Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2015 в 01:15, реферат

Описание работы

У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Файлы: 1 файл

Курс лекцый 2013.doc

— 832.00 Кб (Скачать файл)

6) сінтаксічная інтэрферэнцыя – перанос з адной мовы ў маўленне на другой мове мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў: два першых намесніка, спыніліся ў трох кіламетрах, аддзякаваць гэту жанчыну, захварэць грыпам, ажаніцца на суседцы, ісці па снегу, ісці за кнігамі (правільна па-беларуску: два першыя намеснікі, спыніліся за тры кіламетры, аддзякаваць гэтай жанчыне, захварэць на грып, ажаніцца з суседкай, ісці па снезе, ісці па кнігі).

Сінтаксічныя інтэрферэмы з’яўляюцца найбольш жывучымі, бо сінтаксіс цесна звязаны з мысленнем, з пабудовай словазлучэнняў і сказаў.

Інтэрферэнцыйныя памылкі на ўсіх моўных узроўнях адмоўна ўплываюць на культуру маўлення.

 

Літаратура

 

1. Беларуская мова. Энцыклапедыя. –  Мінск, 1994.

2. Гируцкий, А.А. Введение в языкознание: Учебное пособие / А.А. Гируцкий. – 3-е  изд. – Минск: ТетраСистемс, 2005.

3. Лаўрэль, Я. Мова – найважнейшы сродак зносін. // Роднае слова. – № 3. – 1996. – С. 110 – 121.

4. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

5. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. / Б.А. Плотнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1994.

6. Сямешка, Л.І. Курс беларускай  мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

7. Шакун, Л. Карані нашай мовы / Л. Шакун // Роднае слова. – № 9. – 1996. – С. 108 –119.

8. Эйчысан, Джын. Гаваркія істоты / Джын Эйчысан. Пер. з англ. Дз. Багушэвіч, Л. Рускевіч. – Мінск: Беларускі Фонд Сораса: “Кліч”, 1995.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

II. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ

ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

План

 

1. Канцэпцыі паходжання і гістарычныя  карані беларускай мовы.

2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

2.1. Дзяржаўны статус беларускай  мовы ў ВКЛ.

2.2. Стан беларускай мовы ў  Рэчы Паспалітай.

2.3. Беларуская мова ў Расійскай  імперыі.

2.4. Савецкі  перыяд у гісторыі беларускай  мовы.

2.5. Беларуская мова на сучасным  этапе.

 

 

1. Канцэпцыі паходжання

і гістарычныя карані беларускай мовы

Вытокі беларускай мовы губляюцца ў глыбокай старажытнасці, калі існавала агульная супольнасць славяне. У навуковай літаратуры прынята лічыць, што славяне вылучыліся як асобны этнас прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. і доўгі час жылі разам. Лічыцца, што ў гэтую эпоху яны карысталіся агульнай мовай – агульнаславянскай мовай-асновай, або праславянскай мовай. Пра агульнасць мовы славян сведчыць як блізкасць сучасных славянскіх моў, так і тое, што моўныя змены тых часоў закраналі ўвесь славянскі арэал.

Рассяленне славян па тэрыторыях Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы прывяло да распаду іх моўнага адзінства. Мяркуюць, што ў сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. агульнаславянская эпоха закончылася. Узніклі асобныя групы славянскіх народаў, звесткі пра якіх можна знайсці ўжо ў пісьмовых крыніцах II – VII стст. іншых народаў.

Усходнія славяне, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах як анты (заходнія – венеды; паўднёвыя – славены) складваліся з некалькіх род-насных плямёнаў. Згодна з летапісамі, тэрыторыю сучаснай Беларусі насялялі: крывічы – на Заходняй Дзвіне з цэнтрам у Полацку; дрыга-вічы – паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной з гарадамі Тураў і Пінск; радзімічы – на рацэ Сож. Моўнай адзінкай гэтых плямёнаў быў дыялект.

1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з гэтых племянных дыялектаў прыкладна ў VII – VIII стст. Аднак утварэнне моў на базе дыялектаў суправаджалася і працэсамі іх інтэграцыі, асабліва калі па-чалі развівацца феадальныя адносіны, узніклі цэнтралізаваныя феадальныя дзяржавы (IX – X стст. – узвышэнне Полацкага княства) і мясцовыя моўныя рысы пэўных рэгіёнаў пачалі шырока адлюстроўвацца на пісьме, якое і засведчыла працэс афармлення асобных усходнеславянскіх моў.

2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь).

Кансалідацыя (аб’яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеў-скай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць – старажытнарускую – з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай). Пры гэтым мясцо-выя дыялекты не пераставалі існаваць. Тым не менш моўнае адзінства гэтага перыяду адлюстравалася ў шматлікіх помніках усходне-славянскага пісьменства. Калі ў XIII ст. старажытнаруская дзяржава распалася (адна частка падпала пад уладу мангола-татараў, а на другой узнікла ВКЛ), вылучыліся асобныя ўсходнеславянскія народы, кожны са сваёй мовай.

Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі час. Яна адпавядала імкненню зліць усходнеславянскія мовы ў адзіную рускую, бо старажытнаруская мова нібыта з’яўляецца калыскай усіх трох моў.

І першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў паўсядзённым жыцці.

Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма ў таго ці іншага народа (слова літаратурная ад лац. Littera – ‘знак пісьма’).

Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі – дапісьмовую і пісьмовую.

Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з XI ст., калі на іх тэрыторыю пачалі пранікаць старажытныя кнігі з паўднёваславянскіх краін (Балгарыі, Македоніі, Сербіі). Гэта былі пераклады з грэчаскай мовы царкоўнаславянскіх кніг, зробленыя Кірылам і Мяфодзіем. У аснову былі пакладзены балгара-македонскія гаворкі, якія і замацаваліся ў царкоўнай літаратуры. Зараз гэту мову называюць стараславянскай (першыя пераклады) або царкоўнасла-вянскай (кнігі пазнейшай царкоўнай літаратуры).

Усходнія славяне карысталіся гэтай пісьмовай мовай для напісання кніг пераважна царкоўных. Але царкоўнаславянская мова была для іх усё ж чужой, не заўсёды зразумелай. І таму для напісання кніг свецкага характару (дакументы, законы, прыватныя лісты, арыгінальная літаратура) выкарыстоўвалі побач з царкоўнаславянскай мовай гутарковую мову (эканамічныя, юрыдычныя, палітычныя тэрміны). Менавіта такія помнікі і адлюстроўвалі асаблівасці жывога маўлення ўсходніх славян (надпіс на крыжы Е. Полацкай 1161 г., граматы на пергаменце, берасцяныя граматы і інш.). Такім чынам складвалася агульнаўсходнеславянская мова, на аснове якой і фарміраваліся затым літаратурныя мовы ўсходнеславянскіх народаў (рускіх, беларусаў, украінцаў). Асаблівасцю гісторыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду з’яўляецца тое, што складвалася яна паступова шляхам насычэння мясцовымі моўнымі рысамі тэкстаў на агульнаўсходнеславянскай мове – агульнай пісьмовай мове ўсходніх славян XI – XIV стст.

У помніках XIII ст. усё больш выяўляюцца мясцовыя моўныя рысы, што сведчыць аб фарміраванні беларускай мовы. У гэты час на захадзе і поўдні ўтвараецца ВКЛ, на ўсходзе – Маскоўская дзяржава.

 

2. Этапы фарміравання  і развіцця беларускай мовы

 

2.1. Дзяржаўны статус  беларускай мовы ў ВКЛ

(XIV–XVІ стст.)

У XIV ст. Беларусь уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. На працягу XIV – XVІ стст. складваецца беларуская народнасць з уласцівай ёй мовай – беларускай (у тыя часы беларуская пісьмовая мова мела назву “руский языкъ” – ад назвы “Русь”, якой у шмат-нацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася ўсходне-славянскае насельніцтва. Назва “беларуский” язык пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне XVІІ ст. у Рускай дзяржаве).

Беларуская мова становіцца дзяржаўнай мовай ВКЛ, таму ўсё справаводства стваралася на ёй: дзелавое пісьменства, шматлікія акты, дагаворы, Статуты ВКЛ трох рэдакцый (1529, 1566, 1588 гг.), Метрыка ВКЛ, дзе змяшчаюцца дакументы ад XIV да канца XVІІІ стст., вядзецца дакументацыя ў гарадскіх управах, судах, магістратах, магдэбургіях. Беларуская мова выкарыстоўваецца ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Такім чынам, беларуская мова становіцца канцылярскай мовай ВКЛ.

Пішацца на беларускай мове і свецкая мастацкая літаратура: летапісы, гістарычныя запіскі мясцовага характару, перакладныя раманы і аповесці, хронікі і інш. З’яўляюцца пераклады на беларускую мову і рэлігійных твораў. У гэтым кірунку дзейнічаў беларускі першадрукар, асветнік Ф. Скарына, які на працягу 1517 – 1520 гг. пераклаў і надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, ён насыціў свой пераклад беларускімі рысамі.

З сярэдзіны XVI ст. з’яўляюцца на беларускай мове і арыгінальныя творы рэлігійнага прызначэння. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжы на беларускай мове выдаў дзве кнігі – “Катэхізіс” і “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”. У 1580 г. В. Цяпінскі выдае “Евангелле” пара-лельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

На працягу канца XVI – першай паловы XVII стст. выдаецца шмат кніг рэлігійнага і свецкага характару.

Вядзецца навучанне на беларускай мове, хаця не захавалася ні падручнікаў, ні слоўнікаў з тых часоў.

У Статут 1566 года быў уключаны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы, які быў захаваны і ў Статуце 1588 г.

Такім чынам, у XVI – першай палове XVII стст. старабеларуская літаратура дасягнула найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця.

 

2.2. Стан беларускай мовы  ў Рэчы Паспалітай

(XVI – канец XVIII стст.)

 

Аб’яднанне ВКЛ з Каралеўствам Польскім у Рэчы Паспалітай (Люблінская унія 1569 г.) прывяло да звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Усё большыя пазіцыі пачынае займаць польская мова. Часта адбывалася так, што адзін і той жа дакумент пісаўся на дзвюх мовах. А ў 1696 годзе Сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пісаць усе дзелавыя паперы па-польску, а не па-беларуску. Юрыдычна было замацавана тое, што практычна склалася на некалькі дзесяцігоддзяў раней.

На тэрыторыі Беларусі дзяржаўнай мовай становіцца польская мова. Адбываецца заняпад беларускай мовы. Звужаецца ўжыванне беларускай мовы не толькі ў афіцыйным справаводстве, але і ў свецкай і рэлігійнай літаратуры. Друкарні перасталі друкаваць беларускія кнігі. Адукацыя ў гэты час пераводзіцца на польскую і часткова на лацінскую мову. Беларуская мова выкарыстоўвалася толькі ва ўніяцкіх школах і жыла ў вусных гаворках беларускага народа. На беларускай мове складаліся фальклорныя творы – казкі, легенды, паданні, вершы, песні і інш., якія распаўсюджваліся вусным шляхам.

Адбываецца паланізацыя беларускай мовы (уплыў польскай мовы на беларускую).

 

2.3. Беларуская мова ў Расійскай імперыі

(канец XVIII – 1917 г.)

 

У канцы XVIII ст. (1795 г.) у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспа-літай Беларусь была далучана да Расіі.

Беларусь адыходзіць да Расіі, і дзяржаўнай мовай становіцца руская мова, хаця яшчэ доўгі час у справаводстве і школах карыстаюцца польскай мовай. Беларуская мова ўжываецца ў вуснай форме ў дыялектных разнавіднасцях і адчувае ўплыў на сабе рускай мовы (русіфікацыя). Аднак у XIX ст. ідзе працэс складвання новай літара-турнай беларускай мовы, які звязаны з нацыянальным адраджэннем беларускага народа і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху.

Беларуская літаратура ў гэты час цесна звязана з фальклорам (вер-шы Яна Чачота, які шмат увагі надаваў вывучэнню фальклору і мовы беларусаў). Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога фактычна і пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры.

Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мо-вы адыгрывала публіцыстыка. У 1963 годзе К. Каліноўскім выдавалася нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда”. У гэты час пачаў сваю дзейнасць і Ф. Багушэвіч. Ён адзін з першых сярод беларускіх пісьменнікаў загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. (зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” былі выдадзены не на радзіме, а за яе межамі).

Пачатак XX ст. вызначыўся новым уздымам нацыянальна- вызваленчага руху. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прымусілі царскі ўрад выдаць закон аб свабодзе друку (24.11.1905), які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры. Было заснавана беларускае выдавецтва, дзе выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, М. Багдановіча) і пераклады з іншых моў на беларускую мову. Пачалі выдавацца газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, часопісы “Лучынка”, “Раніца” і інш.

Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускай мовы ў дарэвалюцыйны час зрабіў акадэмік Я. Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы “Беларусы” ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, навукова абгрунтаваў і даказаў самастойнасць беларускай мовы, паказаў, што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна.

Але было шмат разнабою ў правапісе, вымаўленні, ужыванні форм слоў. Неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мовы. Па прапанове Я. Купалы над такой граматыкай у 1913 годзе пачаў працаваць Б. Тарашкевіч.

 

2.4. Савецкі перыяд у  гісторыі беларускай мовы

(1917 – 1990 гг.)

 

Значных поспехаў дасягнула беларускае мовазнаўства пасля 1917 г. 1920-я – пачатак 1930-х гг. вызначаюцца як гады адраджэння беларускай мовы, якая становіцца дзяржаўнай. Была прынята праграма беларусізацыі. Яна ўключала ў сябе перавод навучальных устаноў на беларускую мову, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, перавод усяго справаводства на беларускую мову.

Информация о работе Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы