Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2013 в 13:23, реферат

Описание работы

К.І. Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным, бо ўжывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. А між тым, беларуская літаратурная мова магла стаць найлепшым, самым надзейным сродкам выратавання, захавання беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна цесна звязвае народ у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].
Многа зрабілі для выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка беларусаў быў Я.Чачот.

Файлы: 1 файл

реф сергею.docx

— 29.88 Кб (Скачать файл)

Фарміраванне  беларускай літаратурнай мовы

 

К.І. Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным, бо ўжывалася  яна ў асноўным як мова мастацкай  літаратуры і публіцыстыкі. А між  тым, беларуская літаратурная мова магла  стаць найлепшым, самым надзейным  сродкам выратавання, захавання  беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна цесна звязвае народ  у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся  дзвюма графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].

Многа зрабілі для  выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас  на Парнасе" і "Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка беларусаў  быў Я.Чачот. У сваім зборніку народных песень, выдадзеных у Вільні ў 1846 г., ён надрукаваў беларускі слоўнічак. Першую новую баларускую граматыку  напісаў у 1846 г. этнограф П. Шпілеўскі, але яна надрукавана не была. Адным  з першых, хто звярнуў увагу  на самастойнасць беларускай мовы і  яе шырокае бытаванне на Беларусі быў І. І. Насовіч. Выдадзены ім "Словарь  белорусского наречия" (1870 г.) змяшчаў  больш за 30 тыс. слоў. Ён таксама сабраў больш за тры тысячы народных прыказак, скорагаворак, праклёнаў і іншых  фальклорных набыткаў. Гісторыя новай  беларускай літаратурнай мовы — гэта гісторыя складання новых правапісных  і граматычных норм, істотнае папаўненне новай лексікай. Старая мова была дзяржаўнай, мовай справаводства. Новая літаратурная мова стала мовай мастацкай літаратуры, у першую чаргу паэзіі. У 60-я гг. узнікае публіцыстыка, і толькі ў  пачатку XX ст., дзякуючы перыядычнаму друку, складаюцца элементы навуковага і дзелавога  стыляў.

Усяго ў пачатку XX ст. на беларускай мове выйшла 245 розных выданняў. Адначасова выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. У літаратуру прыйшла вялікая  група таленавітых пісьменнікау з розных куткоў Беларусі. Паспяховаму  фарміраванню нацыянальнай мовы спрыяла  і наяўнасць глыбокіх пісьмовых  народных традыцый.

Прыкметнае пашырэнне  літаратурнай мовы садзейнічала ўзбагачэнню  яе слоўніка, выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, навуковыя даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых прадстаўнікоў  беларускай нацыянальнай культуры, іх цесная сувязь з народам, разгортванне выдавецкай справы і аб'яднанне вакол  выдавецтваў і выданняў адукаваных людзей — усё гэта забяспечвала інтэнсіўнае ўзбагачэнне беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванне [1, с.16].

У ліку першых падручнікаў  беларускай мовы — «Беларускі правапіс», выдадзены ў 1916 г. у Вільні і надрукаваны  лацініцай. Гэты правапіс у значнай  меры паўтарыў брашуру «Як правільна  пісаць па-беларуску» (1917 г.). Адным з  першых беларускіх буквароў з’яўляецца невялікі дапаможнік «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным», надрукаваны ў 1916 г. лацінскімі літарамі і разлічаны на тое, каб найхутчэй  навучыць чытаць і пісаць па-беларуску [1, с.19].

Асобнае месца сярод  спроб выпрацоўкі норм беларускай літаратурнай мовы займае «Беларуская граматыка  для школ» Б. А. Тарашкевіча, выдадзеная ў 1918 г. у друкарні М. Кухты ў Вільні. Яна была надрукавана паралельна кірыліцай і лацінкаю.

У падручніку аўтар  азначыў асноўныя рысы беларускай мовы і ахарактарызаваў навуковы прынцып, пакладзены ў падмурак граматыкі. Абапіраючыся на жывую народаую гаворку і пісьмовыя  стылі, што склаліся да таго часу, ён сцісла апісаў гукавую сістэму, арфаграфічны лад тагачаснай беларускай мовы, дакладна вылучыў і падкрэсліў яе асноўныя заканамернасці, удала паяднаў дыялектную аснову з пісьмовай традыцыяй, навукова абгрунтаваў адзіныя правілы  напісання. У якасці ілюст-рацыйнага  матэрыялу ў граматыцы выкарыстаны  ўрыўкі з вы-сокамастацкіх твораў пісьменнікаў, прыказкі, прымаўкі, ідыёмы. Аўтар замацаваў фанетычны прынцып  напісання галосных (перадача на пісьме акання і якання), а для перадачы зычных — марфалагічны, з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага, каб перадаць спецыфіку беларускай мовы. Сфармуляваныя Тарашкевічам правілы  атрымалі ўсеагульнае прызнанне. На аснове яго граматыкі пачалі выдавацца  падручнікі беларускай мовы іншых аўтараў [7, с.57].

Граматыка Тарашкевіча  на працягу 10 гадоў вытрымала 5 выданняў. «Беларуская граматыка» Тарашкевіча  стала першым навуковым нарысам, у якім асвятляліся такія нераспрацаваныя  на той час галіны беларускага  мовазнаўства, як фанетыка, марфалогія, словаўтварэнне, сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, падаваліся навукова абгрунтаваныя адзіныя правілы  правапісу.

На пачатку 20-х  гг. абавязковым падручнікам для  школ стала “Беларуская мова”  у 2-х частках, напісаная настаўнікам-мовазнаўцам  Я. Лёсікам. У 1921 г. з’явілася яго  «Практычная граматыка беларускай мовы», а ў 1924 г. — падручнік «Беларуская  мова. Пачатковая граматыка» і тады ж «Беларуская мова. Правапіс». На гэтых падручніках былі выхаваны цэлыя пакаленні беларусаў [1, с.19].

У 20-я гады былі падрыхтаваны і выйшлі з друку некалькі слоўнікаў, якія таксама спрыялі распаўсюджанню і вывучэнню беларускай мовы. У 1924 г. выйшаў першы “Практычны расійска-беларускі  слоўнік”, складзены М. Байковым і  М. Гарэцкім. У расійска-беларускім слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова, выдадзеным у 1928 г., найбольш поўна была прадстаўлена беларуская лексіка, выкарыстаны  новыя распрацоўкі "Беларускай навуковай  тэрміналогіі".

Нягледзячы на гэтыя  дасягненні ў літаратурнай мове ў  той час назіраўся значны правапісна-граматычны разнабой [1, с.20].

Акадэмік Е.Ф. Карскі паклаў пачатак глыбокаму вывучэнню  беларускай мовы. Яго працы маюць  вялікае навуковае і практычнае значэнне для кожнага, хто займаецца  даследваннем і вывучэннем беларускай мовы.

У сваіх даследаваннях  Е.Ф. Карскі звярнуў увагу не толькі на вывучэнне фанетычнай сістэмы  беларускай мовы, але таксама і  на вывучэнне марфалогіі і сінтаксісу [5, с.3].

Яго даследаванні састаўляюць  вельмі важны этап у гісторыі беларускага  мовазнаўства. Лінгвістычныя працы  Е. Ф. Карскага маюць вялікае практычнае і тэарытычнае значэнне для беларускага  мовазнаўства, а таксама для параўнаўчага вывучэння ўсходнеславянскіх і  ўвогуле славянскіх моў. Беларуская мова вывучалася Карскім у непасрэднай  сувязі з рускай і ўкраінскай мовамі. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што  беларускі народ цесна звязаны  з братэрскімі рускімі і ўкраінскімі  народамі, таму паміж імі такія  моцныя моўныя сувязі [5, с.5].

 

 

Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст.

Безумоўна з рэдагаваннем непасрэдна звязаны і перыядычны друк. Таму неабходна разгледзець  асноўныя выданні, што існавалі на пачатку XX ст. Газета "Вольная Беларусь”  пачала выходзіць у Мінску 28 мая 1917 г. як тыднёвік БНК пад рэдакцыяй  Я. Лёсіка [7, с.41].

"Вольная Беларусь" заклікала да адраджэння краю, добрасуседскіх адносін з Расіяй, Польшчай, Украінай і Літвой пры  ўмове прызнання імі нацыянальнай  і культурнай самастойнасці Беларусі.

Важнае месца  ў газеце адводзілася наданню  беларускай мове статуса мовы дзяржаўнай, развіццю школы ўсіх ступеняў з выкладаннем  па-беларуску [7, с.42].

Значнае месца ў "Вольнай Беларусі" займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваны  камедыя Дуніна-Марцінкевіча "Залёты" і гісторыка-этнаграфічны нарыс "Хто  мы такія?" М. Багдановіча. У газеце таксама былі апублікаваны першая рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка" і раздзелы з паэмы "Новая земля", драма "Антось Лата", вершы,апавяданні з цыкла "Казкі жыцця" Я. Коласа і інш.

Акрамя "Вольнай  Беларусі» ў Мінску ў 1917 г. пачала выходзіць вайскова-грамадская і  літаратурная газета "Беларуская рада" — орган выканаўчага камітэта Цэнтральнай Беларускай вайсковай  рады.

Газета адлюстроўвала  нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы  ў беларускім грамадстве на тэрыторыі  Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод  беларусаў у вайсковых фарміраваннях  былой царскай Расіі.

На старонках  газеты друкаваліся таксама артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі (Ярушэвіч, А. Уласаў), творы М. Багдановіча, Я. Купалы, А. Гаруна, I. Дварчаніна, З. Верас, З. Бядулі, П. Бадуновай і інш [7, с.44-45].

8 сакавіка 1918 г. у Мінску выйшаў першы нумар газеты "Беларускі шлях" — органа "Мінскага народнага прадстаўніцтва". Гэту штодзённую грамадска-палітычную газету нацыянальна-дэмакратычнага кірунку спачатку рэдагаваў П. Алексюк, а з другога нумара — А. Гарун. Галоўнай мэтай выдання абвяшчалася сацыяльна-эканамічнае і культурнае адраджэн-не Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасць і суверэнітэт.

На старонках  газеты грунтоўна асвятляўся нацыянальны  грамадска-палітычны і культурны  рух, змяшчалася інфармацыя пра дзейнасць  палітычных партый і груповак,

друкаваліся кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы.

Газета рэгулярна  друкавала перадавіцы, мела аддзелы  і рубрыкі "Міжнароднае жыццё", "Весткі з Краю", "Менскае  жыццё", "Весткі з Расіі", "Харчовая справа", "Маленькі фельетон", крытыкавала  палітыку бальшавікоў і Савецкай Расіі. У газеце выступалі з артыкуламі і нарысамі А. Прушынскі, I. Жывіца, З. Бядуля, А. Уласаў, У. Галубок і інш.

Разам з газетамі ў кастрычніку 1918 г. у Мінску пачаў  выходзіць літаратурна-грамадскі, навукова-гістарычны і эканамічны часопіс "Варта", пад рэдакцыяй Язэпа Варонкі. Супрацоўніцтва ў штомесячніку прымалі  вядомыя беларускія палітыкі, вучоныя  і пісьменнікі.У часопісу таксама  друкаваліся "юмарэскі" — вершы  А. Паўловіча, "Потаемнае" — апавяданне М. Гарэцкага, Ай-Кітаб-Кіцеп" — артыкул I. Луцкевіча, "Няміга і Менск" —  артыкул Р. Суніцы, "Освобождение Минска" — артыкул К. Езавітова, "Аб дзяржаўным будаўніцтве" — артыкул А. Навіны і "Рождественская вертепная драма в Белоруссии" — нарыс акадэміка Я. Карского [7, с. 62-63].

 

Янка  Купала — рэдактар “Нашай нівы”

 

У якасці прыклада рэдактарскай дзейнасці на пачатку  ХХ стагоддзя можна больш падрабязна разгледзець працу грамадска-палітычнай, навукова-папулярнай і літаратурна-мастацкай  газеты «Наша ніва». Разглядаючы гэта пытанне мне хочацца засяродзіць увагу менавіта на рэдактарскай працы Янкі Купалы. Ён быў адным з рэдактараў-выдаўцоў «Нашай нівы» [8, с.55].

Сродкі масавай  камунікацыі былі і застаюцца  самым актыўным і самым уплывовым  носьбітам літаратурнай мовы. Прыкладам  таму на пачатку XX стагоддзя была газета «Наша Ніва» (1906-1915 гг.). Даследчыкі беларускай мовы лічаць дзесяцігадовы «нашаніўскі» перыяд рашаючым у фарміраванні асноўных правапісных і граматычных нормаў, пры ўсім тым, што на старонках  газеты назіраўся вялікі разнабой, абумоўлены сутыкненнем двух значных  моўных масіваў — паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх гаворак [5,с.80-81]. Безумоўна распрацоўка гэтых норм была немагчыма без літаратурнага рэдагавання.

Вячаслаў Рагойша  мяркуе, што з усіх беларускіх дзеячаў  культуры пачатку ХХ ст. Найбольшым нашаніўцам лічыцца Іван Дамінікавіч  Луцэвіч — вялікі Янка Купала. І  не толькі таму, што яго прозвішча  найчасцей з’яўлялася на старонках  «Нашай нівы», і не толькі таму, што  ён нашмат даўжэй, чым Я. Колас, З. Бядуля, В. Ластоўскі, Ядвігін Ш., С. Палуян, з’яўляўся  штатным супрацоўнікам газеты. Больш  істотна тое, што грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі нахіл выдання  калі не цалкам, то пераважна адпавядаў  поглядам Янкі Купалы. Вось чаму «Нашу  ніву» можна назваць купалаўскай  газетай — і па яе асноўнай ідэйнай  скіраванасці, і па шматлікасці купалаўскіх  публікацый на яе старонках, і па непасрэдным  удзеле Янкі Купалы ў яе выданні [6, с.7].

Павел Навойчык сцвярджае, што пытанне пра рэдактарства Янкі Купалы ў "Нашай Ніве" далека не новае. Яго закраналі i Ю. Пшыркоў, i С. Александровіч, i Р. Семашкевіч i многія іншыя. Звяртаюцца да гэтай праблемы i сучасныя даследчыкі. У сталінска-брэжнеўскія часы, каб рэабілітаваць "Нашу Hiвy", аспрэчыць абвінавачванне ў контррэвалюцыйнасці i нацыяналізме, выстаўленае ей гісторыкамі-вульгарызатарамі, вучоныя вымушаны былі асноуны акцэнт зрабіць на ідэалагічнай i палітычнай арыентацыі газеты. Праўда, iм даводзілася агаворвацца i адмяжоўваць "Нашу Hiвy" "ўласаўскую" ад «Нашай нівы» «купалаўскай», зазначаць, што пры Купале газета «прыкметна палявела» (Пшыркоу), што яна крытыкавала хутарызацыю, асуджала пашырэнне кулацтва як класа, гаварыла аб небяспецы эміграцыі (Семашкевіч) і г. д. У выніку ў чытача магло скласціся ўражанне, што да Купалы «Наша ніва» была выданнем рэакцыйным, i толькі з прыходам паэта на пасаду рэдактара яна стала прагрэсіўнай. Зразумела, гэта было не так.

Скасаванне класавага  падыходу як неабходнай умовы пры  ацэнцы падзей грамадскага і культурнага  жыцця дазваляе нам сёння падыйсці да ўзнятай праблемы без прадузятасці і паспрабаваць даць аб’ектыўны адказ  на пытанні: ці змяніў Янка Купала "Нашу Hiвy", яе грамадска-палітычную арыентацыю, якую ролю ён адыграў у беларускім штотыднёвіку як рэдактар? З аднаго боку, сапраўды, новы рэдактар звычайна прыносіць у выданне пэўныя змены. Разыходжанні з папярэднікам у эстэтычных запатрабаваннях, рознае бачанне прыярытэтаў, пастаўленне мэтаў, простае імкненне зрабіць газету лепшай, чым яна  была раней, — усё гэта часам прыводзіць да абнаўлення вонкавага выгляду  газеты, да замены тэматычных рубрык, парадку размяшчэння матэрыялаў, а ў асобных выпадках і да карэкціўкі яе ідэйнай скіраванасці [6, с. 71].

За гады выдання  першага беларускага штотыднёвіка — з 10 лістапада 1906 г. па 7 жніўня 1915 г. — яго рэдактарамі былі тры  чалавекі: С. Вольскі ( ён падпісаў 4 нумары), А. Уласаў(з 8 снежня 1906 г.), Янка Купала ( 7 сакавіка 1914 г. падпісаў газету як рэдактар — выдаўцом яшчэ некаторы час заставаўся Уласаў, — а з 16 мая 1914 г. Купала стаў рэдактарам-выдаўцом). Купала прыйшоў  на пасаду рэдактара параўнальна  позна, а гэта значыць, што «Наша  ніва» ўжо мела свой выпрацаваны  стыль работы, наладзіла шырокую  сетку кантактаў з іншымі выданнямі, з бібліятэкамі, рэкламнымі агенцтвамі. І самае галоўнае, што к гэтаму часу ў яе ўжо было сваё непаўторнае, лёгкапазнавальнае сярод іншых  аблічча, свая ідэалогія, што ў вынку  давала ёй магчымасць мець свайго чытача. Фенаманальнасць, выключнасць “Нашай нівы” ў тым, што яна стала  блізкай, заваявала аўтарытэт адначасова сярод рабочых, сялян — найменш  адукаванай часткі грамадства, і сярод  інтэлігенцыі, інтэлектуальнай эліты  грамадства.

Информация о работе Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы