Лексика белоруской мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2012 в 18:06, реферат

Описание работы

Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пісьменніка (лексіка Я. Коласа, У. Караткевіча і інш.), у пэўнай мясцовай гаворцы (дыялектная лексіка), у якой-небудзь сферы дзейнасці (прафесійная лекcіка) і г.д. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.

Содержание работы

1. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
4. Актыўная і пасіўная лексіка
5. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання

Файлы: 1 файл

Лексика беларускай мовы.doc

— 138.00 Кб (Скачать файл)

Ад неалагізмаў трэба адрозніваць  наватворы асобных пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Такія выпадковыя наватворы называюць аказіяналізмамі (ад лац. occasio – выпадак) або індывідуальна-аўтарскімі (індывідуальна-стылістычнымі, кантэкстуальнымі) неалагізмамі. Напр.: небазор, вечнабыт, прасветач, нязгледны (Я. Купала); жаўтацвецень, светазор, шаўкарунны, вольнаплынны (Я. Колас) і інш. Аказіяналізмы ствараюцца з пэўнай стылістычнай мэтай і, як правіла, не выходзяць за межы мастацкага твора. Іх значэнне можна высветліць толькі ў кантэксце [1].

 

5. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання

У адносінах выкарыстання словы  беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы: без гэтых слоў нельга сфармуляваць і выказаць думку, без іх немагчыма далейшае развіццё і ўдасканаленне самой лексікі. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя) [1].

Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Коратка спынімся на гэтых лексічных разрадах.

Дыялектную лексіку  складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць наступныя дыялекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі (брэсцка-пінскі).

Кожны з гэтых дыялектаў мае  свае асаблівасці, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы. Дыялектызмы, безумоўна, вядомы не ўсім носьбітам мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ. падбярозавік), вятроўкі (замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля (паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш.

Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў поўным сэнсе гэтага слова. Абласныя словы падаюцца ў слоўніках літаратурнай мовы з паметай абл. (абласное): нацяты (нацягнуты), нябож (пляменнік), оступам (цесна абступіўшы, вакол), гучок (парастак), гуля і гула (гуз), жбан (збан), заложна (бесперапынна, настойліва, упарта) і інш.

Дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін. У наш час дыялекты не ўтвараюцца, а паступова разбураюцца. Тым не менш, для нацыянальнай мовы яны – скарбніца, якую неабходна захоўваць (дастаткова ўспомніць, што менавіта з дыялектаў «вырастала» новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова). Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў – гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычання іншамоўных слоў.

У творах мастацкай літаратуры пісьменнікі  выкарыстоўваюць дыялектызмы з  мэтай стварэння мастацкага вобраза, для характарыстыкі дзеючых асоб, перадачы моўнага каларыту мясцовасці, у якой адбываецца дзеянне.

Жаргонная лексіка  (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі), халтурыць (нядобрасумленна выконваць працу), філоніць (ухіляцца ад працы), бабкі (грошы ўвогуле), зелень (долары), драўляныя (айчынная валюта) і інш.; у мове спартсменаў: рамка (вароты), гарчычнік (жоўтая картка), вольнік (барэц вольнага стылю) і інш.; прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), самаход (самавольна пакінуць воінскую часць), дэмбель (дэмабілізацыя), адкасіць (ухіліцца ад воінскай службы) і інш. У часы Вялікай Айчыннай вайны склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл), кацёл (акружэнне), гасцінцы (снарады, міны) і інш.

Пэўным жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агульнасцю інтарэсаў, часам негатыўнага характару (напр., у лексіконе аматараў выпіць сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: налізацца, завязаць, пузыр, чарніла, фауст, псіхатроп, балбанэс і інш.).

Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot – замкнуты). Асноўная функцыя арго – быць сродкам адасаблення, аддзялення яго носьбітаў ад іншых людзей. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова дэкласаваных груп грамадства і крымінальнага асяроддзя: зладзеяў, карцёжных шулераў, кантрабандыстаў, наркаманаў і пад. У Расіі арго пачало складвацца ў 2-й палове ХІХ ст. пераважна ў гандлёвых цэнтрах, партовых гарадах, месцах ссылак. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў. Аднак, каб ізалявацца ад грамадства, антысацыяльныя элементы выпрацавалі спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей. Дасягалася гэта шляхам скажэння і пераасэнсавання агульнанародных слоў: вышка (вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык), сціркі (ігральныя карты), макруха (забойства), дзірка (турма), вывеска (твар), пазычыць (украсці), шырмач (кішэнны злодзей), раскалоцца (прызнацца); выкарыстання запазычаных слоў (напр., бан у мове зладзеяў ‘вакзал’ з ням. bahnhof), а таксама шляхам перастаноўкі складоў у словах або дабаўлення да слоў новых элементаў (напр., чуха замест хачу, шывар замест тавар і інш.).

Жарганізмы не ўваходзяць у лексіка-семантычную  сістэму літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкіх  і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя [1].

Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы. Спынімся на азначэннях гэтых паняццяў і прывядзём прыклады.

Тэрмін (ад лац. terminus – граніца, мяжа) – гэта афіцыйна ўзаконенае слова або словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, спорту і г.д., абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне (напр., інтэграл, атмасфера, сінтэз, марфема, гіпотэза, афсайд, пенальці і інш.). Тэрміны могуць быць як агульнанавуковыя (аналіз, дослед, працэс, мадэль, тэорыя і інш.), так і вузка-спецыяльныя (напр., у генетыцы: храмасома, ген, зігота і інш.; у мовазнаўстве: постфікс, фанема, сінтаксіс, тапонімы і інш.; у плаванні: батэрфляй, кроль, брас і г.д.). Заўважым, што словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі стыхійна, па меры авалодання мовай, ствараюцца для патрэб усяго грамадства. Тэрміны ж прыдумваюцца штучна і патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў той ці іншай сферы дзейнасці.

Па сваім функцыянальным значэнні блізка да тэрмінаў стаяць прафесіяналізмы. Гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці. Калі тэрміны маюць больш упарадкаваны, унармаваны характар, то прафесіяналізмы з’яўляюцца паўафіцыйнымі лексічнымі адзінкамі, якія выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, прычым пераважна ў гутарковым стылі (напр., у мове пчаляроў сустракаюцца такія прафесіяналізмы, як дымар, вашчына, раёўня, пропаліс). Рэзкай мяжы паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі няма, і часта прафесіяналізм можа існаваць як сінонім тэрміна. Многія мовазнаўцы ўвогуле не вылучаюць прафесіяналізмы ў асобны разрад слоў спецыяльнай лексікі.

У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклатура – гэта сукупнасць назваў канкрэтных аб’ектаў, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, спорце і пад. Па складзе наменклатура велізарная. Так, толькі наменклатура медыцынскай тэхнікі (інструменты, апаратура і пад.) налічвае звыш 3000 назваў. Тэрміны маюць абстрактныя, адцягненыя значэнні, а наменклатурныя назвы абазначаюць даволі канкрэтныя з’явы. Параўн.: арфаграфія, прэфікс, марфема, злучнік і інш. (прыклады мовазнаўчых тэрмінаў) і най-, без-, пад-, за- і інш. (наменклатурныя назвы канкрэтных прыставак). Сярод наменклатуры сустракаюцца і абрэвіятуры: ЭВМ, ЗІЛ, ЗІС і пад.

 

 

1. Да лексікі  абмежаванага ўжывання адносяцца:

1) сінонімы, амонімы, антонімы;

2) гістарызмы, архаізмы, неалагізмы;

3) дыялектызмы, жарганізмы, тэрміны;

4) адназначныя, мнагазначныя словы;

5) наменклатура, прафесіяналізмы,  слэнгізмы.

 

2. Устанавіце  адпаведнасць

 

А. Бескарысны – бескарыслівы.

1. Антонімы.

Б. Адвага – баязлівасць.

2. Дыялектызмы.

В. Картопля, пасоля.

3. Сінонімы.

Г. Сумны, тужлівы, маркотны.

4. Амонімы.

 

5. Паронімы.


 

3. Эўфемізмы  – гэта разнавіднасць:

1) амонімаў;

2) сінонімаў;

3) неалагізмаў;

4) жарганізмаў;

5) паронімаў.

 

Заданне 1. Ці ўсе пададзеныя словы маюць лексічнае і граматычнае значэнне і выконваюць намінатыўную функцыю. Адказ абгрунтуйце.

Студэнт, універсітэт, дэкан, дэканат, стыпендыя, але, магчыма, ён, той, экзамен, пад, сто, ой, мужнасць, які, дарога, горад, смелы, спяваць, на, гарадскі, маляваць, прыгожы.

 

Заданне 2. Выпішыце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні. Асобна ўкажыце іх прамое значэнне.

Глядзіць у вокны зімні вечар. Кладзецца змрок на цесны двор. Мароз – мастак рукой старэчай на шыбах піша свой узор (Я. Колас). Маўчала возера ў тумане, ды вербы плакалі ў цішы, на дне сінеючае твані, лілеі вецер варушыў. (П. Трус).

 

Заданне 3. Выпішыце метафары, метаніміі і сінекдахі, выявіце сярод іх агульнамоўныя, вобразна-паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія.

Плылі марудна  дні за днямі (Я. Колас). Спеў неўзабаве  сціх. Цяпер ляжала ў Куранях вялі кая, халодная ноч (І. Мележ). Гэта быў не той зялёны хлопец, які вадзіў касою з гонарам (І. Мележ). У лузе вербы гаманілі, маўчала поле за сялом, і ў сініх зорах небасхілу зарою неба зацвіло (П. Трус). Людзей залатых атрымалі вы (І. Мележ). Я табун сцерагу, а ў ім сто галоў (М. Лынькоў). Потым Віктар чытаў Ясеніна (І. Навумовіч). “Каму адсунуцца?” –крыкнула рагатая шапка (І Пташнікаў). Ганна была задаволеная, што школа жыла з ранку да вечара (І. Мележ). Ці багатыя тут лясы і рознай птушкай і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі? (Я. Колас). Як ты (кветка), пастаўленая ў крышталь, будзіш у сэрцы і радасць, і жаль (М. Арочка).

 

Заданне 4. Якія з падкрэсленых слоў з’яўляюцца мнагазначнымі, а – якія амонімамі?

Піла ваду –  піла вострая, ліпкі ліст – ліпкі  маладыя, палявы стан – стан дзяўчыны, жартуе чалавек – жартуе прырода, крыло самалёта – крыло птушкі, варожая міна – сур’ёзная міна, рукаў паліто Заданне – рукаў ракі, касса пясчаная – каса кляпаная.

 

Заданне 5. Складзіце і запішыце сказы са словамі-амонімамі, якія маюць наступныя значэнні: стан¹ – тулава чалавека; стан² – лагер, месца стаянкі; стан³ – вялікая машына для буйных металічных вырабаў; стан4 – становішча, у якім што-небудзь знаходзіцца. Бабка1 – матчына або бацькава маці, бабуля; старая жанчына; бабка2 – страва з дранай бульбы, запечанай у форме; бабка3 – некалькі снапоў збожжа, састаўленых пэўным чынам на ніве.

 

Заданне 6. Складзіце словазлучэнні, падабраўшы да кожнага назоўніка прыметнік у патрэбнай форме.

1. (Шаўкавісты, шаўковы) трава, гальштук, сукенка, валасы.

2. (Пясчаны, пясочны) бераг, дно, глеба, скрыня, камень.

3. (Перадавы, пярэдні) рад, калгас, кола, брыгада, сцяна.

4. (Лясны, лясісты) мясцовасць, ягады, звер, глухамань, паветра, трава.

5. (Даходлівы, даходны) тлумачэнне, месца, гаспадарка, манера, галіна.

6. (Дробны, дробавы) каменне, групы, лік, лічэбнікі, лісточкі, пясок, гандаль.

7. (Дымны, дымавы, дымчаты) завеса, хмары, колер, паветра, порах.

8. (Класны, класічны, класавы) сход, баі, твор, журнал, спадчына, вагон, дошка, барацьба.

 

Заданне 7. Пры дапамозе прыставак утварыце новыя словы. Складзіце 8-10 сказаў з утворанымі антонімамі (на выбар).

1) у-, вы- : лятаць, вадзіць, лазіць, ехаць, хадзіць, бегаць, капаць;

2) неда-, пера- : выканаць, браць, варыць, даць, сыпаць, саліць;

3) пры-, ад- : ганяць, несці, везці, каціць, цягнуць;

4) раз-, з- : вязаць, чакаць, складваць, стаўляць, кляпаць,  біць.


Информация о работе Лексика белоруской мовы