Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Марта 2013 в 20:21, лекция

Описание работы

Тыпы білінгвізму:
1) па характары зносін з носьбітамі мовы вылучаюць:
кантактны ва ўмовах сумеснага пражывання, узаемадзеяння ў духоўнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах (рус.-бел. білінгвізм)
некантактны, калі падобных кантактаў ў розных сферах няма (руска-нямецкі білінгвізм).
2) па ступені генетычнай блізкасці моў вылучаюць:
блізкароднасны, калі мовы адносяцца да адной моўнай групы, напрыклад беларуская і руская мовы адносяцца да ўсходнеславянскіх моў;
неблізкароднасны, калі мовы адносяцца да розных моўных груп: (руска-нямецкі білінгвізм, нямецкая мова – германск. група моў, руская мова – славянская група моў).