Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Июня 2013 в 12:59, контрольная работа

Описание работы

Важным пытаннем гісторыі любога народа з’яўляецца праблема яго паходжання – этнагенезу. Этнагенез заключае ў сабе як пачатковыя этапы ўзнікнення якога-небудзь народа, так і далейшае фарміраванне яго этнаграфічных, лінгвістычных і антрапалагічных асаблівасцей.
Ключавым паняццем у гэтым працэссе з’яўляецца этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленні пра агульнасць паходжання. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляецца племя, народнасць, нацыя.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………………….. 3
Моўны і этнічны стан эпохі раннепершабытнай абшчыны………... 6
Моўны і этнічны стан эпохі познепершабытнай абшчыны ……...... 8
Моўны і этнічны стан эпохі класаўтварэння…………………….…..8
Заключэнне…………………………………………………………........................ 11
Спіс выкарастаннай літаратуры…………………………….................................. 13

Файлы: 1 файл

Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў.doc

— 209.00 Кб (Скачать файл)

Паводле даследаванняў  на суседніх тэрыторыях Украіны ў  час знаходжання там плямён сярэднедняпроўскай культуры тэхналогія металаапрацоўкі  дасягнула даволі высокага ўзроўню. Акрамя кавальскай апрацоўкі металу выкарыстоўвалася таксама тэхніка ліцця ў гліняных і каменных формах, гатаваліся сплавы, у тым ліку не толькі мыш'яковістыя, але і алавяністыя [1, с. 79].

 

Знойдзеныя  ў Страліцы і Ходасавічах (урочышча Мошка) наканечнікі коп'яў з літымі незамкнутымі ўтулкамі, магчыма, з'яўляюцца найстаражытнейшымі ў Еўропе наканечнікамі з адлітай утулкай і тэарэтычна маглі быць зроблены раней, чым у XVII ст. да н.э. Вядома, што адліўка наканечнікаў коп'яў і кельтаў з так званай «сляпой» утулкай і шырокае выкарыстанне алавяністай бронзы – адзнака новага этапу ў развіцці металургіі ва Усходняй Еўропе, які пачаўся з XVI ст. да н.э. (паводле меркавання Е.Чарных), акрамя таго, распаўсюджанне рэчаў з класічнай (так званай алавяністай) бронзы пачынаецца ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе каля 1600 г. да н.э.

Пасля XVII ст. да н.э. змяншаецца роля каўказскіх металургічных  традыцый і ў Еўропе вялікае значэнне набывае Карпата-Трансільванскі металургічны цэнтр. Выключную ролю атрымлівае алавяністая бронза і тэхніка ліцця ў высокавытворчыя каменныя формы, у тым ліку па метадзе «сляпой» утулкі. Пачынаюць актыўна фарміравацца мясцовыя металаапрацоўчыя традыцыі. На думку В. Клочкі, мясцовая металвытворчасць магла ўзнікнуць у асяроддзі ўсходнетшцінецкага і сосніцкага насельніцтва, пра што сведчаць, як лічыць даследчык, некаторыя знаходкі ліцейных форм у правабярэжных раёнах Украіны і асаблівасці тутэйшай вытворчасці металу [1, с. 79].

Колькасць металічных вырабаў, знойдзеных пераважна ў  цэнтральных і паўночных раёнах Беларусі, дазваляе меркаваць, што вялікае значэнне ў позні перыяд эпохі бронзы мелі так званыя кельты – сякеры, у якіх утулка размяшчалася ў абушковай частцы перпендыкулярна лязу. УСкандынавіі кельты датуюцца ў межах 1000-600 гт. да нз. На Беларусі шырока распаўсюджваліся бронзавыя кельты меларскага тыпу, большасць якіх выкарыстоўвалася ў першай чвэрці 1 -га тысячагоддзя да н.э. і мела пашырэнне не толькі на прасторах Скандынавіі і Беларусі, але і Усходняй Прыбалтыкі, Ютландыі, Фінляндыі, Цэнтральнай Расіі. Паводле даных спектральнага аналізу, кельт, знойдзены недалёка ад р. Чарніца (Віцебская вобласць), быў адліты з алавяністай бронзы, сыравінай для якой маглі быць радовішчы Цэнтральнай Еўропы.

Сярод адзінкавых і выпадковых знаходак сярэдняга перыяду эпохі бронзы на Беларусі даследчыкі адзначаюць сякеры з бакавымі закраінамі, ці пальштабы (Пінск, Кальвішкі Браслаўскага раена, Новы Быхаў), якія маюць аналогіі ў Скандынавіі і Прыбалтыцы. Ёсць таксама звесткі пра іншыя вырабы эпохі бронзы: бронзавыя мячы, уступчатую сякеру, наканечнік стралы, меднае плоскае цясла і г.д. [1, с. 79].

 

 

Малюнак 1.  Бронзавыя вырабы з Беларускага Падняпроўя: наканечнік кап'я і сякеры

 

Першыя прылады  працы з жалеза з’явіліся на Беларусі на мяжы 2-га і 1-га тысячагоддзяў да н.э. Яны былі знойдзены ў адным месцы – на поўдні Беларусі, у Лоеўскім раёне. Толькі праз 2-3 стагоддзі перапрацоўка жалеза і вытворчасць жалезных прылад працы распаўсюдзілася па ўсей тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму прынята лічыць пачатак жалезнага веку з VIII-VII стст. да н.э.

На Беларусі існавалі станоўчыя перадумовы, што  паспрыялі досыць хуткаму распаўсюджванню  жалеза:

- наяўнасць  вялікай колькасці лёгкадаступнай  сыравіны – балотнай ці лугавой  руды і драўнянага вугалю;

- адносна нескладаная тэхналогія перапрацоўкі жалеза ў домніцах (прымітыўных плавільных печах);

- адзначаўся  вялікі попыт на якасныя і  прасцейшыя ў эксплуатацыі прылады  працы, асабліва ў земляробстве;

- існавала магчымасць  выкарыстоўваць мясцовымі кавалямі  ўжо распрацаваныя тэхналагічныя прыёмы – кавальскую зварку, пакетную коўку і інш.

Выкарыстоўванне жалезных прылад працы значна павысіла вытворчасць працы, людзі атрымлівалі  больш прадукцыі, з’явіўся прыбавачны прадукт, што выкарыстоўваўся для  накаплення ці абмену.

Першае рамяство звязана з апрацоўкай жалеза і  вытворчасцю жалезных прылад працы. Кожны жадаючы не мог займацца гэтай справай, таму што: патрабавалася  веданне складанай тэхналогіі, спецыяльныя  веды. Шматгадовая практыка, фізічная падрыхтоўка таксама былі вызначальнымі фактарамі выдзялення кавальства ў рамяство. Развіццё рамяства ішло ў двух напрамках. Існавалі аседлыя кавалі. Іх праца мела сезонны характар. Вытворчасць асноўнай масы прадукцыі адбывалася ў перыяды, свабодныя ад сельскагаспадарчых работ (каваль вёў сваю гаспадарку). Але існавалі і кавалі-вандроўнікі. Гэта былі прафесійныя кавалі, што выконвалі заказы жыхароў розных месцаў ці прапанавалі ім гатовыя вырабы. У замен яны атрымлівалі ўсе неабходнае для існавання [2, с. 54].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне.

 

Неаліт пачаўся ў к. V - IV тысячагоддзі да н. э. Да гэтага часу усюды раслі ліставыя лясы. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся пры вусцях рэк, на іх берагах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва было рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва

На змену прысвойваючай (спажыв'ецкай) гаспадарцы прыйшла гаспадарка вытворчая. Гэта «неалітычная рэвалюцыя» (упершыню архаічнае земляробства ўзнікла ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе).

Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля.

Працэс актыўнага  авалодання вытвараючымі формамі гаспадаркі - земляробствам і жывёлагадоўляй, які пачаўся яшчэ ў неаліце, з  пачаткам бронзавага веку стаў паўсюдным.

На паселішчах раннябронзавага часу, на якіх жылі нашчадкі неалітычнага насельніцтва, а таксама прышлае насельніцтва-шнуравікі, у пахаваннях, а тым больш на пазнейшых помніках захавалася даволі шмат сведчанняў існавання земляробства. Найперш гэта крамянёвыя сякеры, асабліва з прышліфаванымі лёзамі або запаліраваныя спрэс. Для высечкі лясоў і хмызняку пад палі выкарыстоўваліся і зашліфаваныя каменныя сякеры-кліны, магчыма, і некаторыя сякеры са свідраванымі адтулінамі, хаця апошнія многімі даследчыкамі вызначаюцца як зброя. Зямлю рыхлілі каменнымі, рагавымі і нават драўлянымі матыкамі. Мяркуецца, што тагачаснае насельніцтва Паўночнай Украіны ўжо апрацоўвала зямлю з дапамогай і цяглавых жывёл - валоў. Падобнае магло існаваць і на Беларускім Палессі. Для жніва служылі масіўныя крамянёвыя пласціны з рэтушаваным краем, а таксама серпападобныя нажы. На поўдні Беларусі з сярэднябронзавага часу пачалі выкарыстоўваць масіўныя крамянёвыя сярпы з двухбаковай буйной рэтушшу ляза. На тэрыторыях, размешчаных на поўдзень ад Беларусі, бліжэй да старажытных металургічных цэнтраў, былі вядомы і бронзавыя сярпы. Але яны на беларускіх помніках пакуль не знойдзены. Некаторыя каменныя пліты і акруглыя камяні маглі служыць для расцірання зерня.

Наяўнасць земляробства ў насельніцтва бронзавага веку ўстанаўліваецца таксама па адбітках зерня на кераміцы і па пылку акультураных раслін і пустазелля.

У лясной зоне магло  быць перспектыўным толькі падсечна-агнявое (ляднае) земляробства, якое патрабавала  вялізнай колькасці сякер. Менавіта ў бронзавым веку назіраўся росквіт дзейнасці Краснасельскіх крамянёвых шахтаў і майстэрань, якія спецыялізаваліся на вырабе такіх прылад.

Значнае месца  ў гаспадарцы займала жывёлагадоўля. Так, сярод астэалагічнага матэрыялу  на крывінскіх паселішчах паўночнабеларускай культуры косці свойскіх жывёлін займаюць каля 25 %. Значыць, каля чвэрці мяснога харчавання тутэйшае жыхарства ўжо атрымлівала не з палявання, а з гадоўлі жывёл. Прыкладна трэцюю частку статка на Асаўцы-2 складалі каровы і свінні, коней было каля 17%, значна менш разводзілі коз і авечак. Апошнія, мабыць, яшчэ не паспелі адаптавацца ў лясной зоне. Памочнікам чалавека ў выпасе жывёлы быў сабака.

Такіх жа свойскіх жывёл гадавалі і плямёны сярэднедняпроўскай культуры, аднак вынікае, што ў іх жывёлагадоўля ўжо пачала пераважаць над паляваннем. Сярод тшцінецкага насельніцтва на поўначы Украіны, а напэўна, і на поўдні Беларусі была асабліва распаўсюджана гадоўля буйной рагатай жывёлы. Гэта, відаць, было абумоўлена выкарыстаннем валоў у земляробстве.

Вынаходства земляробства і жывёлагадоўлі,на думку навукоўцаў, вызначыла будучыню чалавецтва. З  гэтага часу з'явіліся нябачаныя раней перспектывы для павелічэння неабходнага для жыцця чалавека. Земляробства забяспечвала чалавека пастаяннай колькасцю неабходных прадуктаў, вытворчасці якіх яна магла кантраляваць. Жывёлагадоўля была не толькі крыніцай мяса, скуры і тлушча, але, пасля, і малочных прадуктаў. Жывёла стала таксама выкарыстоўвацца падчас ворыва, перавозцы грузаў, верхавой яздзе.     

Новыя формы гаспадарання зрабілі магчымым аселае жыццё. З прычыны гэтага з'явіліся пасёлкі гаспадарчымі забудовамі, павялічылася роля мужчыны і патрыярхату.

Такім чынам, намі была разгледжана тэма «Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс  выкарастаннай літаратуры

 

  1. Касцюк, М. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал. : М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Экаперспектыва, 2007. – 351 с.

 

  1. Мяснiкоў, А.Ф. Гicторыя Беларусi: Пытаннi i адказы /                   А.Ф. Мяснікаў. – Мн.: ТэтраСiстэмс, 2004 – 160 с.

 


Информация о работе Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў