Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2015 в 01:15, реферат
У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.
– доказнасць выкладання матэрыялу – калі прыводзяцца прыкла-ды, аргументы, вынікі эксперыментаў на карысць разглядаемых палажэнняў;
– аб’ектыўнасць выкладання праяўляецца ў разглядзе праблемы з розных пунктаў гледжання, у адсутнасці суб’ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак, што патрабуе строгасці і дакладнасці моўных сродкаў;
– насычанасць фактычнай інфармацыяй, статыстычнымі дадзе-нымі, наяўнасць графікаў, формул, табліц і г.д.;
– абагульненасць, абстрактнасць выкладання навуковых тэкстаў праяўляецца ў адборы лексічных сродкаў і асаблівых сінтаксічных канструкцый, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць.
Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіццё думкі ад прыватнага да агульнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка.
Усе вышэйназваныя асаблівасці навуковага стылю можна прадставіць у наступнай схеме:
Навуковы стыль
Сфера выкарыстання |
Мэта выкары-стання |
Асноўныя стылёвыя рысы |
Характэрныя моўныя сродкі |
Навука, аду-кацыя, тэхні-ка, вытвор-часць (падручнікі, навуковыя артыкулы, слоўнікі, да-клады, рэфе-раты і г.д.) |
Перадача навуковай інфармацыі, дакладных звестак аб прадметах і з’явах. |
1. Лагічнасць, да- кладнасць. 2. Аб’ектыўнасць, абагульненасць, аб-страктнасць. 3. Доказнасць, аргу-ментаванасць, яс-насць і г.д. 4. Адносіны да з’яў
і падзей не выра-жаны (адсутнасць
эмацыянальна-экс-прэсіўных 5. Наяўнасць спецы-фічных моўных сродкаў. |
Агульнаўжы-вальныя сло-вы, абстрак-тная лексіка. тэрміны, прафесіяналізмы; аддзея-слоўныя на-зоўнікі, дзея-словы з ня-пэўна-асабо-вым значэ-ннем; “мы-аўтарскае”; канструкцыі са злучнікамі і злучальнымі словамі; безасабовыя сказы і г.д. |
Спосаб выкладання матэрыялу ў навуковай літаратуры – фармальна-лагічны (калектыўны). Навуковае выкладанне пабудавана з разважанняў, мэта якіх – доказ або абвяржэнне гіпотэз, ідэй, што выяўлены ў выніку навуковых доследаў. Для таго каб разважанне было пераканаўчым, думкі павінны выкладацца ў такой паслядоўнасці, пры якой адно палажэнне выцякала б з папярэдняга і рыхтавала да ўспрымання, разумення наступнага. Навуковае выкладанне матэрыялу разлічана на лагічнае, а не на эмацыянальнае ўспрыманне.
Навуковыя тэксты розных жанраў будуюцца па адзінай лагічнай схеме. У аснове гэтай схемы знаходзіцца галоўны тэзіс – сцвяр-джэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс уключае ў сябе прадмет маўлення (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказамі галоўнага тэзіса з’яўляюцца аргументы – довады, якія прыводзяцца ў дапамогу доказу, колькаць аргументаў залежыць ад жанру і аб’ёму навуковага тэксту. Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны таксама ілюстрацыі – прыклады, якія пацвярджаюць тэарэтычныя палажэнні. Тэкст навуковага стылю завяршаецца высновай (рэзюмэ), дзе ўтрымліваецца аналітычная ацэнка даследавання і плануюцца далейшыя доследы.
Спосаб навуковага выкладання інфармацыі можа быць прадстаўлены ў найпрасцейшай лагічнай схеме – узоры навуковага разважання.
У с т у п. Ф а р м у л ё ў к а праблематыкі |
Т э з і с |
А р г у м е н т ы |
В ы с н о в а |
3. Лексічны склад навуковага стылю
У аснове любога навуковага твора знаходзіцца агульнаўжывальная лексіка. Усе словы ўжываюцца ў іх прамым прадметным сэнсе, вялікая колькасць службовых слоў (прыназоўнікаў і злучнікаў) забяспечвае лагічныя сувязі паміж асобнымі сказамі і часткамі тэксту. Між тым у лексічным складзе навуковага стылю трэба вызначыць і істотныя асаблівасці.
У лінгвістыцы прынята наступная класіфікацыя навуковай лексікі:
– нетэрміналагічная, якая аб’ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняльнымі значэннямі;
– агульнанавуковая, якая ўжываецца ў розных сферах навукі;
– уласна тэрміналагічная – сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі;
– сродкі лагічнай сувязі ў тэксце ці сувязуючыя сродкі, якія прадстаўлены рознымі тыпамі злучнікаў і злучальнымі словамі.
Агульнанавуковая лексіка стварае лексічнае акружэнне тэрмінаў і прадстаўлена словамі і словазлучэннямі, большая частка якіх можа быць і мнагазначнай у агульнай мове: напрыклад, у матэматыцы “дадаць” мае значэнне “плюс”, а ў агульнай мове “дадаць” – “дапоўніць”, “прыбавіць” або “заўважыць”, “лічыць”, “дапусціць”. Належыць звярнуць увагу і на такія словы, як існаваць, функ-цыянаваць, ствараць абумоўліваць, вызначаць, прадстаўляць і г.д.
Найбольшую адметнасць навуковага стылю складае сістэма моўных сродкаў, якая адлюстроўвае спецыфіку навукова-даследчай працы. Гэта перш за ўсё выкарыстанне тэрмінаў, характэрных розным галінам ведаў. Вялікую ролю ў тэрміналагічнай лексіцы займае міжнародная тэрміналогія, інтэрнацыянальныя тэрміны, што сведчыць аб адасобленасці сродкаў навуковага стылю ад агульнаўжывальнага лексічнага складу мовы.
Тэрміналагічная лексіка займае вялікае месца ў навуковых тэкстах, што абумоўлена яе функцыянальным прызначэннем: тэрміны ўтрымліваюць інфармацыю значна большую, чым іншыя лексічныя адзінкі.
Тэрмін (ад лац. Terminus –‘канец, мяжа’) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: дэпазіт – грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для перадачы іх крэдытору або іншай асобе.
Як адзначаюць мовазнаўцы, у тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучаецца навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека.
Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, матэматычнай, лінгвістычнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай, эканамічнай і іншых тэрміналогіях.
Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей.
У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў, тэрміны належаць навуковаму стылю, у той час як агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар.
Адзначым, што ў слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: батаніка (бат.), хімія (хім.), медыцына (мед.) і інш.
Тэрміны адрозніваюцца ад агульналітаратурных слоў наяўнасцю спецыфічных рысаў.
1. Словы агульнай лексікі
2. Адназначнасць тэрміна (у межах
свайго тэрміналагічнага поля). Кожны
тэрмін павінен абазначаць
3. Сістэмнасць – кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць.
4. Адсутнасць канатацый –
Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Сярод тэрмінаў выдзяляюць два віды – агульнанавуковыя тэрміны і вузкаспе-цыяльныя. Спецыяльныя тэрміны, як правіла, адназначныя як у спецыяльным тэксце, так і ў агульнай мове (атам, сінус, малекула, валентнасць, каэфіцыент).
У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя і антанімічныя адносіны. Напрыклад: намінальная цана – намінал, дэфіцыт – недахоп; пасіў – актыў, баланс – дысбаланс.
Словы-тэрміны падзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы на назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. Сярод словазлучэнняў-тэрмінаў выдзяляюць свабодныя (сельскагаспадарчая вытворчасць, рынак збыту) і несвабодныя (рухавік унутранага згарання, кантрольны пакет акцый).
