Лариса Гениюш

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2013 в 01:35, реферат

Описание работы

Пісаць вершы Л. Геніюш пачала ў 1935 г., друкавацца — з 1939 г. у пражскіх газетах «Раніца», «Беларускі работнік», часопісе «Новы шлях». У 1942 г. выйшаў першы паэтычны зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (Прага). У 1946—1948 гг. выступала ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына», «Сакавік». На радзіме выйшлі кнігі «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976), «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі надрукаваны яе ўспаміны «Споведзь» (1990, асобнае выданне — 1993), паэмы «Маёй бабусі» (1989), «Даўніна» (1990), выдадзены паэтычны зборнік «Белы сон» (1990).

Файлы: 1 файл

Ларыса Геніюш!!!!!!.docx

— 31.88 Кб (Скачать файл)

Ларыса  Геніюш (Ларыса Антонаўна Міклашэвіч) нарадзілася 27 ліпеня (9 жніўня па н. ст.) 1910 г. у заможанай сялянскай сям'і.

Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш.

5 сакавіка 1948 г. Л. Геніюш разам з мужам была арыштавана і пад прымусам перавезена з Прагі ў Мінск. У лютым 1949 г. Вярхоўны суд БССР прыгаварыў паэтэсу да 25 год папраўча-працоўных лагераў (пакаранне адбывала ў Комі АССР). У маі 1956 г. тэрмін пакарання Л. Геніюш быў зменшаны да васьмі гадоў. Выйшаўшы на волю, пераехала ў Зэльву, на радзіму мужа, дзе жыла да самай смерці, 6 красавіка 1983 г.

     Пісаць вершы Л. Геніюш пачала ў 1935 г., друкавацца — з 1939 г. у пражскіх газетах «Раніца», «Беларускі работнік», часопісе «Новы шлях». У 1942 г. выйшаў першы паэтычны зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (Прага). У 1946—1948 гг. выступала ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына», «Сакавік». На радзіме выйшлі кнігі «Невадам з Нёмана» (1967), «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976), «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі надрукаваны яе ўспаміны «Споведзь» (1990, асобнае выданне — 1993), паэмы «Маёй бабусі» (1989), «Даўніна» (1990), выдадзены паэтычны зборнік «Белы сон» (1990).

     Сучасная дэмакратычная  грамадскасць як бы нанова  адкрывае буйны незгасальны талент Ларысы Антонаўны Геніюш, адчуваючы ўсю моц выпраменьвання ахвярна-мужнай асобы, яе неверагодную апантанасць у спавяданні беларускай нацыянальнай ідэі. Прычым ідэі, узятай не асобна, ізалявана, а ў арганічнай еднасці з лёсам усечалавечага быцця.

     Сакрэт свайго  духоўнага нараджэння і сталенне  Л. Геніюш прыадчыніла на астанку  жыцця ў сваёй узрушальнай «Споведзі», напісанай у жанры аўтабіяграфічнай прозы. Вядома, лірычную стыхію душы з пякельнымі ўспамінамі яна па-ранейшаму давярала і вершам — яны таксама істотна ўзбагацілі яе творчую спадчыну. А бадай галоўным творам Л. Геніюш стала яе «Споведзь», якая пісалася ўсім яе крыжовым лёсам, незаплямленым сумленнем, самабытнай духоўнасцю.

     У гэтым  творы яна не выпадкова так  часта паўтарае: «Я нарадзілася такой, ад пялюшак ужо прасякнутай усім, з болем і прагай за волю і нашую зямлю для нас». І далей — як верніца дзвюх непадзельных ідэй, беларускай і хрысціянскай: «Я была набожнай з пялюшак, як з пялюшак ужо была вернай дачкою свае Беларусі». Паэзіяй авеяны зачын «Споведзі»: «Благаславенны маленькі кусочак роднай, бацькавай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы». Там, у «нашым фальварачку», як ласкава кажа аўтарка, і з'явілася на свет яна, Ларыса Міклашэвіч («Міклашэвічанка»).

Яе лёс быў  пакручастым і цяжкім, постаць  – нязвыклая для літаратурнага  працэсу другой паловы стагоддзя. Часавая  дыстанцыя дае магчымасць убачыць  яе асобу на адлегласці і ацаніць  зробленае для Беларусі.

Біяграфія творцы часам дапамагае, а часам і перашкаджае ацаніць яго належным чынам. Дапамога, бадай, праяўляецца ў насычанасці жыццёвых падзей, якія паўстаюць выспамі ў бязмежным акіяне лёсу. Калі ўлічыць, што біяграфіі шэрагу паэтаў багатыя на ўнутранае жыццё, але бедныя на яе знешнія праявы (нараджэнне – вучоба – праца ў часопісе ці газеце – публікацыі зборнікаў вершаў), неабазнанаму чытачу часам цяжка ідэнтыфікаваць паэта, выдзяліць яго з арміі творчых работнікаў.

Лёс Ларысы Геніюш быў надзвычай багаты падзеямі. Нараджэнне на Гродзеншчыне, польская школа, замуства, жыццё ў Празе, спроба выкарыстаць  паэтэсу ў палітычнай барацьбе. А  далей – атрыманне чэхаславацкага грамадзянства, яго пазбаўленне, дэпартацыя ў СССР, прысуд у 25 гадоў, лагер, вызваленне, жыццё ў Зэльве пад наглядам, выхад  некалькіх кніг. Падзей хопіць не на адно жыццё.

Цяжкасці заключаюцца  ў тым, што любая праява грамадска-палітычнага  і культурнага жыцця СССР з’яўлялася палітыкай. Таму кожны яго актыўны  ўдзельнік адначасова трапляў у  катэгорыю палітыкаў з усімі  наступствамі. Нават цяпер складваецца  ўражанне, што ацэнка творчасці паэтэсы  Ларысы Геніюш наўпрост залежыць ад палітычных пераканняў аўтара матэрыяла. Падтрымлівае ён ідэалы Беларускай народнай рэспублікі, з абурэннем успрымае спробы дзяржавы ў савецкія часы кантраляваць літаратурны працэс – Геніюш становіцца талентам і ледзь не геніям. Крытычна ўспрымае дзейнасць любых прадстаўнікоў беларускай эміграцыі – паэтэса становіцца ўсяго толькі штандартам пэўных сілаў, якія выкарыстоўваюць Геніюш як сімвал. То бок пераважная большасць ацэньвае погляды Ларысы Геніюш як грамадскага дзеяча, а не як паэтэсу. Але нам цікавая яна менавіта як творца.

На першы погляд, Геніюш напісала не так ўжо шмат. У 2000 годзе том яе творчых набыткаў выйшаў у “Беларускім кнігазборы”, найбольш поўная на сённяшні момант спадчына сабрана ў двухтомніку (гаворка пра яго чакае ніжэй). Ды толькі гэта і ёсць адзнака сапраўднасці: у адзінак (як Рыгора Барадуліна) колькасць не ўплывае на якасць. Калісьці Юрый Нагібін заўважыў, што “паэт, няздольны напісаць па-цютчаўскі сціслы верш, перастае быць богам, ён можа застацца толькі прафесіяналам высокай маркі”.

А Геніюш была болей, чым прафесіянал. Яе талент быў дадзены  Богам, і кожны верш нараджаўся, як кропля смалы на ствале дрэва. З-пад  яе пяра выходзіла і лірыка (“Спатканне”, “Ноч”, “Вясна”, “Дзявочае сэрца”), вершы для дзяцей, якія склалі зборнікі “Казкі для Міхаські” і “Добрай раніцы, Алесь”. Але галоўным лейтматывам яе творчасці заўсёды заставалася Беларусь, чый лёс, здаецца, значыў для Геніюш нават болей, чым каханне:

Не скажу, што ты рана загінуў, 
не пажалюся людзям, ні Богу! 
Для каханае нашай Радзімы 
Й найдарожшых ахвяр не замнога.

Радзіма выступала  для паэтэсы алтаром (“***Маці мая  славянская”). Служэнне назалежнай Беларусі было яе верай. Таму не дзіўна, што людзей, якія так не лічылі, Геніюш увогуле не прызнавала. А яны не прызнавалі яе.

Непрыманне паэтэсай савецкага ладу жыцця выявілася  і ў пазіцыі, на якой яна стаяла ад вызвалення з лагеру ў 1956-ым і  да самай смерці ў 1983-ым. Ларыса Антонаўна  адмовілася прымаць савецкае грамадзянства, так і не ўступіла ў Саюз пісьменнікаў. І гэта ў тых ўмовах, калі іншыя пісьменнікі, што прайшлі праз лагерныя пакуты (У.Дубоўка, С.Грахоўскі) імкнуліся вярнуцца ў літаратурнае жыццё, выдаваць зборнікі вершаў, перакладаў, жыць і дыхаць як звычайныя людзі. Хтосьці бачыць ва ўчынках Геніюш праяву грамадзянскай мужнасці, хтосьці – вернасць ідэалам маладосці. І сапраўды, Геніюш, бадай, не магла паводзіць сябе іначай:

Змагацца – дык шчыра, на поўны ўздым. 
Памерці – дык горда, за волю і славу. 
Калі пакахаць, то пачуццем такім, 
Каб шэрую землю расплавіць на лаву!

Але будзеш шчырымі, у сваёй бескампраміснасці Геніюш часам не зважала на тых, хто вагаецца. Нават старонкі “Споведзі” Лырыса заканчвае досыць катэгарычным мерканнем, адрасаваным свайму мужу: “Ён піша аб Варкуце, аб сустрэчы, аб шчасці тут, на Поўначы… Якое, чалавек, шчасце, калі ўсё тут на падмане, на трупах і патрэбная барацьба!”. Нават на сямейных фотаздымках, зробленых у Зэльве пасля вяртання з лагера, відаць, хто ў сям’і з’яўляўся галоўным; муж Ларысы Антонаўны, Янка Геніюш глядзіць у аб’ектыў стомленымі вачыма, а яна з усмешкай, душэўнай трываласцю і ўпартасцю ўглядаецца ў вочы нашчадкаў. Сам насам з сабой, перад Богам, да якога паэтэса часта звяртаецца ў сваіх творах, асабліва ў “Споведзі”, яна магла дзяліцца сумненнямі, перад людзьмі – заставацца прыкладам непахіснасці духу.

І ўсё ж, чаму менавіта Ларыса Геніюш засталася сярод буйнейшых асоб нацыянальнай літаратуры? Што спрыяла яе ўзыходжанню на Парнас? Адказаць на гэта пытанне паспрабую словамі Максіма Танка, выказанымі з нагоды зусім іншых творцаў: “Казімір Сваяк, Вінцук Адважны, іншыя – гэта была група ксяндзоў-беларусаў, якія займаліся то публіцыстыкай, то святым пісаннем, то пісаннем вершаў. Але ўзровень гэтай літаратуры нават заходнебеларускай крытыцы не дазваляў рабіць з іх вялікіх літаратурных дзеячаў. Яны былі добрымі прапаведнікамі нацыянальнай ідэі, але іх творы не дараслі да самой гэтай ідэі, былі ніжэйшыя за яе”.

Вось яна падказка! Творчасць Ларысы Геніюш жывілася, грунтавалася на нацыянальнай ідэі. А  ў савецкія часы яе галоўным носьбітам. Так лічыць значная частка сённяшняга грамадства. Але ў сваіх лепшых вершах паэтэса перарасла просталінейны падыход да самой нацыянальнай ідэі. Заклікі да барацьбы і змагання часта ператвараюць паэтаў у публіцыстаў, што па сутнасці падразае ім крылы і назаўсёды пакідае ў сваім часе. Геніюш жа узнялася ад публіцыстычных заклікаў да глыбокіх параўнанняў, абагульненняў, сімвалічных вобразаў. Памятаеце “Зуброў”?

Непрыгожыя, барадатыя, 
З нетраў пушчы ідуць зубры, 
На плячох – вехі-грывы кудлатыя 
І цяжкія нясуць гарбы (…) 
Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, – 
Ад чужынца дабра не пачуць, 
А яны грамадою нялічанай 
Страпянуцца і зноў жывуць. (…)

Сваёй творчасцю  Ларыса Геніюш ўзняла беларускую ідэю да ўзроўню высокай паэзіі. 
Вершы паэтэсы пачалі вяртацца да чытачоў пасля яе смерці, пачынаючы з канца 1980-ых гадоў: паступова, у літаратурнай палеміцы, з тлумачэннем мастацкай вартасці яе спадчыны. З’явіліся публікацыі ў перыёдыцы, у 1990 годзе “Маладосць” надрукавала яе “Споведзь”. У школьную праграму былі ўключаны асобныя яе творы. Напрыклад, знакамітае чатырохрадкоўе паэтэсы, у якім яна, па сутнасці, выяўляла сваё творчае крэда:

Адзінай мэты не зракуся, 
і сэрца мне не задрыжыць: 
як жыць – дык жыць для Беларусі. 
А без яе – зусім не жыць.

 

     Апошні жыццёва-творчы  перыяд, спагадна падараваны лёсам,  абдымаў звыш двух дзесяцігоддзяў. Аднак гэтыя гады яе жыцця ў Зэльве, нягледзячы на вызваленне, былі страшэнна перакалочаныя. Не выпадкова ж Геніюшы ўстурбавана рабілі захады наконт сваёй рэабілітацыі. Цень нязнятай асуджанасці, іх пажыццёвага «смяротнага граху» ўчэпіста, на кожным кроку праследаваў іх, атручваў штодзённае існаванне.

     У «Споведзі»  няма асобнага раздзела, прысвечанага  апошняму этапу жыцця ў роднай  Зэльве — сведчанні рассыпаны  ў кантэксце ўсяго жыццяпісу  накшталт лірычных адступленняў. У многіх з іх замест лірызму  крываточыць боль за сваіх людзей, за іх незразумелае перараджэнне. Роздум несуцішны: «Як адыходзіць усё святое ўбок, калі людзям паабяцаюць грошы, як танна яны прадаюць і сяброўства, і мову сваю, і сваю мінуласць, і зямлю, і дзяцей сваіх, і саміх сябе».

     Паэтэса вусцішна  ходзіць вакол руінаў роднага котлішча ў Жлобаўцах, прыглядаецца ў прывідныя цені («Сэрца аберуч трымаю ад гора») і немаўліва пытаецца ў свету і ў самой сябе:

     

     Поля спытаю, ветру і дрэва, 

     шэрага неба, нават камення: 

     — Дзе ж  тыя ўсе, 

     да каго  я дарэмна 

     йду ў задуменні? 

     

     Падкошваліся  ногі падчас такіх адведзін, а  сэрцу так не хацелася верыць  у марнасць вяртання. Сваім роздумам  яна прыпадала да таго ж  пытання, што яшчэ падступала  ў час адведкаў родных мясцін, акупаваных немцамі: дзе яна,  матчына душа зямлі? Чуйным  слыхам яна краналася пластоў  мацерыка дзяцінства, яшчэ нядаўняй  песеннай душы народа. Тое, што з гэтай душой пачало тварыцца яшчэ на парозе 40-х гадоў, пераходзіла, бадай, у непапраўнае. Душа народа пачала чамусьці няўхільна прыглушаць, заміраць, нібы ў здранцвенні. Геніюш са страхам назірала далей, як маральнае аблічча яе любімага народа ўсё больш цярпела незваротныя страты.

 Паэтэса, колісь «асвечаная  ідэалістка», ужо не ідэалізавала свой народ. Гэтак, як далёка не ідэалізаваў у творах свой народ, напрыклад, Янка Купала. Славуты народны паэт меў моцы духу, каб іранізаваць, асуджальна дапытвацца, смяяцца, гневацца і тым самым, вострымі, як бы неспагаднымі сродкамі ўсё ж прабівацца да свядомасці народа, раскатурхваць яго, клікаць, будзіць. Ларыса Геніюш ступала ў пазнанні свайго народа ледзь не на мяжу адчаю і напрыканцы жыцця мовіла страшныя словы: «Што ж, я не гневаюся, бо ніводзін народ так не здзекваўся надо мною і над маёй сям'ёй, як беларускі...Ні адзін народ так не ўніжаў сваіх паэтаў, сваіх жанчын». I справа не толькі ў яе асабістым прыніжэнні. Тут рэчы павязаны моцнай пераменай інтарэсаў, што пачалі аддаляцца ад «духовых» і перакідвацца да карысліва-матэрыяльных... Гэта кантрастна бачылася ў супастаўленні з парой маладосці: «Людзі ж за маладосці мае былі літасцівыя, спагадлівыя ў няшчасці. З чаго атупелі, што іх змяніла, навучыла думаць аб сабе, толькі аб тэлевізарах і мэблях, аб «каврах» і матацыклах, а дзе ж сумленні? Калісьці людзі шарахаліся ад тых, у каго чалавечая нявінная кроў на руках, у каго на сумленні людскія слёзы, а сёння — гэта «героі», настаўнікі для моладзі, узор для грамадства... Як накрэсліць цяпер паняцце — чалавек?».

     Нялёгкі роздум  заходзіць і ў многія вершы  Л. Геніюш, суровеючы ў сваіх пытаннях і сведчаннях. «Мой род» — адзін з самых растрывожана грамадзянскіх зершаў, нібы напісаны на руінах апусцелага кута. Верш сурова-эмацыянальны, каранёвы, цяжкой чаканкі:

     

     Адзін толькі  вецер. Слёз поўныя жмені 

     З вачэй непаслушных цякуць і цякуць,

     Я сею іх  моўчкі ля дрэваў, бы цені,

     Мо помстай  за крыўды калісьць прарастуць.

     

     Сумленне і  розум не могуць змірыцца 

     З лёсам сям'і, які цяжка стрываць.

     Нашто забіваць, над жывымі глуміцца 

     I маці-зямельку пустой пакідаць?

     

     Хто ходзіць  сягоння па сцежках забытых, 

     Валочачы ногі  у нашай крыві,

     Хто тут,  як жывёла, дапаў да карыта 

     I ганьбіць  і топча жывых й не жывых. 

     

     Суровае, як  у вердыкце, прамаўленне агаляе, дапытваецца, карае. Пранізлівасць  відучага зроку працінае ўсе  поры рыхлай сістэмы. Для кантрасту  — і гістарычная рэтраспекцыя  — у той жа эстэтычнай ролі, што і экскурс у памяць маладосці.  Зрэшты, тут і там — гэта  вяртанне да высокіх маральных  каштоўнасцей:

Информация о работе Лариса Гениюш