. Рудня Шлягіна Веткаўскага раёна) знойдзена вялікая колькасць металічных вырабаў, такіх, як шылы, нажы, віслаабушная сякера так званага калантаеўскага тыпу, утулкавая сякера, скроневыя кольцы, дыядэмы, грыўні, бранзалеты, трубчастыя пранізкі, утулкавыя наканечнікі коп'яў. Большасць іх зроблена з чыстай медзі і мыш'яковістай бронзы. Для вырабу двух рэчаў (нажа і бранзалета) выкарыстоўвалася алавяністая бронза [1, с. 78].

На думку  І. Арцёменкі, насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры карысталася металам як каўказскага, так і балкана-карпацкага паходжання. Знойдзены таксама рэчы, зробленыя са змешанага каўказска-карпацкага металу, што можа сведчыць пра іх мясцовую вытворчасць. Пацвярджэннем існавання мясцовай металаапрацоўкі з'яўляецца і той факт, што некаторыя вырабы сярэднедняпроўскай культуры не маюць прамых аналогій ні на Каўказе, ні ў Карпацкім басейне, а таму маглі быць адліты паводле мясцовых узораў. Кавадламі, якімі карысталіся для апрацоўкі металу, маглі служыць некаторыя каменныя вырабы, адшуканыя ў курганах сярэднедняпроўскай культуры, у тым ліку і пад Ходасавічамі. С.Беразанская звязвае з сярэднедняпроўскай культурай некаторыя знаходкі гліняных формачак для адліўкі клінападобных сякер.

Информация о работе Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў