Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2013 в 17:43, доклад
Чалавек з’явіўся на зямлі прыкладна каля 3 мільёнаў гадоў назад у Ўсходняй Афрыцы. Прыкладна 600 тысяч гадоў назад людзі пачалі рассяляцца на еўрапейскім кантыненце і каля 100-40 тысяч гадоў да нашай эры, у перыяд ранняга палеаліта, яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчаць находкі каменных прылад працы каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Клеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Можна дапусціць больш ранняе засяленне чалавекам гэтай мясцовасці, але ўсе магчымыя сляды знішчаны ляднікамі. Першыя насельнікі былі неандэртальцамі.