Узнікненне музейнай справы на Беларусі, першыя музеі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2015 в 13:47, реферат

Описание работы

Культурны кантэкст сярэдневякоўя вызначыў пачаткі музейнай справы ў Беларусі ў выглядзе прыватнага збіральніцтва. Першымі збіральнікамі рухала пачуццё прэстыжу, імкненне ўма- цаваць сваё грамадскае становішча. Усходнеславянскія князі стваралі калекцыі, на складанне якіх выдаткоўваліся велізарныя грашовыя сродкі. Прадстаўнікамі феадальных вярхоў былі створаны вялікія зборы мастацкіх і гістарычных каштоўнасцей, якія складалі культур- нае багацце рэгіёна. У некаторых з іх выразна прасочвалася музейнае ядро - калекцыі і групы прадметаў, якім надавалася эстэтычнае або пазнавальнае значэнне.

Файлы: 1 файл

Развитие музеев.docx

— 80.40 Кб (Скачать файл)

Акрамя таго, у адпаведнасці з інвентаром Ружанскага палаца 1793 г., у двух яго асобных пакоях змяшчалася збраёўня, якая налічвала звыш 150 адзінак зброі, вырабленай у розных еўрапейскіх краінах і на ўсходзе. Некаторыя ўзоры (шаблі, бердышы, булавы, мушкеты, пісталеты і інш.) былі інкруставаны каштоўнымі металамі41. Там, у прыватнасці, перахоўвалася зброя і рыштунак гетманаў Льва, Паўла і Казіміра, палаш падканцлера літоўскага Леона Казіміра, якім ён пад Зборавам і Берасцечкам біўся з казакамі Б. Хмяльніцкага, У хуткім часе у выніку секвестрацыі мастацкіх і іншых збораў шляхты, якая мела дачыненне да паўстання 1831 г., «сапежанскі збор» быў адпраўлены ў Эрмітаж і Акадэмію мастацтваў ў Пецярбург, у т. л. больш за 300 карцін, дзесяткі мармуровых статуй, некаторыя з якіх упрыгожваюць Летні сад, а таксама 48 мазаік. Калекцыя старажыт- най зброі і даспехаў трапіла ў Маскву. Забралі нават тое, што Сапегі схавалі ў суседніх Юндзілавічах, даведаўшыся аб тым праз катаванні дзя- рэчынскага інтэнданта. Кнігі і дакументы перадалі з Дзярэчына ў Гродзенскую палату дзяржаўных маёмасцей, рэштку калекцый пра- далі з малатка дробным гандлярам44. Сярод іншага там былі бронзавая скульптура эпохі барока, прывілеі, напісаныя яшчэ да першага хрышчэння паганскай Літвы, лісты да Сапегаў, пісаныя папамі, царамі, каралямі45. Прыклад Радзівілаў і Сапегаў прывабліваў магнацкія роды Хад- кевічаў, Астрожскіх, Солтанаў Лапацінскіх, Прозараў, Друцкіх-Любец- кіх і інш. Можна меркаваць, што іх зборы не нашмат саступалі па багаццю вышэйузгаданым, нават калі яны тысячную частку сваіх прыбыткаў выдаткоўвалі на набыццё мастацкіх і гістарычных каш- тоўнасцей (напрыклад, гадавы даход вялікага гетмана літоўскага Кан- станціна Астрожскага складаў 11 млн злотых). Характэрнымі рысамі, уласцівымі ўсім гэтым зборам, былі: універсальны характар, які непа- збежна прыводзіў да фрагментарнасці калекцый; хісткая мяжа паміж калекцыйнымі рэчамі і прадметамі інтэр'ера; амаль поўная сацыяль- ная ізаляванасць. Тым не менш, нягледзячы на ўсю абмежаванасць дзейнасці магнатаў- збіральнікаў яны адыгралі вялікую ролю ў справе захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, далі штуршок развіццю музейнай справы на тэрыторыі краю. У другой палове XVIII ст. на беларускіх землях, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай, распаўсюджвалася асветніцкая ідэалогія, буржуазная па сваім аб'ектыўным змесце. Ідэі Асветніцтва, станаўленню якіх у зна- чнай ступені спрыялі адкрыцці прыродазнаўства, заваёўвалі ўсё бо- льш розумаў. Побач з філасофіяй, літаратурай, мастацтвам асветніц- кія ідэі знайшлі сваё адлюстраванне і ў музейнай справе. Важную ролю ў іх распаўсюджванні адыгралі калекцыі Храптовічаў Ябланоў- скіх, Тызенгаўзаў і інш., якія значна адрозніваліся ад замкавых магнацкіх збораў З'яўляючыся своеасаблівымі асяродкамі культуры і навукі, гэтыя калекцыі кніг і дакументаў, прадметаў мастацтва і натуральнай гісторыі прыцягвалі ўвагу адукаванай часткі грамадства. 44 Иконников ВС. Опыт русской историографии ... Т. 1. Кн. 2. С. 1237. 45 Патоцкі Л. Успаміны пра тышксвічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану. Мн., 1997. С. 150. У гэтай сувязі трэба спыніцца на збіральніцкай дзейнасці Іахіма Храптовіча (1729-1812), высокаадукаванага чалавека, адыграўшага прыкметную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Атрымаўшы адукацыю ў Вільні і Германіі, І. Храптовіч займаў пасады дыпламатычнага пасланніка ў Парыжы і Вене, маршала галоўнага трыбунала, канцлера. Ён актыўна ўдзельнічаў у адкрыцці шэрагу школ, спрабаваў змяніць вядзенне фальваркавай гаспадаркі, быў адным з заснавальнікаў «Таварыства сяброў навук» у Варшаве. Але галоўным захапленнем І. Храптовіча было калекцыяніраванне кнігі рукапісаў, якім ён займаўся ўсё жыццё. Увесь верхні паверх палаца Храптовічаў у Шчорсах уяўляў спе- цыяльна абсталяванае памяшканне для бібліятэкі, у якой налічвалася каля 20 тыс. кніг. Кнігі былі размешчаны на трох галерэях, утвара- ючых амфітэатр, па якім можна было лёгка перамяшчацца. У цэнтры памяшкання знаходзіўся стол і пюпітры для чытання46. Крыніцы папаўнення кніжнага збору былі разнастайныя – ула- дальнік прывозіў кнігі з Германіі, Францыі, Італіі, купляў старадрукі і рукапісныя кнігі ў закрытых кляштарах47, набыў частку Варшаўскай публічнай бібліятэкі епіскапа І. Залучага. З дзвюх апошніх крыніц шчорсаўская бібліятэка ўзбагацілася шматлікімі старымі лацінскімі і кірылічнымі выданнямі. Галоўнай крыніцай папаўнення рэдкімі за- ходнееўрапейскімі выданнямі паслужыла рымская бібліятэка карды- нала І. Імперыялі, распраданая пасля яго смерці ў 1737 г.48 Урэшце трэба ўлічваць, што ў XVIII ст. выдавецкая справа ў самой Рэчы Паспалітай была вельмі ажыўленай. Як грамадскі дзеяч Іахім Храптовіч цікавіўся мінулым беларускіх зямель, выкарыстоўваючы кожны зручны выпадак, каб збіраць архіў- ныя матэрыялы - акты, лісты і інш. Са шматлікіх цікавых дакументаў якія захоўваліся ў іншых зборах, ён здымаў копіі, што дазволіла сабраць архіў у складзе 150 тамоў першакрыніц па гісторыі Рэчы Паспалітай і сумежных з ёй дзяржаў да найбольш каштоўных архіўных дакументаў адносіліся: дзённік польскага пасольства ў Расію 1686 г., дзённік Марыны Мнішак, апісанне каранацыі Уладзіслава V, геаграфічна-статыстычнае апісанне парафій Рэчы Паспалітай 1791 г., калекцыя геаграфічных карт і інш.49 46 Jelski А. Z gubcrnii Mińskiej... № 215. 47 Пасля далучэння Галіцыі да Аўстрыі Іосіф II закрыў там каля 150 кляштараў, што скарыстаў І. Храптовіч. 48 Эрнст М. Библиотека гр. Хрептовича. К передаче её университету св. Владимира // Русский библиофил. 1914. № 6. С. 19. 49 Пташицкий C.Л. Щорсовская библиотека графа Литавора Хрептовича. М., 1899. С. 9-30. Акрамя бібліятэкі і архіва, у шчорсаўскім палацы размяшчалася багатая калекцыя карцін, гравюр мясцовага і замежнага вырабу (каля 7 тыс. адзінак), «музей разнастайных помнікаў»50. Высокі мастацкі густ спалучаўся ў І. Храптовіча з сапраўдным талентам калекцыянера. Пры стварэнні сваёй галерэі заходнееўрапей- скага мастацтва ён імкнуўся да набыцця твораў высокай мастацкай каштоўнасці, а не таго або іншага гучнага імя. Гэтым тлумачылася адсутнасць у шчорсаўскай галерэі падробкаў шэдэўраў вялікіх май- строў, якія часта сустракаліся ў магнацкіх зборах. Сярод твораў га- ландскіх, фламандскіх, італьянскіх і аўстрыйскіх мастакоў былі пей- зажы С. Рэйсдаля і І. Кесэля, рэлігійныя сюжэты І. Лампі і Н. Грасо51. Пасля смерці І. Храптовіча ўвесь збор перайшоў да яго сына Адама, інспектара школ Вілейскага універсітэта і апантанага біблія- філа. Ён значна пашырыў бібліятэку з дапамогай беларускага паэта Яна Чачота, які некаторы час выконваў у Шчорсах абавязкі біблія- тэкара. У адпаведнасці з распрацаваным раней статутам бібліятэкі, які даваў вольны ўваход даследчыкам, у гэты перыяд там працавалі многія вучоныя, краязнаўцы, паэты. Сярод іх - астраном М. Пачобут, гісторык І. Даніловіч, паэты Ул. Сыракомля і А. Міцкевіч52. У 1820 г. у Шчорсах быў складзены статут таварыства філарэтаў53. А. Храптовіч не пакінуў нашчадкаў і завяшчаў збор першаму універсітэту, які будзе адкрыты ў краі. Палац перайшоў ва ўладанне да яго далёкіх сваякоў Буцянёвых, якія не падзялялі захаплення папярэдніх уладальнікаў. У 1913 г. апошні ўладар Шчорсаў К.А. Храптовіч-Буцянёў загадаў перадаць бібліятэку Кіеўскаму універсітэ- ту, пакінуўшы сабе каля З тыс. кніг, а мастацкую калекцыю вывез у Маскву54. Лёс «музея помнікаў старажытнасці» невядомы. Хутка пасля стварэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1924 г. Народны камісарыят асветы БССР накіраваў у Народны камісарыят асветы УССР просьбу аб вяртанні бібліятэкі ў Мінск, ма- тывуючы яе наступным: а) бібліятэка ўвесь час знаходзілася ў самым цэнтры этнаграфічнай Беларусі; б) бібліятэка ўяўляе выключную куль- турную каштоўнасць для Беларусі; в) граф К.А. Храптовіч-Буцянёў даручыў прафесару Кіеўскага універсітэта М.В. Доўнар-Запольскаму перадаць яго бібліятэку на захаванне ў Кіеўскі універсітэт, пры ўмове яе вяртання на Беларусь, калі будзе заснаваны Беларускі універсітэт. 50 Jelski A. Z gubеrnii Mińskiej... №215. 51 Ettinger Р. Joachim Chrеptowicz jako miłośnik sztuki // Odgłosy. М., 1916. S. 63. 52 Отрывок из путевых записок профессора Виленского университета Игнатия Онацевича // Сев. архив. 1822. № 24. С. 476. 53 Filomaci na prowincji. Wilno, 1935. S. 24. 54 Минский голос. 1910. № 191. Украінскі бок задаволіў гэтую просьбу. Рашэннем Народнага камісарыята асветы УССР ад 16 снежня 1924 г. бібліятэка Храптовіча перадавалася прадстаўніку Народнага камісарыята асветы Беларусі прафесару У.І. Пічэце. Аднак гэта перадача па невядомых прычынах не адбылася. Палымянай прыхільніцай распаўсюджання ідэй асветніцтва бы- ла ўладальніца маёнтка Семяцічы Ганна Ябланоўская (1728-1800), да- чка Казіміра Сапегі, генерала артылерыі Вялікага княства Літоўскага. Наведаўшы Парыж, Рым і іншыя еўрапейскія сталіцы, яна азнаё- мілася са шматлікімі дасягненнямі навукі і культуры таго часу. Па вяртанні Г. Ябланоўская з захапленнем распачала эканамічныя пераўтварэнні ў сваім маёнтку, стварэнне кабінета рэдкасцей і бібліятэкі. У хуткім часе Семя- цічы, дзе былі адчынены мануфактуры, крамы, лячэбныя ўстановы, сталі цэнтрам прыцягнення навакольных жыхароў, а імя ўладальніцы маёнтка карысталася гучнай славай. Акадэмік В.М. Севяргін, які прыбыў у Семяцічы па даручэнні Аляксандра І хутка пасля смерці Г. Ябланоўскай «для дастаўкі ў Мас- коўскі універсітэт быўшага там натуральнага кабінета нябожчыцы княгіні», пакінуў кароткі вопіс яе калекцыі55. Збор размяшчаўся ў чатырох вялікіх залах, дзе экспанаваліся творы мастацтва, нумізматычная калекцыя, некаторыя этнаграфіч- ныя матэрыялы, калекцыя мінералаў, прывезеных з заходнееўрапей- скіх краін (у асноўным з Германіі, Францыі, Італіі). У асобнай аваль- най зале перахоўвалася бібліятэка, у каталозе якой налічвалася нека- лькі тысяч тамоў. Аб шырокіх навуковых інтарэсах гаспадыні, «...якая звяртала ўвагу на ўсе прадметы практыкаванняў розуму чалавечага», сведчылі ўбачаныя В. Севяргіным «...многія фізічныя прылады, мадэлі машын, чучалы жывёл, птушак, рыб, земнаводных; калекцыі розных відаў насякомых, раслін; узоры парод дрэў, некаторых гатункаў насення і пладоў»56. Апошнія былі прывезены з пяці частак свету і рознымі спосабамі закансерваваны. Асаблівай увагі заслугоўвала калекцыя васковых мадэляў чалаве- чых органаў, якую акадэмік В. Севяргін ахарактарызаваў як «...у сваім родзе амаль дасканалую»57. 55 Записки путешествия по западным провинциям Российского государства или минералогические хозяйственные и другие примечания, полученные во время проезда через оные в 1802 году академиком В. Севергиным. Спб., 1803. Ч. І. С.77. 56 Там жа. 57 Там жа. Другі сучаснік захапляўся ў Семяцічах «вялікай калекцыяй пры- гожых гравюр, вырабамі з косці XVI ст., касцюмамі жыхароў Індыі і... хатнім начыннем рымлян з Геркуланума і Пампеі». Гэтыя экспанаты былі раскладзены ў «прыгожых шафах, інкруставаных перламутрам і караламі і ўяўляўшых сабой сапраўдныя творы сталярнага мастац- тва»58. Прыродазнаўчы збор, створаны Г. Ябланоўскай, меў яскрава акрэслены дыдактычны характар. Ён павінен быў садзейнічаць распаўсюджанню агульных ведаў аб прыродзе і чалавеку, развіццю земляробства і жывёлагадоўлі. З той жа мэтай Ябланоўская склала і выдала некалькі брашур па вядзенні сельскай гаспадаркі. Відавочна, што збор, перад якім ставіліся падобныя задачы, не мог мець закрыты характар. Ён быў добра вядомы сучаснікам, пры- цягваючы ўвагу не толькі аглядаўшых яго ў розныя часы Станіслава Аўгуста, Паўла І, але і шматлікай мясцовай шляхты59. Падобна А. Храптовічу, уладальніца Семяціч у 1788 г. вырашыла перадаць свой збор у грамадскае карыстанне. У адным з лістоў, дата- ваных гэтым годам, яна пісала: «Славутыя ахвяраванні грамадзян Ай- чыне... і я не бачу нічога лепшага, чым зрабіць яе нашчадкам майго кабінета натуральнай гісторыі...»60. Трэба адзначыць, што ў якасці адзінай умовы Ябланоўскай было знайсці чалавека, які быў бы здольны каталагізаваць калекцыі. Высакароднасць мецэнаткі не была адпаведна ацэнена кіруючы- мі коламі Рэчы Паспалітай, і ў 1802 г., хутка пасля яе смерці, наш- чадкі прадалі ўвесь яе збор, ацэнены ў 50 тыс. рублёў, Аляксандру І. Семяцічская бібліятэка была перададзена ў Імператарскую публічную бібліятэку, частка кабінета натуральнай гісторыі - у Эрмітаж, а другая - у Маскоўскі універсітэт61. Ацэньваючы збіральніцкую дзейнасць Г. Ябланоўскай, неабходна адзначыць некаторыя ўласцівыя ёй музейныя элементы, а менавіта: * імкненне выкарыстоўваць сабранае ў асветніцкіх мэтах; * задуманая, але не рэалізаваная інвентарызацыя калекцый; * выкарыстанне экспазіцыйнага абсталявання; * выдавецкая дзейнасць. Пералічанымі вышэй не вычэрпваецца спіс прыватных збораў, якія з'явіліся на хвалі асветніцкай ідэалогіі. Невялікія па памерах калекцыі жывапісу, гістарычных рэліквій, прыродазнаўчых прадме- 58 Цыт. па: Malinowski К. Prekursorzy muzеologii polskiej. Poznan, 1970. S. 16. 59 Литовские епархиальные ведомости. 1877. № 9. Отдел неоф. 60 Цыт. па: Malinowski К. Prekursorzy... S. 16. 61 Wittyg W. Ex-Libris'y bibliotek polskich... S. 38. таў былі раскіданы па шляхецкіх рэзідэнцыях у розных частках краю. Фактам несумненна вялікага культурнага значэння было існаванне ў другой палове XVIII ст. у праслаўленых паэтамі і мастакамі Вярках (зараз у межах Вільні) мастацкай калекцыі. Яе аснова была сфарміра- вана віленскім біскупам, першым старшынёй Адукацыйнай камісіі Ігнаціем Масальскім у час яго падарожжаў за мяжу. Хуткаму павелі- чэнню колькасці карцін у Вярках (напрыканцы XVIII ст. іх лічба пераўзышла 200) спрыяла асабістая энергія калекцыянера, а таксама яго статус дыпламатычнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай у Італіі, Францыі, Аўстрыі. Крыніцы не дазваляюць у дэталях рэканструяваць калекцыю І. Масальскага, але вядома, што яе большую частку складалі работы «старых майстроў», у т. л. Рэмбрант, Леанарда да Вінчы, Рубенса. Цікавасць знатакоў выклікалі таксама карціны пэндзля тагачасных французскіх майстроў (Вернэ, Робера, Гюдэна, Грэнье, Ракэ, Грандзі) і лепшых мастакоў іншых школ (Снейдэрса, Мааса, Ваперса і інш.). Апошняе сведчыць пра сувязь карціннай галерэі ў Вярках з жывым тагачасным мастацтвам, што падаецца вельмі адметным фактам, асабліва, калі ўлічыць, што яно было выключана са збіральніцкіх праграм большасці музеяў XVIII ст. Другой адметнай асаблівасцю мастацкага збору І. Масальскага было імкненне ўладальніка зрабіць яго як мага больш даступным для публікі. Вядома, што паміж палацам у Вярках і Вільняй рэгулярна курсіравала вялікая карэта, прывозячы і забіраючы шматлікіх наведвальнікаў62. Апошняе трэба зразумець у кантэксце шматлікіх выступленняў біскупа на сеймах за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, стварэнне шырокай сеткі пачатковых школ, іншыя асветніцкія мерапрыемствы. Пасля пакарання смерцю І. Масальскага за здраду па загаду Т. Касцюшкі яго збор перайшоў да новага гаспадара Бяркоў - маршалка шляхты Віленскага павета С. Ясінскага, а потым - вядомага расійс- кага генерала Л. Вітгенштэйна, жанатага на княгіне Радзівіл. Ён па- шырыў мастацкі збор, перавёз з Нясвіжа ў Вяркі частку карцін, а так- сама стварыў там з былой радзівілаўскай збраёўні рыцарскую залу. Адным з цэнтраў культурнага жыцця беларускіх зямель XVIII ст. быў палац у Паланэчцы (цяпер Баранавіцкі раён), якім валодаў вілен- скі Кашталян кн. Мацей Радзівіл. Хаця ён і не належаў да ліку бага- цейшых родавых радзівілаўскіх гнёздаў, жыццё ў Паланэчцы вызна- чалася тонкім густам і прыгажосцю. Гаспадар палаца быў добра вя- домы сучаснікам не толькі як мецэнат і літаратар, але і як калекцыя- 62 Tyszkiewicz К. Wilia i jej brzegi. Drezno, 1871. S. 149. нер, які любіў мастацтва. Пасля смерці М. Радзівіла збор у Паланэчцы папаўняўся эпізадычна, і ў другой палове XIX ст. быў вывезены на захад. У ліку іншых асветніцкіх збораў заслугоўвае ўвагі збор Эльжбета Агінскай, жонкі харунжага Антонія Пузыны, у маёнтку Лучай (цяпер Пастаўскі раён). Узнікненне «асветніцкіх» калекцый на мяжы XVIII і XIX ст. свед- чыла аб пачатку новага этапа ў прыватным збіральніцтве на тэрыто- рыі Беларусі. Змяніліся задачы дзейнасці калекцыянераў, склад іх калекцый, былі зроблены першыя спробы ўвесці сабраныя прадметы ў навуковы ўжытак. Збіральнікі наблізіліся да асэнсавання прыналеж- насці сваіх багаццяў усяму грамадству. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі бы- ла ўключана ў склад Расійскай імперыі, што адбілася на сацыяльна- эканамічным і палітычным стане краю. Аднак у культурных адносінах жыццё мясцовага насельніцтва на працягу першай паловы XIX ст. не зведала кардынальных змен. Царскі ўрад у правядзенні сваёй паліты- кі на далучаных землях першапачаткова імкнуўся абаперціся на шляхту, апалячаную ў сваёй асноўнай масе. Ёй была дадзена значная культурная і нацы - янальная аўтаномія, у выніку чаго ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. паланізацыя насельніцтва беларускіх зямель, што апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, нават узмацнілася. Па-раней- шаму адсутнічалі нацыянальныя школы, друк, навуковыя, а таксама культурныя ўстановы. У гэтых умовах ішло станаўленне гуманітарна- навуковай думкі, з'яўляліся першыя па-сапраўднаму навуковыя ка- лекцыі, якія вызначылі твар прыватнага збіральніцтва ў Беларусі першай паловы XIX ст. Менавіта ў гэты перыяд, таксама як і ў суседніх дзяржавах, узнікае цікавасць з боку гісторыкаў, археолагаў, натуралістаў да славянскіх старажытнасцей, а таксама флоры і фау- ны. Пашыраецца сацыяльны склад калекцыянераў за кошт з'яўлення першых прадстаўнікоў трэццяга саслоў'я. Тады ж у перадавых вучоных-калекцыянераў фарміруюцца гісторыка-крыніцазнаўчыя, а падчас і мастацтвазнаўчыя адносіны да збіраемых рэчаў. Палац у Паставах, які належаў К. Тызенгаўзу (1786-1851), унуку славутага рэфарматара Рэчы Паспалітай, заснавальніку беларускай арніталогіі, выклікаў вялікую цікавасць у аматараў прыродазнаўства. Пастаўскі палац быў шырока вядомы арніталагічнай калекцыяй, а таксама галерэяй, дзе былі прадстаўлены жывапісныя творы мясцовых і заходнееўрапейскіх майстроў. Зацікаўленасць арніталогіяй узнікла ў К. Тызенгаўза яшчэ ў юнацтве, калі ён спасцігаў асновы прыродазнаўства пад кіраўніцтвам Ст. Юндзіла ў Віленскім універсітэце. Удзел у вайне 1812 г. толькі на час адарваў яго ад любімай справы, і пасля вяртання з эміграцыі на Радзіму ён працягвае збіраць прыродазнаўчыя калекцыі, не забываю- чыся аб сваім другім захапленні - жывапісе. Вынікам шматлікіх пада- рожжаў па беларускіх землях і за мяжой была бездакорная ў навуко- вых адносінах калекцыя чучалаў птушак (каля З тыс. адзінак). Боль- шая частка іх была прэпарыравана самім уладальнікам, астатнія – спецыяльна запрошаным таксідэрмістам. Па сведчанні прафесара Ві- ленскага універсітэта А.Ф. Адамовіча, гэта быў «найбольш значны ар- ніталагічны збор у Рэчы Паспалітай»63. У парку побач з палацам у звя- рынцы ўтрымліваліся жывыя птушкі і млекакормячыя. Не меншую каштоўнасць уяўлялі выкананыя самім Тызенгаўзам сотні каляровых выяў і медных выяваў птушак, а таксама табліцы-класіфікатары, у якіх калекцыянер прадэманстраваў дар мастака. Гэты дар у свой час ацанілі славутыя прадстаўнікі віленскай школы Норблін, Арлоўскі, Рустэм. Тызенгаўз стварыў невялікую (каля 60 палотнаў), але з вялікім густам падабраную калекцыю італьянскага, галандскага, французс- кага і нямецкага жывапісу. Асаблівую ўвагу звярталі на сябе карціны пэндзля Леанарда да Вінчы «Выратавальнік свету», Паола Веранэзе «Хвароба Анціоха», Паўля Рубенса «Зняцце з крыжа», Пітэра Брэйгеля «Венецыянскі маскарад», Альбрэхта Дзюрэра «Адам і Ева» і некаторыя іншыя64. З мясцовых мастакоў у галерэі былі прадстаўлены творы Ф. Смуглевіча, Я. Дамеля, С. Чаховіча65. Дзейнасць К. Тызенгаўза не абмяжоўвалася збіральніцтвам. З- пад яго пяра выйшла 19 навуковых прац, у т. л. 3-томная «Агульная арніталогія». У якасці эпіграфа да яе аўтар паставіў словы Ф. Бэкана: «Толькі той чалавек можа тлумачыць прыроду, хто здолеў яе ўбачыць і спасцігнуць, засведчыць і асэнсаваць». Ён вёў перапіску з Брытанскім музеем і Імператарскім музеем у Вене, рускім прыродазнаўцам Э. І. Эйхвальдам і нямецкім вынаходнікам Э. Гекелем, быў сябрам шэрагу навуковых таварыстваў. Палац у Паставах нагадваў сапраўдную на- вукова-даследчую станцыю, дзе дваровыя выконвалі абавязкі птуш- каловаў, паляўнічых, прэпаратараў. Збор К. Тызенгаўза аглядалі вучо- ныя і ўсе зацікаўленыя, а ў 1851 г. ён перадаў у дар Дрэздэнскаму прыродазнаўчаму музею спецыяльна падабраную калекцыю птушак Беларусі66. 63 Adamowicz. Wiadomość o życiu i pismach Konstantego Tyzcnhauza // Biblioteka Warszawska. 1855. Т. 4. S. 208. 64 Przezdziecki A. Galеrya obrazow postawska // Athеnaеum. 1842. Т. 2. S. 194. 65 Przezdziecki A. Wiadomość o szkicach Szymona Czechowicza// Athеnaеum. 1842.Т. 1. S. 193. 66 Adamowicz. Wiadomość... S. 209. Пасля смерці ўладальніка Пастаў яго імем былі названы адзін з відаў пчол, а таксама некалькі раслін. Сын Тызенгаўза, Райнольд, перадаў арніталагічную калекцыю ў Віленскі музей старажытнасцей, а мастацкія каштоўнасці разам з архівам былі перавезены пер- шапачаткова ў Кіеў, а потым у Варшаву67. Цікавай калекцыяй у гэты перыяд валодаў адзін з заснаваль- нікаў беларускай археалагічнай навукі - К. Тышкевіч (1806-1868). Пасля заканчэння Віленскага універсітэта і непрацяглай службы ў міністэрстве фінансаў, ён вяртаецца ў родны Лагойск, дзе адкрывае пазыковы банк, ткацкую фабрыку, майстэрні. Адначасова пачынае праводзіць раскопкі і збор этнаграфічных матэрыялаў на тэрыторыі Мінскай губерні. Яго збор, складзены з дапамогай малодшага брата, размяшчаўся ў двух спецыяльна адведзеных для гэтай мэты залах палаца ў Лагойску. Прадметы групаваліся наступным чынам: * Археалагічная калекцыя, якая з'яўлялася навуковым ядром збору. У ёй былі шырока прадстаўлены вынікі раскопак курганоў, праведзеных К. Тышкевічам у Бырысаўскім і Мінскім паветах. Калекцыя была старанна сістэматызавана па прынцыпе месца знаходжання прадмета. Асабліва вылучаліся ў ёй разнастайныя жаночыя ўпрыгожванні, якія ўяўлялі вялікую цікавасць з пункту гледжання этнаграфіі. У асобнай зашклёнай шафе экспанаваліся прадметы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак на Блізкім Усходзе, у Пампеі і Геркулануме (егіпецкая мумія, папірусы, прадметы са слановай косці і г. д.)68. * Калекцыя гравюр, падзеленая на дзве часткі. Першая ўключала адбіткі, выкананыя ў XVII-XIX ст., на рэлігійныя тэмы, другая - партрэты гістарычных асоб, сярод якіх знаходзіўся славуты партрэт Т. Касцюшкі. У абедзвюх частках калекцыі змяшчаліся як творы невядомых мясцовых гравёраў, так і майстроў з Польшчы, Ан- гліі, Францыі. К. Тышкевіч аддаў шмат сіл і часу на стварэнне гэтай калекцыі і ў 1858 г. апублікаваў каталог гравюр, які ўтрымліваў багаты матэрыял для беларускай іканаграфіі69. * Манеты, медалі, пячаткі (агульная колькасць манет і медалёў складала 1140 адзінак, 420 з якіх было адбіта ў Рэчы Паспалітай)70. 67 Chwalewik Е. Zbiory polskie ... S. 78. 68 Świat. 1935. №35. 69 Tyszkiewicz К. Pomniki rytownictwa krajowego. Wilno, 1858. S. 12. 70 Tyszkiewicz Е. Opisanie Powiatu Borysowskiеgo pod względem statystycznym, geograficznym, historycznym, gospodarczym, przеmyslowo-handłowym. Wilno, 1847. S. 272. * Зброя, даспехі і рыштунак (у т. л. шпага Пятра І, дзве зала- чоныя шаблі з мініяцюрнымі выявамі С. Баторыя, асабістыя рэчы Станіслава Аўгуста)71. У вітрынах былі размешчаны ордэны, старажытная бронза, узо- ры тканін, крыж з мясцовага касцёла, які быў зроблены ў XVI ст., і г. д. Сцены абедзвюх залаў былі ўпрыгожаны творамі беларускіх мас- такоў Ф. Смуглевіча, Я. Дамеля, А. Арлоўскага, Я. Рустэма і скульптур- нымі партрэтамі работы П. Сліжаня. Мелася таксама 47 карцін заме- жных мастакоў (Ж. Кало, Ф. Селіман, А. Каналета і інш.). У 1847 г. быў пакладзены пачатак этнаграфічнай калекцыі72. Цяжка перабольшыць значэнне дзейнасці К. Тышкевіча для раз- віцця музейнай справы ў Беларусі. Упершыню прыватнае збіральніцт- ва было пастаўлена на сур'ёзную навуковую глебу. На працягу 30-60-х гг. XIX ст. пры ўдзеле вучоных у Лагойску ішла напружаная праца па фарміраванні калекцый, іх навуковай апрацоўцы, складанні ката- логаў і будаўніцтву экспазіцый. Лагойскі збор, які сучаснікі небеспадстаўна называлі «музеем старажытнасцей», ужо ў 40-я гг. XIX ст. атрымаў даволі шырокую вя- домасць. У значнай ступені гэтаму спрыялі шматлікія навуковыя кан- такты Тышкевіча (ён быў сябрам некалькіх навуковых таварыстваў), а таксама выкарыстанне свайго збору пры напісанні прац па археалогіі73. Навуковая і збіральніцкая дзейнасць прывяла ўладальніка Лагой- скага палаца да думкі аб неабходнасці перадачы сваіх калецый у гра- мадскае карыстанне. У яго лісце, датаваным 1847 г., ёсць наступныя радкі: «З майго пункту гледжання, мэта кожнага збору можа быць дасягнута толькі ў тым выпадку, калі ён дае вышэйшую карысць чалавечаму грамадству... і наадварот, сквапнасць зачыняючага дзверы перад тым, хто імкнецца да ведаў - агідная»74. Прыкладна тады ж К. Тышкевіч дае згоду на прапанову мінс- кага губернатара перадаць увесь ягоны збор у дар наследніку расій- скага трона - будучаму імператару Аляксандру II. Аднак апошні не зацікавіўся беларускімі старажытнасцямі, і перадача не адбылася75. Усведамляючы важнасць лагойскага збору для развіцця навукі, К. Тышкевіч ахвяраваў большую яго частку Віленскаму музею стара- 71 Там жа. 72 Listy Konstantego hr. Tyszkiewicza do Johna Ducalpa // Kłosy. 1884. Т. XXXIX. № 1002. S. 180. 73 Гл.: Тышкевич К. О курганах в Литве и Западной Руси. Вильно, 1865. 74 Listy Konstantego hr. Tyszkiewicza ... S. 180. 75 ДГАЛ, ф. 716, воп. 3, адз. зах. 1425, арк. 3 адв. жытнасцей, частку археалагічных знаходак перадаў у Кракаўскі му- зей археалогіі, калекцыю шкла эпохі Рымскай імперыі - у Музей На- радовы ў Варшаву. «Надзвычай выдатную калекцыю дагістарычных старажытнасцей заходняга краю» ён перадаў у распараджэнне Маскоўскага археалагічнага таварыства76. Калі збор К.П. Тышкевіча ўтрымліваў у асноўным гісторыка-ар- хеалагічныя матэрыялы, то збіральніцкая дзейнасць канцлера графа М.П. Румянцава (1754-1826) была звязана з археаграфічнай і крыні- цазнаўчай працай, якая разгарнулася ў Расійскай імперыі пачатку XIX ст.77 Трэба адзначыць, што апошні перыяд жыцця гэтага знака- мітага дыпламата, вучонага і збіральніка (з 1813 па 1826 г.), калі ён адыйшоў ад дзяржаўных спраў і цалкам прысвяціў сябе навуцы, непарыўна звязаны з яго знаходжаннем у Гомелі. Пасля выхаду ў ад- стаўку М.П. Румянцаў перабудаваў Гомельскі палац з мэтай размяш- чэння ў ім бібліятэкі і мастацкай галерэі і правёў там значную частку з апошніх найбольш плённых гадоў свайго жыцця. У збіральніцкай і навуковай дзейнасці М.П. Румянцаў цікавіўся, галоўным чынам, матэрыяламі па славянскай гісторыі і старажытнай пісьменнасці. У гэтых адносінах Беларусь пачатку XIX ст. уяўляла са- бой неабсяжнае поле дзейнасці. На сродкі Румянцава было арганіза- вана даследаванне архіваў Полацка, Магілёва, Мсціслаўля, Турава, падчас якога было выяўлена шмат каштоўных рукапісаў78. Аднак най- больш плённым з пункту гледжання распрацоўкі беларускай археа- графіі было супрацоўніцтва М.П. Румянцава з гомельскім протаірэем І. І. Грыгаровічам. У 1824 г. ён сабраў і выдаў на сродкі свайго пат- рона «Беларускі архіў старажытных грамат» - першы археаграфічны зборнік, прысвечаны выключна Беларусі. Трэба адзначыць, што ў якасці дадатку да зборніка, па рэкамендацыі Румянцава, быў складзены першы «Слоўнік карэнных беларускіх слоў»79. У рукапісным аддзеле Гомельскай бібліятэкі знаходзіліся не толькі арыгінальныя матэрыялы, але і копіі, выпіскі, што тычыліся беларускай гісторыі, зробленыя самім уладальнікам. Асаблівую ўвагу вучонага прыцягвала гісторыя Полацка, яго старажытнасці. У 1818 г. ён адшукаў на тэрыторыі былога Полацкага княства Барысаў камень - манументальны помнік эпіграфікі XII ст.80 76 Древности. Археологический вестник. М., 1868. Ноябрь-декабрь. С. 285. 77 Овсянникова С.А. Частное собирательство в России в XVIII - первой половине XIX века // Очерки истории музейного дела в России. М., 1961. С. 286. 78 Кестнер К.И. Материалы для исторического описания румянцсвского музеума. М., 1882. С. 9. 79 Переписка протоиерея Иоанна Григоровича с графом Н.П. Румянцевым. М., 1864. С. 51. 80 Ивановский А.Д. Археологические исследования государственного канцлера графа Н.П. Румянцева и митрополита киевского Евгения. Киев, 1869. С. 10. У апошнія гады жыцця М.П. Румянцаў зацікавіўся нумізматы- кай, чаму ў значнай ступені садзейнічаў скарб арабскіх манет, зной- дзеных у Гомелі і апісаных па яго просьбе акадэмікам Х.Д. Фрэнам81. Перад смерцю ён паспеў аддаць загад «перадаць на агульную ка- рысць» свае зборы разам з пецярбургскім домам на Англійскай набя- рэжнай. Гэта і склала падмурак музея, адкрытага ў Пецярбургу ў 1831 г. Туды ж у адпаведнасці з яго жаданнем былі перавезены і гомельскія калекцыі. Старажытныя беларускія граматы, сабраныя І. І. Грыгаро- вічам, папоўнілі бібліятэку археаграфічнай камісіі пры міністэрстве народнай асветы Расіі. Добра вядомы сучаснікам быў ваенна-гістарычны збор, ство- раны ў другой чвэрці XIX ст. у маёнтку Дабраўляны Віленскай губерні. Сканцэнтраванне ўвагі пераважна на зброі і вайсковым рыштунку дазволіла яго ўладальніку Адаму Гюнтэру сабраць каштоўную калек- цыю польскіх, рускіх, французскіх, турэцкіх, нямецкіх і мясцовых узораў ХІІІ-ХІХ ст. У 1824-1830 гг. па праекце архітэктара Яна Барэцці Гюнтэр бу- дуе новы палац у рамантычным стылі. Адначасова з будаўніцтвам палаца ідзе рэканструкцыя старога рэгулярнага парку ў пейзажным стылі. Яго асаблівасцю стала водная сістэма, якая складалася з трох сажалак, каналаў, крыніц і гарманіравала з гротамі і альтанкамі. У духу часу заснавальнікі парку стварылі ідылічныя пейзажы вясковага жыцця. На ўскраіне знаходзілася малатарня ў выглядзе будана, дзе пераапранутая ў швейцарку жанчына раздавала ежу, а «нармандка» разлівала гарбату. Побач «ляжаў» пастух з дудою. Нечакана для шмат- лікіх гасцей Гюнтэра ў парку маглі з'явіцца цыганы ці літаратурныя персанажы кшталту Эсмеральды ці Квазімоды. У цэнтры парку знаходзілася капліца з алтаром, унутры якога за шклом былі раскладзены «свяшчэнныя рэліквіі», якія сведчылі аб былой вайсковай славе шляхецкіх родаў Вялікага княства Літоўскага. На сценах, па перыметры памяшкання, былі развешаны «стрэлы, сякеры, парахаўніцы, чаканы, кірасы, шлемы, бердышы, алебарды... акуратна сгрупаваныя яны уяўлялі цікавае і прыгожае відовішча»82. Да калекцый зброі далучаліся нешматлікія курганныя знаходкі. Можна сцвярджаць, што збор А. Гюнтэра фарміраваўся пад уп- лывам ідэй І. Чартарыйскай, якія рэалізаваліся ў яе «Гатычным доме» 81 Старчевский А. О заслугах Румянцева, оказанных отечественной истории // Журн. мин. нар. просвещения. 1846. Ч. XLIX. С. 54. 82 Kirkor А. Н. Wycieczka archeologiczna po gubcrnii Wileńskiej // Biblioteka Warszawska. 1855. Т. 4. S. 240. ў Пулавах83. Аб гэтым сведчыць падобная архітэктура абодвух музей- ных будынкаў, афармленне экспазіцый, крыніцы папаўнення гэтых збораў (падобна Пулавам, у Дабраўляны дасылалі сямейныя рэліквіі і зброю прадстаўнікі шматлікіх магнацкіх родаў). Нарэшце, існуюць ус- косныя звесткі аб тым, што І. Чартарыйская і А. Гюнтэр мелі перапіску. Пасля смерці ўладальніка Дабраўлян у 1854 г. збор быў падзе- лены і вывезены ў Варшаву. Палац і парк загінулі падчас першай сусветнай вайны84. Разглядаючы прыватныя зборы Беларусі першай паловы XIX ст. трэба ўзгадаць купца-старавера І.І. Сабольшчыкава (1763-1836) у Ві- цебску. З'яўленне гэтага збору сведчыла аб заканчэнні перыяду мана- поліі збіральнікаў-арыстакратаў, развіцці калекцыяніравання ў бок большай дэмакратызацыі. Вядома, што ІЛ. Саболынчыкаў быў адукаваным чалавекам. Дзя- куючы прыроднаму розуму і працавітасці, ён хутка разбагацеў, меў тры каменныя дамы і багатую малельню. Цікавіўся гісторыяй, складаў вершы, перапісваў кнігі рэлігійнага зместу, ведаў замежныя мовы. Пакінуў пасля сябе рукапісны «Зборнік», які складаўся з 189 артыкулаў і ўяўляў хроніку чалавечай гісторыі ад стварэння свету да XVIII ст. У найбольш цікавым артыкуле пад назвай «Касмаграфія» ён выкладае сваё бачанне ўсяго жывога, што ёсць на планеце, звычаяў і вераванняў іншых народаў. У малельні Саболынчыкава размяшчаўся збор царкоўных стара- жытнасцей, у якім былі сапраўдныя унікумы (першыя рукапісныя і друкаваныя кнігі, старажытныя абразы ў залатых і срэбраных акла- дах, інкруставаныя каштоўнымі камянямі). Як адзначаў відавочца, «...для археолага малельня Сабольшчыкава ўяўляла багатае сховішча старажытнасцей і рэдкасцей»85. Рашэнне ўладальніка змясціць збор у малельны пакой было пра- дыктавана не толькі яго зместам, але і імкненнем пазнаёміць з сабра- нымі старажытнасцямі сябраў стараверскай абшчыны. Далейшы лёс калекцыі І. І. Сабольшчыкава невядомы. Не менш цікавым зборам валодаў Тодар Нарбут (1784-1864), вя- домы аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народа». Ён праводзіў рас- 83 Ізабэла Чартарыйская - прадстаўніца аднаго з магутных арыстакратычных родаў Польшчы, палымяная патрыётка, неўзабаве пасля падзення Рэчы Паспалітай стварыла ў сваім Пулаўскім маёнтку "Гатычны дом" - музей, у якім праявілася ідэя каўчэга польскіх культурных каштоўнасцей. Музей планаваўся як калекцыя помнікаў сусветнай гісторыі, аднак іх адбор у маральных і палітычных адносінах быў абумоўлены польскай гісторыяй, прыкладамі гераізму, рыцарства і бітваў за радзіму. І. Чартарыйская мела намер перадаць свой музей польскаму народу. 84 АР ЦБАНЛ , ф. 273-1256, арк. 9 адв. 85 Волков В. Сведения о начале, распространении и разделении раскола и о расколе в Витебской губернии. Витебск, 1866. С. 55. копкі курганоў, вывучаў этнаграфію і фальклор Паўночнай Беларусі. У маёнтку Шаўры знаходзіўся створаны ім «невялікі збор старажыт- насцей»86, а таксама бібліятэка, дзе захоўваліся рэдкія рукапісы і выпіскі з кёнігсбергскага тайнага архіва, звязаныя з гісторыяй Беларусі. Яго сучаснік Адам Плятэр (1790-1862) вывучаў гісторыю бела- рускіх гарадоў, праводзіў археалагічныя раскопкі. У сваім маёнтку Краслава ён з маленства калекцыяніраваў прадметы, звязаныя з беларускай гісторыяй і археалогіяй. Акрамя таго, там знаходзіўся архіў дакументаў вялікай гістарычнай каштоўнасці87. Першая палова XIX ст. была часам стварэння падобных калек- цый мінскім чыноўнікам Ю. Кабыліным88, князем Чацвярцінскім у Гродне89, настаўнікам Слуцкай гімназіі І.К. Гесэ90 і некаторымі іншымі збіральнікамі. Іх дзейнасць спрыяла захаванню помнікаў гісторыі і культуры, стварэнню крыніцазнаўчага фонду археалогіі, этнаграфіі і гісторыі Беларусі, фарміраванню першых публічных музеяў. У першай палове XIX ст. у віленскіх навуковых колах нараджа- ецца ідэя аб неабходнасці стварэння агульнадаступнага мастацкага музея. Заклік да яго стварэння сфармуляваў гісторык і аматар мас- тацтва A. Гваздзецкі ў 1842 г. на старонках віленскага перыядычнага друку. Вопыт стварэння агульнадаступных мастацкіх экспазіцый тут ужо быў. У 1820 г. з поспехам прайшла выстава выяўленчага мастац- тва ў сценах Віленскага універсітэта91. На яго думку, у аснову такога збору павінны былі легчы добра- ахвотныя ахвяраванні мясцовай знаці, якая мела значныя мастацкія скарбы. Можна дапусціць, што гэты пункт погляду падзялялі шэраг мясцовых мецэнатаў і калекцыянераў, якія выпрацавалі да гэтага часу мастацтвазнаўчыя адносіны да збіраемых прадметаў. Вышэй ужо гаварылася аб дзейнасці І. Масальскага, Ф. Сапегі, К. Тызенгаўза. Падобным высокім узроўнем характарызавалася дзейнасць Мі- хала Тышкевіча - мастацтвазнаўцы, гісторыка і калекцыянера. У сва- ім маёнтку ў Астрашыцкім гарадку ён стварыў калекцыю жывапісных палотнаў старых майстроў (Рафаэль, Гальбейн, Босх і інш.) і прад- метаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак гордасцю М. Тышкевіча была асобная калекцыя старажытнаўсходніх і антычных старажытнасцей, здабытых ім уласнаручна падчас навуковых паез- 86 Записки Виленской археологической комиссии. Вильно, 1856. Ч. 1. С. 34. 87 Русский библиофил. 1912. № 3. С. 102. 88 Kowalewska Z. Obrazki Mińskie. 1850-1863. Wilno, 1912. S. 31. 89 Dziennik podroży po Litwie i Żmudzi odbytęj w 1856 roku przez d-ra Т. Tripplina. Wilno, 1858. Т. 1. S. 27. 90 Виленский вестник. 1873. № 62. 91 Athеnaеum. 1842. Т. 2. S. 194. дак у Італію, у прыватнасці ў Геркуланум і Пампею, а таксама Егіпет. Значную колькасць антычных скульптур, керамічных вырабаў, камей і манет калекцыянер набыў у антыквараў Пасля ад'езду М. Тышкевіча ў 1862 г. у Італію астрашыцкі палац страціў значэнне культурнага цэнтра. Славутыя ж калекцыі Міхала Тышкевіча пасля смерці гаспа- дара былі распрададзены на аўкцыёне ў Парыжы у 1898 г. Сёння прадметы гэтых калекцый можна бачыць у экспазіцыях Брытанскага музея, Луўра, музеяў Берліна і Капенгагена92. Вельмі каштоўны, хоць і не такі вялікі, мастацкі збор меў В. Пус- лоўскі, маршалак Слонімскага павета, больш вядомы сваімі намаган- нямі ў галіне развіцця прамысловасці краю. Свой збор карцін у Альберціне B. Пуслоўскі сфарміраваў пры дапамозе Ю. Серакоўскага, які знаходзіўся за мяжой на дыпламатычнай службе. Дзякуючы апо- шняму ў першай чвэрці XIX ст. альберцінскі палац узбагаціўся эскі- замі Леанарда да Вінчы, карцінамі Рубенса, Тэньера, Брэйгеля, Ве- рньё і іншых заходнееўрапейскіх мастакоў. Альберцінскую мастацкую калекцыю значна папоўніў (пераважна работамі мясцовых майстроў) сын В. Пуслоўскага - Францішак, вядомы філантроп і мецэнат93. Як і век Асветы, эпоха рамантызму сведчыла, што адной з асноўных рысаў мясцовай шляхецкай культуры з'яўляецца пашана і перайманне стылю жыцця і густаў французскай арыстакратыі. Пала- цы Незабытоўскіх у Бацэвічах, Горватаў у Барбараве, Скірмунтаў у Пінску былі запоўнены па-мастацку аздобленай мэбляй і дыванамі, карцінамі і парцэлянай, вырабамі з бронзы, срэбра, крышталю і косці. Прадметы інтэр'ераў гэтых палацаў экспартаваліся пераважна з-за мяжы, а некаторыя з іх былі шэдэўрамі мастацтва сусветнага ўзроўню. Разам з тым у першай палове XIX ст. у мастацкім жыцці беларускіх зямель праяўляецца новая тэндэцыя - з'яўленне цікавасці да нацыянальнага мастацтва. Тлумачыцца гэта перш за ўсё значнымі поспехамі мастакоў віленскай школы ў разглядаемы перыяд, а таксама ўзнікненнем устойлівай цікавасці лепшых прадстаўнікоў сацыяльных вярхоў былога Вялікага княства да сваёй культуры. Ва ўмовах поўнай абыякавасці, а падчас і варожых адносін царскага ўраду да аховы і выкарыстання культурнай спадчыны Беларусі, прыватная ініцыятыва ў гэтым пытанні мела рашучае значэнне. Большасць калекцыянераў не толькі адкрывалі свае зборы для магчыма больш шырокай аўдыторыі, але і перадавалі сабраныя рэчы ў існуючыя публічныя музеі і нават стваралі новыя. 92 Urbański A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi. Warszawa, 1928. S. 25. 93 Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych Kresach Rzeczypospolitej. Wrocław, 1991. T.2. S. 186. У другой палове XIX - пачатку XX ст. назіралася далейшае раз- віццё тэндэнцый, якія мелі месца раней. Змяніўся сацыяльны склад збіральнікаў. На змену магнату-дылетанту прыйшоў інтэлігент, які валодаў глыбокімі ведамі ў пэўнай навуковай дысцыпліне. Зніклі такія матывы збіральніцтва, як родавы гонар, дэманстрацыя сваёй магутнасці і г. д., якія нарадзілі эклектычныя зборы. Новае пакаленне калекцыянераў, кампенсуючы недахоп матэрыяльных сродкаў ведамі і настойлівасцю, было пераканана ў важнасці сваёй дзейнасці для захоўвання і вывучэння нацыянальнай культуры. У гэты перыяд узнікла значная колькасць гістарычных збораў, што было прамым вынікам інтэнсіўнага развіцця гістарычнай навукі і адасаблення шэрагу дапаможных гістарычных дысцыплін - археалогіі, нумізматыкі, археаграфіі і інш. Беларускія старажытнасці выклікалі жывую цікавасць не толькі вучоных, але і значнай колькасці амата- раў-калекцыянераў якія ўводзілі ў навуковы зварот рэчавы матэрыял па айчыннай гісторыі. Асаблівае значэнне для развіцця музейнай справы на Беларусі мела збіральніцкая дзейнасць археолага, этнографа і грамадскага дзеяча Івана Луцкевіча, які першым усвядоміў факт прыналежнасці культурнай спадчыны беларускаму народу. Помнікі матэрыяльнай ку- льтуры Беларусі ён пачаў збіраць яшчэ гімназістам. Пасля заканчэння Маскоўскага археалагічнага інстытута і Пецярбургскага універсітэта праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі, падарож- нічаў з мэтай збору этнаграфічных матэрыялаў, падтрымліваў шчыль- ныя сувязі з вучонымі і калекцыянерамі. Калекцыя І. Луцкевіча ў ас- ноўным сфарміравалася да 1906 г. і мела гісторыка-краязнаўчы профіль. Калекцыя знаходзілася ў Вільні ў памяшканні рэдакцыі газеты «Наша ніва». Гэта давала магчымасць пазнаёміцца з сабранымі прад- метамі шматлікім наведвальнікам рэдакцыі — літаратарам, вучоным, грамадскім дзеячам. Пісьменнік З. Бядуля, які ўпершыню апынуўся ў рэдакцыі ў 1912 г., так апісваў свае ўражанні ад убачанага: «На сце- нах вісяць абразы беларускіх даўнейшых князёў, старасвецкія бела- рускія вопраткі, шаблі, шэломы і панцыры XVI сталецьця. Рожныя тканіны народнай беларускай творчасьці, паясы слуцкія, дываны, ра- зьба рожная. Музыкальныя інструменты - дуда, цымбалы, труба пас- тырская, жалейка. У шафах ляжаць скарбы мінуўшых гадоў: манэты і мядалі, пячаткі, кнігі беларускай пісьменнасці. Жывая паэма стары- цы!»94. Вядома, што экспазіцыя, разгорнугая ў рэдакцыі «Нашай 94 Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго. Вільня, 1920. С. 54. нівы», была крыніцай паэтычнага натхнення для М. Багдановіча і іншых аўтараў Шматгранная дзейнасць І. Луцкевіча прывяла яго да думкі аб перадачы грамадству сваёй калекцыі. Відаць, гэтая думка канчаткова аформілася восенню 1912 г., калі на старонках «Нашай нівы» быў змешчаны заклік да стварэння Беларускага музея. У ім, у прыватна- сці, гаварылася: «...Клічам усіх, хто спагадае адраджэнню 10-мільён- нага беларускага народа, памагчы нам у збіранні музэя...»95. Верагод- ней за ўсё аўтарам закліку, які прадугледжваў шчыльную сувязь паміж праектуемай установай, бібліятэкай і навуковым таварыствам, быў сам Іван Луцкевіч. Яго калекцыя - падмурак будучага музея з поспехам дэманстравалася на віленскай краёвай выставе ў 1913 г. У той час яна мела наступную структуру: * этнаграфія (вопратка, тканіны, прадметы побыту, музычныя інструменты); * археалогія (прадметы з курганных і іншых раскопак); * мастацтва (карціны, абразы, графіка, дэкаратыўна-прыклад- ное мастацтва); * нумізматыка; * зброя і вайсковая амуніцыя; * бібліятэка (пераважна старадрукі і рукапісы). У пачатку першай сусветнай вайны губернскія ўлады мелі намер эвакуіраваць калекцыю Луцкевіча ў глыб Расіі, выдзеліўшы для гэтага асобны вагон. Аднак уладальнік адмовіўся і працягваў навуковую, збі- ральніцкую і педагагічную работу. У выніку ў 1914-1918 гг. было ство- рана беларускае навуковае таварыства, беларуская гімназія, прыйшло прызнанне навуковага свету, з'явіліся паслядоўнікі і вучні (пад уплы- вам І. Луцкевіча пачалі збіраць старажытнасці В. Ластоўскі і Р. Зямкевіч). Менавіта ў гэты час Луцкевіч адкрыў «Аль-Кітаб» - выдатны літаратурны помнік сярэдневякоўя, а таксама шэраг старабеларускіх выданняў XVI-XVII ст. Частка іх была прадстаўлена на выставе, арганізаванай калекцыянерам сумесна з нямецкім мастацтвазнаўцам А. Іпелем у 1917 г. у Мінску. Праз год, ужо смяротна хворы, І. Луцкевіч перадаў увесь збор ва ўласнасць Беларускага навуковага таварыства. Сябры таварыства стварылі на яго падмурку Беларускі музей, які існаваў у Вільні ў 1921 — 1946 гг. і карыстаўся вядомасцю як адзінае з буйнейшых сховішчаў помнікаў беларускай гісторыі і мастацтва. 95 Наша ніва. 1912. №37. Поспехі, дасягнутыя беларускай археалогіяй у першай палове XIX ст. зрабілі папулярнай ідэю раскопак і збору археалагічных помнікаў. У другой палове XIX ст. адзначаецца пашырэнне гэтых работ, якія праходзілі на больш высокім навуковым узроўні, што прывяло да з'яўлення некалькіх значных збораў. Адным з іх валодаў В.П. Федаровіч (1848-1911) - віцебскі адва- кат, знакаміты як ініцыятар стварэння Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, удзельнік шматлікіх археалагічных з'ездаў. Глыбокія веды ў розных галінах, гуманнасць, незалежнасць у поглядах - усё гэта дапамагло Федаровічу заваяваць папулярнасць сярод мясцовай адвакатуры і насельніцтва. Ён лічыўся адным з лепшых судовых аратараў прыдзвінскага краю. Аднак найбольш праславіўся В.П. Федаровіч як адзін з буйнейшых калекцыянераў Беларусі. Збор Федаровіча стаў вядомы ў сярэдзіне 80-х гг. У яго аснову былі пакладзены набытыя ў 80-я гг. калекцыі старажытнасцей віцеб- скага гарадскога ўрача К.К. Бергнера, а таксама знакамітых архео- лагаў-аматараў А.С. Плятэра і М.Ф. Кусцінскага. У канцы XIX ст. В.П. Федаровіч рабіў частыя паездкі па Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерням, дзе набываў рэчы з курганных раскопак і іншыя старажыт- насці ў прыватных асоб96. У 1895 г. збор папоўніўся старажытнымі манетамі Вялікага княства Літоўскага і ювелірнымі вырабамі, знойдзенымі падчас абследавання ім рэчышча ракі Віцьбы97. Значнаму прырошчванню калекцыі спрыяла выкананне адвакацкіх абавязкаў, таму што частку сваіх ганарараў Федаровіч атрымліваў старажытнасцямі. Археолаг і калекцыянер В.А. Шукевіч, які азнаёміўся са зборам у 1900 г. і даў яму высокую адзнаку, пісаў, што збор «...мае мясцовае значэнне і заслугоўвае бліжэйшай увагі нашага вучонага свету»98 З двух тысяч прадметаў, сабраных да таго часу В.П. Федаровічам, да найбольш каштоўных адносіліся археалагічныя знаходкі, датуемыя XII-XIII ст. (у т. л. пярсцёнкі, бранзалеты, прасніцы), а таксама калекцыя мясцовага жывапісу. Праз дзесяцігоддзе збор налічваў ужо пяць тысяч адзінак і выглядаў наступным чынам: археалогія, нумізматыка, фалерыстыка, 96 Васілевіч Я. Віцебскі дзяржаўны культурна-гістарычны музэй... С. 198. 97 Kuscinski М. Numizmaty wynajdowane w rzеcе // Wiadomości numizmatyczno-archеologicznе. 1895. Т. 2. № 1. S. 288. 98 Szukiewicz IV. Muzeum W. Fiеdorowcza // Lud. 1900. Т. 6. Zеsz. 3. S. 306. этнаграфія, археаграфія, ваенны, выяўленчы і масонскі аддзелы99. Не меншую каштоўнасць мела шматтомная гістарычная бібліятэка100. Прадметы, размешчаныя ў спецыяльна вырабленых вітрынах і шафах, займалі чатыры пакоі будынка, далучанага да гарадскога клуба. Для зручнасці агляду экспазіцыя асвятлялася дзённым святлом, праз зашклёную столь. Адчынены для ўсіх зацікаўленых мясцовай гісторыяй, «музей Федаровіча» карыстаўся шырокай вядомасцю ў су- часнікаў. Яго наведвалі не толькі мясцовыя жыхары, але і арганіза- ваныя экскурсійныя групы101. В.П. Федаровіч спрабаваў папулярыза- ваць свой збор таксама і з дапамогай друку, публікуючы побач са сваімі работамі гісторыка-краязнаўчага характару асобныя гістарыч- ныя помнікі102. Напрыканцы XIX ст. была пачата каталагізацыя і фатаграфа- ванне найбольш каштоўных прадметаў, але смерць уладальніка пера- шкодзіла давесці гэтую справу да канца103. Сын В.П. Федаровіча так- сама не паспеў гэта зрабіць у сувязі з пачаткам першай сусветнай вайны. У выніку шэраг прадметаў, у прыватнасці археалагічныя, страцілі навуковую каштоўнасць. У 1920 г. збор быў нацыяналізаваны Камісіяй па ахове помнікаў старажытнасці і мастацтва, супрацоўнікі якой на працягу некалькіх гадоў займаліся яго вопісам, пасля чаго перадалі Віцебскаму гістарыч- наму музею. Важная ў археалагічных адносінах калекцыя належала вядомаму даследчыку беларускіх старажытнасцей В.А. Шукевічу (1852-1912). Матэрыялы гэтай калекцыі, якія знаходзіліся ў маёнтку Нача, былі вынікам планамерных раскопак каменных могілак і іншых аб'ектаў, якія праводзіў Шукевіч у Гродзенскай, Мінскай і іншых губернях. У адпаведнасці з каталогам, складзеным Шукевічам у 1908-1909 гг., агульная колькасць прадметаў налічвала 5779 адзінак104. Усе археалагічныя знаходкі былі класіфікаваны па табліцах і падзяляліся на тры аддзелы: а) каменны век; б) бронзавы век; в) век жалеза. Існавала таксама невялікая нумізматычная калекцыя. Грамадства ме- ла магчымасць азнаёміцца з часткай гэтага збору на выставе, пры- меркаванай да правядзення ІХ археалагічнага з'езда ў Вільні ў 1893 г. 99 Breżgo В. Muzea Witebskie... S. 16. 100 Параделов М.Я. Адресная книга русских библиофилов и собирателей гравюр, литографий, лубков и прочих произведений печати. М., 1904. С. 124. 101 Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. Вильна, 1911. Кн. 2. С. 372. 102 Гл.: Z okolic Dzwiny. Witebsk, 1912; Федорович В.П. Белорусское вольно-экономическое Общество // Труды І Областного съезда сельских хозяев в г. Двинскс в 1903 г. Витебск, 1904. С. XVIII. 103 Sprawozdania Komisii do badania historyi sztuki w Polsce. Kraków, 1897. Т. 6. S. 61. 104 АР ЦБАНЛ. ф. ВА-163, арк. 196. Прымаючы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні з'езда, Шукевіч прадставіў на выставу тры табліцы з прадметамі з могіль- нікаў Лідскага павета105. Аднак навуковыя колы былі праінфармаваны аб складзе гэтай калекцыі значна раней. Шмат з сабранага калекцыянер адсылаў у Імператарскую археалагічную камісію, шчодра дзяліўся вынікамі навуковай працы з мясцовымі вучонымі106. Пасля смерці ўладальніка калекцыя была раздроблена і папоўніла музейныя зборы Расіі і Польшчы. Буйнейшы гісторыка-археалагічны збор у Беларусі напрыканцы XIX ст. узнік дзякуючы намаганням мінскага калекцыянера Г.Х. Та- тура (памёр у 1907 г.). Пачаўшы збіраць старажытнасці ў 14-гадовым узросце, ён хутка зацікавіўся археалогіяй. Калекцыя значна папоўні- лася ў выніку курганных раскопак, якія інтэнсіўна праводзіліся ім на тэрыторыі Мінскай губерні ў 70-90-х гг. XIX ст.107 Шмат цікавых пом- нікаў далі паездкі Г.Х. Татура па беларускім праваслаўным цэрквам і манастырам з мэтай збору старажытных культавых прадметаў (нягле- дзячы на каталіцкае веравызнанне, ён здолеў атрымаць у Сінодзе на гэта дазвол)108. Нямала каштоўных прадметаў гісторыка-побытавага характару і твораў мастацтва перайшло да Татура з магнацкіх родавых гнёздаў у выніку ламбардных аперацый109. У пачатку XX ст. для размяшчэння ўжо вельмі значнага збору гаспадаром было адведзена два будынкі, у адным з якіх захоўваліся карціны і абразы, а ў другім - гісторыка-археалагічная калекцыя і біб- ліятэка. У.І. Сразнеўскі, аглядзеўшы збор у 1907 г., ахарактарызаваў яго «як разнастайны». Сярод убачанага вылучаліся «...вынікі раскопак курганоў (касцякі, каменныя прылады, розныя ўпрыгожванні); стара- жытна-польскія даспехі і зброя (напрыклад, лук Панятоўскага, шлем эпохі 30-гадовай вайны, порахаўніца 1641 г. з інкрустацыяй на ску- ры, велізарны рыцар на кані, закаваны ў панцыр з гербам Радзівілаў на грудзях; сцягі; шырокі збор анцімінсаў, царкоўнае начынне, адзен- не, крыж, ахвяраваны Жыгімонтам І Лагойскаму касцёлу, калекцыі слуцкіх паясоў і тканін, манет, посуду, гузікаў, марак і інш.)»110. Вельмі каштоўныя выданні кніг ХУІ-ХІХ ст. захоўваліся ў бібліятэцы. 105 Каталог предметов, доставленных на археологическую выставку при ІХ археологическом съезде в Вильне в 1893 году. Вильна, 1893. 106 Вольтер Э. Археологические коллекции частных лиц в Северо-западном крае // Виленский вестник. 1889. № 269. 107 ДГАЛ, ф. 716, воп. 4, адз. зах. 218, арк. 1-291. 108 Красавицкий И. Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение // Полоцко-Витебская старина. Витебск, 1911. кн. I. С. 33. 109 АР ЦБАНЛ. ф. 29-88, арк. 5. 110 Даўгяла З.І. Докумэнты да гісторыі музэю Г.Х. Татура у Менску // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Мн., 1929. Т. З. Кн. 8. С. 553. Г.Х. Татур рабіў спробы выкарыстоўваць сабранае ў навуковых і асветніцкіх мэтах. Так, на аснове сваёй археалагічнай калекцыі ён напісаў кнігу111. Сабраныя матэрыялы дазволілі яму ў 1888 г. правесці археалагічную выставу ў Мінску112, а ў 1893 г. стаць адным з экспа- нентаў выставы пры ІХ археалагічным з'ездзе113. Аднак большая част- ка гэтага збору не была вядома шырокай аўдыторыі. Трэба адзначыць, што збіральніцкая, як урэшце і археалагічная дзейнасць Г.Х. Татура рэзка крытыкавалася яго сучаснікамі. Апанта- насць калекцыянера, а таксама зацікаўленасць беларускімі старажыт- насцямі спалучаліся ў ім з дылетантызмам у навуцы, які ўзмацняўся рознымі гандлёвымі аперацыямі. Непапраўную страту археалогіі на- неслі яго хаатычныя курганныя раскопкі, прычым шмат са знойдзе- нага бясследна знікла114. Г.Х. Татур не пакінуў нашчадкаў, і ўвесь збор, ацэнены ў 200 тыс. рублёў, паступіў у продаж. Спрабуючы захаваць яго для горада, супрацоўнік мінскага царкоўна-археалагічнага музея Д.В. Скрынчан- ка безвынікова звяртаўся па дапамогу ў мясцовыя інстанцыі. Не прынеслі поспеху яго звароты і да прызнаных рускіх аўтарытэтаў - П.С. Уваравай, С.І. Шчукіна, І.Е. Забеліна115. У выніку большая частка збору была набы- та прадстаўніком ствараемага ў той час Віленскага музея мастацтва і навук, які так і не быў адкрыты, пасля чаго сляды яго губляюцца. Другая частка была набыта з дапамогаю І. Луцкевіча заснавальнікам нацыянальнага музея ў Львове І. Свяціцкім, які стварыў там беларускі аддзел. Цікавыя археалагічныя матэрыялы, якія былі здабыты падчас раскопак на тэрыторыі Беларусі, былі пакладзены ў падмурак пры- ватных калекцый вучоных Е.Р. Раманава, А.П. Сапунова (аб іх дзей- насці будзе сказана ніжэй), Н.П. Авенарыўса, а таксама М. Федароў- скага (1853-1923). Апошні на працягу доўгага часу вёў раскопкі курганоў, шукаў палеалітычныя стаянкі ў заходняй частцы Беларусі. Археалагічную калекцыю М. Федароўскага, якая знаходзілася ў Косіна Гродзенскай губерні, дапаўнялі шматлікія этнаграфічныя матэрыялы (адзенне, упрыгожванні, цацкі, прылады працы, іншыя побытавыя рэчы заходніх беларусаў)116. З'яўляючыся сябрам шэрага польскіх 111 Татур Г.Х. Очерк археологических памятников на пространстве Минской губернии и её археологическое значение. Мн., 1892. 112 Случевский К.К. По северо-западной России. Спб., 1897. Т. 2. С. 518 113 Смородский А.П. Девятый археологический съезд в Вильне. Мн., 1893. С. 8. 114 Асабістая перапіска Г.Х. Татура сведчыць пра тое, што ён прадаваў рэчы са сваёй калекцыі не толькі прыватным асобам у Германію і Польшчу, але і такім аўтарытэтным музеям, як Клюні і Луўр (ДГАЛ, ф. 716, вон. 4, адз. зах. 217, арк. 117). 115 Минская старина. Мн., 1909. Вып. 1. С. 6. 116 Karłowicz J. Zbiory etnograficzne i archeologiczne pana M. Fеderowskiego // Wisła. 1889. Т. 3. Zesz. 2. S. 477. навуковых таварыстваў, Федароўскі перадаў большую частку сабранага на працягу 1877-1904 гг. музеям Варшавы. Вялікае значэнне для вывучэння гісторыі матэрыяльнай куль- туры Беларусі меў прыватны збор віленскага калекцыянера А.Р. Брадоўскага. Першыя знаходкі былі зроблены ім у 70-я гг. XIX ст. пад- час выканання ім абавязкаў «тэхніка па ўладкаванню фундаментаў пад дзяржаўныя будынкі», а ў 1906 г. збор, які налічваў больш за 20 тыс. прадметаў, быў адкрыты для ўсіх жадаючых ў Вільні117. Навед- вальнікі маглі азнаёміцца ў ім з археалагічнымі знаходкамі, вялікай нумізматычнай калекцыяй, абразамі, ордэнамі, масонскімі знакамі, калекцыяй старажытных гадзіннікаў і прадметамі яўрэйскага побыту. На жаль, каштоўнасць збору зніжала слабая сістэматызацыя прадме- таў, іх невывучанасць. Гэта прыводзіла да таго, што некаторыя ана- тацыі насілі анекдатычны характар (напрыклад, дэманстраваліся «гліна, якой 50 тыс. гадоў таму харчаваўся першабытны чалавек... што засталася ад літоўскага правадыра, які жыў 1000 гадоў таму і да т. п.)118. Аднак большасць прадметаў, сабраных А.Р. Брадоўскі, уяўлялі значную гістарычную і мастацкую каштоўнасць. У сувязі з пачаткам першай сусветнай вайны, Брадоўскі эвакуі- раваў свой збор у Віцебск, дзе ён папоўніў фонды гістарычнага музея. Развіццё гістарычнай навукі садзейнічала станаўленню нумізма- тыкі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны. Важнае месца ў гэтым працэсе займалі калекцыянеры, якія не толькі сістэматызавалі, выву- чалі, апісвалі сабраныя манеты, але сталі разглядаць іх як сама- стойныя гістарычныя крыніцы. Пры гэтым пры складанні калекцый пільная ўвага надзялялася грашоваму звароту на тэрыторыі Беларусі. Асаблівае месца сярод нумізматычных калекцый займала калек- цыя графа Э.К. Гутэн-Чапскага (1828-1896). Цікавасць да нумізматы- кі прыйшла да яго яшчэ ў юнацтве пад уздзеяннем бацькі - члена Ві- ленскай археалагічнай камісіі. Сярод першых паступленняў вызнача- ліся манеты, набытыя ў М. Тышкевіча і ў вядомага ў Еўропе нумі- змата К. Баўэра. Знаходзячыся на дзяржаўнай службе ў міністэрстве ўнутраных спраў, а потым на пасадах віцэ-губернатара ў Ноўгарадзе і Пецярбурзе, ён рабіў частыя паездкі па цэнтральных губернях ім- перыі, якія таксама давалі цікавыя знаходкі. Так, у 1853 г. Чапскі набыў каштоўную нумізматычную калекцыю яраслаўскага памешчы- ка П. Шышкіна, якая складалася ў асноўным з манет часоў кня- 117 ДГАЛ, ф. 1135. вол. 4, адз. зах. 427, арк. І. 118 Жиркевич А. По поводу музея Бродовского в Вильне//Исторический вестник. 1909. Май. С.783. жацкай Русі. Шмат ён набыў у рускіх гандляроў-антыквараў і ў замежных нумізматаў119. Калі Чапскі выйшаў у адстаўку ў 1879 г., ён пасяліўся ў сваім маёнтку Станькава Мінскай губерні і цалкам аддаўся любімай справе. Вынікам шматгадовых намаганняў і грашовых затрат было стварэнне там першакласнага нумізматычнага збору (больш за 10 тыс. адзінак), калекцый гравюр (каля 6 тыс. адзінак), карт, зброі, жівапісу, дэкара- тыўна-прыкладнога мастацтва, кніг і рукапісаў. Усё гэта, старанна каталагізаванае па раздзелах, захоўвалася ў спецыяльным павільёне «Скарбчык», пабудаваным у выглядзе двухпавярховага мініяцюрнага сярэдневяковага замка і аб'яднанага з жылым будынкам лёхай120. Аматары нумізматыкі знаёміліся са зборам Э.К. Гутэн-Чапскага, наведваючы «скарбчык», альбо вывучаючы каталогі, уласнаручна складзеныя і выдадзеныя ўладальнікам. Перад смерцю Чапскі прыняў рашэнне аб перадачы ў грамад- скае карыстанне сабраных калекцый. Прадаўшы калекцыю рускіх манет вялікаму князю Георгію Міхайлавічу, ён вывез усё, што, з яго пункту гледжання, тычылася гісторыі польскага народа, у Кракаў. Апісаннем гэтай часткі калекцыі пасля смерці ўладальніка займаўся доктар мастацтвазнаўства Ягелонскага універсітэта, у будучым няз- менны (1901-1950) дырэктар Музея Нарадовага Ф. Капера. У хуткім часе ў Кракаве паўстаў будынак публічнага музея, які ўвабраў боль- шую частку станькаўскіх калекцый і па сённяшні дзень мае назву «Музей Чапскіх»121. Адданым збіральнікам быў мінскі чыноўнік М. Гаўсман (1817- 1889). Цікавасць да калекцыяніравання прыйшла да яго ўжо ў 50-я гг., падчас выканання абавязкаў сакратара канцылярыі мінскай дэпутацкай дваранскай зборні. Пасля вяртання ў Мінск у 70-я гг. з валагодскай ссылкі (за ўдзел у паўстанні 1863 г.) ён пабудаваў дом, у якім разам з бібліятэкай экспанаваліся сабраныя гаспадаром творы мастацтва, археалагічныя знаходкі, а таксама матэрыялы, якія харак- тарызавалі побыт беларусаў. Аднак галоўным захапленнем М. Гаўсма- на была нумізматыка, а таксама іншыя дапаможныя гістарычныя дысцыпліны - сфрагістыка і геральдыка. Шмат матэрыялаў яму далі занядбаныя мюнц-кабінеты і сямейныя архівы старых магнацкіх гнё- здаў. Калекцыя М. Гаўсмана набыла вялікую вядомасць, чаму ў 119 Jelski A. Emeryk hr. Czapski // Wiadomości numizmatyczno-archeologiczne. 1896. Т. 3. № 3. S. 127. 120 Sadowski Н. Emeryk hr. Huttcn-Czapski//Tygodnik illustrowany. 1896. № 31. S. 610. 121 Przewodnik po muzeum im. Hr. Emeryka Huttеn-Czapskiego w Krakówе. Kraków, 1908 значнай ступені спрыяла гісторыка-археалагічная выстава, праведзе- ная ім у 1880 г. у Мінску122. Шмат гадоў збіраў нумізматычную калекцыю ўладальнік маёнтка Шо Віцебскай губерні І. Жаба. У яе склад, побач з замежнымі, увахо- дзілі шмат манет і медалёў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі123. Зна- чную калекцыю манет (каля 3 тыс. нумароў) і царкоўных старажыт- насцей сабраў другі беларускі калекцыянер - святар з вёскі Парэчча Мінскай губерні П.М. Гаховіч. Большая частка гэтай калекцыі была ахвяравана ўладальнікам у музей мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта124. У разглядаемы перыяд, побач з павышэннем цікавасці да пом- нікаў матэрыяльнай культуры, назіраецца пільная ўвага калекцыяне- раў да пісьмовых гістарычных крыніц. У выніку на мяжы вякоў на Беларусі з'явілася некалькі каштоўных збораў рукапісаў і кніг. Звы- чайна іх стваралі па раней распрацаваным плане, каб выявіць максі- мальную колькасць крыніц па асобных тэмах або перыядах гісторыі. Адзін з такіх збораў, які быў прысвечаны вайне 1812 г., належаў памешчыку І.Х. Каладзееву (1859-1914). Яго капітал і прадпрымаль- ніцкі талент адчувальна паўплывалі на развіццё Барысава. З імем Ка- ладзеева звязана шэраг ініцыятыў па сацыяльна-эканамічным развіц- ці горада, у т. л. стварэнне першай тэлефоннай станцыі. Заснаваўшы пасад Новабарысаў у Мінскай губерні ў непасрэднай блізкасці да месца пераправы адыходзячай французскай арміі праз р. Бярэзіну, ён зацікавіўся гэтым эпізодам вайны і распачаў руплівы збор матэ- рыялаў. З цягам часу сфера збіральніцкіх зацікаўленасцей І.Х. Кала- дзеева пашырылася і ўключала ўжо ўсе дакументальныя і літаратур- ныя крыніцы па руска-французскіх адносінах у 1805-1815 гг. У выніку трыццацігадовых пошукаў у Расіі і за мяжой ён здолеў сабраць значную бібліятэку (каля 15 тыс. тамоў на 11 еўрапейскіх мовах), у аснову якой былі пакладзены кніжныя зборы маскоўскага генерал- губернатара А. А. Закрэўскага і яго пецярбургскага цёзкі - вядомага бібліяфіла і калекцыянера125. Асаблівую каштоўнасць уяўляў рукапісны аддзел, дзе побач з арыгіналамі захоўваліся копіі дакументаў, знятыя ў замежных архівах, а таксама калекцыі карт, планаў, гравюр і карцін. Да «унікатаў» Каладзеева адносіліся падборкі растопчынскіх афіш, газеты, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі 122 Kraj. 1889. №3. S. 16. 123 Kurjer Wileński. 1860. 1 listopada. 124 Антиквар. 1902. № 8. С. 262. 125 Шлюбскі А. Матэр'ялы да крыўскае гісторапісі // Крывіч. 1925. № 9 (1). С. 46. падчас французскай акупацыі, гравюры ўдзельнікаў вайны 1812 г., асабістая паходная карта Напалеона і інш.126 У пачатку XX ст. новабарысаўскі збор ужо прыцягваў увагу да- следчыкаў. Рускі бібліёграф К.А. Ваенскі ў 1904 г. пісаў, што «ў ця- перашні час бібліятэка І.Х. Каладзеева, як сховішча, прысвечанае вы- ключна адной эпосе, па сваёй паўнаце з'яўляецца бясспрэчна першым зборам не толькі ў Расіі, але і ў Еўропе»127. Разумеючы значнасць сабранага матэрыялу, І.Х. Каладзееў забяспечыў да яго вольны доступ усіх зацікаўленых эпохай напалеонаўскіх войн. Для аблягчэння працы даследчыкаў у новабарысаўскім зборы яго ўладальнік правёў каталагізацыю карт, выдаў каталог рускага аддзела бібліятэкі128. Ужо ў 1903 г. сябры пецярбургскага таварыства прыхільнікаў ваенных ведаў паставілі пытанне аб стварэнні на базе збору Кала- дзеева публічнага музея, які б змог «у падрабязнасцях узнавіць сутык- ненне двух вялікіх народаў»129. А калі напярэдадні 100-годдзя айчын- най вайны пачаліся падрыхтоўчыя работы па стварэнні музея 1812 г. у Маскве, І.Х. Каладзееў прыняў рашэнне аб перадачы яго арганіза- тарам сваёй бібліятэкі. Пазней яго ўдава ахвяравала туды ж увесь рукапісны і выяўленчы матэрыял. Музей 1812 г. так і не быў адчы- нены, а ў 1915 г. збор Каладзеева быў занесены ў галоўную інвентар- ную кнігу Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве пад нумарам 49 561, дзе і знаходзіцца цяпер. Буйной калекцыяй археаграфічных матэрыялаў валодаў гісто- рык, этнограф, публіцыст, эканаміст, член Кракаўскай акадэміі навук Аляксандр Ельскі (1834-1916), пакінуўшы ў выніку сваёй 50-гадовай навуковай і збіральніцкай дзейнасці глыбокі след у гісторыі культуры Беларусі. А. Ельскі скончыў мінскую гімназію, з 1852 па 1856 г. зна- ходзіўся на ваеннай службе, удзельнічаў у Крымскай кампаніі ў чыне паручніка. У 1857 г. пасяліўся ў сваім маёнтку Замосце Мінскай гу- берні, дзе сумяшчаў калекцыяніраванне з літаратурнай і грамадскай работай. Яго калекцыя адрознівалася надзвычайнай шматграннасцю і складалася з калекцый жывапісу, гравюр, парцэляны, шкла, мэблі, ордэнаў, мемарыяльных, археалагічных і этнаграфічных прадметаў. Першая ўзгадка аб зборы роду Ельскіх прыпадае на 1812 г., калі кар- ціны і гістарычную зброю з цікавасцю аглядаў камандзір польскага 126 Военскій К. Собрание И.Х. Колодеева по 1812 году в Новоборисове, Минской губернии // Военный сборник. 1904. № 2. С. 205. 127 Там жа. 128 Русская армия в 1812 году. Каталог русских книг по истории Отечественной войны библиотеки Ив. Хр. Колодеева. Мн., 1912. 129 Московские ведомости. 1903. № 213. корпуса князь Юзаф Панятоўскі - сябра палкоўніка кавалерыі Стані- слава Ельскага, бацькі калекцыянера. Аднак найбольш каштоўнай часткай збору была калекцыя аўтографаў і дакументаў, якая налічвала 20 тыс. адзінак, і багатая гістарычная бібліятэка. У аснову калекцыі А. Ельскага, якая пачала фарміравацца на пачатку XIX ст., былі пакладзены сямейныя архівы згасаўшых магнацкіх родаў а таксама асабістыя архівы мясцовых культурных дзеячаў, з якімі ён падтрымліваў блізкія адносіны. У да- лейшым гэтая калекцыя была пашырана за кошт мэтанакіраванага збору гістарычных дакументаў і сістэматазавана па тэматычных разделах. Сярод іх асаблівую цікавасць выклікалі дакументы адміні- страцыйнага характару, аддзелы, прысвечаныя падзеям 1794, 1812, 1831, 1864 гг., арміі, філасофіі, прыродазнаўству, царкве. Мелася т. зв. «царская папка» з аўтографамі Пятра І, Паўла І, Ганны Іаанаўны, «французская папка» з аўтографамі Напалеона, Людовіка XVI, Жазэ- фіны, Сэн-Жуста, Рабесп'ера, Марата, аддзел А. Міцкевіча, «радзівіла- ўская папка», аўтографы М. Лютэра, Д. Вашынгтона і шмат іншага130. У Замосці знаходзілася невялікая (каля 60 палотнаў), але ўмела падабраная калекцыя жівапісу. У ёй побач з творамі заходнееўра- пейскіх майстроў (Андрэа Дэль Сарта, Веранезе, Бачарэлі) меліся пра- цы шматлікіх прадстаўнікоў беларускага, літоўскага і польскага мас- тацтва. У багатым аддзеле гравюр, які налічваў больш за 2 тыс. нумароў, можна было ўбачыць эстампы Вато, Бушэ, Юнга, літаграфіі Фаянса, Арлоўскага і некаторых іншых мясцовых і заходнееўра- пейскіх аўтараў131. Важнае месца ў зборы займаў аддзел, дзе былі сабраны бела- рускія песні, прымаўкі, прыказкі, легенды і літаратурныя творы. Аб гэтым напрамку сваёй калекцыйнай дзейнасці А. К. Ельскі ў адным з лістоў, датаваным 1890 г., пісаў як аб збіранні ўсяго, што тычыцца беларускай літаратуры, «...у надзеі, што Беларусь яшчэ дачакаецца свайго Шаўчэнку»132. Гэты аддзел добра дапаўняла створаная з дапа- могаю дачкі калекцыянера Аляксандры этнаграфічная калекцыя, якая складалася з прадметаў сялянскага побыту, прыладаў працы, музычных інструментаў і падобнае133. Неабходна адзначыць, што А.К. Ельскі імкнуўся надаць свайму збору музейны характар. Не абмяжоўваючыся яго асабістым выкары- станнем у навуковых мэтах (з-пад пяра калекцыянера выйшла каля 130 Życka L., Łęska М. Działalność popowstaniowa polaków na ziemi Mińskiej. Warszawa, 1939. S. 125. 131 Там жа. S. 124. 132 ДГАЛ, ф. 1135, воп. Ю, адз. зах. 97, арк. 442-447. 133 Там жа, арк. 436 адв. тысячы артыкулаў і нарысаў гісторыка-краязнаўчага, а таксама этна- графічнага характару), Ельскі гасцінна прымаў усіх зацікаўленых134. Для запісу наведвальнікаў вялася спецыяльная «Кніга для запісаў», дзе значыліся імёны З. Глогера, В. Спасовіча, М. Рале, Т. Корзана і іншых вучоных. Шмат з сабранага калекцыянер пры жыцці перадаў у музеі Варшавы, Вільні, Кракава, імкнучыся хаця б часткова здзейсніць сваю ідэю стварэння агульнадаступнай музейна-архіўнай установы135. У хуткім часе пасля смерці ўладальніка акупацыйныя польскія ўлады вывезлі «Бібліятэку і музей старажытнасцей Аляксандра Ельскага» ў Варшаву. Частка калекцыі загінула падчас рэвалюцыйных падзей 1917 г.136 Пасля другой сусветнай вайны згарэла цэнтральная частка сядзібы, дзе ў той час размяшчалася каля дзесятка сем'яў. Тое, што засталося, разабралі сяляне для пабудовы жылля. У 1885 г. у распараджэнне гарадскіх улад Слуцка паступіў вялікі збор гістарычных дакументаў і старадрукаў пратэстанцкага пастыра Юшака Бергеля. Гэты збор, які захоўваўся ў 12 шафах, быў заве- шчаны гораду ўладальнікам137. Вайскова-гістарычныя помнікі ўтваралі найбольш каштоўную частку збору апошняга ўладальніка маёнтка Русінавічы Мінскай гу- берні, вядомага калекцыянера Я. Уняхоўскага. Пачаўшы сваю дзей- насць на мяжы стагоддзяў з сістэматызацыі ўласнага збору, ён неўза- баве набывае частку збору К. Тышкевіча ў Лагойску, а таксама каш- тоўныя прадметы з іншых занядбаных магнацкіх «гнёздаў». Галоўнай «слабасцю» Уняхоўскага была беларуская вайсковая гісторыя - у яго калекцыі прыцягвалі ўвагу турнірныя рыцарскія даспехі, у тым ліку кальчуга з выявай герба «Пагоня», наплечнікі князя Альбрэхта Радзі- віла XVII ст., камплекты зброі, уніформа, помнікі, звязаныя з падзеямі вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, узбраенне «крылатага» гусара і шмат іншага. Частку прадметаў з калекцыі Я. Уняхоўскага сёння можна ўбачыць у экспазіцыі Музея войска польскага ў Варшаве. У асобнай зале маёнтка Іванск Лепельскага павета таксама экспанаваліся выключна помнікі вайсковай гісторыі. Гэтая зала «вайсковай славы» ўзнікла дзякуючы захапленням гаспадара маёнтка В. Валад- ковіча. Апошні, карыстаючыся тым, што побач адбыліся дзве буйныя бітвы - Яна Хадкевіча з Дзмітрыем Шуйскім, а таксама Удзіно з Вітгенштэйнам, праводзіў на палях баёў інтэнсіўныя археа- 134 Iłgowski J. Z wycieczki na Białoruś // Kraj. 1891. № 37. S. 7. 135 ДГАЛ, ф. 1135, воп. 10, адз. зах. 97, арк. 436. 136 С. К. Вываз крыўскіх цэннасьцяў у Польшчу ў часе польска-расійскай вайны 1918-1919 гг.//Крывіч. 1925. № 10(2). С. 108. 137 Biblioteka Warszawska. 1885. Т. 3. Zesz. 7. S. 154. лагічныя раскопкі, якія далі разнастайныя знаходкі: панцыры, коп'і, шаблі, каменныя кулі, ядры, гузікі, какарды, фрагметы конскай збруі і многае іншае. Разам з гістарычнымі калекцыямі ў Беларусі існаваў шэраг цікавых прыватных збораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Многія з іх пачалі фарміравацца яшчэ ў першай палове XIX ст., калі рэзідэнцыі магнатаў і заможнай шляхты поўніліся кар- цінамі і дыванамі, скульптурамі і вазамі, вырабамі з косці, крышталя, парцэляны. Першыя ўладальнікі набывалі іх для ўпрыгожвання сваіх дамоў. Але з цягам часу гэтыя прадметы, складаўшыя побытавыя комплексы, набылі значэнне каштоўных мастацкіх калекцый. Такім быў збор князёў Паскевічаў у Гомелі. Гомельскі палац М.П. Румянцава ў 1837 г. перайшоў да фельд- маршала І.Ф. Паскевіча ў якасці падарунка за перамогі ў вайне з Персіяй. У наступныя гады ён «...стаў амаль самым лепшым і багатым ва ўсім краі»138. На афармленне інтэр'ера палаца паўплываў увайшоў- шы ў моду рамантызм. Гэта праявілася ў захапленні карцінамі ста- ражытных майстроў, гістарычным матэрыялам, экзотыкай. Залы былі ўпрыгожаны мармурам, пазалотай, каштоўнымі пародамі дрэваў, што стварала ўражанне ўрачыстасці і багацця. У парку прыцягвалі ўвагу дзесяткі мармуровых фігур і бюстаў работы знакамітых італьянскіх, французскіх і нямецкіх майстроў (некаторыя з іх знаходзіліся раней у Летнім садзе ў Пецярбурзе). На бакавой тэрасе палаца ўзвышалася статуя польскага палкаводца Ю. Панятоўскага работы скульптара Б. Торвальдсэна139. У сярэдзіне XIX ст. да палаца была прыбудавана вежа ў стылі неарэ- несансу, дзе дэманстраваліся найбольш каштоўныя калекцыі. Іх склад быў абумоўлены ваеннымі паходамі ўладальніка, а таксама яго мастацкім густам. Так, інтэр'еры залаў вежы ўпрыгожвалі кар- ціны мастака-рамантыка Я. Сухадольскага, летапісаўшыя паходы Па- скевіча ў Турцыю, Персію, Польшчу, палотны Каналета, партрэты ру- скіх цароў і царыц пэндзля айчынных і заходнееўрапейскіх мастакоў. Значную цікавасць уяўляў збор ваз, падараваных гаспадару Мікалаем І і прускім каралём Фрыдрыхам-Вільгельмам, скульптурныя творы А. Кановы і Х. Раўха, калекцыі старажытнай зброі і парцэляны, кніг і рукапісаў140. 138 Лукомский Г. Гомельская усадьба кн. И.И. Варшавской гр. Паскевич-Эриванской. // Столица и усадьба. 1913. № 1. 139 Шишкина О. Заметки и воспоминания русской путешественницы по России в 1845 г. Спб., 1848. 4.1. С. 143. 140 Сигов А. Замок кн. Пасксвича в Гомеле. // Исторический вестник. 1915. Т. СХХХІХ. С. 280. Збор Паскевічаў які канчаткова сфарміраваўся у канцы XIX ст., прыцягваў увагу не толькі мясцовых аматараў мастацтва, але і вучо- ных абедзвюх сталіц імперыі141. Аднак трапіць у замак нават для выб- раных было складана, а падчас прысутнасці у ім гаспадароў - увогуле немагчыма. Становішча змянілася толькі пасля нацыяналізацыі збору ў 1918 г. і пераўтварэння яго ў найбагацейшы самастойны музей. Буйнейшы збор прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацт- ва, сярод якіх вылучалася калекцыя парцэляны, знаходзілася ў Обры- нскім палацы, які належаў роду Кашыцаў142. Падобныя зборы мелі Незабытоўскія ў Бацэвічах Бабруйскага павета (калекцыі старадаўніх гадзіннікаў, урэцкага шкла, саксонскай і венскай парцэляны), Галынскія ў крычаўскім палацы (партрэтная за- ла, якая налічвала 42 палатна ХVІІ-ХІХ ст.), Святаполк-Завадскія ў Крошыне Наваградскага павета (калекцыі старадаўняй зброі, парцэ- ляны, сямейных партрэтаў), Цэханавецкія ў Бачэйкаве Лепельскага павета і інш. Разам з гэтымі пабытовымі, або «інтэр'ернымі», зборамі твораў мастацтва, якія неслі на сабе адбітак адышоўшай эпохі, з'яўляюцца новыя спецыялізаваныя мастацкія калекцыі. Да ліку апошніх адносілася вельмі папулярная сярод сучаснікаў калекцыя жывапісу мастака Генрыха Вейсенгофа (1859-1922), выпускніка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе ён вучыўся ў класе славутага Клодта. Кале- кцыя знаходзілася ў Русаковічах Ігуменскага павета, дзе былі напіса- ны сусветнавядомыя шэдэўры «Снег», «Стары двор Русаковічы», «Мо- гілкі ў Русаковічах». У калекцыянерскай дзейнасці Вейсенгофа адлю- стравалася цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа. У Ру- саковічах можна было ўбачыць шмат эцюдаў і замалёвак беларускіх пейзажаў, тыпаў сялян, шляхты і мяшчан, а таксама сядзібаў і палацаў143. Самастойнае значэнне ў калекцыі мелі карціны старых белару- скіх мастакоў, у прыватнасці «Аўтапартрэт» Я. Дамеля, партрэты пэн- дзля В. Ваньковіча і Я. Рустэма і інш. Апроч жывапісных твораў, тут знаходзілася калекцыя ўрэцкага шкла, слуцкіх паясоў, старых абразоў. Цікава адзначыць, што ў 1901 г. Г. Вейсенгофу давялося па- спрабаваць свае сілы ў экспазіцыйным дызайне. Ён атрымлівае зап- 141 Аб гэтым сведчаць падрабязныя апісанні мастацкіх скарбаў Паскевічаў, якія з'яўляліся ў шэрагу часопісаў Пецярбурга і Масквы, спасылкі на гомельскі збор пры складанні музейных каталогаў, а таксама гістарычныя даследаванні. 142 Żmigrodzki J. Nowogrodоk i okolice. Wilno, 1931. S. 80. 143 Weysengoff J. Dwory w Mińszczyźniе. Świat. 1931. № 30. рашэнне ад арганізатараў мінскай прамысловай і сельскагаспадарчай выставы выканаць эскізы яе экспазіцыі і дыпломаў, якія выдаваліся лепшым экспанентам. У 1917 г. гаспадар Русаковічаў пераехаў у Варшаву, не пры- няўшы новай улады, дзе і памёр у 1922 г. Мясцовыя сяляне разабралі маёнтак Вейсенгофа на дровы, лёс яго калекцыі невядомы. Яшчэ адным прыкладам спецыялізацыі ў галіне мастацкага ка- лекцыяніравання з'яўляецца дзейнасць уладальніка сядзібы ў Геранё- нах Ашмянскага павета І. Карвін-Мілеўскага. За перыяд з 1880 па 1895 г., не шкадуючы сіл і сродкаў, ён сабраў адну з лепшых калек- цый польскага і беларускага жывапісу (больш за 200 адзінак). Добрую калекцыю галандскага і французскага жывапісу сабраў у сваім маё- нтку Клеўніца Віцебскай губерні бібліяфіл А. Умястоўскі. На пачатку XX ст. вядомасцю карысталася калекцыя рускага і заходнееўрапей- скага жывапісу выхаванца імператара Мікалая ІІ палкоўніка Стані- слава Гарцінга ў Дукоры. Залы дукорскага палаца пры яго апошнім уладальніку ўпрыгожвалі сцены, выкладзеныя з суцэльных люстэрак, унікальная паркетная падлога, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе гэтыя калекцыі пры спрыяльных умовах павінны былі скласці падмурак Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Акрамя пералічаных збораў гістарычных і мастацкіх прадметаў, працягвалі фарміравацца прыродазнаўчыя калекцыі. Яны характары- заваліся грунтоўнай спецыялізацыяй, выкарыстаннем сабраных прадметаў у навуковых даследаваннях, а таксама ў асветніцкіх мэтах. З'яўленне гэтых калекцый у значнай ступені абумовіла паўстаўшая патрэба ў прыродазнаўчым вывучэнні Беларусі. У гэтай сувязі заслугоўвае ўвагі навуковая дзейнасць вядомага беларускага геабатаніка і дэндролага У.У. Адамава (1875-1987). У па- чатку стагоддзя ў маёнтку Вялікія Лётцы Віцебскай губерні ён распа- чаў стварэнне батанічнага сада і гербарыяў. У іх камплектаванні на чале з уладальнікам бралі ўдзел таксама славутыя батанікі Я.К. Кесе- льрынг, К.Н. Вагнер, Р. Ф. Німан, А.Д. Ваейкоў, а таксама супрацоў- нікі батанічных садоў Пецярбургскай Акадэміі навук і Ляснога інсты- тута, Парыжскага прыродазнаўчага музея, Жэнеўскага альпійскага сада. У канцы XIX ст. у распараджэнні У.У. Адамава была 1021 рас- ліна - акліматазаваныя прадстаўнікі заходнееўрапейскай, азіяцкай і іншай флоры. Праз дзесяцігоддзе калекцыя павялічылася больш чым удвая. На аснове гербарыяў і батанічнага сада быў створаны «невялікі батанічны музей». Побач з выкарыстаннем у навуковых мэтах самім уладальнікам, калекцыі ў Вялікіх Лётцах сталі месцам правядзення даследчай працы мясцовага земляробчага гуртка, іншых вучоных. А з 1924 г. гэтыя ка- лекцыі выкарыстоўваліся ў якасці вучэбнай базы Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага інстытута. Шырока вядомым у Віцебскай губерні было імя натураліста- самавучкі І.К. Мароза. У яго доме-лабараторыі на хутары Фатынь размяшчалася даволі багатая калекцыя птушак і насякомых, вялікая навуковая бібліятэка. У выніку заняткаў па вывучэнні глебаў Беларусі сфарміравалася мінералагічная калекцыя. Падобна У.У Адамаву, І.К. Мароз не толькі дзяліўся вынікамі сваёй навуковай працы з калегамі- вучонымі, але і забяспечваў доступ да сабранага ўсіх зацікаўленых. Са слоў сучасніка, на хутары Фатынь быў «...жывы, дзеючы... музей, у якім нават павярхоўны назіральнік, амаль што апрача сваёй волі атрымлівае шмат ведаў, знаёміцца з раслінамі, іх жыццём і ўвогуле ўпэўніваецца ў карысці ведаў»144. З іншых прыродазнаўчых прыватных збораў заслугоўваюць увагі батанічныя калекцыі агранома В.В. Ельскага ў гадавальніку Ігнацічы Мінскай губерні, а таксама энтамалагічныя калекцыі барона фон Станге ў Гродне і В. дэ Вір'енаў в. Лішкі Гродзенскай губерні145. Характарызуючы развіццё прыватнага збіральніцтва, нельга аб- мінуць з'яўленне першых тэхнічных калекцый. Адной з іх валодаў ві- цебскі інжынер Г.М. Юрчанка, сабраўшы ў пачатку стагоддзя прадме- ты, якія мелі дачыненне да будаўніцтва чыгунак (кастылі, гонты і пад.), калекцыю чарцяжэй чыгуначных збудаванняў, паштовак з выя- вамі вакзалаў і каталогаў тэхнічных вытворчасцей. Значную каштоў- насць уяўляла прафіліраваная бібліятэка, якая налічвала звыш 1,5 тыс. тамоў146. XIX стагоддзем датуюцца першыя спробы аматараў беларускіх старажытнасцей стварыць мемарыяльныя музеі. Так, у 1857 г. ула- дальнік косаўскага палаца Вандалін Пуслоўскі арганізаваў рэстаўра- цыйныя работы ў прыйшоўшым у заняпад маёнтку Мерачоўшчына, дзе нарадзіўся Т. Касцюшка. Быў мемарыялізаваны пакой, дзе нара- дзіўся славуты ваенны і палітычны дзеяч. У канцы XIX ст. падобным мемарыяльным пакоем у маёнтку Скокі быў ушанаваны ад'ютант Кас- цюшкі Юліян Нямцэвіч. Яго нашчадкі сабралі ўзнагароды, пагоны, 144 Адамаў У.У. Фатыньскі сад і гаспадарка // Віцебшчына. Вып. І. Віцебск, 1925. С. 163. 145 Jakimowicz J. Miejskie muzeum przyrodnicze // Niemen. 1935. Zesz. 1. S. 13. 146 Шуманскйй Е.А. Справочная книга для русских библиофилов и коллекционеров. Одесса, 1905. С. 135. гадзіннік, дарожны пісьмовы прыбор, калекцыю табакерак, падара- ваных Напалеонам, Паўлам І, Дж. Вашынгтонам, Т. Джэферсонам, а таксама жывапісныя і скульптурныя партрэты Ю. Нямцэвіча. Апош- няя гаспадыня Залесся Марыя Жэброўская падчас абнаўлення свайго палаца таксама захавала рабочы кабінет свайго славутага продка - Міхала Клеафаса Агінскага, т. зв. «кампазітарскі пакой». Такім чынам, на беларускіх землях існавала значная колькасць разнастайных калекцый, якія адыгрывалі важную ролю ў культурным і навуковым жыцці рэгіёна. Грамадска-палітычны і культурны ўздым, рост нацыянальнай самасвядомасці, які намеціўся на беларускіх землях на мяжы XIX і XX ст., абудзіў у найбольш перадавой часткі грамадства жаданне вывучаць гісторыю і прыроду сваёй радзімы, захаваць ад заняпаду помнікі яе мінулага. У шэрагу выпадкаў дзейнасць калекцыянераў характарызавалася не толькі дбайным пад- борам прадметаў, высокім узроўнем іх навуковай апрацоўкі, але і ра- зуменнем грамадскай значнасці сабранага. Апошняе цалкам тычыцца братоў Я.П. і К.П. Тышкевічаў, І.І. Луцкевіча, І.Х. Каладзеева, Э.К. Гутэн-Чапскага, І.К. Мароза і інш., якія пры жыцці зрабілі сваі калекцыі грамадскім набыткам. Пазней іх калекцыі папоўнілі фонды музеяў Беларусі, Расіі і Польшчы.


Информация о работе Узнікненне музейнай справы на Беларусі, першыя музеі