Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2015 в 01:15, реферат

Описание работы

У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Файлы: 1 файл

Курс лекцый 2013.doc

— 832.00 Кб (Скачать файл)

3. Выклічнікавая  канцэпцыя. Гэта гіпотэза старажытнагрэчаскіх мудрацоў звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (сапенне, кашаль, крыкі, хрып, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г.д.). Ад гэтых гукаў і бярэ пачатак членападзельная мова.

4. Тэорыя грамадскага  дагавору. Паводле гэтай тэорыі, мова ўзнікла ў выніку калектыўнага пагаднення: першабытныя людзі дамовіліся паміж сабой даваць пэўныя назвы прадметам і з’явам навакольнага асяроддзя. З дапамогай гэтых назваў нашы продкі атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці свае думкі і паведамляць іх адно аднаму.

5. Тэорыя працоўных  выкрыкаў. Гэта тэорыя прапанавана ў 19 ст. французскім вучоным Л. Нуарэ і нямецкім вучоным К. Бюхерам. Сутнасць яе ў тым, што мова ўзнікла з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Гэтыя выкрыкі палягчалі і арганізоўвалі працоўныя дзеянні першабытных людзей.

6. Матэрыялістычная тэорыя. Меркаванні вучоных-матэрыялістаў пра ўзнікненне мовы грунтуюцца на шэрагу фактаў і акалічнасцей жыцця нашых продкаў. Асноўным фактарам, дзякуючы якому адбылося фарміраванне чалавека сучаснага выгляду і станаўленне яго членападзельнай мовы як сродку зносін і мыслення, лічыцца сумесная праца людзей. Але гэтаму фактару спадарожнічалі і іншыя акалічнасці і змены ва ўмовах жыцця чалавека. Да іх належыць на першым этапе ператварэння малпы ў чалавека тое, што нашы продкі паступова ў пошуках ежы сышлі з дрэў на зямлю, вялі калектыўнае жыццё, мелі органы, з дапамогай якіх вымаўлялі гукі. Станаўленню чалавека спрыялі яго прамахаджэнне, ужыванне мясной ежы, вынаходства агню, а галоўнае – калектыўная праца па здабыванні ежы і паступовае выкарыстанне спачатку выпадковых прылад (сукоў, дрэў, камянёў, палак, касцей і інш.), а потым і спецыяльна апрацаваных інструментаў. Працэс станаўлення чалавека ў час працы праходзіў вельмі доўга (дзесяткі, а магчыма, і сотні тысяч гадоў), а развіццё яго мыслення і затым свядомасці было непасрэдна звязана з узнікненнем і ўскладненнем членападзельнай мовы.

7. Тэорыя Ч. Дарвіна створана ў 19 ст. Гэта тэорыя паходжання чалавека ад пэўнага віду чалавекападобнай малпы. У працэсе эвалюцыі ў яго ўзнікла мова.

 

4. Месца мовы  ў сістэме гуманітарных навук

 

Мовазнаўства, або лінгвістыка, – навука пра сутнасць, будову, функцыянаванне і развіццё мовы; філалагічная навука, якая выдзелілася з комплекснай навукі пра слова – філалогіі (у перакладзе з лац. ‘любоў да слова’).

Мовазнаўства мае многа напрамкаў даследавання. Назавём некаторыя з іх.

Рыторыка – аратарскае мастацтва чалавека, вывучае выкары-станне слова з мэтай уздзеяння на чалавека.

Супастаўляльная лінгвістыка – галіна мовазнаўства, якая шляхам параўнання даследуе некалькі моў з мэтай выяўлення ў іх агульнага і спецыфічнага, роднасных і няроднасных моў у гістарычным аспекце.

Сацыялінгвістыка – навука, якая ўзнікла на стыку мовазнаўства і сацыялогіі і разглядае мову як грамадскую з’яву, агульначалавечую, універсальную, без якой чалавек не з’яўляецца разумнай істотай і членам пэўнага калектыву. Сацыялінгвістыка займаецца распрацоўкай пытанняў суадносін мовы і грамадства, вывучае асаблівасці ўжывання мовы ў розных сацыяльных групах, суадносіны мовы і нацыі, грамадскія функцыі мовы, двухмоўе, шматмоўе і інш.

Этналінгвістыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры народа, адлюстраванне ў мове культурных, народна-псіхалагічных і міфалагічных уяўленняў і перажыванняў людзей. Аб’ектам даследавання этналінгвістыкі з’яўляюцца моўныя адзінкі (словы, фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі), значэнне якіх звязана з рознымі бакамі народнага светапогляду, народнай духоўнай культуры – абрадамі, звычаямі, вераваннямі, прыкметамі, уяўленнямі людзей пра навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет. Этналінгвістыка вывучае асаблівасці моў розных народаў. Французскія вучоныя лічаць, што на свеце існуе 2796 моў, расійскія вучоныя налічваюць 3500 моў, нямецкія – 4 тыс. жывых моў, а апошнія дэмаграфічныя даведнікі – 4 – 5 тыс. моў (разам з мёртвымі мовамі і дыялектамі).

Псіхалінгвістыка – гэта псіхалагічны накірунак у мовазнаўстве. Гэта навука пра моўную дзейнасць, працэсы спараджэння і ўспрымання маўлення, па якім можна вызначыць псіхічныя асаблівасці чалавека. Псіхалінгвістыка разглядае мовазнаўства як навуку псіхалагічную, а ўсе самыя істотныя з’явы мовы як псіхічныя.

Псіхалінгвістыка імкнецца вывучаць мову ў працэсе, каб выявіць тыя яе істотныя ўласцівасці, якія рэалізуюцца ў маўленні, звязаны з псіхікай і свядомасцю чалавека. Да агульных псіхалагічных асаблівасцей нашай свядомасці, што даволі яскрава адлюстроўваецца ў маўленні, можна аднесці яе здольнасць аперыраваць адначасова такой колькасцю адзінак, якая знаходзіцца ў межах 7 + 2 (ад пяці да дзевяці).

Праводзяцца асацыятыўныя эксперыменты, выяўляецца рэакцыя чалавека, сувязі паміж словам і яго асацыяцыяй. Псіхалінгвістыка імкнецца выкарыстаць вынікі сваіх даследаванняў для практычных патрэб чалавека, што прывяло да стварэння ў межах гэтай дысцыпліны прыкладной псіхалінгвістыкі, галоўныя задачы якой – распрацоўка эфектыўных прыёмаў моўнага ўздзеяння на слухачоў або чытачоў (аптымальная арганізацыя сродкаў масавай камунікацыі, прапаганды і інш.), методык вывучэння роднай і замежных моў, лячэнне афазіі, распрацоўка пытанняў, звязаных з адносінамі ў сістэме чалавек – машына, з прыняццем правільных каманд і рашэнняў у сістэме кіравання.

Матэматычная лінгвістыка – навука, якая ляжыць на сумежжы розных галін матэматыкі і мовазнаўства. Выкарыстанне колькасных паказчыкаў пры вывучэнні мовы дае магчымасць ствараць частотныя слоўнікі, вызначаць найбольш прадуктыўныя моўныя з’явы, ступень ужывальнасці пэўных моўных адзінак, вырашаць пытанні ўнармаванасці мовы і г.д. З дапамогай статыстычных метадаў даследуецца структура тэксту, узаемасувязі паміж моўнымі адзінкамі ў звязным тэксце і сістэме мовы, раскрываюцца некаторыя асаблівасці пісьмовага тэксту.

Мовазнаўства звязана з рознымі гуманітарнымі навукамі. Назавём некаторыя з іх.

Філасофія. Мовазнаўства кантактуе з філасофіяй пры вывучэнні такіх праблем, як сутнасць мовы, роля мовы ў працэсе пазнання, суадносіны мовы і мыслення і інш. Тэарэтычнае мовазнаўства і зарадзілася ў нетрах філасофіі, бо найбуйнейшымі вучонымі, якія распрацоўвалі пытанні навуковага апісання мовы ў старажытнай Еўропе, былі Платон, Сакрат, Дэмакрыт і інш. Галоўным інструментам пазнання навакольнага свету ў філасофіі выступае мова, праз якую адбываецца светаўспрыманне і фарміруецца светапогляд чалавека.

Этыка – філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве. Нормы паводзін людзей у грамадстве цесна звязаны са словам, таму важным з’яўляецца маўленчы этыкет – нацыянальна спецыфічныя правілы маўленчых паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых і прапанаваных грамадствам сітуацыях “ветлівага” кантакту з суразмоўцам.

Логіка. Сувязь мовы з логікай узнікла на самых ранніх стадыях існавання мовазнаўства. Лагічны накірунак у мовазнаўстве даследуе суадносіны лагічных формаў мыслення з моўнымі формамі іх выражэння – г.зн. вывучае лагічныя законы будовы сказаў. Лагічны напрамак у мовазнаўстве ўзыходзіць да Арыстоцеля.

Эстэтыка – філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці як асобны від грамадскай ідэалогіі.

Ужо на ранніх стадыях свайго ўзнікнення мовазнаўства цесна звязана з гісторыяй, у прыватнасці з гісторыяй стварэння пісьмовых тэкстаў і апісанымі ў іх гістарычнымі падзеямі. Вывучэнне мовы пісьмовых помнікаў дазваляе меркаваць пра роднасць розных моў і, значыць, пра агульнасць лёсаў розных народаў, тэрыторыі іх рассялення, міграцыі. Улік знешніх гістарычных фактараў робіць зразумелым фарміраванне моў, лёс асобных слоў або выразаў.

 

5. Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму

 

Білінгвізм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм (шматмоўе) – выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін.

Разнавіднасці двухмоўя:

1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;

2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі;

3) поўнае, або суцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;

4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;

5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская).

Дзяржаўная мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.

Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах:

1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў;

2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі;

3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.

 

Гісторыя двухмоўя на Беларусі

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе.

 

6. Паняцце інтэрферэнцыі.

Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі

 

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі.

Тэрмін “інтэрферэнцыя” паходзіць ад лац. іntеr – ‘памiж’, ferеns – ‘якi нясе, пераноciць’ і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на кожнай з гэтых моў. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя закранае ўсе ўзроўні моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, лексіку, марфалогію, сінтаксіс. У залежнасці ад гэтага вылучаюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

1) фанетычная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках, звязаных з ужываннем у маўленні на адной мове гукаў іншай мовы. У рускім маўленні двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы: дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне, выразнае вымаўленне ўсіх галосных у слове, фрыкатыўнае [γ] замест рускага выбухнога [г], прыстаўныя галосныя – вуха, вучань; [р] заўсёды цвёрды; [ч] – цвёрды на месцы рускіх мяккіх. У беларускім маўленні можна пачуць выбухны [г], мяккія [ч] і [р], вымаўленне [в] замест [ў] (правда).

На думку беларускіх мовазнаўцаў, на фанетычным узроўні большы ўплыў робіць беларуская мова на рускае маўленне, а не наадварот;

2) акцэнталагічная інтэрферэнцыя – гэта вынік няправільнай пастаноўкі націску пад уплывам іншай мовы.

Акцэнталагічныя памылкі ўзнікаюць як у беларускім, так і ў рускім маўленні. Гэта звязана з тым, што аднакаранёвыя словы ў беларускай і рускай мовах часта адрозніваюцца месцам націску: усы – вýсы, крапива – крапіва, некоторые – некаторыя, вéрба – вярба, имя – імя, звонит – звоніць, коклюш – коклюш і г.д.;

3) лексічная інтэрферэнцыя – узнікае ў выніку выкарыстання ў тэкстах на адной мове раўназначных слоў іншай мовы без патрэбы, калі ёсць свае словы. Для назвы рускамоўнай лексікі ў беларускай мове існуе тэрмін “русізм”. Русізмы, якія выкарыстоўваюцца без пэўнай мэты і не апраўданы маўленчымі патрэбамі, з’яўляюцца інтэрферэнцыйнымі памылкамі: узвешваць, наскі, кірпіч, выдвіжэнне, громкі, мнімы, пасловіца, скамейка, спасенне, фанарык, шляпа, этаж і інш. Прычына ўжывання русізмаў – недастатковае веданне лексікі беларускай мовы, мысленне на рускай мове і механічны пераклад на беларускую;

4) фразеалагічная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках у выніку даслоўнага перакладу фразеалагізмаў: два боты – пара, крычаць благім матам, падаць у вобмарак, біць баклушы, хлопчык з пальчык, папасці ўпрасак. У адпаведнасці са спецыфікай беларускай мовы гучаць самабытныя фразеалагізмы: абое рабое, крычаць немым голасам, траціць прытомнасць, біць бібікі (лынды, байды), кату па пяту, трапіць у нерат;

5) марфалагічная інтэрферэнцыя – адхіленне ў маўленні ад марфалагічных нормаў адной мовы пад уздзеяннем другой мовы: ужыванне назоўнікаў у неўласцівых формах роду і ліку (моцная боль, прыгожая стэп, смачная маліна, грэцкая крупа, бярвенні, праменні), інтэрферэнцыйныя канчаткі розных чацін мовы (для абмена, эпідэмія грыпа, стане прадзядуляй, аграноміей, пры рэдактары, у гасцёўне, у маём доме, новые), інтэрферэмы ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў: Здароўе даражэй, чым грошы; Ночы становяцца даўжэй і цямней (правільна па беларуску: даражэйшае, даўжэйшыя, цямнейшыя);

Информация о работе Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы