Бранислащ Нушыч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2013 в 00:20, реферат

Описание работы

Бранiслаў Нушыч нарадзiўся 8 кастрычнiка 1864 года ў Белградзе. Яму далi грэчаскае iмя Алкiвiад, таму што бацька Нушыча, гандляр Георгiес Нуша, быў родам з вёскi, дзе жылi цынцары, старажытнае балканскае племя жывёлаводаў, якiя лiчылi сябе нашчадкамi старажытных грэкаў. Пазней Алкiвiад перавёў сваё грэчаскае iмя на сербскую мову i стаў пiсьменнiкам Бранiславам Нушычам.

Файлы: 1 файл

Бранiслау Нушыч.doc

— 157.00 Кб (Скачать файл)


 

 


1. Умовы станаўлення  асобы Бранiслава Нушыча як  драматурга

 

 

Бранiслаў Нушыч нарадзiўся 8 кастрычнiка 1864 года ў Белградзе. Яму далi грэчаскае iмя Алкiвiад, таму што бацька Нушыча, гандляр Георгiес Нуша, быў родам з вёскi, дзе жылi цынцары, старажытнае балканскае племя жывёлаводаў, якiя лiчылi сябе нашчадкамi старажытных грэкаў. Пазней Алкiвiад перавёў сваё грэчаскае iмя на сербскую мову i стаў пiсьменнiкам Бранiславам Нушычам.

Жыццё ў Белградзе дало Нушычу першыя ўражаннi, на аснове якiх ён стварыў шмат апавяданняў, фельетонаў, камедый.

Бацька пiсьменнiка хутка стаў займацца спекуляваннем зямлёй i страцiў давер гандлёвага свету.Ён пераехаў у невялiкi горад Смердзева, дзе Алкiвiад упершыню пазнаёмiўся з тэатрам. Ён не прапускаў нiводнага спектаклю вандруючай трупы.Дэкарацыi, якiя трупа пакiнула у залог бацьку Нушыча, падштурхнулi яго на стварэнне ўласных рэчаў.Створаны iм вучнёўскi тэатр ставiў яго першыя трагедыi i нават камедыю “Рыжая барада”, якая не захавалася.

Сям'я вяртаецца ў Белград, i Нушыч яшчэ на школьнай лаве друкуе ў часопiсах свае вершы i апавяданнi, удзельнiчае ў палiтычных дэманстрацыях.

У 1882 годзе Сербiя стала каралеўствам. Ёю кiраваў кароль Мiлан, якi абапiраўся  на бюракратыю. Наогул, праблема сербскай бюракратыi мае асаблiвую цiкавасць. На ёй была выгадавана сербская крытычная i рэалiстычная лiтаратура. Ёй прысвечаны i шматлiкiя творы Нушыча [2, С. 6 - 7].

 У 1883 годзе Нушыч паступае на юрыдычны факультэт. Пасля першага курса вырашае выдаваць газету ў горадзе свайго дзяцiнства Смердзеве. Так пачынаючы журналiст стаў рэдактарам  “Смердзеўскага веснiка”.

Летам 1883 года краiну скалыхнула выбарчая лiхаманка. Дзевятнаццацiгадовы журналiст назiрае за тым, што адбываецца, i пiша камедыю  “Народны дэпутат” [2, С. 8].

Як адзначае Дзмiтрый Жукаў,  “малады Нушыч учэпiста схапiўся за сваю галоўную тэму – тэму ўлады. З гэтай вяршынi, вырашыў ён, анатомiя i псiхiка грамадства праглядваюцца лепей за ўсё” [2, С. 9].

Падзеi ў камедыi разгортваюцца  ў правiнцыяльным горадзе. Цэнтральны персанаж, Яўрэм Прокiч, гандляр, якi разбагацеў на лiхвярскiх махiнацыях i спекуляцыi спiртам, - кандыдат у “народныя дэпутаты” ад урадавай партыi. Да таго ж, галоўным супернiкам ён лiчыць жанiха сваёй дачкi i нават не резумее, як гэта палiтычныя воругi могуць сябраваць:

Яўрэм. Э, гэта ўжо нядобра, пан Iўковiч. Нядобра, што ты пайшоў у апазiцыю… А ўжо здавалася б, чаго табе шукаць, жывём мы ў адным доме,  пад адным дахам, вось калi б нам з табой яшчэ i ў адной партыi знаходзiцца, тады можна было б па – сяброўску пагаварыць, а так…

Iўковiч. Мы ж можам размаўляць па - сяброўску i не знаходзячыся ў адной партыi.

Яўрэм. Можам, я не кажу, што не можам. Я, напраклад, магу табе сказаць: “Пан Iўковiч, дарагiя ў гэтым годзе слiвы…” А ты мне адкажаш: “Так, дарагiя!..” Вось так мы можам пагаварыць i пра арэхi i пра скуры авечак. Але калi справа датычыцца палiтыкi, то як мы можам размаўляць па – сяброўску, калi я – урад, а ты – апазiцыя? [1, С. 453]. 

 Нушыч паказвае тыповага  абывацеля, некультурнага i дурнаватага,  але хiтрага i практычнага. Ён пачынае весцi актыўную барацьбу са сваiмi “палiтычнымi ворагамi”. У гэтым яму дапамагаюць розныя сумнявальныя асобы, лакеi, якiя лiчуцца спецыялiстамi ў самых цёмных i брудных справах. Яны гатовыя служыць усiм, хто за гэта плоцiць. Адзiн з iх, Срэта, у мiнулым чыноўнiк, асуджаны за растраты, – тыповы прадстаўнiк буржуазных палiтычных колаў, якiя зрабiлi з палiтыкi вiд “бiзнесу”. Ён i сам нават не саромеецца таго, што робiць: “ Ты думаеш, мне крыўдна, што мяне завуць Срэта нумар дзве тысячы чатырыста трыццаць шэсць? Гэта нумар судовай справы, па якой мяне асудзiлi на год. Павiнен табе сказаць, брат мой, што гэты нумар дапамог мне выйсцi ў людзi. Ну, сам скажы, цi здзяйснялася якая – небудзь справа ў нашым горадзе без майго ўдзелу? Трэба распаўсюдзiць хлуслiвую чутку па горадзе – давай сюды Срэту. Трэба якi – небудзь палiтычны сход сарваць – да каго звяртаюцца? Да Срэты! Выбарчыя спiскi фальсiфiкаваць – зноў завуць Срэту. Выбары апратэставаць – зноў Срэта. Я ўжо не кажу пра такiя дробязi, як распаўсюджанне лiстовак, iлжэсведчанне, вiтанне ўраду, складанне артыкула i тэлеграмы супраць уцiску i iншае…” [1, С. 466].

Да гэтага ж спiсу “памочнiкаў” адносiцца i жандармскi пiсар Сякулiч, прынцып жыцця якога: “Я не пытаюся, хто камандзiр, мая справа: “Слухаюсь!” [1, С. 483].

Менавiта ў вусны Сякулiча аўтар  уклаў галоўны прынцып выбарчай кампанii: “… Табе, Ярэм, таксама не пашкодзiла б прагуляцца. Пахадзi па кавярнях, пабалбачы з адным, з другiм; паабяцай аднаму тое, другому гэта; вiтайся з усiмi – i з кiм знаёмы i з кiм не знаёмы. Аднаму кавы закажы, другому ракii, каму паабяцай уладкаваць на дзяржаўную пасаду, каму – зняць арышт на маёмасць, каму – пазыку атрымаць з павятовай страхавой кассы, а каму – сваяка з турмы вызвалiць. Абяцай! Бо абяцаннi нiчога не каштуюць” [1. С. 488]. 

Прокiч разумее, што разлiчваць  на народны давер яму не даводзiцца, i цалкам спадзяецца на моц свайго кашалька.

Кандыдат апазiцыйнай партыi, малады адвакат Iўковiч, – кватырант Яўрэма Прокiча. Ён закаханы ў дачку Прокiча Данiцу i ўжо паспеў засватацца. Дом Яўрэма Прокiча, штаб дзвюх партый – супернiц, становiцца арэнай трагiкамiчнай барацьбы. Каханне маладых людзей блытае ўсе карты, дапамагаючы Нушычу ператварыць выбары ў адкрыты фарс [2, C.11].

Фiнальная сцэна ўсё  ставiць на свае месцы:

Яўрэм. Добра ты гаварвў, павiнен сказаць табе па гонары, добра гаварыў! Разбойнiк апазiцыйны, здорава ты мне адпомсцiў: спачатку я ў цябе прамову ўкраў, а зараз ты ў мяне…

Iўковiч. Так, так!

Яўрэм. Ну што ж зрабiць, такая ўжо доля! Не ўвайду я ў Скупшчыну як дэпутат, затое ўвайду як цесць дэпутата. Я табе прамовы буду пiсаць!.. [1,     C. 539].

  Праблема, адлюстраваная ў “Народным дэпутаце”, атрымала далейшае развiццё ў камедыi “Падазроная асоба”, створанай Нушычам, як ён сам адзначаў, па ўзоры гогалеўскага “Рэвiзора”. У гэтай камедыi гарадскiя ўлады прымаюць аптэкара за палiтычнага тэрарыста i рэвалюцыянера, якi задумвае  “пахiснуць асновы дынастыi”.

“Падазроная асоба”, па вызначэннi Ю. Брагiна,  – “вострая грамадска – палiтычная сатыра, якая выкрывае жудасны бюракратызм” [1, С. 10].

Цэнтральны персанаж п'есы – павятовы начальнiк палiцыi Яроцiй – успрымаецца як жудасны сiмвал каралеўска – бюракратычнай улады. Дынастыя для яго святыня, аўтарытэт яе непахiсны i павiнен сцвярджацца тэрорам i гвалтам, народ – раб дынастыi, раб улады, а законы ў дзяржаве выдаюцца i iснуюць дзеля таго, каб караць рабоў. А вось чыноўнiкi яго канцылярыi. Пiсар Вiча – набытчык, буйны хабарнiк i кар'ерыст, “нягоднiк i злодзей, з – за якога плача ўвесь павет”; пiсар Жыка, якi нiколi не адмаўляецца ад таго, што плыве да яго ў рукi; Таса, чыноўнiк – практыкант, падхалiм i балтун. Усё гэта тыповыя прадстаўнiкi быракратычнай улады, а разам з тым i яе ахвяры, людзi са знявечанай душой [1, С. 10].

У “Народным дэпутаце” i “Падазронай асобе” Нушыч выявiў сябе як таленавiты драматург. Ён увёў у сербскую лiтаратуру рэалiстычную сатырычную камедыю вялiкага грамадскага зместу, вылучыў на першы план сацыяльныя канфлiкты.

Ю. Брагiн слушна заўважае, што “першыя камедыi Нушыча адлюстравалi дэмакратычнасць поглядаў маладога пiсьменнiка, яго апазiцыйныя адносiны да iснуючага ладу” [1, С. 10].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Турэмныя творы пiсьменнiка

 

 

У 1885 годзе Бранiслава  Нушыча прызвалi ў армiю. Пачалася сербска  – балгарская вайна. У гэты час Нушыч пiша “Апавяданнi капрала”. Яны адразу зрабiлi яго вядомым. Да Нушыча пра вайну так праўдзiва i жорстка ў Сербii  нiхто не пiсаў. Гэта кнiга аб трагедыi двух народаў – сербскага i балгарскага. Гумарыст на гэты раз быў даволi сур'ёзным.

Хутка ў адной з  газет з'явiўся яго сатырычны верш “Два раба”, падпiсаны псеўданiмам “Пiрат”. У вершы аўтар гнеўна заганьбiў абставiны, пры якiх пашана i слава акружаюць толькi багацеяў. Вось што гаварыў сам Нушыч: “У 1887 годзе я напiсаў палiтычны верш i надрукаваў яго ў тагачаснай газеце “Днеўнi лiст”. Верш меў назву “Два раба” i  змяшчаў горкi папрок каралю i яго акружэнню, што адсутнiчала на нахаваннi аднаго ваеннага, якi выратаваў гонар нашай краiны пад час балгарскай вайны (Катанiча). Затое ўсе яны, i сам кароль, за два днi да гэтага прысутнiчалi на пахаваннi адной бабы, уся заслуга якой звадзiлася да таго, што яна нарадзiла прыдворнага генерала Франасовiча, таксама не меўшага нiякiх асаблiвых заслуг перад радзiмай…Тую частку верша, якая стала прычынай абвiнавачвання, я памятаю i зараз:

                                  И теперь вам, сербские ребята,

                                  Выводы такие сделать надо:

                                  В Сербии – мы этого не скроем –

                                  Слава бабам и позор героям:

                                 И не мучайтесь и не стыдитесь,

               Бабами, ребята, становитесь!” [2, С. 315].

   Прачытаўшы твор, кароль Мiлан прыйшоў у шаленства i загадаў “пiрату” лiтасцi не даваць [2. С. 12].

11 студзеня 1888 года Нушыча суправаджаюць у турму, якая знаходзiлася ў горадзе Пажарэвац. Белградскi суд прыгаварыў яго да двух месяцаў зняволення, але вярхоўны суд павысiў тэрмiн да двух гадоў.

Дз. Жукаў пiша, што “ва ўсiх даследваннях, прысвечаных жыццю i творчасцi Нушыча, сцвярджаецца, што ён прабыў у турме цэлы год. Аднак, дзякуючы клопатам сяброў i бацькоў, ён быў вызвалены 22 красавiка 1888 года, прабыўшы ў зняволеннi тры месяцы i дзесяць дзён” [2, С. 12].

Турма пакiнула глыбокi след у свядомасцi пiсьменнiка i ў яго творчасцi. Тут ён напiсаў “Запiскi” i камедыю “Пратэкцыя”.

“Запiскi” уяўляюць сабой серыю кароткiх лiрычных пасланняў да чытачоў, поўных каламбураў i парадоксаў. “Як i раней, – гаворыць Ю. Брагiн, – Нушыч накiроўвае сваю сатыру супраць бюракратызму i палiцэйскiх парадкаў у краiне. Ён дае характарыстыку мiнiстрам, высмейвае iх дзейнасць, якая заключаецца ў смехатворных рэформах, разлiчаных на падман масс”. Каб стаць мiнiстрам, вялiкага розуму не трэба. Самае галоўнае для мiнiстра, iранiзуе Нушыч, “мець сваю праграму”, а “усе палiтычныя праграмы, як i надмагiльныя прамовы, аднолькавыя” [1, С. 11].

З горыччу гаворыць пiсьменнiк пра  людзей, якiя пакарылiся ўцiску. Цiха, без узрушэнняў iдзе жыццё гэтых  людзей.

 “Прачнуўся ранiцай, выпiў кавы, пачытаў сённяшнiя газеты, потым пайшоў  у канцылярыю, пакапаўся там, як крот, у бумагах, а ў поўдзень прыйшоў снедаць, паснедаў, потым, як усялякi прыстойны чалавек, прылёг крыху падрамаць, потым прачнуўся i зноў накiраваўся ў канцылярыю. Да вячэры працавў, а потым зайшоў выпiць куфель пiва, добры чалавек, павячэраў, крыху пасварыўся з жонкай, нават не сварыўся, а гаварыў пра базар, квартплату i , нарэшце, крахтануўшы, выкрэслiў яшчэ адзiн дзень з жыцця, загасiў свечку i лёг спаць, добры чалавек!..

Але ў адзiн цудоўны  дзень ты пайшоў з жыцця, добры чалавек, i цябе пахавалi, а ў той жа дзень нарадзiўся iншы i пайшоў па тваiм шляху, каб прайсцi яго так, як i ты, каб прапаўзцi па жыццю як слiмак па садовай сцежцы, не пакiнуўшы за сабою нiякага следу” [1, С. 12].

 У “Запiсках” Нушыч закранае i лiтаратурныя праблемы. Ён парадыруе крытыкаў – артадоксаў, асуджае рамеснiцтва лiтаратараў, якiя прыкрываюць сваю нiкчэмнасць лiтаратурнымi штампамi.

Камедыя “Пратэкцыя” працягвала лiнiю п'ес “Народны дэпутат” i “Падазроная асоба”, i яе напакаў такi ж лёс – яна была забаронена i ўпершыню ўбачыла свет у 1929 годзе. Гэта была першая п'еса, якую паставiў Народны тэатр. У ёй выкрываецца палiтычная беспрынцыповасць так званых апазiцыянераў, якiя здольныя адмовiцца ад усiх прынцыпаў i перакананняў, калi яны перашкаджаюць карыстацца тым, што выгадна.

Правiнцыяльны суддзя Ачым Кукiч жадае  атрымаць пасаду ў сталiцы. Але яго  сын Свецiслаў рэдагуе апазiцыйную газету “Сябра народа” i можа перашкодзiць уладкаванню. Стары суддзя ў жаху з таго, што сын у газеце лае мiнiстра i ўсiх тых, хто “свае ўласныя iнтарэсы ставiць вышэй за народнае шчасце, хто бяздушна чэрпае з безданi народных пакут свой ўласны дабрабыт”.

“Гэта ўяўная рыторыка, – гаворыць Жукаў: Нушыч ведаў кошт гучным словам апазiцыi. Палiтычныя сутычкi ператвараюцца ў фiктыўныя дуэлi” [2, С. 13].

Кукiч даходзiць да таго, што пачынае шукаць вiнаватых у тым, што сын яго апазiцыянер: “Ну ў каго ён, скажы, брат, у каго? Я чалавек цiхi, у раду маiм усе цiхiя былi, у Саветы сваякi таксама цiхiя, у каго ж ён такi ўрадзiўся?” [2, С. 328].

Урэшце рэшт, Кукiч вiнiць у ва ўсiм жонку Савету: “… Па сутнасуi, гэта яна вiнаватая, яна яго на свет нарадзiла. I ўвесь у яе, яна таксама масцярыца ругаць мяне на ўсе коркi. А калi мацi ругае старшыню суда, сын будзе ганьбiць мiнiстра. Яна вiнаватая!..” [2, С. 329].

Свецiслаў сярод прапанаваных аўтарам  герояў выглядае, нiбы белая варона. Але ж яго пазiцыя адкрытая, у хованкi ён нi з кiм гуляць не збiраецца.

Дачка ж Кукiча, Юлка, папала пад бацькоўскi ўплыў, яна з неўтаймаваным жаданнем хоча жыць у сталiцы: “…А потым Тапчыдэр, Калемегдан, балы , канцэрты, тэатр, а спераду, у крэслах, афiцэры…” [2, С. 358]. Каб дасягнуць сваёй мэты, яна нават згаджаецца выйсцi замуж за старога мытнiка Саву Савiча.

Сын Кукiча Свецiслаў закаханы ў дачку мiнiстра Драгiню, таму просiць у бацькi яе рукi. Мiнiстр слушна пытаецца ў жанiха, як гэта стасуецца з яго поглядамi: “Я вам растлумачу. Калi б мы з вамi паладзiлi, калi б я згадзiўся пайсцi насустрач пачуццям маёй дачкi, то гэта азначала б , што я вымушаны быў бы прыняць пад свой прытулак i пасадзiць за свой стол свайго ворага”. Але ў апазiцыянера ўсё проста: “Выбачайце, пан мiнiстр, але я з вамi не згодны, Мне мая пазiцыя нi на хвiлiну не перашкодзiла б паважаць у вашай асобе бацьку маёй нявесты цi, скажам, маёй жонкi, i не адчуваць пашаны да палiтыка, якi прытрымлiваецца iншых поглядаў. калi справа толькi ў гэтым.”. Фарс сямейны ператвараецца ў фарс палiтычны [2, С. 384 - 385].

Мiнiстр згаджаецца на шлюб сваёй дачкi з палiтычным ворагам i ўладжвае ўсе непаразуменнi [2, С. 14].

Информация о работе Бранислащ Нушыч