Паводле паходжання тэрміналагічная лексіка неаднародная: яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення галіновых тэрміналагічных сістэм з’яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналіта-ратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні: венчык, вільгаць, гук, сцябло, пялёстак, ціск, цыбуліна і г.д. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы вызначаюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вільготнасць, вільгацеўстойлівасць; гукаправоднасць, інфрагук; святло, святлачулы. У складзе навуковай беларускай тэрміналогіі прысутнічаюць таксама тэрміны cтарабеларускай мовы: дзяржава, збожжа, скарга, скарбнік, мытня і інш.
Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, то вялікая частка тэрмінаў у розных галінах навукі з’яўляецца запазычанай. У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з лацінскай мовы – аўдытар, аўкцыён, актава, інфляцыя, камерцыя і інш.; з грэчаскай мовы – аналогія, гіпатэнуза, дыялог, стратэгія; з нямецкай – біржа, валюта, бухгалтар, гільза, дызель; з французскай – акцыя, баланс, бюджэт, фінансы; з польскай – кошт, каштарыс, рэнта і г.д. Апошнім часам вялікая колькасць запазычанняў адбываецца з англійскай мовы – афшор, дэмпінг, супермаркет, менеджмент, маркетынг, рыэлтар, чартар і г.д.
Вялікая частка запазычаных слоў з’яўляецца інтэрнацыяналізмамі, якія прыйшлі ў еўрапейскія мовы з лацінскай ці грэчаскай моў і не пе-ракладаюцца на рускую, беларускую і іншыя мовы. Гэта словы з суфіксамі: -тар, -тор, -ёр-, -ент, -ант-, -он, -ён, -аж, -іст, -ізм, -лог, -дыя і інш. (бухгалтар, камп’ютар, транспарцёр, рацыён, кампанент, дыпламант, вітраж, сацыяліст, спецыяліст, рацыя, дэлегацыя, прадукцыя, сацыялізм і г. д.). Словы, якія пачынаюцца на: ды-, дэ-, ты-, тэ-, бі-, дыя- (дыплом, дынама, дэкрэт, дынастыя, бінокль, тыраж, тып, тэорыя, тэма). Словы, у якіх прысутнічае літара ф, неўласцівая беларускай мове (форма, фестываль, фабрыка, фота і г.д.), спалучэнне галосных іё, ія, ыя (біёлаг, сацыяльны, ініцыятыва, піянер і г.д.). Словы, якія маюць прыстаўкі: віцэ-, экст-, суб-, унтэр-, супер-, архі- і г.д. У якасці састаўных частак выкарыстоўваюцца і іншамоўныя элементы тыпу –лог-, -логія-, мікра-, геа-, -фон- і інш.
У колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю тэрміны пераважаюць над іншымі відамі спецыяльнай лексікі.
Спосабы словаўтварэння тэрмінаў
Асноўнымі спосабамі словаўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца:
1) лексіка-семантычны – тэрміналагізацыя значэнняў агульна-літаратурных слоў: плячо (частка тулава) і плячо (фінансавага рычага); шапка (галаўны ўбор) і шапка (дакумента);
2) сінтаксічны – спалучэнне слоў: бонусныя скідкі, дысперсія хвалі, зязюльчыны слёзкі, сегмент рынку;
3) марфемны:
– прэфіксальны – утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса (найбольш частотныя прэфіксы – анты-, без-, гіпер-, дэ-, дыс-, -звыш-, контр-, экстра- і інш. – антымана-польны, звышпрыбытак, дэвальвацыя, контрмеры);
– прэфіксальна-суфіксальны – адначасовае далучэнне да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса (землеўладанне, падаходны, супрацоўнік, намеснік);
– суфіксальны – утварэне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса. Найбольш часта выкарыстоўваюцца суфіксы -аж-, -енн-, -к-, -ік-, -асць-, -ізм-, -іст-, -цыя і інш. (дрэнаж, кіраванне, праверка, фінансіст, гнуткасць, радыяцыя);
Информация о работе Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы