Узнікненне музейнай справы на Беларусі, першыя музеі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2015 в 13:47, реферат

Описание работы

Культурны кантэкст сярэдневякоўя вызначыў пачаткі музейнай справы ў Беларусі ў выглядзе прыватнага збіральніцтва. Першымі збіральнікамі рухала пачуццё прэстыжу, імкненне ўма- цаваць сваё грамадскае становішча. Усходнеславянскія князі стваралі калекцыі, на складанне якіх выдаткоўваліся велізарныя грашовыя сродкі. Прадстаўнікамі феадальных вярхоў былі створаны вялікія зборы мастацкіх і гістарычных каштоўнасцей, якія складалі культур- нае багацце рэгіёна. У некаторых з іх выразна прасочвалася музейнае ядро - калекцыі і групы прадметаў, якім надавалася эстэтычнае або пазнавальнае значэнне.

Файлы: 1 файл

Развитие музеев.docx

— 80.40 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Установа адукацыі 

«Гродненскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

 

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму

Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

 

 

 

 

 

 

МАСЛЯКОВА ВОЛЬГА УЛАДЗІМІРАЎНА

 

Узнікненне музейнай справы на Беларусі, першыя музеі

 

 

Рэферат

студэнткі 2 курса спецыяльнасці

1-21 03 01-02 “Гісторыя (археалогія)”

дзённай формы навучання

 

 

 

 

 

Выкладчык

Амелька Сяргей Уладзіміравіч,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі

і спецыяльных гістарычных дысцыплін,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродна 2015

 

Культурны кантэкст сярэдневякоўя вызначыў пачаткі музейнай справы ў  Беларусі ў выглядзе прыватнага збіральніцтва. Першымі збіральнікамі рухала пачуццё прэстыжу, імкненне ўма- цаваць сваё грамадскае становішча. Усходнеславянскія князі стваралі калекцыі, на складанне якіх выдаткоўваліся велізарныя грашовыя сродкі. Прадстаўнікамі феадальных вярхоў былі створаны вялікія зборы мастацкіх і гістарычных каштоўнасцей, якія складалі культур- нае багацце рэгіёна. У некаторых з іх выразна прасочвалася музейнае ядро - калекцыі і групы прадметаў, якім надавалася эстэтычнае або пазнавальнае значэнне.

Зборы прадметаў, што перахоўваліся ў сярэдневяковых цэрквах, мелі ў меншай ступені эканамічны і ў большай ступені ідэалагічны ха- рактар. У іх складзе былі многія рэліквіі, якія карысталіся павагай вернікаў і звязваліся з імёнамі Хрыста, Маці Божай, апосталаў, свя- тых і пакутнікаў. Большасць рэліквій упрыгожвалі золатам, срэбрам і каштоўнымі камянямі. У храмах захоўвалі таксама рукапісы ў па- мастацку вырабленых вокладках, дарагія ўсходнія тканіны. Так, вядомая беларуская асветніца Ефрасіння Полацкая разам са складаннем царкоўных акафістаў і перапісваннем кніг клапацілася пра мастацка-рэліквійнае напаўненне заснаваных ёю храмаў. Яна вырашыла ўпрыгожыць Багародзіцкі мужчынскі манастыр абразам Маці Божай Эфескай - адным з трох абразоў які ў адпаведнасці з хрысціянскім паданнем евангеліст Лука напісаў з Дзевы Марыі. На мер Ефрасінні дапамаглі ажыццявіць візантыйскі імператар Мануіл Комнін і патрыярх Лука Хрысаверг, і неўзабаве абраз Маці Боскай быў дастаўлены з Эфеса ў Полацк. Ефрасіння ж «...внесше в церковь святей богородицы и постави ю... и украси ю златом и каменнем многоценным»24. Пабудаваная па загаду Ефрасінні Полацкай Спаса- Прэабражэнская царква таксама захоўвала ў сваёй рызніцы вельмі каштоўныя дарункі. Калі Звеніслава, сястра Ефрасінні, прыняла па навучанню апошняй манаства, то, прыйшоўшы ў манастыр, ахвя- равала туды свой пасаг, «...принесе всю свою утварь златую и порты многоценные»25.

