Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2013 в 00:47, контрольная работа
Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях 2,5:1, у артылерыі 4:1, у танках і САУ 4,1: 1, у авіяцыі 2,3:1.
Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі……………………..3
Патсдамская міжнародная канферэнцыя………………………….4
Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі………7
Спiс лiтаратуры………………………………………………...…..13
Министерство образования республики Беларусь
Учреждение образования
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И
Институт информационных технологий
Специальность ПОИТ
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
По курсу ВЕЛИКАЯ ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА
Вариант №28
Студент-заочник I курса
Группы №281021
Тофеенко Дмитрий Викторович
Адрес: г. Витебск, Кирова 10, кв. 37
Тел. +375295934417
Минск, 2012
Змест
1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі.
У выніку цяжкіх баёў у лютым-сакавіку 1945 г. на тэрыторыях Усходняй Памераніі, Сілезіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі савецкімі войскамі былі вырашаны буйныя стратэгічныя задачы, і створаны ўмовы для штурму Берліна.
Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях 2,5:1, у артылерыі 4:1, у танках і САУ 4,1: 1, у авіяцыі 2,3:1.
Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб пераадолець абарону немцаў на подступах да горада. Больш за тыдзень доўжыліся баі ў самім Берліне. 30 красавіка Гітлер застрэліўся, а 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў. 7 мая ў Рэймсе немцы падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі з заходнімі краінамі. Гэта вызвала незадаволенасць Сталіна, і па яго патрабаванню 9 мая 1945 г. у
0 гадзін 43 хвіліны у Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання ўсіх саюзных армій, быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі.
Тысячы нашых землякоў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі Германіі. 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У іх ліку вызначылася 7 генералаў і адміралаў, 50 афіцэраў і 12 салдат і малодшых камандзіраў. 26 лётчыкаў-беларусаў за праяўленую мужнасць у небе Германіі атрымалі зоркі Герояў Савецкага Саюза. У час баёў над Усходняй Прусіяй атрымаў другую Залатую Зорку героя П.Я.Галавачоў. За гады вайны П.Я.Галавачоў зрабіў 457 баявых вылетаў, удзельнічаў у 127 паветраных баях, асабіста знішчыў 31 нямецкі самалёт.
У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза перадалі доўгачаканую вестку аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя
Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еуропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі – на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.) Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з̒явіліся развіццем рашэнняў канферэнцыі у Ялце.
Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамская пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.
У адпаведнасті з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагаднені прадугледжвалі правядзенне ў жыцце так званых прынцыпаў «чатырох Д». Быў пацвержаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброенных сіл – наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоуная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ею. Ваеннамарскі і гандлевы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.
Прынцып дэманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных абʼяднанняў.
Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнкі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіалы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацыскія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага трыбунала.
У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітырызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет – вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ен павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгадненняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікау.
Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.
У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага разбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам – ахвярам германскай агрэсіі.
Патсдамская канферэнцыя вырашала і некаторыя тэрытарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг і прылеглы да яго раен былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр – Заходняя Нейсе.
Частка ўсходней Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга былі таксама перададзены Польшчы.
На Патсданскай канферэнцыі
было прынята рашэнне стварыць пастаянны
орган – Савет міністрау
Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вайны у верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.
Пытанні тэрытарыальнага ўрэгулявання ў Еуропе былі канчаткова вырашаны пасля падрытоўкі і заключэння мірных дагавораў збылымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях авета міністрау замежных спраў. Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947г.
Італія захоўвалася ў асноуным у тэрытарыальных межах на 1 студзеня 1938г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны згорадам Трыест была выдзелена ў свабодную тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.
У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941г., вобласць Петсамо вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раен Поркала-Уд. Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940г., з захаваннем у яе складзе Паудневай Дабруджы. Паўночная Трансільванія СА складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.
Аднак, трэба заўважыць, што шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат разыходжанняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Галоўныя разнагалоссі праявіліся ў пытаннях аб будучым Германіі і аб Польшчы. І па гэтых пытаннях прэзідэнт ЗША Г.Трумэн займаў вельмі жорсткую пазіцыю, бо за плячыма ён меў атамную бомбу.
Такім чынам, Патсдам знаменаваў сабой пачатак канца паразумення паміж саюзнікамі па антыфашысцкай кааліцыі, і ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне, бо сваю ролю ў захаванні міру яна адыграла.
3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі
На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ разам з усімі народамі адзінай краіны – Савецкага Саюза – уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны ці добраахвотна ўступілі ў рады Чыр-вонай Арміі. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі. Сотні тысяч бела-русаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі.
З ўраджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І.Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А.Красоўскі, генералы арміі І.І Гусакоўскі, В.П.Маргелаў, І.Я.Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р.Бацюня, У.Р.Вашкевіч, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў, М.В.Паўлоўскі, А.В.Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П.Дрозд, контр-адміралы В.Е.Ананіч, А.І.Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў. Толькі ў складзе Ваенна-паветраных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5305 і ў бранятанкавых войсках звыш 2500 афіцэраў беларусаў па паходжанню.
Нашы землякі
прынялі актыўны ўдзел у
У адпаведнасці з пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне на тэрыторыі СССР польскай арміі. Камандуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У.Андэрса. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Са згоды савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была накіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі корпус у складзе 8-й брытанскай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса вызначылася вялікая колькасць беларусаў (I.Буглак, Р.Буслак, I.Віршыч, С.Голуб, I.Драчынскі, Т.Купрыян, Б.Пачыкоўскі, У.Пашкоўскі, I.Станкевіч, П.Сыч, А.Цаюн, У.Юргілевіч, С.Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу.
У гады Вялікай Айчыннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце Марбіян у Францыі ў Супраціўленні змагаўся ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф.Кажамякін. Пасмяротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі – ордэнам Ганаровага легіёна.
Ураджэнец Віцебшчыны В.А.Квіцінскі камандаваў Асобай партызанскай брыгадай імя К.Готвальда, якая вызначылася ў Славацкім нацыянальным паўстанні 1944 г., яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на славацкай зямлі Героем Савецкага Саюза таксама стаў гамельчанін Б.Ф.Калач.
У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр у якасці памочніка камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі «Вагано». Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К.Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе «Матэоці».
Апынуўшыся ў канцэнтрацыйных лагерах, людзі з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў лагерах смерці. У Маўтхаўзене пасля смерці генерала Д.М.Карбышава падпольную арганізацыю ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і перад вызваленнем паўстаўшыя захапілі лагер.
Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. Існавалі нават жаночы атрад – «Радзіма». Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І.Лісавец, а пасля яе хваробы –
Нашы землякі – ўдзельнікі Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага – германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.
Пасля трохгадовай нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітычны статус. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.