Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2013 в 00:47, контрольная работа
Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях 2,5:1, у артылерыі 4:1, у танках і САУ 4,1: 1, у авіяцыі 2,3:1.
Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі……………………..3
Патсдамская міжнародная канферэнцыя………………………….4
Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі………7
Спiс лiтаратуры………………………………………………...…..13
За гады вайны адзначыліся и жыхары Віцебшчыны:
Так, фронт нярэдка накіроўваліся цэлымі семямі. З сямі Сцяпана Пляца, жыхара вёскі Азярцы Талачынскага раёна, супраць захопнікаў змагаліся чатыры сыны - Дзмітрый, Леанід, Міхаіл і Іван і дзве нявесткі - Раіса і Руфіма. Усе яны служылі ў авіяцыі. За перыяд вайны зрабілі 2640 баявых вылетаў, былі ўзнагароджаны 50 ордэнамі і медалямі, а Руфіма і Раіса сталі Героямі Савецкага Саюза. [2, с. 315]. Астатнія члены гэтай сямі прымалі ўдзел у партызанскім руху.
У бітве пад
Масквой праславіўся конны
Выхадцы з Беларусі гераічна змагаліся не толькі на зямлі, але і ў паветры. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, лётчык 12-га знішчальнага авіяпалка. Званне Героя Савецкага Саюза атрымалі таксама і яго землякі - мінчанін І.І. Казлоўскі і віцябчанін П.Ф Сычэнка.
Шмат выхадцаў з Беларусі праславіліся ў паветраных баях з ворагам пад Ленінградам (А.К. Антоненка, Т.К. Аксанаў, І.М. Габрынец, Ц.С. Жучкоў, І.А. Каўшараў, Б.І. Коўзан, П.А. Пілютаў, Г.С. Пінчук), на Каўказе (Д.І. Лугаўскі, М.І. Семянцоў, М.К. Наумчык), пад Сталінградам (А.А. Аляхновіч, М.А. Карначонак, І.Ф. Казакоў, І.П. Мілет, А.Р. Івашка).
На Балтыцы праславіўся таксама капітан 3-га рангу С.Н. Багарад, камандзір падводнай лодкі, ураджэнец Віцебшчыны. За час вайны яго лодка затапіла 7 варожых караблёў. Старшыня 2-ой стацці П.С. Байцоў родам з Магілёўшчыны, плаваў на легендарнай падводнай лодцы «С-13», удзельнічаў у патапленні 3 варожых транспартаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Тысячы воінаў з Беларусі прымалі ўдзел у баях пад Курскам. Сын селяніна з вёскі Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці А.К. Гаравец з паветра прыкрываў наземныя войскі ў раёне Уладзіміраўка - Альхаватка. 6 ліпеня 1943 г., вяртаючыся на свой аэрадром, уступіў у бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Гаравец - адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. Адважны лётчык сам загінуў у тым баі, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго іменем названы вуліцы ў Віцебску, Мінску, Полацку, Сянно, Багушэўску, Машканская сярдняя школа і саўгас у Сенненскім раёне.
Залатой Зоркай
быў адзначаны подзвіг
За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, 441 з іх прысуджана званне Героя Савецкага Саюза, 65 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
У той жа час на беларускай зямлі, і ў драматычным 1941 г., і ў час вызвалення, у радах партызан і падпольшчыкаў самааддана змагаліся з ворагам тысячы прадстаўнікоў шматлікіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.
Значны ўклад у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю.
А крыві пралілася
на Беларусі сапраўды зашмат. На пачатак
мая 1945 г., калі скончылася вайна, Беларусь
страціла звыш 2,2 млн. Жыхароў, 380000 было
дэпарціравана чорнарабочымі ў
Так, Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася толькі часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці больш за 75% насельніцтва планеты. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.
Самаадданая праца савецкага народа, а так сама і беларусаў, дзеля Перамогі базіравалася ў першую чаргу на любві да сваёй Радзімы, на тэрыторыю якой прыйшоў страшэнны вораг. Але пэўную складаючую працоўнага гераізму мае і ідэалагічная праца, якая вялася партыйнымі органамі. Беларусы паказалі не толькі прыклады гераізму на франтах вайны, але і самаадданасць на прадпрыемствах, чыгунцы, у сельскай гаспадарцы.
Спіс літаратуры:
1. Великая Отечественная война советского народа ( в контексте Второй мировой войны)/ Под ред. А.А. Коваленя, Н.С. Сташкевича. – Мн.: Издательский центр БГУ,2004. – 231с.
2. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С. - Мн.:УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”, 2006. – 362с.
3. Гісторыя Беларусі:дапаможнік для паступаючых у ВНУ/ Пад рэд.А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1998. – 496с.
4. Шымуковiч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэкс-це Другой сусветнай вайны): Курс лекцый. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004 – 230 с.
5. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 247с.