Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2013 в 00:20, реферат
Бранiслаў Нушыч нарадзiўся 8 кастрычнiка 1864 года ў Белградзе. Яму далi грэчаскае iмя Алкiвiад, таму што бацька Нушыча, гандляр Георгiес Нуша, быў родам з вёскi, дзе жылi цынцары, старажытнае балканскае племя жывёлаводаў, якiя лiчылi сябе нашчадкамi старажытных грэкаў. Пазней Алкiвiад перавёў сваё грэчаскае iмя на сербскую мову i стаў пiсьменнiкам Бранiславам Нушычам.
Такiм чынам, Бранiслаў Нушыч не толькi выкрывае заганы сваiх сучаснiкаў, але ж i праводзiць пэўную дыдактычную лiнiю, паказвае, як мiрным, дыпламатычным, шляхам можна вырашыць складаныя праблемы.
У дзень прэм'еры, 30 сакавiка 1889 года, Нушыч вельмi хвалюецца, хаваецца ад гледачоў. Ён гаварыў: “Па сутнасцi, я не бачыў спектаклю, бо ўвесь час глядзеў на публiку, адчуваючы сябе як на лаўцы падсудных”. I ён меў права на гэтае параўнанне [2, С. 14].
3. Вынiкi дыпламатычнай кар'еры Бранiслава Нушыча
Пасля заканчэння унiверсiтэта Нушычу доўга адмаўлялi ў атрыманнi пасады ў дзяржаўнай сферы, i толькi пасля адрачэння Мiлана I ён стаў працаваць у дыпламатычным прадстаўнiцтве. Каля дзесяцi гадоў (з 1889 года) ён выконвае розныя абавязкi ў Македонii, якая яшчэ не была вызвалена ад турак. Да заканчэння сваёй дыпламатычнай кар'еры ён ужо быў вiцэ – консулам у Прышцiне. У 1903 годзе Нушыч становiцца сакратаром старшынi кабiнета мiнiстраў.
У чужых краiнах быў задуманы i пачаты гумарыстычны раман “Дитя общины”. Сюжэт яго, магчыма, быў падказаны сапраўдным выпадкам, адзначаным у рукапiсу аднаго з сучаснiкаў пiсьменнiка, якi быў знойдзены ў архiве Прышцiны.
У мясцовую сербскую абшчыну прыйшла прасiць дапамогi незамужняя жанчына, нарадзiўшая дзiцяцi.
“ - А адкуль ён у цябе? – спытаўся адзiн з весела настроеных членаў савету абшчыны.
- Бог даў, васпан.
- Ты
ў такiя справы бога не
- Адзiн бог ведае, васпан. З галечы гэта…”.
Абшчына прыняла рашэнне клапацiцца пра дзiцё, а фантазiя Нушыча перанесла яго ў сербскую вёску, дзе вясёлая ўдава нарадзiла дзiцё, бацькам якога маглi сябе лiчыць i мясцовы стараста, i поп, i абшчынны пiсар, i крамнiк… Удава ў хуткiм часе ўцякае ў невядомым напрамку, пакiнуўшы дзiцё шматлiкiм “бацькам”. З гэтага i пачынаецца раман, якi пазней усе назвалi “вар'яцкай сiмфонiяй смеху”.
I вось ужо ў справу з немаўля ўцягнуты павятовыя ўлады, а ў хуткiм часе перад намi паўстае нiбы ў разрэзе ўся Сербiя. Нушыч цудоўна ведае народную мову, народны гумар. Ён малюе вялiкае мноства партрэтаў. Тут i палiцэйскiя, i прайдоха – адвакат, i прагныя мяшчане, i хiтрая баба – варажбiтка, i балградскi чыноўнiк… I няма, здаецца, нiводнай адмоўнай чалавечай якасцi, з якой не прымусiў бы смяяцца выдатны гумарыст [2, С. 15].
Вяртанне Бранiслава Нушыча ў Белград было адзначана тым, што ён ўрэшце рэшт лiтаральна штурмам “захапiў” Народны тэатр. Быў аб'яўлены конкурс на лепшую п'есу, якая “цалкам заняла б вячэрнiя спектаклi”. Не зусiм упэўнены ў сiмпатыi журы да яго, Нушыч падаў не адну п'есу, а тры – мiстычную казку “Лiлiян i Амарыка”, сацыяльную драму “ Так трэба было” i камедыю “Звычайны чалавек”.
З прапанаваных п'ес лепшымi былi прызнаныя … усе тры твора Нушыча.
1990 год прынёс Нушычу небывалы “ўраджай”. У Народным тэатры адбылося пяць прэм'ер яго п'ес: гiстарычнай трагедыi “Князь Семберыйскi”, камедыi “Звычайны чалавек”, драмы “Так трэба было”, гумарэскi “Шапенгауэр” i казкi “ Лiлiян i Амарыка”.
Забойства караля Аляксандра Абрыновiча ў 1903 годзе адбiлася i на лёсе Нушыча. Ён быў вымушаны пайсцi на пакой. Але ў 1905 годзе пiсьменнiка запрашаюць у газету “Палiтыка”, дзе давяраюць весцi аддзел “З белградскага жыцця”. У нумары за 1 снежня быў надрукаваны першы нарыс Нушыча, падпiсаны псеўданiмам “Бэн – Акiба” [2, С. 16 – 17].
Як пiша Брагiн, “выдаўцы “Палiтыкi”, браты Рыбнiкары, бязлiтасна эксплуатавалi талент Нушыча – гумарыста. З нумара ў нумар ён павiнен быў забаўляць чытачоў чарговым фельетонам цi дасцiпным анекдотам, якiя яму даводзiлася пiсаць спехам” [1, С. 14].
Але шматлiкiя фельетоны Бэн – Акiбы былi водгукам на пякучыя пытаннi сучаснасцi. Нушыч высмейвае прадстаўнiкоў бюракратычнай улады, выскачак – буржуа, палiцыю, папоў i гандляроў (“Жандармскi з'езд”, “Мiнiстэрскае парася”, “Палiцэйскiя сабакi”).
У фельетонах “Пальто народнага дэпутата” i “Мяне вылучаюць у дэпутаты” выкрывыецца антынародная сiстэма выбараў, фальшывы парламентарызм, пры якiм, па словах Нушыча, “свабода народных выбараў заключаецца не ў тым, што народ сам сабе выбiрае кандыдатаў, а ў тым, што свабодна галасуе за таго, на каго яму пакажа зверху галоўны камiтэт” [1, С. 14].
Грамадскiя iдэалы пiсьменнiка не мiрылiся нi з феададальнымi ўстоямi i самавольствам жандармска – бюракратычнага манархiчнага рэжыму, нi з уладай буржуа i ваўчынымi законымi эксплуатацыi i маральнага ўцiску асобы. Не было нiводнай важнай падзеi ў жыццi краiны, на якую б Нушыч не адрэагаваў. Пiсьменнiк з абсалютным правам называў сябе “хранiкёрам свайго часу”.
Папулярнасць Нушыча была настолькi вялiкай, што ў 1908 годзе, калi Аўстра – Венгерская манархiя анэксiравала Боснiю i Герцагавiну, ён амаль не ўзбунтаваў увесь Белград i не паставiў Сербiю на шлях вайны з Аўстрыяй. Але кiраўнiцтва адмовiлася ад яго паслуг. I тады Нушыч бярэцца за пяро i стварае агiтацыйную патрыятычную п'есу “Хаджы – Лойя”, якая iшла месяцамi па некалькi спектаклей у дзень [2, С. 17].
Калi Сербiю захапiлi аўстрыйцы, сямья Нушыча накiравалася ў эмiграцыю ў Францыю. Тут пiсьменнiк стварае нарыс трагедыi сербскага народа ў двух тамах “Дзевяцьсот пятнаццаты”. Брагiн заўважае: “У кожным яго радку адчуваецца пакуты i горыч патрыёта. Глыбокiм чалавечым пачуццём прасякнуты старонкi кнiгi, у якiх апiсваецца, як дзесяткi тысяч жыхароў Сербii пакiнулi свае дамы i накiравалiся ў Албанiю, шукаючы ратунку ў горных цяснiнах. Пiсьменнiк, сведка i ўдзельнiк гэтага паходу, заўзята пратэстуе супраць iмперыялiстычнай вайны, якая прынесла гора i пакуты народу” [1, С. 15].
4. Белградскi перыяд ворчасцi Б. Нушыча
Пасля заканчэння першай сусветнай вайны Нушыч вяртаецца на радзiму, працуе ў мiнiстэрстве асветы, а затым чатыры гады – дырэктарам Драматычнага тэатру ў Сараеве.
У 1924 годзе павiнны былi адбыцца першыя пасля вайны выбары ў Акадэмiю навук i мастацтваў. Сярод кандыдатаў – лiтаратараў часцей за ўсiх называлася iмя Нушыча. Ён рыхтаваўся да выбараў па – свойму. За даволi кароткi час, за паўгода, ён стварае “Аўтабiяграфiю”, адну з самых вясёлых кнiг у сусветнай лiтаратуры. Яна была задумана як пародыя на мемуары, якiм састарэлыя акадэмiкi прысвячаюць рэшту свайго жыцця.
Вось як яе ацанiў твор Ю. Брагiн: “Кнiга насычана жывым, сакавiтым гумарам, якi часта перахадзiць у выкрывальную сатыру, накiраваную супраць бюракратычнай сiстэмы народнай адукацыi ў Сербii, супраць самавольства ўлады i iснуючых палiтычных парадкаў, невуцтва i тупасцi кiруючых слаёў. З iронiяй Нушыч пiша пра служачых царквы i “хрыстовай навуцы”, з сарказмам расказвае пра ўстоi ў армii.
Большая частка “Аўтабiяграфii” прысвечана апiсанню нораваў, пануючых у сербскай школе. Нушыч бязлiтасна высмеяў заганы школьнага выхавання, фармалiзм i мёртвую схаластыку ў выкладаннi, якая патрабуе не ведаў i разумення, а механiчнага завучвання” [1, С. 16].
Але кандыдатуру Нушыча не вылучылi па той прычыне, што гумарыст – “фiгура не дастаткова акадэмiчная”. Пiсьменнiк пакрыўдзiўся.
У 1928 годзе ён развiтаўся з усiмi пасадамi i абавязкамi i, здавалася, мог бы адпачываць. Але менавiта зараз нiшто не адрывала яго ад пiсьмовага стала.
Стварэнне аб'яднанага каралеўства Сербii, Харватыi i Славенii ў 1918 годзе мала што змянiла ва ўнутраным становiшчы краiны. Панаваў палiцэйскi тэрор, бюракратызм прыняў жудасныя формы. Было зразумела, што ў краiне працягвае iснаваць усё тое агiднае i бруднае, што выкрываў Нушыч яшчэ ў 80–90–х гадах ХIХ стагоддзя.
Па гэтай прычыне ў апошнiя гады свайго жыцця пiсьменнiк звяртаецца да сатырычнай камедыi, ён стварае: “Панi мiнiстаршу”, “Мiстэр даляр“, “АЮЭЖ“ (“Аб'яднанне югаслаўскiх эмансiпаваных жанчын“), “Белград раней i зараз”, “Доктар”, “Нябожчык”, “Улада”.
У камедыi “Панi мiнiстарша” Нушыч высмейвае сербскую буржуазiю, якая прэтэндуе на першае месца ў грамадстве, выкрывае яе невуцтва i мяшчанства. Прадстаўнiкi ўлады паказаны ў п'есе адмоўна. Мiнiстры - гэта марыянеткi ў руках караля. Праз вобразы мiнiстра Паповiча i асаблiва яго жонкi Жыўкi аўтар паказаў норавы, якiя пануюць у “вышэйшым свеце”, паказаў унутраную апустошанасць, маральную дэградацыю i паразiтызм яго прадстаўнiкоў. Так Жыўка, напрыклад, стаўшы мiнiстаршай, пачынае вучыцца правiлам ”добрага тону”: як гуляць у брыдж, палiць, завесцi каханка.
Калi ж яе мужа, Сiму Паповiча, здымаюць з пасады, яна гаворыць, што ён не здольны быць мiнiстрам. Аўтар дае выдатнае тлумачэнне гэтаму: пры такой жонцы, сапраўды, прыдатным мiнiстрам стаць немагчыма!
У камедыях “Мiстэр даляр” i “Доктар” Нушыч вылучае на першы план праблему грошай у буржуазным грамадстве. “Усё прадаецца, за грошы ўсё купiш!” – гаворыць герой камедыi “Доктар” Жывота. Сляпая вера ў магiчную сiлу грошай усё падаўляе ў душы гэтага чалавека. Гэта тыповы прадпрымальнiк, “грашовы мех”, якi лiчыць сябе ўладаром жыцця.
Камедыя “Нябожчык” падсумавала лепшае ў творчасцi пiсьменнiка, падвяла вынiк iдэйнай праблематыцы ўсiх яго сатырычных твораў. Яна змяшчае крытыку грамадскага ладу, сацыяльных i маральных прынцыпаў капiталiстычнай Югаславii. У грамадстве, дзе пануе мараль уласнiкаў, няма нiчога святога, гаворыць аўтар. Уласнiкi папiраюць усё, нават створаныя iмi самiмi законы i прынцыпы. Галоўны герой п'есы Паўле Марыч у сваiх выкрывальных маналогах адмаўляе аснову буржуазнага грамадства – прыватную ўласнасць, дзяржаўны лад, “аўтарытэты” буржуазнай навукi [1, С. 16–17].
Урэшце рэшт, Нушыча прызналi нават самыя сур'ёзныя крытыкi, яго выбралi ў акадэмiкi, ён па – ранейшаму заставаўся самым папулярным пiсьменнiкам у краiне.
У 1937 годзе Нушычу дактары забаранiлi працаваць, але ён сказаў: “Лепей памерцi жывым, чым жыць мёртвым”.
Ён пайшоў з жыцця 19 студзеня 1938 года, у час працы над камедыяй “Улада”. Хаваў яго ўвесь Белград [2, С. 20–21].
Мэтазгодна будзе завершыць усё сказанае словамi самога Нушыча, якiя ён гаварыў, звяртаючыся да будучага свабоднага пакалення:
“Я буду жыць, збiраць вакол сябе моладзь i расказваць старыя казкi пра жыццё ў нашы часы. Я раскажу iм, як у нас за распаўсюджванне хлуслiвых чутак наказвалi двума месяцамi зняволення, а за выказанную праўду ў бязвiнным вершы – двума гадамi турмы; я раскажу iм, што ў нас былi пiсьменнiкi, памiраўшыя з голаду, i злодзеi, у гонар якiх здзяйснялiся факельныя шэсцi; я раскажу iм, што ў нас былi смяротныя, вельмi смяротныя акадэмiкi i неўмiручыя, вельмi неўмiручыя палiцэйскiя… Я раскажу iм, як ў нас iнтымныя вершы пiсалi… афiцэры, гiстарычнымi даследваннямi займалiся… мытнiкi, а псiхолагамi былi… камандзiры батальёнаў…” [1, С. 18].
Творы Бранiслава Нушача працягваюць жыць, становячыся набыткам мiльёнаў чытачоў на яго радзiме i за яе межамi.
Спiс выкарыстаных крынiц:
1. Бранiслаў Нушыч. Выбранае (пераклад з сербска – харвацкага). – Масква: Дзяржаўнае выдавецтва мастацкай лiтаратуры, 1958. – 551с.;
2. Бранiслаў Нушыч. “Дзiцё абшчыны”. Выбранае (пераклад з сербска – харвацкага Дз. Жукава). – Масква: Мастацкая лiтаратура, 1975. – 562 с.
Уводзiны
У гiсторыi югаслаўскай лiтаратуры iмя пiсьменнiка – рэалiста, выдатнага драматурга i блiскучага гумарыста Бранiслава Нушыча займае адно з вядучых месцаў.
Нушычу належаць каля пяцiдзесяцi п'ес – сатырычных камедый, псiхалагiчных драм, аднаактавых гумарэсак i вадэвiльных сцэнак. Ён з'яўляецца аўтарам сатырычных i гумарыстычных апавяданняў, памфлетаў, фельетонаў, нарысаў.
Лепшыя рэалiстычныя камедыi Нушыча, многiя яго сатырычныя i гумарыстычныя апавяданнi, фельетоны ствараюць карцiну грамадскага жыцця Сербii канца ХIХ i першых трох дзесяцiгоддзяў ХХ стагоддзя. У iх знайшлi адлюстраванне настроi перадавых людзей яго часу, шырокiх дэмакратычных слаёў народа [1, С. 5 ].
Як адзначаў Дз. Жукаў, “яшчэ пры жыццi Нушыч стаў класiкам айчыннай лiтаратуры.Да канца сваiх дзён ён адчуваў творчую энергiю i ствараў новыя камедыi, высмейвау у iх бюракратыю, палiтычныя ўхiтрэннi тых, хто мае ўладу, чалавечыя надахопы, але нiколi не дазваляў сабе здзеквання над чалавекам, захоўваў тую сардэчнасць i добразычлiвасць, якая гарантуе творам пiсьменника доўгае жыццё, удзячнасць многiх пакаленняў” [2, С. 6].
Мэта работы – выяўленне асаблiвасцей развiцця сербскай лiтаратуры канца ХIХ – пачатку ХХ ст.ст.
Задачы:
– ахарактарызаваць жыццёвы i творчы шлях Б.Нушыча;
– акрэслiць залежнасць тэматыкi твораў Б. Нушыча ад пануючага ладу ў Сербii ў канцы ХIХ – пачатку ХХ ст.ст.
Аб'ект: аб'ектам вывучэння з'яўляецца сербская лiтаратура канца ХIХ – пачатку ХХ ст.ст.
Прадмет: прадметам вывучэння з'яўляюцца асаблiвасцi твораў Б. Нушыча i iндывiдуальная творчая манера пiсьменнiка.
Метадалогiя: тэарэтычнай асновай работы паслужылi iдэi , якiя знайшлi сваё развiццё ў працах Ю. Брагiна i Дз. Жукава.
Змест
Уводзiны…………………………………………………………