Нарэшце, нельга абысці маўчаннем такі шэдэўр беларускага дэкара- тыўна-прыкладнога мастацтва, як крыж, зроблены ў 1161 г. полацкім майстрам Лазарам Богшам для Спаскага манастыра. Крыж выконваў ролю рэлікварыя для захоўвання атрыманых Ефрасінняй з Іерусаліма і Канстанцінопаля хрысціянскіх святынь - кропляў крыві Ісуса Хрыста, частак крыжа гасподня, камня ад гроба Багародзіцы, частак мошчаў св. Панцеляймона і св. Стэфана і інш. Падобныя рэлікварыі былі даволі распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе не толькі сярод прадстаўнікоў царквы, але і сярод свецкіх арыстакратаў. Рэлікварыі - пераносныя сасуды для перахоўвання рэліквій - разглядаліся як найбольш каштоўнае ўпрыгожванне пакоя дамы, даспеха рыцара, параднай залы караля.

Калі пачатак збіральніцтва, а дакладней, працэс назапашвання прадметаў музейнага характару на полацкіх землях прасочваецца фрагментарна, то факт існавання скарбніцы Вялікага княства Літоў- скага пакінуў у гістарыяграфіі больш глыбокі след. Скарбніца змяш- чала архіў Вялікага княства Літоўскага, канцылярскія кнігі, найваж- нейшыя дзяржаўныя дакументы, ваенныя трафеі, падарункі, іншыя каштоўныя прадметы. Адначасова яна выконвала функцыі галоўнага арсенала. Да сярэдзіны XVI ст. скарбніцай, якая была шчыльна звязана з вялікакняжацкай канцылярыяй, загадваў непасрэдна канцлер. Пасля гэтыя абавязкі пачаў выконваць падскарбій земскі.

Пасля перанясення сталіцы Вялікага княства Літоўскага ў Віль- ню і будаўніцтва ў горадзе княжацкай рэзідэнцыі тут канцэнтруюцца значныя матэрыяльныя і мастацкія каштоўнасці. Свайго апагея гэты працэс дасягнуў пры Вітаўце, калі княства пераўтварылася ў буйней- шую дзяржаву Усходняй Еўропы. У вялікакняжацкую рэзідэнцыю сцякаліся дарункі, даніна, ваенныя трафеі з заваяваных зямель і тых, што знаходзіліся ў васальнай залежнасці. У 1362 г. Альгерд пасля перамогі пад Сінімі Водамі захапіў шмат цудоўных трафеяў у Херсанэсе. А ў 1427 г. Вітаўт так апісваў магістру сваё наведванне Разанскай зямлі: «Нас сустрэлі вялікія герцагі зямель, якія тут назы- ваюцца вялікімі князямі, разанскі, перыяслаўскі, пронскі, новасіль- скі... і абяцалі нам вернасць, паслухмянасць... Прымалі нас з вялікай пашанай і дарылі золата, срэбра, коней, шаблі...»27.

 Няменшыя каштоўнасці  паступалі ў скарбніцу з Тэўтонскага  ордэна, у прыватнасці ў якасці  выкупу за ваеннапалонных. У 1398 г., у час сустрэчы Вітаўта з  магістрам ордэна К. фон Юнгінгенам, кры- жакі ўразілі вялікага князя  шчодрымі падарункамі - залатымі  даспе- хамі, конямі, лоўчымі сокаламі  і да т. п. А праз тры гады  жыхары Дынабурга выйшлі да  асадзіўшага горад Вітаўта «...з  узнятымі кры- жамі і дарункамі»28. Падобныя прыклады можна прыводзіць  і далей.

Адным з тых, каму ў 1397 г. давялося ўбачыць частку скарбніцы вялікіх князёў літоўскіх, быў пасол Тэўтонскага ордэна Кібурт. Пасля прыёму ў троннай зале Верхняга замка Вітаўт запрасіў пасольства ў залу для прыватных аўдыенцыі Паводле слоў тэўтонскага пасла, яна ўяўляла сабою «...вельмі прасторны пакой, які ўвесь быў абабіты шы- коўнымі ўсходнімі дыванамі. Пасярод пакоя стаяў вялікі стол, такса- ма накрыты каштоўным дываном; на стале знаходзілася вызалачанае распяцце, цудоўная карона, меч і залатое бэрла. На пярэдняй сцяне была прыладжана выява Маці Божай, вылітая з золата і срэбра; перад выявай гарэла крышталёвая лампада, якая вісела на залатым ланцуж- ку»29. Акрамя Верхняга замка, у Вільні гасцям князя паказвалі звяры- нец.

Апісваемы збор панёс значныя страты пасля шлюбу вялікага князя Ягайлы. Па ўмовах шлюбнага дагавору ён абавязаўся выплаціць адступное былому жаніху Ядвігі ў памеры 200 тыс. чырвонцаў, а таксама перавесці з Вільні ў Кракаў скарбніцу свайго бацькі і дзеда. Апошняй умове палякі надавалі сімвалічны сэнс - у абмен на польс- кую карону Ягайла аддаваў у сталіцу Польшчы адзін з найважнейшых сімвалаў дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. У наступныя гады скарбніца княства папаўнялася эпізадычна.

Некаторае ажыўленне ў яе папаўненні назіраецца ў пачатку XVI ст., у гады княжання Аляксандра. Звязана гэта было не з ваеннымі поспехамі князя, а з яго адукаванасцю і любоўю да мастацтва. Аляксандр быў выдатна адукаваны, дасканала валодаў некалькімі мовамі, чытаў працы грэчаскіх і рымскіх філосафаў. У княжацкай рэзідэнцыі з'яўляюцца новыя карціны, скульптуры, ювелірныя выра- бы, рукапісныя кнігі. Пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г. зна- чэнне скарбніцы Вялікага княства Літоўскага як буйнейшага ў краіне гісторыка-мастацкага збору канчаткова падае. Але культурная дзей- насць Аляксандра зрабілася аб'ектам пераймання ў арыстакратычных колах княства, перш за ўсё сярод бліжэйшых сяброў вялікага князя - Канстанціна Астрожскага, Міхала Глінскага, Альбрэхта Гаштольда, Януша Радзівіла Барадача.

Адзін з нашчадкаў апошняга, Мікалай Радзівіл Чорны (1515- 1565), залажыў у Нясвіжскім замку збор, які быў найбольш багатым у Вялікім княстве Літоўскім на працягу наступных двух стагоддзяў30. Мікалай сябраваў з аматарам мастацтва і збіральнікам - каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустай і часта аглядаў яго вавельскі збор, які складаўся з 350 фламандскіх габеленаў і дзесяткаў скуль- птур. У 1547 і 1553 гг. ён здзейсніў падарожжы ў Вену і Аўгсбург, дзе мог азнаёміцца з багацейшымі зборамі Габсбургаў. Жонка Мікалая Чорнага, Альжбета Шыдла- вецкая, працягваючы традыцыі свайго бацькі, вядомага польскага мецэната, запрашала ў Нясвіж вядомых паэтаў і мастакоў, музыкантаў і вучоных. Ужо ў гэты час Нясвіж займае статус другой сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Тады ж Мікалай Чорны паклаў пачатак нясвіжскаму збору, заснаваўшы нумізматычны кабінет, а таксама загадаў адбіць медаль са сваёй выявай, які папоўніў калекцыю. На працягу XVII і XVIII ст. гэта калекцыя папаўнялася эпізадычна і да 1812 г. агульная колькасць манет і медалёў у ёй дасягнула 13 25231.

 Мецэнацкія захапленні  бацькі пераняў яго сын Мікалай  Крыш- таф па мянушцы Сіротка (1549-1616). Мікалай Крыштаф вучыўся ў  Страсбургскім універсітэце, падарожнічаў  па Францыі, Аўстрыі, Італіі, дзе  пазнаёміўся з папам рымскім  Грыгорыем XIII і венецыянскім дожам  Нікола дэ Понтэ - заўзятымі калекцыянерамі  і мецэнатамі. Па вяртанні ў  Нясвіж Мікалай Крыштаф заняўся  асветніцтвам і мецэнацтвам, а  таксама дабраўладкаваннем сваёй  рэзідэнцыі. Януш Радзівіл прасіў  сваіх сваякоў у лістах, каб  дасылалі ў «кунсткамеру» яго  бацькі, гетмана Крыштафа, розныя  цікавыя рэчы. Вядомы ён сваім  удзелам у стварэнні ў аўстрыйскім  замку Амбрас Пантэона славы - першага ў Еўропе ваенна- гістарычнага  музея.

У 1616 г. у Нясвіжы завяршылася будаўніцтва мураванага замка па праекце запрошанага Сіроткам славутага архітэктара Яна Марыі Бернардоні, дзе размясцілася калекцыя карцін. Гэта калекцыя абавязана сваім з'яўленнем Албрэхту Уладзіславу Радзівілу - сыну Сіроткі, які ў 30-50- я гг. трымаў у замку шэраг мастакоў, якія стваралі галерэю партрэтаў Радзівілаў і іншых славутых асоб. Яе апісанне пакінуў вядомы беларускі паэт і краязнаўца Ул. Сыракомля, які наведаў замак у сярэдзіне XIX ст.32 Спасылаючыся на інвентар 1770 г., ён узгадвае 984 карціны, выкананыя на палатне і дрэве. Ул. Сыракомля лічыў, што многія з іх уяўлялі цікавасць не толькі як творы мастацтва, але і своеасаблівыя крыніцы, якія адлюстроўваюць гіста- рычных асоб і падзеі. У Каралеўскай зале знаходзіліся партрэты Івана Жахлівага, Карла XII, Аўгуста ІІ, Вітаўта, цвярскога князя Міхаіла і інш.; у Гетманскай зале - партрэты гетманаў вялікакняжацкіх і карон- ных, у т. л. выявы саміх Радзівілаў. Былі ў замку палотны з гіста- рычнымі сюжэтамі. Асобныя карціны належалі пэндзлю мастакоў італьянскай і фламандскай школ, іншыя былі напісаны мясцовымі аўтарамі - бацькам і сынам Гескімі, І. Шрэтэрам, Я. Дамелем.

Акрамя мастацкіх твораў інтэр'ер упрыгожвалі каштоўныя ску- льптуры, шпалеры, дываны, залататканыя слуцкія паясы, а таксама васковыя фігуры.

У нясвіжскай рэзідэнцыі меўся закладзены Сіроткам спецыяльна абсталяваны арсенал, дзе ў адпаведнасці з замкавым інвентаром 1765 г. захоўвалася вялікая колькасць халоднай і агнястрэльнай зброі, а таксама вайсковы рыштунак, які меў вялікую мастацкую каштоў- насць. Акрамя таго там знаходзіліся гарматы з арыгінальнымі наз- вамі: «Папугай», «Гідра», «Цэрбер» і афарыстычнымі надпісамі на ствалах. Найбольшая, датаваная 1600 г., была адліта непасрэдна ў нясвіжскай людвісарні Г. Молзэра, іншыя - выраблены майстрамі заходнееўрапейскіх краін33.

Спецыяльнае памяшканне ў замку было адведзена пад сховішча старажытнасцей (т. зв. «скарбец»), дзе знаходзіліся гетманскія булавы, маршальскія жэзлы, меч, падараваны Радзівілам папам Інакенціем XI, калекцыя пячатак, пярсцёнкаў, асабістыя рэчы магнатаў Сабескіх, Віш- нявецкіх і інш. Існаваў таксама і «патаемны скарбец», пра які ведалі толькі гаспадары замка і іх давераныя асобы34.

Паводле сцвярджэння нашчадкаў Радзівілаў, у 1551 г. быў заснаваны нясвіжскі архіў, калі кароль Жыгімонт ІІ выдаў Мікалаю Чорнаму прывілей (на думку шэрагу сучасных беларускіх і польскіх даследчыкаў, ён з'яўляецца фальсіфікатам) на захаванне дзяржаўных актаў Вялікага княства Літоўскага, якія дагэтуль захоўваліся ў Вільне.

У хуткім часе пасля заснавання архіва быў пакладзены пачатак стварэнню бібліятэкі, якая, па сведчаннях сучаснікаў была адной з лепшых у Рэчы Паспалітай. Да 1770 г. яна налічвала каля 20 тыс. тамоў кніг і мноства рукапісаў35.

Крыніцы папаўнення радзівілаўскіх калекцый былі разнастай- ныя. У наваколлі Нясвіжа працавалі майстэрні мастацкага ліцця, фаянсавая мануфактура, была наладжана вытворчасць слуцкіх паясоў. Некаторыя прадметы тым ці іншым шляхам траплялі ў збор з замкаў мясцовых магнатаў і з-за мяжы.

 Па сваім характары  нясвіжскі збор быў закрыты. Аглядаць  яго мелі права толькі некаторыя  прадстаўнікі феадальнай знаці  Рэчы Паспалітай і высокія  замежныя госці. Трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з агульнымі  заканамернасцям і культурнага  развіцця еўрапейскіх краін, пасля  ўтварэння нацыянальных дзяржаў  падобныя зборы клаліся ў аснову  нацыянальных публічных музеяў. Аднак з-за неспрыяльных палітычных абставін, перш за ўсё барацьбы за беларускія землі, якая ў той або іншай форме вялася паміж Расіяй і Польшчай на працягу стагоддзяў, у Беларусі гэтага не адбылося.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. генерал- аншэф А.І. Бібікаў вывез архіў і бібліятэку з Нясвіжа ў Пецярбург36. Да 1842 г. усё трымалася ў кладовых Акадэміі навук нераспакаваным, а пасля складання каталога было падзелена паміж Акадэміяй навук, Духоўнай Акадэміяй і Маскоўскім універсітэтам37.

9 студзеня 1813 г. адмірал П. В. Чычагаў аддаў распараджэнне  адправіць у Маскву прадметы  нясвіжскіх калекцый «з ліку  здабычай узятых... ад непрыяцеля38 ў Нясвіжы»39. Найбольш каштоўныя  калек- цыі, ацэненыя ў 10 млн злотых  былі адпраўлены ў распараджэнне  начальніка майстэрні і Збраёвай  палаты П.С. Валуева, а таксама  ва Успенскі сабор. Нумізматычны  кабінет быў перададзены ў  Харкаўскі універсітэт. Інтэндант  нясвіжскага палаца А. Бургельскі  пасля ката- ванняў здолеў схаваць  ад сквапнага генерала Тучкова  толькі некалькі пудоў сталовага  срэбра, а таксама частку партрэтаў  з Гетманскай за- лы. Пасля гэтых  рэквізіцыі нягледзячы на асобныя  спробы ў пачатку XX ст.40, нясвіжскі  збор аднавіць у папярэднім  аб'ёме ўжо не ўдалося.

Падобным да нясвіжскага па складзе, характары і крыніцах папаўнення быў збор вядомага магнацкага роду Сапегаў, таксама дасягнуўшы росквіту да сярэдзіны XVII ст. Заснавальнікам збору лі- чыцца Леў Сапега (1557-1633) - буйнейшы дзяржаўны дзеяч Рэчы Па- спалітай, складальнік Статута Вялікага княства Літоўскага. Атрымаў- шы выдатную адукацыю за мяжой, ён прысвячаў вольны ад дзяржаў- най службы час вывучэнню гісторыі, філасофіі, юрыспрудэнцыі. Эне- ргічны і мэтанакіраваны чалавек, Л. Сапега здолеў сабраць у сваім Ружанскім палацы велізарную бібліятэку, значна павялічаную яго сынам Казімірам.

Информация о работе Узнікненне музейнай справы на Беларусі, першыя музеі