Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 23:19, курсовая работа

Описание работы

Мэта курсавой працы – больш дасканала і падрабязна даследваць вобраз цмока ў беларускім фальклоры, міфалогіі і літаратуры. З пастаўленай мэты будуць вырашацца наступныя задачы:
1) Вызначыць спецыфіку вобраза цмока ў міфалагічных ўяўленнях;
2) Ахарактарызаваць фальклорнае ўвасабленне вобраза цмока;
3) Прааналізаваць мастацкую інтэрпрытацыю вобраза цмока ў беларускай літаратуры.

Содержание работы

Уводзіны ………………………….....……….………………….............. 4
РАЗДЗЕЛ 1. Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях ……….….......... 6
РАЗДЗЕЛ 2. Фальклорнае ўвасабленне вобраз цмока .…………..….. 11
РАЗДЗЕЛ 3. Інтэрпрытацыя вобраза цмока ў беларускай літаратуры . 19
Заключэнне ………………………………………………..…….....…… 25
Спіс выкарыстанай літаратуры ……….….……………...……..…….. 28

Файлы: 1 файл

1. КУРСАВАЯ ПРАЦА_2105.docx

— 72.38 Кб (Скачать файл)

 

ЗМЕСТ

Уводзіны   ………………………….....……….………………….............. 4

РАЗДЗЕЛ 1. Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях  ……….…..........   6

РАЗДЗЕЛ 2. Фальклорнае  ўвасабленне вобраз цмока   .…………..…..  11

РАЗДЗЕЛ 3. Інтэрпрытацыя вобраза цмока ў беларускай літаратуры . 19

Заключэнне   ………………………………………………..…….....……  25

Спіс выкарыстанай літаратуры ……….….……………...……..……..   28

 

УВОДЗІНЫ

 

 

     Пра яго  пісалі яшчэ Эўрыпід і Арыстоцэль. Яго пабачыў у моры каля  Кіпру ў восьмым стагодздзі  асірыйскі цар Саргон ІІ. Яго  палохаліся, абагаўлялі і дэманізавалі  ў розныя часы і эпохі. З  ім змагаліся Кадм і Пэрсэй, архангел Міхайла і святы Юр’я, Бэавульф і Зыгфрыд, сярэднявечныя  рыцары і Дон Кіхот. Бадай, няма ў свеце народу, які ня склаў бы міфу, паданння, казкі пра яго — зьмея, дракона, або, па-беларуску, цмока. Вось жа і беларусы не ёсць тут выключэннем.

     «Цмок (ад грэч. Δράκων) - адно з найбольш распаўсюджаных міфалагічных істот - крылаты змей, які аднак прадстаўляў спалучэння элементаў іншых жывёл, звычайна галавы (часта некалькіх галоў) і тулава паўзуна (змяі, яшчара, кракадзіла) і крылаў птушкі ці падобныя да лятучай мышы; часам вобраз уключаў таксама элементы льва, пантэры, ваўка, сабакі, рыбы, казла і інш» [3,  с. 34].

      На Беларусі  ведаюць шмат прыкалдаў міфаў, паданняў і літаратурных твораў  дзе так ці інакш прысутнічае  вобраз цмока. У розныя часы  гэта міфічная істота ўспрымалася  па-рознму: спярша цмок паказваўся  як частка прыроды, як носьбіт  чатырох стыхій – вады, агню, зямлі  і паветра. Пасля гэты вобраз  у хысціянскай традыцыы дэманізаваўся, і з ім сталі змагацца. Пазней  ён ўжо прыжыўся каля чалавека. І, натуральна, пачаў ачалавечваццца, набываць нейкія чалавечыя рысы, што і было адлюстравана як  у міфатворчасці беларусаў, так  і ў літаратурным мастацтве.

    Айчынае літаратуразнаўства  дагэтуль даволі асцярожна звяртаецца да асэнсавання міфалогіі ў беларускай літаратуры. Міф вельмі часта лічыўся чымсьці несапраўдным. Часам ён атаясамліваўся з цемрашальствам і забабоннасцю, якія толькі абцяжарваюць разуменне спецыфікі з’яў, што характарызуюць развіццё літаратурнага працэссу.

Калектыўная фальклорная свядомасць носьбітаў беларускай вуснапаэтычнай традыцыі – гэта частка нацыянальнай свядомасці беларусаў, якая валодае, як адзначаюць айчынныя навукоўцы, адноснай самастойнасцю. Яе актыўнасць «знайшла выяўленне ў выбіральных адносінах да агульнай культурнай спадчыны ўсходніх славян,  у захаванні адных фальклорных жанраў,  сюжэтаў,  вобразаў і ў абыякавасці да другіх, у своеасаблівасці пошуку шляхоў пашырэння жанрава-стылёвай базы нацыянальнага фальклору і ў распрацоўцы новых, арыгінальных формаў і сюжэтаў» [13, с. 392].

     З пачатку  ХІХ ст. развіваецца новая беларуская  літаратура, якая парывае  з багаслоўскай  традыцыяй і актыўна звяртаецца  да міфалогіі, прычым не столькі  да антычна-класічных яе формаў, колькі да элементаў так званай  ніжэйшай міфалогіі, або народнай дэманалогіі. Пры гэтым у значнай ступені губляецца паэтычная  фігуратыўнасць  і  эмацыянальнасць,  характэрная  для  творчасці  Кірылы  Тураўскага  і Сімяона  Полацкага –  найбольш  значных  пісьменнікаў  эпохі  Сярэднявечча,  пачынаюць  пераважаць нейтральна-апісальныя элементы, але колькасць асвоеных міфалагічных матываў  і вобразаў значна павялічваецца.

У многіх славянскіх краінах існавала літаратура, поўнасцю заснаваная на фальклоры і дзе актыўна выкарыстоўваліся міфалагічныя персанажы. Пісьменнікі  гэтых напрамкаў (браты Шлегелі, Ф. Гельдерлін, Наваліс,  Л. Цік,  Д. Блэйк,  С. Колрыдж,  браты  Грым,  В. Скот,  Г.Гейнэ,  А. Міцкевіч,  Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, Т. Шаўчэнка, М.Кальцоў  і  інш.) прыроду ставілі вышэй за культуру,  а  фальклор  разглядалі  як  частку  прыроды. У фальклоры рамантыкі найбольш цанілі выяўленне зліцця жыцця чалавека з жыццём прыроды.

     У нашым  даследванні мы таксама жадаем  звярнуцца да міфічнага вобраза  цмока, таму тэма нашай курсавой  працы гучыць так: «Вобраз цмока  ў беларускай міфалогіі, фальклоры  і літаратуры».

      Вырашэнне  дадзенай праблемы мае важнае  тэарэтычнае і практычнае значэнне, так як гэтая тэма не дастаткова  шырока распрацавана на тэррэторыі  Беларусі і ў выніку гэтай  працы мы зможам сцвердзіць  меркаванне аб выключнасці вобраза  цмока ў беларускай міфалогіі  і літарратуры пры ўвасабленні  паэтычнай і проста творчай думкі.

     Мэта курсавой  працы – больш дасканала і  падрабязна даследваць вобраз  цмока ў беларускім фальклоры, міфалогіі і літаратуры. З пастаўленай  мэты будуць вырашацца наступныя  задачы:

  1. Вызначыць спецыфіку вобраза цмока ў міфалагічных ўяўленнях;
  2. Ахарактарызаваць фальклорнае ўвасабленне вобраза цмока;
  3. Прааналізаваць мастацкую інтэрпрытацыю вобраза цмока ў беларускай літаратуры.

    Пачас працы  намі будуць выкарыстоўвацца  наступныя метады даследвання  – тэарэтычны (аналіз, параўнанне), эмпірычны (аналіз навукова-метадычнай  літаратуры), апісальны метад.

 

РАЗДЗЕЛ 1.

 ВОБРАЗ ЦМОКА Ў МІФАЛАГІЧНЫХ УЯЎЕННЯХ

 

 

    На нашу думку, перад тым як пачаць разглядаць  вобраз цмока ў беларускім  фальклоры і міфалогіі нам  будзе карысна пазнаёміцца з  гэтай істотай у сусветнай  прасторы. Пачнём з азначэння : «Цмок (ад грэч. Δράκων) – адно з найбольш распаўсюджаных міфалагічных істот - крылаты змей, які аднак прадстаўляў спалучэння элементаў іншых жывёл, звычайна галавы (часта некалькіх галоў) і тулава паўзуна (змеі, яшчара, кракадзіла) і крылаў птушкі ці падобныя да лятучай мышы; часам вобраз уключаў таксама элементы льва, пантэры, ваўка, сабакі, рыбы, казла і інш» [3, с. 34].

     Міфалогіі  свету маюць шмат апавяданняў  пра Цмокаў. Часам іх малююць  велізарнымі змеямі, часам у выглядзе  цмока, зразумелага для заходняга  свету, часам у вобразе, які блізкі  Усходу. Аднак цмокі заўсёды мелі  пэўную ролю ў фарміраванні  гэтага свету і мноства яго  разнастайных культур. Драконаў малявалі ў самых розных формах і варыяцыях гэтых формаў. Па старажытным вучэнням, «цмокі могуць мець дзве ці чатыры лапы або наогул ні адной, пару крылаў або ніякіх крылаў, могуць дыхаць агнём і дымам і мець чашуйчатую скуру» [19, с. 248]. Іх кроў надзвычай атрутная і з'едлівая, але пры тым чароўная. Кроў або жыццёвая сіла – сімвал інтэнсіўнасці іх прыроднай энергіі. У залежнасці ад прыёму, аказанага насельніцтвам, драконы праяўлялі альбо добразычлівасць, альбо лютасьць. Адно можна сказацьз упэўненасцю: да цмокаў ва ўсіх культурах, звязаных з іх прысутнасцю і ўзаемадзеяннем з людзьмі, ставіліся з глыбокай пашанай, страхам.

    Пры чытанні  старажытных легенд і гісторый  напрошваецца выснова аб тым, што ў рамках супольнасці  цмокаў  існуюць шматлікія падвіды і  сем’і. Падвіды і сем’і могуць  мець вялікія або меншыя адрозненні  ў знешнасці, але абавязкова захоўваюць  асноўныя рысы, уласцівыя ўсім  цмокам. Адна сям'я драконаў з  вельмі падобнымі рысамі пражывала  ў Еўропе, у прыватнасці ў Паўночнай  Германіі, Скандынавіі і на астравах  Паўночнай Атлантыкі. Другая сям’я  назіралася ў Францыі, Італіі  і Іспаніі. Трэцяя сям’я –  на Брытанскіх выспах, у тым  ліку і ў Ірландыі. «Сярод гэтых  драконаў, былі падвіды вівернаў (драконаў з двума лапамі) і  крылатага, але бязногага змея» [15, с. 44]. Чацвёртая сям’я была знойдзена ў Міжземнамор'і, у прыватнасці ў Грэцыі, Малой Азіі, Паўднёвай Расіі і Паўночнай Афрыцы, у гэтым рэгіёне вадзіліся шматгаловыя драконы. Пятая і самая шматлікая сям’я – усходні цмок Кітая, Азіі і Інданезіі. Шостая сям’я, вельмі абмежаваная па памерах і колькасці, была знойдзена ў абедзвюх Амерыках і Аўстраліі. Ва ўсходнім свеце драконы рэдка дыхаюць агнём і больш добразычлівыя, хоць запальчывыя і, калі іх справакаваць, могуць здзейснць вялікія разбурэнні. Часам іх малююць бяскрылымі, але гэта не перашкаджае ім ўздымацца ў паветра, калі пажадаюць. Цмокі Усходу, Мексікі, Амерык і Аўстраліі несліся па небе, балансуючы паміж магнітным полем Зямлі і вятрамі.

    «У Кітаі, напрыклад, драконы маляваліся з чатырма  лапамі, доўгім звілістым змеепадобным  целам і падобным на змяіны  хвастом. Яны вельмі адрозніваліся  па памерах: ад цмокау даўжынёй  ад метра да Вялікага Цзянь-Тана (даўжынёй больш за 300 метраў)» [16, с. 48]. Яны ўмелі размаўляць, мяняць свае формы і памеры і адрозніваліся па колькасці кіпцюроў. Кітайскія імператары лічылі дракона з пяццю кіпцюрамі сваім святым продкам, сімвалам сваёй улады. Па законе, толькі імператар мог насіць вопратку з вышытым цмокам з пяццю кіпцюрамі ці валодаць рэчамі з намаляваным на іх такім цмокам. Жывапісныя і скульптурныя выявы цмока і дагэтуль прысутнічаюць у сучасным кітайскім мастацтве і святах. Кітайцы падзялілі сваіх драконаў на групы і класы, дзе кожны выгляд мае адрозныя ад іншых характарыстыкі. З'явіліся галоўныя цмокі: Лун-Ван, або Цар цмокаў і яго браты. Імёны гэтых братоў: Ат-Куан, Ат-Цзюнь, Ат-Шунь і Ат-Цынь. У розных відаў драконаў былі свае асаблівыя абавязкі. Яны з’яўляліся боствамі-заступнікамі рэк, азёр, мораў і дажджу. Кітайскія цмокі маглі быць чырвонымі, сінімі, чорнымі, белымі, жоўтымі, прычым жоўты лічыўся самым галоуным. Цмокі, якія выкарыстоўваюцца для дэкарыравання, дзяліліся на дзевяць розных катэгорый: адных выразалі на гонг, іншых на струнных інструментах ці на падставах каменных манументаў і г. д. Лічыцца, што людзі маглі распазнаць ўзрост і паходжанне ўсходніх драконаў па іх колеры. Меркавалі, што «жоўтым цмокам, народжаным з жоўтага золата, было па тысячы гадоў; сінім цмокам з сіняга золата – па восемсот; чырвоным, белым і чорным з золата адпаведнага колеру – па тысячы» [16, с. 59]. Кітайцы дзялілі драконаў на самцоў і самак. Самкі адкладалі яйкі. З'яўленне дзіцяці суправаджалася жудаснымі навальніцамі. Колькасць лускавінак на скуры дракона таксама мела важнае значэнне. Скура абавязкова была лускаватай, і ніякай іншай. Гэта адметная рыса цмокаў ва ўсім свеце. «Кітайскія цмокі павінны былі мець галаву вярблюда, рогі аленя, вочы дэмана, шыю змяі, луску карпа, кіпцюры арла, лапы тыгра і вушы каровы» [16, с. 61]. Праўда, як відаць з старажытных малюнкаў, не ўсе ўсходнія цмокі ў дакладнасці адпавядалі гэтаму апісанню.

    Існуе версія, што цмокі маглі прымаць чалавечае  аблічча. Гэта лёгка тлумачыцца: «Цмокі вельмі дапытлівыя, і час ад часу ў іх узнікае жаданне пажыць чалавечым жыццём» [19, с. 247].

     У кітайскай  медыцыне надзвычай шанаваліся  шкура, косці, зубы і сліна цмокаў. Здробненыя ў пудру косткі  цмока лічыліся магічнымі лекамі. Ва ўсходніх легендах кроў  цмокаў лічылася небяспечнай, часам  смяротнай, еўрапейскія героі купаліся ў крыві, каб стаць бессмяротнымі, або пілі яе, каб здабыць мудрасць.

     Таксама павер’і  сведчаць, што цмокі імкнуліся  займацца ўласнымі справамі і  добразычліва ставіліся да людзей. Ва ўсходніх цмокаў былі спецыфічныя  абавязкі, такія як кіраванне  надвор'ем, падтрыманне ўрадлівасці  зямлі і пладавітасьці жывёл, а таксама дапамога людзям  у авалоданні некаторымі мастацтвамі.

      Пойдзем  далей і звернімся да іншых  краін. У фрыгійцаў трапляюцца  гісторыі пра цмокаў, якія дасягалі  васьмі метраў у даўжыню, якія  жылі ў пячорах блізу ракі  Рындакус і перамяшчаліся па  зямлі паўзком з паднятай вертыкальна  пярэдняй часткай цела. У ісламе сустракаюцца намёкі на тое, што чароўны конь Мухамеда падняўся на неба з дапамогай дыхання цмока. Гэта падзея намалявана на ілюстрацыі ў турэцкім манускрыпце, які захоўваецца цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы.

     Егіпецкага  Апопа апісвалі як вялізнага  змея-цмока, які прыжыўся ў Апраметнай. Паводле легенды, Ханаанскі бог  Баал забіў цмока Латана і  стварыў свет з яго цела. У  хетаў таксама сустракаецца падобная  легенда аб цмоку Іллуянкі.

     Старажытныя  героі Персіі таксама змагаліся  з цмокамі. У грэчаскай міфалогіі  мы сустракаем героя Геракла, які забівае сямігаловага гідру, разнавіднасць цмока. Яшчэ ў калысцы  Геракл задушыў двух гіганцкіх  змей, дасланых багіняй Герай. Ясон  забіў гідру (шмагаловага цмока), каб дастаць Залатое руно. І  грэчаская Медэя, і рымская Цэрэра  раз'яжджаюць на калясніцах, запрэжаных  цмокамі. У Старажытнай Грэцыі  і Старажытным Рыме цмокаў  лічылі і добразычлівымі, і зласлівымі, у залежнасці ад іх паводзін. Пурпурны цмок стаў эмблемай  візантыйскіх імператараў. У загінуўшым  рымскім горадзе Пампеі захавалася  насценная размалёўка з выявай  цмока.

    У індыйскіх  легендах багі звычайна не  канфліктавалі з змеямі-цмокамі, пра што сведчаць гісторыі  Крышны і Вішну. У абодвух гэтых  бостваў былі выдатныя адносіны  з Анантай, царыцай цмокаў. «Глыбока  паважаны індыйскі бог Вішну  выдатна ладзіў з Анантай, гіганцкім  адзінаццацігаловым цмокам» [12, с. 23]. Індусы лічаць Ананту сімвалам касмічнай энергіі, жыццёва неабходнай для тварэння, у якой былі свае падначаленыя цмокі, якія з'яўляліся заступнікамі азёр, рэк, дажджу і аблокаў, жылі ў цудоўных палацах, дзе іх часта наведвалі багі. Аднак, як і ўсе цмокі, гэтыя ў раздражненні, здаралася, забівалі людзей ці ўчынялі ім непрыемнасці. Захаваліся гісторыі пра тое, як яны насылалі  мор і вялікія пакуты, калі людзі парушалі іх правілы. Часам нагаў малявалі са змяінымі галовамі і чалавечымі целамі. Жылі яны на вяршыні гары Меру ў залатым палацы, дзе заўсёды гучала музыка, захоўваліся каштоўныя камяні, якія выконвалі жаданні, і пахлі дзівосныя кветкі. У цэнтры іх саду, стаяла пад аховай цмока дрэва жыцця і ​​рэінкарнацыі.

Информация о работе Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях