Культура Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Мая 2015 в 12:53, реферат

Описание работы

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Файлы: 1 файл

Культура Беларусі ў канцы XVIII.docx

— 36.05 Кб (Скачать файл)

Культура Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст.

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм,сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы.

У сувязі з развіццём эканомікі і ўскладненнем сацыяльнага жыцця расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

Вызначальнай з'явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел фамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а такса-ма насуперак памкненням улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўз-роўню яна дасягнула ў 40-50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.

Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. была асвета. У гэты час у сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся ў ст.варэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад захаваў агульны кірунак асветніцкай палітыкі, распрацаванай у часы Адукацыйнай камісіі. У 1802 г. пачалася школьная рэформа, якая на тры дзесяцігоддзі вызначыла стан асветы на Беларусі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з'яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, у якую ў гэты перыяд уваходзілі Беларусь, Літва і частка Украіны.

Згодна з рэформай утвараліся некалькі тыпаў навучальных устаноў. На самай ніжняй прыступцы стаялі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, прызначаныя для падатных саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Школа насіла саслоўны характар - доступ у гімназіі для дзяцей падатных саслоўяў быў абмежаваны, а ва універсітэт іх наогул не дапускалі.

Акрамя вышэйназваных навучальных устаноў на Беларусі ў першай трэці XIX ст. дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў ці гімназій. Сярод гэтых навучальных устаноў вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. Аднак у 1820 г. езуіты былі выгнаны з Расійскай імперыі, а на месцы Полацкай акадэміі створаны кадэцкі корпус. Колькасць навучальных устаноў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах на працягу першых дзесяцігоддзяў XIX ст. скарачалася па загаду ўлад, а ў 1832 г. яны былі пераўтвораны ў свецкія навучальныя ўстановы.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне школ узаемнага навучання (ланкастарскіх). Адной з першых такіх школ была школа для сялян, адкрытая ў Шчорсах Храптовічам. Ініцыятарам адкрыцця такіх школ для дзяцей сялян і бедных мяшчан выступіў урад. Але ўжо цераз пяць гадоў гэтыя школы былі забаронены і з'явіліся зноў толькі ў канцы 30-х гг. XIX ст.

Асобныя навучальныя ўстановы існавалі ў гэты час для яўрэяў, якія складалі тады значную частку гарадскога насельніцтва Беларусі. Адукацыя гэтай часткі гараджан мела пераважна рэлігійны характар. У талмудторах, хадарымах і іншых навучальных установах, якія ўтрымліваліся на грошы яўрэйскай абшчыны, дзеці займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іўдаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. У 1844 г. была праведзена рэформа яўрэйскіх навучальных устаноў, уведзены першы, не лічачы яўрэйскай мовы, свецкі прадмет - руская мова.

На Беларусі працавалі таксама прыватныя вучылішчы і пансіянаты. Жаночая адукацыя адбывалася менавіта праз гэтыя навучальныя ўстановы і хатніх настаўнікаў.

У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Польская мова з'яўлялася асноўнай мовай выкладання, дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру. Такое становішча было звязана з агульным кірункам палітыкі самаўладдзя - царызм шукаў саюзнікаў сярод мясцовай спаланізаванай шляхты і ішоў на свядомае патуранне паланізацыі. Польскія патрыёты на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і куратарам універсітэта Адамам Чартарыйскім зрабілі асвету надзейным сродкам распаўсюджвання ідэалаў польскага нацыянальнага руху.

Сітуацыя стала паступова змяняцца пасля раскрыцця тайных таварыстваў у навучальных установах. Уводзіцца выкладанне рускай мовы ў якасці абавязковага прадмета, польская гісторыя замяняецца гісторыяй Расіі. У гэты час змяняецца кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі і універсітэта. Новы куратар М.Навасільцаў пачынае праводзіць паступовую русіфікацыю універсітэта, замяняе "нядобранадзейных" выкладчыкаў. Але Віленскі універсітэт і пасля рэпрэсій сярэдзіны 20-х гг. не страчвае свайго значэння як галоўнай навучальнай ўстановы і навуковага асяродка Беларусі і Літвы. Тут дзейнічаюць чатыры факультэты - фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычных навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў, а таксама настаўніцкая і духоўная семінарыі. Штогод на ўсіх аддзяленнях універсітэта вучылася больш за 1 тыс. чалавек, тут меліся выдатная бібліятэка, батанічны сад, астранамічная абсерваторыя, анатамічны музей, лабараторыі. Універсітэт меў еўрапейскую славу, вакол яго гуртаваліся лепшыя сілы мясцовай інтэлігенцыі.

Пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. Мікалай I падпісвае ўказ аб закрыцці Віленскага універсітэта. Гэта было не толькі пакаранне за ўдзел студэнтаў у паўстанні, але і імкненне знішчыць "гнездо вольнодумства", якім улады справядліва лічылі універсітэт. У Вільні застаецца Медыка-хірургічная акадэмія, створаная на базе медыцынскага факультэта (працуе да 1840 г.) і Рымска-каталіцкая акадэмія, асновай якой стала тэалагічнае аддзяленне маральна-прававога факультэта (у 1842 г. пераведзена ў Пецярбург). Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзіцца на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключаецца з праграмы выкладання, на захадзе выкладаецца толькі як асобны прадмет па скарочанай нраграме. Настаўнікі, якія не валодаюць рускай мовай, адхіляюцца ад выкладання. Рускамоўных выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску ў 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працуе да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1840 г. ў Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце.

У канцы 50-х гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць адкрывацца "училища для поселянских детей" - пачатковыя школы для сялян, якія ўтрымліваліся часткова на сродкі дзяржавы, а часткова - праваслаўным святарствам і самімі сялянамі. Вясковых дзяцей вучылі рускай мове, пачаткам арыфметыкі, малітвам. Адной з галоўных мэт гэтых школ была русіфікацыя беларускага сялянства і прыцягненне яго да праваслаўя. Адкрыццё такіх школ, падтрыманае дзяржавай, мела масавы характар. Толькі ў Гродзенскай губерні з 1859 па 1862 г. было адкрыта 223 такіх школы. Аднак з-за нізкага ўзроўню выкладання яны не давалі і не маглі даваць паўнацэннай адукацыі сялянскім дзецям. Большасць з гэтых школ існавала толькі на паперы. Не лічачы гэтых пачатковых школ для сялян, у пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 167 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адна вышэйшая, 12 сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча. Пачатковых школ для сялян у 1863 г. налічвалася згодна са справаздачамі чыноўнікаў навучальнай акругі больш за 700. Але колькасць вучняў у навучальных установах Беларусі была невялікай: адзін вучань прыходзіўся на 200 чалавек насельніцтва.

Навуковае жыццё Беларусі ў першай палове XIX ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.

У Віленскім універсітэце значнага развіцця дасягнулі дакладныя навукі. Выдатны ўклад унёс у матэматыку і астраномію Ян Снядэцкі, які працяглы час быў рэктарам універсітэта. Дзякуючы яму ў Вільні была адкрыта астранамічная абсерваторыя, яго падручнік па сферычнай трыганаметрыі лічыўся найлепшым у Еўропе і быў выдадзены ў Лейпцыгу. Брат Яна Снядэцкага Андрэй - выдатны біёлаг і хімік - таксама працаваў ва універсітэце. Яго пяру належыць фундаментальная праца "Тэорыя арганічных рэчываў", дзе Андрэй Снядэцкі на падставе эмпірычных даных біялогіі стварыў стройную навуковую тэорыю арганічнай хіміі.

Выкладчыкі універсітэта ўнеслі значны ўклад у развіццё медыцыны, фізіялогіі, гісторыі, літаратуры і іншых навук. Гэтыя галіны пазначаны імёнамі прафесара батанікі і заалогіі С.Юндзіла, прафесара медыцыны А.Бекю, фізіёлага М.Гамаліцкага, прававедаў І.Даніловіча і Ю.Ярашэвіча, мовазнаўцы І.Лабойкі.

Не страцілі і сёння сваёй навуковай вартасці працы прафесара універсітэта І.Лялевеля, які быў заснавальнікам рамантычнай школы польскай гістарыяграфіі, а ў 30-я гг. стаў адным з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, у Літве і Польшчы.

У Горы-Горацкім земляробчым інстытуце выдатныя вынікі былі дасягнуты ў галіне хіміі і біялогіі. Тут працавалі пачынальнік хімічнай навукі на Беларусі К.Д.Шміт, выдатны хімік і педагог І.Цютчаў і інш.

Значных поспехаў дасягнулі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. гістарычная навука, этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Як асобная галіна ведаў пачало складвацца беларусазнаўства. Гэтыя галіны навуковых ведаў пазначаны знакамітымі імёнамі Т.Нарбута, З.Даленгі-Хадакоўскага, А.Кіркора, П.Шпілеўскага, К.Калайдовіча, М.Балінскага, Р.Зянькевіча і іншых даследчыкаў. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па ініцыятыве Я.Тышкевіча былі створаны Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія. Напачатку 60-х гг. у Віленскім музеі налічвалася больш за 10 тыс. адзінак захавання, у тым ліку выдатная нумізматычная калекцыя, археалагічныя матэрыялы, гравюры, карціны, рукапісы. У бібліятэцы музея, якая мела больш за 20 тыс. тамоў, знаходзіліся першадрукі, старажытнейшыя рукапісныя кнігі, сабраныя з розных мясцін Беларусі і Літвы. Віленская археалагічная камісія, пакуль яе ў 1865 г. не закрылі па загадзе Мураўёва, займалася выяўленнем і друкаваннем старажытных дакументаў, летапісаў. Яна выдавала "Записки Виленской археологической комиссии", дзе друкаваліся не толькі гістарычныя крыніцы, але і навуковыя рэфераты мясцовых даследчыкаў. Цікаўнасць да вывучэння мінулага Беларусі, яе культуры, мовы і народных традыцый сведчыла аб працэсе нацыянальнага адраджэння беларусаў, аб складванні беларускай нацыі, якая такім чынам усведамляла сябе ў часе і прасторы.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у большасці належала да фальклору. Усіх іх аб'ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне служыць сваёй Бацькаўшчыне. У большасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.

Выдатнам літаратарам Беларусі быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца культурнай спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а таксама ў буйнейшых паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына" знакаміты паэт-рамантык выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі, а яго літаратурная мова адчула на сабе значны ўплыў мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні.

Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. - узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Многія з іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.

Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры.

Информация о работе Культура Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст