Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 23:19, курсовая работа

Описание работы

Мэта курсавой працы – больш дасканала і падрабязна даследваць вобраз цмока ў беларускім фальклоры, міфалогіі і літаратуры. З пастаўленай мэты будуць вырашацца наступныя задачы:
1) Вызначыць спецыфіку вобраза цмока ў міфалагічных ўяўленнях;
2) Ахарактарызаваць фальклорнае ўвасабленне вобраза цмока;
3) Прааналізаваць мастацкую інтэрпрытацыю вобраза цмока ў беларускай літаратуры.

Содержание работы

Уводзіны ………………………….....……….………………….............. 4
РАЗДЗЕЛ 1. Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях ……….….......... 6
РАЗДЗЕЛ 2. Фальклорнае ўвасабленне вобраз цмока .…………..….. 11
РАЗДЗЕЛ 3. Інтэрпрытацыя вобраза цмока ў беларускай літаратуры . 19
Заключэнне ………………………………………………..…….....…… 25
Спіс выкарыстанай літаратуры ……….….……………...……..…….. 28

Файлы: 1 файл

1. КУРСАВАЯ ПРАЦА_2105.docx

— 72.38 Кб (Скачать файл)

    Зборнік  апавяданняў  «Шляхціц  Завальня,  або  Беларусь  у фантастычных апавяданнях»  нельга  назваць  цалкам  фальклорным.  Аўтар  спрабуе адлюстраваць  беларускую  рэчаіснасць 60–70-х гг. XVIII ст.  праз  прызму фальклорна-міфалагічных  ўяўленняў  беларуса.  «Я. Баршчэўскі  ў  сваіх апавяданнях пазбягае  канкрэтнай рэальнасці: ён міфалагізуе  гэтую рэальнасць.  Па сутнасці, апавяданні Я. Баршчэўскага –  гэта трансфармацыя гісторыі  ў міф: падзеі  падаюцца  ў  сімволіка-алегарычнай  форме» [25, с. 23]. «Міф  Яна  Баршчэўскага неабходна  разглядаць  як  умоўна-мастацкае  ўвасабленне  падзей  у  Беларусі другой паловы XVIII ст.» [1, с. 83].

     Цэнтральная  міфалагема «Шляхціца…» –  менавіта  чалавечая  душа  як  галоўная  каштоўнасць свету. Яна прадаецца нячысцікам  за  грошы або дзеля жаніцьбы  з  каханай дзяўчынай («Пра  чарнакніжніка і Цмока...», «Ваўкалак»). Паляўнічыя  за  душой –  чарнакніжнік-вядзьмак, а праз яго сам д’ябал, які ўвасабляецца не толькі ў выглядзе Цмока. Згодна  з  народнымі  вераваннямі беларусаў у  хрысціянскай  традыцыі –  уласна ўвасабленне  д’ябла,  пра  што  і  кажа  аўтар: «З  поўначы,  шугаючы  полымем,  ляцеў  цмок,  і  іскры сыпаліся  з яго; пэўна, нёс  золата для нейкай душы, што пабраталася  з д’яблам» [1, с. 84]. У творы Баршчэўскага, так жа як і ў В.Ластоўскага адлюстраваны спосаб вывядзення цмока, але ён значна лягчэйшы, чым у творы «Цмок»: «Парамон выняў са скрыні загорнутыя ў паперу нейкія зярняткі і, даючы іх Карпу, так раіць: Калі не маеш свайго чорнага пеўня, дык расстарайся дзе-небудзь, накармі яго гзтым зернем, і ён праз колькі дзён знясе яйка, не болынае за галубінае. Гэтае яйка ты павінен насіць цэлы месяц пад леваю пахаю. Праз месяц вылупіцца з яго маленькая яшчарачка, якую будзеш насіць пры сабе і кожны дзень карміць малаком са свае ладоні. Расці яна будзе хутка, a па баках y яе вырастуць скураныя крылы Праз месяц яшчарка ператворыцца ў крылатага цмока. Ён будзе выконваць усе твае загады. Ноччу y чорным абліччы прынясе табе жыта, пшаніцы і іншага збожжа, a калі прыляціць, палаючы агнём, дык гэта значыць, што будзе мець пры сабе золата і срэбра. Жыві з ім y дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё дабро» [1, с. 84]. Такія словы піша пра аўтара беларускі літаратуразнавец Пятро Васючэнка: «Баршчэўскі – бкларускі Уэльс. Ён прадбачыў палтэргейст, віртуальныя падарожжы ў духу Кастанэды і кланаванне дыназаўраў у стылі “Парка юрскага перыяду», калі распавядаў пра цмока, што вывеўся з яйка, знесенага чорным пеўнем» [4, с. 45].

     Не аставіў  і без увагі гэтую міфічную  істотуўжо вышэй названы вядомы  беларускі  пісьменнік, літаратуразнаўца  Пётр Васючэнка. Ён ў сваіх  працах грунтоўна даследуе міфалогію  Беларусі і ў сваіх літаратурных  творах звяртаецца да міфічных  вобразаў. У прыватнасці і да  вобраза цмока. У сваёй п’есе  «Маленькі збраяносец» П.Васючэнка  роўна з атрыбутамі рыцарскага  твора, элементамі рамантычнага  кахання выкарыстоўвае міфічны  вобраз цмока, які з’яуляецца  адным з галоўных  персанажаў.

     У творы  дзеянні разгортваюцца ў каралеўстве, дзе на існаванне пачвар погляды  герояў разыходзяцца.  Ёсць тыя  хто не верыціь у іх існаванне: «А я чуў, што ў сажалцы жыве  нейкае страшыдла… // Ат! Лухта, бабскія       плёткі»[5, с. 27]. І ёсць тыя, хто яшчэ верыць у існаванне пачвар: «Можаш пагуляць па каралеўскім садзе. Толькі не хадзі каля сажалкі.// Чаму гэта?// Як табе сказаць… там… Па вучонаму кажучы… рэптылія. // Рэп… хто? // Ну, гад вадзяны, цмок ці ліха яшчэ хто. Сядзіць у сажалцы, усе яго баяцца. Можа ўкусіць»; «Тут, кажуць, цмок жыве нейкі… // Цмок? А чаго мне яго баяцца? Цмокі харчуюцца прынцэсамі, арыстакраткамі. А я ўсяго толькі бедная дзяўчына» [5, с. 41].

     У творы  таксама прасочваецца думка, што  цмок не існуе зараз таму, што  калісьці яны былі патрэбны  толькі для таго, каб вандроўныя  рыцары змагаліся з імі: «А  ш-ш-што, калі гэта цмок? // Цмокаў не бывае, зусім вымерлы від. Іх усіх павынішчылі вандроўныя рыцары./ Але ж людзі гавораць… // Няхай гавораць. Няхай баяцца»; «Гэто ж Цмок! Цмокі спусташаюць дзяржавы і крадуць прынцэс. Іхнюю пароду знішчачь трэба! Пачытай падручнік пачынаючага рвцара. Там пра ўсё гэта ёсць» [5, с. 24]. У творы прысутнічае апісанне цмока і асаблівая ўвага адводзіцца сумным вачам:  «Раптам сажалка пачынае бурапеніць, нібыкіпень у чыгуне. З выды паказваецца цмок. Ён не надта вялікіх памераў, бо квартаруе ў сажалцы, а не дзе-небудзь у Лох-Нэскім возеры. Але ў яго ўсё ёсць, што мае быць у цмока: зубастая пашча, лускаватая скура, кіпцюрастыя лапы і скрыдлы. Толькі погяд у яго нейкі тужлівы, нібы цмок закахаўся ў  кагось або ў яго адабралі любімую цацку. Але ён паказвае нораў: рыаке і пагрозліва стукае хвастом аб зямлю»;  «…вочы ягоныя застаюцца паранейшаму сумныя»; «Сажалка бурліць, з яе паказваецца цмок. Страная галава, полымя пыхкае з пашы. І толькі вочы паранейшаму сумныя-сумныя» [5, с. 23; с. 45]. У творы таксама  распавядаецца гісторыя адкуль узялася гэтая пачвара, у якой, дарэчы, ёсць і сваё імя: «Адкуль ён узяуся, гэты гад? // Гэта не гад. Гэта Васька. Кажкць, што раней ён быў хлопчыкам. Прыйшоў невядома аддкуль і пачаў дражніцца з усімі прыдворнымі. А найбольш ён пакрыўдзіў старэнькага чараўніка Мерліна. Хвігі яму круціў. Дзядуля, хоць і добры, але раззлаваўся і абярнуў хлопчыка ў цмока. З тае пары ён і жыве ў сажалцы» [5, с. 24]. Але ж у герояў існе версія, як зняць чараўніцтва з цмока: «Слухай,  ведаю адзін стары сродак…(Чухае патыліцу). Не, гэта не падыходзіць. // Кажы, прашу цябе. // Цмок ператворыцца ў чалавека, калі аднойчы дзяўчына пашкадуе яго … і дзяўчына павінна пакахаць цмока. // Што зробіш… сэрцу не загадаеш» [5, с. 26].

     Вобраз цмока  надзелены чалавечымі якасцямі (захапляльнасцю, палахлівасцю, сарамлівасцю, нават сарамяжлівасцю): «Меч, якім размахвае Дармедонт, іскрыцца на сонцы. Нават цмок захапіўся відовіўчам і вылез з сажалкі» ; «Напаллоханы цмок боўтнуўся ў сажалку»; «Не будзеце ўдвух на аднаго наскокваць! Праўда, цмок? (Азірнуўся – а цмока ўжо няма, нырнуў у сажалку). Нейкі цмок сарамяжлівы – і не пагаворыш з ім» [5, с. 34; с. 40].

     У гэтай  п’есе цмоку адводзіцца роля  героя, які вырашае асноўны канфлікт  сюжэта і высткпае ў ролі  справядлівага суддзі, які ўзнагароджваецца  за сваю справядлівасць ператварэннем  зноў у чалавека. Нягледзячы на  тое, што цмок не з’яўляецца  галоўным героем «Маленькага  збаяносца», але ж вобраз цмока  выкарыстоўваецца аўтарам првблізна  у пятнаццаці эпізодах твора, што шмат для невялікай п’есы. П’еса разлічана на дзяцей, яна  прывівае ім цікавасць да міфалогіі, праз цікавыя вобразы міфічнай  істоты, і п’еса мае выключны  дэдактычны характар. 

     Звяртаецца  да гэтага вобраза і У.Караткеіч  у сваім творы «Хрыстос прызямліўся  ў Гародні». Калі аўтар пісаў  першы раздзел твора ён апісаў  выпадак на Лепельскім возеры, калі нечакана ўся генэрацыя, якая жыла ў гэтым возеры, выдахла, вымерла, выкінулася на бераг, нібыта  акіянскія кіты, а пасля паздыхала, і вылез самы вялікі цмок  даўжынёю ў дзясяткі сажняў. Караткевіч, таксама, як і П.Васючэнка звяртае  ўвагу на ягоныя вочы і так  жа бачыць віну за іх знікненне  за людзямі: «І, дальбог, смяялася  тая галава. Мо проста зубы скаліла, а мо – з нашых бедаў. І зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга. Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя. І страшна было глядзець у тыя вочы, і мурашкі па спіне, нібы Евінага змія ўбачыў, і непамысна неяк, і нібы ў чымсці вінаваты… Вялізнае ляжала на беразе і смярдзела, што, д’ябал яго ведае, з якіх дапатопных часоў прыйшло, і вось, па невядомай прычыне, здохла. Можа, таму, што зявіўся чалавек… І было ў вачох ашклянелых, ва ўсім здыханьні пачвары гэтай і ў смуродзе нейкае прароцтва. Але якое – слабым мазгам чалавечым дагэтуль не ўдалося зразумець.

     У гэтых вачох можна пабачыць і смутак па страчаным, бо цмокі, як ні круці, як бы вымерлі, або іх знішчылі паляўнічыя… Яны адышлі ў нябыт. У гэтых вачох можна пабачыць таксама пакору, бо цмокаў ня раз забівалі» [15, с. 54].

     Беларускія  пісьменнікі надзвычай шырока  выкарыстоўвалі народную беларускую  міфалогію,  значна ўзбагаціўшы  гэтым скарбонку  тэм, матываў  і вобразаў. 

     Такім  чынам,  беларуская  літаратура прасякнута  міфалагічна-фальклорнай стыхіяй. Паралельна  яшчэ  існаваў, плённа развіваўся  ўласна аўтэнтычны фальклор,  і літаратура чэрпала непасрэдна  з  гэтай жыватворнай  крыніцы. Міфалагічная  семантыка  трапляла  ў  прыгожае пісьменства менавіта  праз фальклорныя жанры, але без  глыбокага асэнсавання аўтарамі. Увогуле даволі распаўсюджаным  было вузкапрагматычнае стаўленне  да фальклору: пісьменнікам здавалася, што праз фальклор яны «апускаюцца» да селяніна, будуць яму больш зразумелымі. Між тым, магістральны  шлях развіцця  літаратуры – у  злучэнні  сакральнасці  і  глыбокага  філасафізму  зарнаменталізмам,  багаццем  матываў  і  вобразаў,  у  тым  ліку  міфалагічных, –  якраз  галоўнае дасягненне прыгожага пісьменства Беларусі незалежна ад свядомай устаноўкі саміх аўтараў.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

          Вышэйшае дасягненне навуковай думкі ХХ  – пачатку ХХІ стагоддзя – зварот да навуковага вопыту мінулага. Вынікам новых гуманітарных арыентацый стала пераацэнка  звыклых паняццяў. Шмат якія  з іх пачалі тлумачыцца  інакш  – намнога шырэй. З другога боку, пераацэнка традыцыйных каштоўнасцей выявілася ў тым, што на перакрыжаванні паняццяў шырокага  гуманітарнага  профілю апынуліся з’явы культуры, якія раней знаходзіліся на перыферыі навуковых інтарэсаў. Такой з’явай  і  выступае распрацоўка і ўсебаковае даследванне міфалогіі беларусаў. Не толькі асобна міфалогіі, але і яе «ўзаемаадносін» з іншымі гуманітарнымі навукамі, у прыватнасці з літаратурай, якая ўвабірала ў сябе  з міфалогіі найбольш характэрныя рысы і асаблівасці пэўнага часу.

Мэта курсавой працы поўнасцю дасягнута. На працягу працы намі былі вырашаны наступныя задачы. Мы вызначылі спецыфіку вобраза цмока ў міфалагічных ўяўленнях. З праведзенай намі працы можам сцвярджаць, што ў сусветнай прасторы вобраз цмока выкарыстоўваецца больш актыўна, сімволіка яго значна пашыраная і знешні выгляд распрацаваны больш падрабязна.

      Так сама  мы ахарактаразавалі фальклорнае ўвасабленне вобраза змея-цмока ў беларускай міфалогіі. Азнаёмішыўся з ім, можам упэўнена рабіць высновы, што гэты вобраз распрацаваны не горш, чым у іншых міфалогіях свету. На ўсёй тэрэторыі Беларусі ведалі, шанавалі, паважалі гэту міфічную істоту. У кожнага цмока ёсць свая спецыфіка ў знешнем выглядзе, характары, поводзінах, але ёсць і агульныя рысы. Даведаліся, што праз вобраз цмока адлюстроўваецца менталітэт беларускага народа.

Так сама мы прааналізавалі мастацкую інтэрпрытацыю вобраза цмока ў беларускай літаратуры. Даведаліся, што цмок з’яўляецца выключным персанажам.  Беларуская літаратура прасякнута міфалагічна-фальклорнай стыхіяй. Паралельна яшчэ  існаваў, плённа развіваўся ўласна аўтэнтычны фальклор,  і літаратура чэрпала непасрэдна  з  гэтай жыватворнай  крыніцы сваіх персанажаў.

З ходу працы мы даведаліся пра спецыфіку падачы вобраза цмока розных беларускіх аўтараў. Я. Баршчэўскі прадстаўляе нам свайго персанажа такім, пра які мы даведваемся  з фальклору або міфалогіі, без змен у апісанні, у паводзінах, характаты, функцыях. В. Ластоўскі адлюстроўвае вобраз цмока які заснаваны таксама на фальклоры, але надае яму агрэсіўнасць і менш спыняецца на апісанні знешнасці.  У. Караткевіч крыху адыходзіць ад традыцый  і яго фальклорны вобраз камбінуецца з вобразам Лах-Нэскага цмока. За кошт гэтага не на шмат змяняецца і знешні выгляд і паводзіны персанажа.  П. Васючэнка далёка адыходзіць ад вобраза цмока ў міфалагічным ўяўленні і робіць яго больш сучасным: ён выконвае іншыя функцыі, мае іншы знешні выгляд, стаўленне іншых персанажаў да яго таксама змененае. Аўтар камбінуе вобраз беларускага фальклорнага цмока з вобразамі дыснэеўскіх персанажаў.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

 

1. Баршчэўскі,  Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: Для сярэд. і ст. шк. узросту // Ян Баршчэўскі. – Мінск.: Юнацтва, 1996. – 319 с. – Школьная бібліятэка.

 2. Беларуская міфалогія: Вуч. дапам. // Уклад У.А.Васілевіча: Мінск: Універсітэцкае, 2001. – 208с.

3. Бирлайн, Ф. Параллельная мифология // Ф. Бирлайн. – "Крон-Пресс", М. – 1997 . – 430с.

4. Васючэнка, П. В. Адлюстраванні першатвора: Літаратура ў філагемах і пятрогліфах. // П. Васючэнка. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2004. – 144с.

5. Васючэнка, П. В. Маленькі збраяносец: зб. апавяданнаў // П. В. Васючэнка. – Мінск:  Мастацкая літаратура, 2008. – 270с.

6. Васючэнка, П. В. Піраміда Лінея: кніга паэзіі // П. В. Васючэнка. – Мнінск: Галіяфы, 2008. – 78с. 

7. Васючэнка, П. В. Сучасная  беларуская драматургія: дапаможнік  для настаўнікаў / П. В. Васючэнка. —  Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. — 156 с.

8. Гурыновіч, З. М. Сказание древних славян. // З. М. Гурыновіч. – Мінск: «Респекс», 1998. – 232с.

9. Гуштын, А.С. Грамадская кампанія «Будзьма» абрала Цмока турыстычным сімвалам Беларусі // А.С. Гуштын // Турызм і адпачынак. – 2012. – №9 (841). – 7 сакав. – С. 6.

10. Древлянский, П.  Белорусские народные предания: Рукописи, которых не было.   Подделки в    области    славянского   фольклора – М.: Ладомир. – 2002. –  310с.

11. Древлянский, П. Белорусские  поверья // П. Древлянский // Министерства народного просвещения. – 1995. – №4. –  с.262-267.

12. Иванов В. В. Змей. Мифы народов мира. Т1 // В. В. Иванов. – М.: Свет. –  1991. – 468с

13. Кабржыцкая, Т., Кавалёва, Р. Выявы нацыянальнай свядомасці ў беларускім фальклоры // Беларуская-Albaruthenika. Мн., 1993. Кн. 2

14. Каваленка, В. А.  Міфа-паэтычныя  матывы  ў  беларускай  літаратуры // В. А. Каваленка. – Мінск. – Мастацкая літаратура, 1981. – 270с.

15. Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды) // У. Каркткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. – 482с.

16.Конвей, Д. Танцы с драконами. Мифы и легенды, пер. Л.И. Игоревский //  Д. Ковней. – М.: Ладомир,2008. – 166с.

17. Ластоўскі, В. Бяздоннае багацце: апавяданні, легенды,казкі,  паданні // В.Ластоўскі. – Мінск: Юнацтва, 2001. – 205с.

18. Мацкевич, В.М. Мышление // Всемирная энциклопедия: Философия  // Сост. А. А. Грицанов. –  М., 2001. – 258с.

19. Мелецінскі, А. М. Паэтыка міфа. // А. М. Мелецінкі.  –  М.:  Навука,        1976. – 406с.

20. Міндалёва, І. С. «Цмок паляцеў!»... альбо Зорнае неба вачамі старажытных беларусаў” // І. Міндалёва // Звязда. – 2013. – № 69. – С. 6.

Информация о работе Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях