Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2013 в 13:23, реферат

Описание работы

К.І. Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным, бо ўжывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. А між тым, беларуская літаратурная мова магла стаць найлепшым, самым надзейным сродкам выратавання, захавання беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна цесна звязвае народ у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].
Многа зрабілі для выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка беларусаў быў Я.Чачот.

Файлы: 1 файл

реф сергею.docx

— 29.88 Кб (Скачать файл)

Змяніць газету —  гэта значыць рызыкаваць страціць частку сваіx падпісчыкаў, якім, магчыма, не спадабаюцца  новаўвядзенні. А знайсці новых  прыхільнікаў "беларушчыны" было праблематычна, вакол "Нашай Нівы" на той час аб'ядналіся, бадай, цi не ўсе нацыянальна свядомыя сілы беларускага народа. I цi стаў бы фінансаваць  іншую газету І. Луцкевіч? Цi знайшліся  б рэкламадаўцы ў газету, якая пачала губляць чытачоў? А улічваючы, што "Наша ніва" была своеасаблівым  арганізуючым цэнтрам, цi не ўнесла б  перамена кірунку штотыднёвіка раскол у нацыянальна-адраджэнскі асяродак?..

Дык цi прынёс Купала ў “Нашу нiвy” якія-небудзь  перамены? На пачатку супаставім вонкавыя прыкметы. Што ж уяўляла сабой  газета ў 1913 - пачатку 1914 г. — напярэдадні прыходу новага рэдактара? Першая старонка, як правіла, пачыналася з паведамлення аб рабоце Дзяржаўнай думы, затым ішлі інфармацыйнае паведамленне аб ходзе вайны на Балканах i палемічны артыкул па праблемах нацыянальна-культурнага жыцця. На 1-й i 2-й старонках часам друкаваліся артыкулы па праблемах эканамічнага развіцця беларускіх земляў. На старонках 2-4 размяшчаліся інфармацыйныя рубрыкі "З ycix старон", "Аб yciм патроху", "З Беларусі і Літвы". Навіны нaсілі тэндэнцыйны характар, паказвалі існуючыя ў крытычным святле. Акрамя інфармацыйных падборак нярэдка сустракаем і такія, як «Наш фельетон», «Паштовая скрынка», «Жарты». Да паловы апошняй старонкі займалі рэкламныя аб’явы. Прыкладна трэцяя частка ўсёй газетнай плошчы была запоўнена творамі мастацкай літаратуры.

Ці назіраюцца перамены ў афармленні «Нашай нівы» з прыходам Купалы? Да пачатку першай сусветнай  вайны — не. І шрыфты, і тэматычныя рубрыкі, і парадак іх размяшчэння  — усё засталося па-ранейшаму. Толькі пасля абвяшчэння вайны з 1 жніўня па 18 берасня 1914 г. 8 нумароў  выходзяць на адным аркушы, тады ж з’яўляюцца новыя рубрыкі: «Вайна»  і «Каля вайны».

З 1 жніўняда 18 верасня 1914 г. у “Нашай ніве” не друкуюцца  мастацкія творы, з 9 кастрычніка  таго года (№40) пачынаюць з'яўляцца  і "белыя плямы", выкліканыя ўвядзеннем папярэдняй цэнзуры, яна знімала  частку артыкулаў перад самым  наборам, замяніць ix не было магчымасці.

Вось калі Купала пicaў да Эпімах-Шыпілы, што імкнецца паставіць

«Нашу Hiвy» «на  належную вышыню» — праз 10 дзён пасля  таго, як удалося аднавіць ранейшы  аб'ём газеты, калі ў войска пайшлі лепшыя літаратурныя сілы маладой Беларусі, сярод якіх i Якуб Колас, i Л. Гмырак, і М. Гарэцкі, i многія іншыя. Але i ў  такіх умовах Купала імкнецца вярнуць «Нашай ніве» ранейшы выгляд: аднаўляе аб'ём, аднаўляе рубрыкі "З Беларусі і Літвы", "З ycix старон", з 1915 г. — "Аб yciм патроху", стараецца па-ранейшаму, каб значнае месца ў газеце займала мастацкая літаратура, i, трэба прызнаць, гэта яму ўдаецца. Як i ў мінулыя часы, газета адкрываецца рэдакцыйнымі артыкуламі па надзённых праблемах сучаснасці. Праўда, тэматыка артыкулаў прыкметна звужаецца i асноўным зместам газеты становяцца ваенныя падзеі.

Праведзеныя назіранні  дазваляюць зрабіць наступныя высновы: вонкавы выгляд, афармленне газеты да самага пачатку вайны заставаліся  нязменнымі, у ваенны час Купала імкнецца захаваць ix. Кола вядучых публіцыстаў  з прыходам Купалы не замяняецца другімі, а пашыраецца за кошт самога Купалы i Бядулі, што у выніку дае магчымасць «Нашай нве» захаваць цэнтральнае месца  ў грамадска-палітычным i культурным жыцці Беларусію Такім чынам, Купала свядома праводзщь палітыку, скіраваную на прадаўжэнне нашаніўскіх  традыцыяў.

Многа гаворыцца  аб фенаменальнасці, аб выключнай ролі «Нашай Нівы" ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі. I надышоў час адкрыта прызнаць, нават падкрэсліць —прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай Нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасці i захаваў  лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага  штотыднёвіка. Што яму давялося зрабщь для гэтага? Па-першае, не дапусціць  звужэння аўтарскага кола, а ва ўмовах першай сусветнай вайны, калі на фронт  былі мабілізаваны многія таленавітыя  пісьменнікі, не дапусціць зніжэння якасці публікаваных матэрыялаў. Другое, не маючы за душой ні капейкі, вырашаць надзвычай складаныя фінансавыя пытанні. Трэцяе, пры мінімальным  штаце супрацоўнікаў ствараць газету, гэта значыць — збіраць матэрыял, апрацоўваць яго, весці перапіску  з карэспандэнтамі i многае іншае. Чацвёртае, ва умовах жорсткай цэнзуры ўзяць  на сябе адказнасць падпісваць выданне, якое даволі крытычна ацэньвала дзеянні  ўрада ў ваенны час [7, с. 73].

І«Наша  ніва» і традыцыі народна-дыялектнай мовы

 

Станаўленне новай  беларускай літаратурнай мовы ў XIX —  пачатку

XX ст. адбываецца  на аснове жывой народнай мовы  з досыць шырокай сферай выкарыстання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы