Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Марта 2013 в 20:21, лекция

Описание работы

Тыпы білінгвізму:
1) па характары зносін з носьбітамі мовы вылучаюць:
кантактны ва ўмовах сумеснага пражывання, узаемадзеяння ў духоўнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах (рус.-бел. білінгвізм)
некантактны, калі падобных кантактаў ў розных сферах няма (руска-нямецкі білінгвізм).
2) па ступені генетычнай блізкасці моў вылучаюць:
блізкароднасны, калі мовы адносяцца да адной моўнай групы, напрыклад беларуская і руская мовы адносяцца да ўсходнеславянскіх моў;
неблізкароднасны, калі мовы адносяцца да розных моўных груп: (руска-нямецкі білінгвізм, нямецкая мова – германск. група моў, руская мова – славянская група моў).

Файлы: 1 файл

03_Bilingvizm-2013.doc

— 67.00 Кб (Скачать файл)

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе

 

 

  1. Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць ў Беларусі.

Білінгвізм (двухмоўе) – здольнасць асобы карыстацца папераменна дзвюма мовамі, зрэдку некалькімі іншымі мовамі.

Тыпы білінгвізму:

1) па характары зносін  з носьбітамі мовы вылучаюць:

  • кантактны ва ўмовах сумеснага пражывання, узаемадзеяння ў духоўнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах (рус.-бел. білінгвізм)
  • некантактны, калі падобных кантактаў ў розных сферах няма (руска-нямецкі білінгвізм).

2) па ступені генетычнай блізкасці моў вылучаюць:

  • блізкароднасны, калі мовы адносяцца да адной моўнай групы, напрыклад беларуская і руская мовы адносяцца да ўсходнеславянскіх моў;
  • неблізкароднасны, калі мовы адносяцца да розных моўных груп: (руска-нямецкі білінгвізм, нямецкая мова – германск. група моў, руская мова – славянская група моў).

3) па характары семантычнай моўнай базы вылучаюць:

  • чысты, калі асоба папераменна карыстаецца дзвюма мовамі і не робіць памылак у асобных мовах (У Беларусі выкладчыкі беларускай мовы звычайна ў роўнай ступені валодаюць беларуская і рускай мовамі)
  • змешаны, калі асоба гаворыць на рускай мове і выкарыстоўвае граматычныя, фанетычныя, сінтаксіныя элементы беларускай мовы (трасянка).

4) па прымеце актыўнасці  карыстання абедзвюма мовамі  вылучаюць:

  • актыўны прадугледжвае валоданне ўсімі відамі моўнай дзейнасці: аўдыраваннем, чытаннем, гаварэннем, пісьмом;
  • пасіўны прадугледжвае валоданне пасіўнымі відамі моўнай дзейнасці: аўдыраваннем і чытаннем;

5) па сувязі з пэўным  сацыяльна-прафесійным асяроддзем  вылучаюц:

  • прафесійна-арыентаваны, г.зн. звязаны з прафесійнай дзейнасцю асобы (на працы неабходна выкарыстоўваць адну, а ў паўсядённым жыцці – другую мовы: у педагогаў, якія выкладаюць беларускую мову, работнікаў СМІ і пад.)
  • неарыентаваны –не звязаны з прафесійнай дзейнасцю асобы;

6) па характары афіцыйна  выяўляемых адносін да двухмоўя  ў грамадстве вылучаюць:

  • адукацыйна-падтрымліваемы, г.зн. закладзены ў сістэму адукацыі, мэтай якой з’яўляецца паўнацэннае двухмоўе ўсіх навучэнцаў па-за этнічнай дыферэнцыяцыі (руска-беларускі).
  • непадтрымліваемы, г.зн.не  закладзены ў сістэму адукацыі (руска-нямецкі).

 


 

2. Паняцце моўнай  інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

Інтэрферэнцыя – узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, граматычная, сінтаксічная, словаўтваральная.

Фанетычная  інтэрферэнцыя

Фанетычная  інтэрферэнцыя – непажаданае перанясенне спецыфічных асаблівасцей фанетыкі роднай мовы на фанетыку іншай роднаснай мовы. Найбольш адчувальна фанетычная інтэрферэнцыя праяўляецца пры вымаўленні зычных, якія адрозніваюцца ў абедзвюх мовах. У рускім маўленні беларусаў праяўляецца:

    1. пры вымаўленні тых зычных, што ў БМ з’яўляюца  зацвярдзелымі: [ч]угун, ве[ч]ный, су[шч]ность, ж[э]н[шч]ына, об[шч]эства, [ч]эсны;
    2. пры вымаўленні цвёрдага [р] і мяккага [р’], які ў БМ з’яўляецца зацвярдзелым: [р]эльсы, пове[р]те, т[ры];
    3. гэта з’явы дзекання і цекання ў рускім маўленні білінгва-беларуса: ви[дз’]е[ц’], [дз’]ед, праві[ц’]ельства, рассуждаю[ц’], пр[э]дставі[ц]елі
    4. вымаўленне ў на месцы [в], [ф], [л], [у]: голова – голо[ф]ка (РМ), галава – гало[ў]ка; волк-воўк, а[ў]дитория.
    5. вымаўленне [Y] фрыкатыўнага. на месцы [г] выбухнога: словы государство, программа, огромный, доброго вымаўляюцца часцей за ўсё як  [Y]осударство, пра[Y]рамма, о[Y]ромный, добро[Y]о і г. д.

У РМ з’ядляецца нормай вымаўленне [Y] ў словах бу[Y]алтер,о[Y]о, а[Y]а, ей Бо[Y]у.

    1. ужыванне прыстаўных зычных там, дзе іх няма ў РМ: этот, учебник – гэты, вучэбнік;
    2. адсутнасць у беларускай арфаграфіі раздзяляльнага мяккага знака ( паміж мяккімі зычнымі [л’], [н’] і [е], [а]). У беларускай мове названым спалучэнням гукаў адпавядае наяўнасць доўгіх мяккіх [л’], [н’]: варе[нн’]е, ола[ддз’]и, со[лл’]ю замест правільнага варенье, оладьи, солью;
    3. часта парушаецца арфаэпічная норма пры вымаўленні губных [б’], [п’], [м’]. Зацвярдзенне гэтых зычных у сучаснай беларускай мове на канцы слова або перад зычнымі ў сярэдзіне слова адлюстроўваецца і ў рускім маўленні беларусаў-білінгваў. Напрыклад, степь – сте[п], семь – се[м], сыпьте – сы[п]те.

З’явы акання, якання у рускім маўленні беларусаў-білінгваў: рамонт, літаратура (ремонт, литература), мядовый, зялёный (медовый, зеленый).

Акцэнтная інтэрферэнцыя

Акцэнтная інтэрферэнцыя – адхіленні ад літаратурнай нормы ў галіне націску.

Да дастаткова рэгулярных тыпаў слоў, у якіх назіраюцца памылкі  акцэнталагічнага характару, звязаныя з інтэрферэнцыяй, адносіцца вінавальны склон назоўнікаў жаночага роду, у  якім рускія назоўнікі патрабуюць націску  на аснове, а беларускія – на канчатку: рус. спи′ну, зи′му, по′ру, щё′ку, во′ду і г. д., бел. спіну′, зіму′, шчаку′, ваду′ і г. д.

Моя подруга  живет в соседнем дому'.

Параўнайце: Обеспе′чение (РМ) – забеспячэ′нне(БМ).

Марфалагічная інтэрферэнцыя 

Марфалагічная інтэрферэнцыя – факты адхілення ад граматычных норм  беларускай мовы пад уздзеяннем граматычнай нормы няроднай (рускай) мовы гаворачага і наадварот.

Назоўнікі:

  1. Памылкі ва ўжыванні роду назоўнікаў: наш собака съел, большой собака; общее доверие, ср. – агульны давер, м.; золотая медаль, ж. – залаты медаль, м.; очередная запись, ж. – чарговы запіс, м.; новая перепись, ж. – новы перапіс, м.; старинная рукопись, ж. – старажытны рукапис, м.
  2. Няправільнае ўжыванне катэгорыі ліку: красным чернилом выделены слова(РЯ) – краснымі чарніламі выдзелены словы(БМ);
  3. Памылкі пры скланенні назоўнікаў:: Мы с Сашем  решили… У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду і агульнага роду ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ам, -ем у адрозненне ад -ой, -ей у рускай мове.

Прыметнікі:

    1. прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне даволі часта ўжываюцца без канчатковай зычнай й у перакладзе прыметнікаў мяккі, смутны,интересны з беларускай мовы;
    2. памылковае ўтварэнне форм вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў назіраецца ў маўленні беларусаў: сладзейшыя ягады, точнейшие, чем у нас, синий виноград полезнейший, чем зеленый.

Дзеясловы: Зваротная марфема -ся, больш ужывальная ў беларускай мове, актывізуе ўтварэнне такіх дзеясловаў, якія ў рускай мове з -ся не ўжываюцца (забылся шапку).

Лексічная інтэрферэнцыя

Лексічная інтэрферэнцыя – гэта ўжыванне беларускіх лексем на месцы адпаведных рускіх і наадварот:

Приехать не могу, у меня занятки.

Покупать не буду, у меня грошей нет.

 

Сінтаксічная  інтэрферэнцыя

Сінтаксічная  інтэрферэнцыя – ужыванне беларусамі-білінгвамі ў рускім маўленні словазлучэнняў, злучнікавых і бяззлучнікавых канструкцый, якія не ўласцівы рускай мове

    1. благодарить учителя – дзякаваць настаўніку. Благодарим Вас (РЯ)– Дзякуем Вас  (а трэба Вам)[БМ].
    2. смеяться над человеком – смяяцца з чалавека. У рускай мове дзеясловы смеяться, шутить, издеваться ўжываюцца з прыназоўнікам над, а ў беларускай – з прыназоўнікам з.
    3. заведующий кафедрой(РЯ) – загадчык кафедры(БМ);
    4. три молодые учительницы (РЯ)– тры маладыя настаўніцы(БМ), оба законодательных акта(РЯ) – абодва заканадаўчыя акты(БМ).
    5. Пойти за менеджером (РЯ)– пайсці па менеджара(БМ);
    6. У меня боліт голова (РЯ)– мне баліць галава(БМ);
    7. Болеть гриппом (РЯ)– хварэць на грып(БМ);
    8. Жениться на Елене(РЯ) – ажаніцца з Аленай(БМ);
    9. прийти из школы, из магазина, заимствовать из английского(РЯ) – прийти со школы, с магазина, заимствовать с английского (інтэрферэнцыя). Перанос беларускіх граматычных слоў таксама дастаткова распаўсюджаны ў мове білінгваў: замест прыназоўніка из усюды ўжываецца с, со.



Информация о работе Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе