Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2013 в 17:43, доклад
Чалавек з’явіўся на зямлі прыкладна каля 3 мільёнаў гадоў назад у Ўсходняй Афрыцы. Прыкладна 600 тысяч гадоў назад людзі пачалі рассяляцца на еўрапейскім кантыненце і каля 100-40 тысяч гадоў да нашай эры, у перыяд ранняга палеаліта, яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчаць находкі каменных прылад працы каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Клеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Можна дапусціць больш ранняе засяленне чалавекам гэтай мясцовасці, але ўсе магчымыя сляды знішчаны ляднікамі. Першыя насельнікі былі неандэртальцамі.
Засяленне тэрыторыі Беларусі,
заняткі старажытных
Чалавек з’явіўся на зямлі прыкладна каля 3 мільёнаў гадоў назад у Ўсходняй Афрыцы. Прыкладна 600 тысяч гадоў назад людзі пачалі рассяляцца на еўрапейскім кантыненце і каля 100-40 тысяч гадоў да нашай эры, у перыяд ранняга палеаліта, яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчаць находкі каменных прылад працы каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Клеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Можна дапусціць больш ранняе засяленне чалавекам гэтай мясцовасці, але ўсе магчымыя сляды знішчаны ляднікамі. Першыя насельнікі былі неандэртальцамі. Галоўнымі іхнімі заняткамі былі паляванне і збіральніцтва. У гэты час людзі ўжо маглі здабываць агонь, рабіць каменныя прылады працы. Жылі яны мацярынска-родавай абшчынай. У пачатку верхняга палеаліта (40-10 тысяч гадоў да нашай эры), калі ўжо адступілі ляднікі і палепшыліся умовы жыцця, на змену неандэртальцам прыйшлі людзі сучаснага тыпу – краманьёнцы. Яны ўжо пачалі вырабляць больш складаныя прылады працы. У перыяд сярэднекаменнага века – мезаліта (прыкладна 10-6 тысяч гадоў да нашай эры) пачалося больш масавае засяленне тэрыторыі Беларусі. Знойдзена ўжо каля 100 стаянак гэтага часу. Людзі асвоілі больш дасканалыя спосабы апрацоўкі крэмню: рэтушыраванне вострых краёў, вырабы з дапамогай мікралітаў, гэта значыць, невялікіх вострых асколкаў камней, складаных прылад працы. Былі вынайдзены лук і стрэлы, што зрабіла больш эфектыўным паляванне на звяроў, човен і рыбалоўныя сеткі. Родавыя абшчыны аб’ядноўваюцца ў больш буйныя тэрытарыяльныя ўтварэнні – плямёны. Археалагічныя раскопкі дазваляюць ужо вызначыць некаторыя асаблівасці розных рэгіёнаў, або археалагічныя культуры гэтага часу. Гэта плямёны грэнскай археалагічнай культуры на паўночным усходзе Беларусі, свідэрскай – на ўсходзе, нёманскай на захадзе і днепра-дзіснянскай на поўдні. Яны адрозніваюцца галоўным чынам формай наканечнікаў стрэл.
На заключным этапе каменнага века – неаліце (5-3 тыс. гадоў да нашай эры) у найбольш спрыяльных для жыцця чалавека рэгіёнах, Егіпце і Месапатаміі, а некалькі пазней у Індыі і Кітаі людзі ўжо стварылі першыя цывілізацыі, галоўнымі прыкметамі якіх былі з’яўленне дзяржаўнасці, пісьмовасці, каменнага будаўніцтва, развітай рэлігіі і міфалогіі.
Неалітычнае грамадства Еўропы знаходзілася на больш нізкай ступені свайго развіцця. Яно не стварыла цывілізацыі. Але тым не менш назіраецца значны прагрэс у развіцці вытворчых сіл і вытворчых адносін, які затым атрымаў назву “неалітычная рэвалюцыя”. Ён заключаецца перш за ўсё ў з’яўленні земляробства і жывёлагадоўлі, прадзення і ткацтва, вытворчасці керамікі, больш дасканалай апрацоўцы крэмню шляхам шліфоўкі і свідравання, зараджэнні рамяства і прымітыўнага гандлю. Яркім прыкладам апошняга з’яўляюцца неалітычныя шахты каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, дзе здабываўся крэмень. Побач былі адкрыты майстэрні па апрацоўцы крэмню, аб’ёмы вытворчасці якіх значна перавышалі патрэбы мясцовых плямён. Гэтыя шахты глыбінёй 2 - 3 метры, якіх налічвалася некалькі тысяч, і майстэрні функцыяніравалі каля тысячы гадоў. На змену прысвойваючай гаспадаркі, калі асноўнай крыніцай забяспячэння жыццяздольнасці насельніцтва было выкарыстанне гатовых дароў прыроды шляхам збіральніцтва, палявання на звяроў і лоўлі рыбы, у перыяд неаліту прыходзіць вытворчая гаспадарка. Людзі сталі вясці больш аседлы вобраз жыцця. Яны ахатнілі жывёл: коней, свіней, птушку, распрацоўвалі палі, сеялі жыта і іншыя сельскагаспадарчыя культуры, навучыліся ткаць і вырабляць з тканін адзенне. У перыяд неаліта на тэрыторыі Беларусі ўжо вызначана больш за 600 стаянак першабытных людзей, галоўным чынам у басейнах рэк Прыпяць, Сож, Нёман. Па форме посуду (вострадонныя, кругладонныя), арнаменту археолагі вызначаюць наступныя культуры гэтага перыяду: нёманскую, днепра-данецкую, верхнедняпроўскую і днепра-дзіснянскую.
Пераход да земляробства, будаўніцтва стацыянарнага жытла прывяло да аседласці, павялічэння абшчыны. Пачалося расслаенне унутры яе. Старэйшыя абшчыны, племянныя кіраўнікі паступова прысвойваюць сабе лепшыя землі, атрыманую ваенную здабычу,усё больш распараджаюцца абшчынным багаццем.
У эпоху каменнага века пачынаюць зараджацца элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры: мастацтва, скульптуры, рэлігіі. На мезалітычных і неалітычных стаянках Беларусі знойдзена нямала вырабаў з косці, керамікі, пакрытых арнаментам, у тым ліку сімвалічным. Даволі распаўсюджаны знаходкі амулетаў, у тым ліку з прасвідраваных зубоў мядзведзя, дзіка, касцяныя фігуркі жывёл, што сведчыць аб праявах фетышызму і татэмізму.
2.2. Рассяленне індаеўрапейцаў.
Славянскі этап засялення
На мяжы трэцяга і другога тысячагоддзяў да нашай эры тэрыторыю сучаснай Беларусі пачынаюць засяляць індаеўрапейцы. Гэта вялікая група народнасцяў, якая стаяла на адносна высокай ступені развіцця, вяла паўаседлы вобраз жыцця. Прарадзімай іх, як лічаць большасць даследчыкаў, была Пярэдняя Азія. Другая частка дайшла да берагоў Інда. Гэтыя арыйскія плямёны змяшаліся з носьбітамі харапскай культуры і сталі заснавальнікамі індыйскай цывілізацыі.
Трэцяя група індаеўрапейцаў рухалася ў Еўропу. Адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, балты аселі на большай частцы сучаснай Беларусі і далучылі мясцовае насельніцтва да больш развітых форм
вядзення гаспадаркі, сваёй мовы, культуры.Напрыклад, індаеўрапейцы ўжо карысталіся калёсным транспартам, плугам. Яны былі носьбітамі археалагічнай культуры шнуравой керамікі. Яна так названа таму, што пры абпальванні посуду на яго паверхні заставаліся адбіткі шнура, якім звязваліся вырабы. Асноўным заняткам былі земляробства, жывёлагадоўля, паляванне і лоўля рыбы.Хаця прыход індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі супаў з бронзавым векам, але гэты метал тут ужываўся вельмі рэдка. Зброя, прылады працы па ранейшаму у асноўным вырабляліся з каменю, косці і дрэва. Ад гэтага часу засталася вялікая колькасць шліфованых сякер, якія, магчыма, мелі не толькі прыкладнае, але і культавае значэнне. Выраблялі таксама кераміку, большай часткай пласкадонны посуд. Пазней, у сярэдні і позні перыяд бронзавага веку, індаеўрапейцы падзяліліся на шэраг асобных, хаця і роднасных паміж сабой культур. Акрамя плямён шнуравой керамікі Панямоння і Палесся, тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал паўночнабеларускай, сярэднядняпроўскай, тшчацінецка-сосніцкай археалагічных культур, а ў канцы эпохі на поўначы Беларусі з’яўляецца тэкстыльная і штрыхаваная кераміка.
З прыходам індаеўрапейцаў звязваецца і паступовая замена мацярынска-родавых адносін патрыярхальнымі. Асновай грамадскай арганізацыі, гаспадарчай ячэйкай становіцца патрыярхальная абшчына, якая складвалася з некалькіх пакаленняў бліжэйшых родзічаў па бацьку.
Балты пражывалі на тэрыторыі Беларусі на працягу двух тысячагоддзяў У першым тысячагоддзі да нашай эры тэрыторыю Беларусі засялялі балцкія плямёны трох асноўных археалагічных культур: днепра-дзвінскай (на паўночным усходзе і ўсходзе), культуры штрыхаванай керамікі (яна ахоплівала тэрыторыю сучаснай сярэдняй і заходняй Беларусі) і мілаградскай на поўдні, апошняя паступова змяняецца зарубянецкай, якая існавала і ў першым тысячагоддзі нашай эры ,мела элементы славянскага ўплыву. У гэты перыяд, які атрымаў назву жалезнага веку, з вынаходніцтвам жалеза адбываецца значны прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Асновай гаспадаркі сталі земляробства і жывёлагадоўля. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі глебы, пачало шырока практыкавацца падсечнае земляробства з прымяненнем рала.Усё гэта садзейнічала павялічэнню вытворчасці прадуктаў харчавання, назапашванню матэрыяльных каштоўнасцей, развіццю абмена, і, як вынік гэтага, з’яўленню асабістай уласнасці, маёмаснага неравенства. Пачасціліся набегі на суседнія абшчыны з мэтай грабяжу. Таму не выпадкова, што асноўным тыпам пасяленняў балтаў сталі ўмацаваныя гарадзішчы. На тэрыторыі Беларусі выяўлена 1200 такіх паселішч, у кожным з іх пражывала ад 50 да 75 чалавек. У гэты час існавала вялікасямейная патрыярхальная абшчына, але паступова назіраецца аслабленне родавых сувязей і на іх змену з цягам часу прыходзяць суседскія тэрытарыяльныя абшчыны, якія, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў плямёны і саюзы плямён. Далейшы працэс вёў да дыферэнцыяцыі ўнутры абшчын і плямён. Выдзяляецца племянная вярхушка, а таксама асобныя групы абшчыннікаў, якія ў асноўным займаліся абаронай сваіх умацаваных паселішчаў і набыццём багацця за кошт рабавання іншых плямён. З ліку апошніх паступова фарміравалася ваенная дружына.
Першае тысячагоддзе нашай эры было адзначана важнымі падзеямі ў жыцці народаў Еўропы і Беларусі. Яны былі звязаны з “вялікім перасяленнем народам” і міграцыяй на ўсход славянскіх плямён. Славяне з’яўляюцца адным з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, якія дасягнулі Заходняй Еўропы. Частка славян пачала рухацца на поўдзень і ў працэсе асіміляцыі з мясцовым насельніцтвам утварыла групу народнасцей, аб’яднаную назвай паўднёвыя славяне. Гэта балгары, сербы, харваты, македонцы і іншыя. Другая частка пачала рухацца на ўсход, на тэрыторыю сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, іх затым пачалі называць усходнімі славянамі, у адрозненне ад заходніх, міграцыйны рух якіх быў адносна нязначным. Славянскае засяленне Беларусі працягвалася з шостага па дзевятае стагоддзі нашай эры. Затым славяне пачалі прасоўвацца на поўнач, змешваючыся з мясцовым балцкім насельніцтвам. Паколькі апошніх было не вельмі шмат, згодна з падлікамі па колькасці гарадзішч, каля ста тысяч, і жылі яны разрэджана, то каланізацыя беларускіх зямель славянамі праходзіла пераважна мірным шляхам. Як паказваюць археалагічныя даследаванні, у балцкім арэале з’яўляюцца тыповыя славянскія прыкметы: жыллё- паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў вуглу, у той час як у балтаў ачаг размяшчаўся ў цэнтры памяшкання, каменные жорны, славянскія
кераміка, упрыгожанні, звычаі трупаспаленняў у круглых курганах. Злучэнне славянскіх і балцкіх элементаў характэрна для банцараўскай і калочынскай археалагічных культур, якія ў 5-8 стст. нашай эры займалі большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі. Складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў адбываліся на працягу трох стагоддзяў, у выніку славяне часткова выцяснілі балтаў, часткова асіміліравалісь з імі. Славяна-балцкая мяжа пралегла прыкладна па лініі сучасных гарадоў Дзісна – Будслаў – Рубяжэвічы – Беліца – Слонім – Ваўкавыск. У выніку узаемадзеяння славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі стварыліся пераважна славянскія этнічныя супольнасці – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі найбольш буйным племянным аб’яднаннем, якое падзяляецца на тры групы: пскоўская, смаленская і полацкая. Полацкія крывічы займалі басейн Заходняй Дзвіны. На Палессі аселі дрыгавічы. У басейне р. Сож пасяліліся радзімічы. У культуры гэтых плямён балцкімі элементамі з’яўляліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, спіральныя пярсцёнкі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, зоркападобныя спражкі. Асноўнымі ж прыкметамі славянскіх элементаў крывіцкай культуры былі бранзалетападобныя скроневыя кольцы, радзіміцкай – сяміпрамянёвыя кольцы, дрыгавіцкай – буйныя металічныя пацеркі, а таксама кераміка. Дрыгавічы, радзімічы і крывічы займалі амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Але часткова яе закраналі і іншыя усходнеславянскія супольнасці: вяцічы, паляне, драўляне, валыняне, бужане, дулебы. У Панямонні пражывала таксама балцкая група яцвяжскіх плямён – судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў, а на поўначы-балцкія плямёны літвы, аўкштайтаў.
Расцягнутая на стагоддзі славянская каланізацыя тэрыторыі Беларусі праходзіла ва ўмовах разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэння раннефеадальных адносін. Прычым характэрнай асаблівасцю гэтага працэса быў непасрэдны пераход усходніх славян ад першабытнасці праз ваенную дэмакратыю непасрэдна к феадалізму, мінуючы рабаўладальніцкі лад. У гэты час асновай сацыяльна-гаспадарчага жыцця заставалася буйная патрыярхальная абшчына, але ў яе недрах з з’яўленнем прыватнай уласнасці пачынаюць праяўляцца элементы сацыяльнага расслаення. Выдзяляецца пласт насельніцтва, які павялічвае сваю ўласнасць, у тым ліку і на сродкі вытворчасці, зямлю. З другога боку, з асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае вядзення гаспадаркі, сваёй мовы, культуры.Напрыклад, індаеўрапейцы ўжо карысталіся калёсным транспартам, плугам. Яны былі носьбітамі археалагічнай культуры шнуравой керамікі. Яна так названа таму, што пры абпальванні посуду на яго паверхні заставаліся адбіткі шнура, якім звязваліся вырабы. Асноўным заняткам былі земляробства, жывёлагадоўля, паляванне і лоўля рыбы.Хаця прыход індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі супаў з бронзавым векам, але гэты метал тут ужываўся вельмі рэдка. Зброя, прылады працы па ранейшаму у асноўным вырабляліся з каменю, косці і дрэва. Ад гэтага часу засталася вялікая колькасць шліфованых сякер, якія, магчыма, мелі не толькі прыкладнае, але і культавае значэнне. Выраблялі таксама кераміку, большай часткай пласкадонны посуд. Пазней, у сярэдні і позні перыяд бронзавага веку, індаеўрапейцы падзяліліся на шэраг асобных, хаця і роднасных паміж сабой культур. Акрамя плямён шнуравой керамікі Панямоння і Палесся, тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал паўночнабеларускай, сярэднядняпроўскай, тшчацінецка-сосніцкай археалагічных культур, а ў канцы эпохі на поўначы Беларусі з’яўляецца тэкстыльная і штрыхаваная кераміка.
З прыходам індаеўрапейцаў звязваецца і паступовая замена мацярынска-родавых адносін патрыярхальнымі. Асновай грамадскай арганізацыі, гаспадарчай ячэйкай становіцца патрыярхальная абшчына, якая складвалася з некалькіх пакаленняў бліжэйшых родзічаў па бацьку.
Балты пражывалі на тэрыторыі Беларусі на працягу двух тысячагоддзяў У першым тысячагоддзі да нашай эры тэрыторыю Беларусі засялялі балцкія плямёны трох асноўных археалагічных культур: днепра-дзвінскай (на паўночным усходзе і ўсходзе), культуры штрыхаванай керамікі (яна ахоплівала тэрыторыю сучаснай сярэдняй і заходняй Беларусі) і мілаградскай на поўдні, апошняя паступова змяняецца зарубянецкай, якая існавала і ў першым тысячагоддзі нашай эры і мела элементы славянскага ўплыву. У гэты перыяд, які атрымаў назву жалезнага веку, з вынаходніцтвам жалеза адбываецца значны прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Асновай гаспадаркі сталі земляробства і жывёлагадоўля. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі глебы, пачало шырока практыкавацца падсечнае земляробства з прымяненнем рала.Усё гэта садзейнічала павялічэнню вытворчасці прадуктаў харчавання, назапашванню матэрыяльных каштоўнасцей, развіццю абмена, і, як вынік гэтага, з’яўленню асабістай уласнасці, маёмаснага неравенства. Пачасціліся набегі на суседнія абшчыны з мэтай грабяжу. Таму не выпадкова, што асноўным тыпам пасяленняў балтаў сталі ўмацаваныя гарадзішчы. На тэрыторыі Беларусі выяўлена 1200 такіх паселішч, у
кожным з іх пражывала ад 50 да 75 чалавек. У гэты час існавала вялікасямейная патрыярхальная абшчына, але паступова назіраецца аслабленне родавых сувязей і на іх змену з цягам часу прыходзяць суседскія тэрытарыяльныя абшчыны, якія, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў плямёны і саюзы плямён. Далейшы працэс вёў да дыферэнцыяцыі ўнутры абшчын і плямён. Выдзяляецца племянная вярхушка, а таксама асобныя групы абшчыннікаў, якія ў асноўным займаліся абаронай сваіх умацаваных паселішчаў і набыццём багацця за кошт рабавання іншых плямён. З ліку апошніх паступова фарміравалася ваенная дружына.
Першае тысячагоддзе нашай эры было адзначана важнымі падзеямі ў жыцці народаў Еўропы і Беларусі. Яны былі звязаны з “вялікім перасяленнем народам” і міграцыяй на ўсход славянскіх плямён. Славяне з’яўляюцца адным з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, якія дасягнулі Заходняй Еўропы. Старажытныя гісторыкі Тацыт, Пліній Старэйшы і іншыя называлі іх па-рознаму: венеды, анты, склавіны, пазней устанавілася назва славяне. Як лічаць многія даследчыкі, прарадзімай славян была мясцовасць паміж рэкамі Одэр і Віслай, а, магчыма, і Дняпром. Іхняя міграцыя была вызвана некалькімі прычынамі. Гэта перш за ўсё “вялікае перасяленне народаў” – рух ваяўнічых плямён готаў, гунаў, авараў. Яны пачалі выцясняць аседлыя плямёны з цэнтральнай Еўропы. Другой прычынай стала аслабленне Рымскай імперыі, якая да гэтага часу з’яўлялася стрымліваючым фактарам іншаземнай агрэсіі. Цяпер жа, наадварот, яе багатыя абшары сталі вабіць заваёўнікаў. Неабходнасць асваення новых зямель была выклікана і значным павялічэннем колькасці славянскага насельніцтва у выніку развіцця гаспадаркі. Частка славян пачала рухацца на поўдзень і ў працэсе асіміляцыі з мясцовым насельніцтвам утварыла групу народнасцей, аб’яднаную назвай паўднёвыя славяне. Гэта балгары, сербы, харваты, македонцы і іншыя. Другая частка пачала рухацца на ўсход, на тэрыторыю сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, іх затым пачалі называць усходнімі славянамі, у адрозненне ад заходніх, міграцыйны рух якіх быў адносна нязначным. Славянскае засяленне Беларусі працягвалася з шостага па дзевятае стагоддзі нашай эры. Пачалося яно з Палесся, менавіта там знойдзены помнікі найбольш старажытнай славянскай археалагічнай культуры – пражскай. Затым славяне пачалі прасоўвацца на поўнач, змешваючыся з мясцовым балцкім насельніцтвам. Паколькі апошніх было не вельмі шмат, згодна з падлікамі па колькасці гарадзішч, каля ста тысяч, і жылі яны разрэджана, то каланізацыя беларускіх зямель славянамі праходзіла пераважна мірным шляхам. Як паказваюць археалагічныя даследаванні, у балцкім арэале з’яўляюцца тыповыя славянскія прыкметы: жыллё- паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў вуглу, у той час як у балтаў ачаг размяшчаўся ў цэнтры памяшкання, каменные жорны, славянскія