Беларускiя балоты – багацце нашай краіны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 14:42, реферат

Описание работы

Вось такі не складаны працэс утварэння балот.Алеж іх значэнне вельмі вялікае,як для чалавека, так і для навакольнага асяродзя.
Ну па-першае: на дно балота асядаюць рэшткі загінуўшых раслін і жывёл, разлагаюцца і ператвараюцца ў торф,а торф у сваю чаргу мае вельмі вялікае гаспадарчае і прамысловае значэнне.Яго выкарыстоўваюць у топках цеплавых электрастанцый,як угнаенне на палях,прымяняюць у будаўніцтве,і як сыравіну на хімічных заводах.
Акрамя гэтага балоты падымаюць узровень вады ў многіх рэках,захоўваюць вільгаць.
Багаты і раслінны свет балота. З-за вялікай колькасці вады,на балоце расце шмат вільгацелюбівых раслін – кустарнікаў, імхоў.Болей за ўсё на балоце імхоў.Пушыстым, прыгожым зялёна-бурым дываном яны засцілаюць усе купіны і ўпадзіны.Мох для балота мае вялікае значэнне – ён паглынае і ўтрымлівае ў сабе вельмі многа вады.У 10 разоў болей чым важыць сам.

Файлы: 1 файл

Беларускiя балоты.doc

— 2.42 Мб (Скачать файл)

                                                                                                       Клічаўская цэнтральная бібліятэка

                                                                                                      Атдзел абслугоўвання і інфармацыі                     

 


 


 

 

 



 


 

 

 

 

 

 

 

                                                                         

 

Клічаў 2010

Беларускiя балоты – багацце нашай           

                                     краіны

                                                Край балот,

                                               Нiзiн, азёраў наскiх,

                                              Край лясоў,

                                             Маўклiвых сосен-струн

                                             Край паэм,

                                            Адвечных песен - казак –

                                          Дарагая сэрцу Беларусь….

                                                           Паўлюк Трус. 

 

Вядучы:   Наша Беларусь багата на блакiтныя азёры i рэкi, а таксама і на балоты, якiя маюць вялiкую гаспадарчую і навуковую каштоўнасць.Пра iх мы i будзем сёння весцi гаворку.Утваралiся балоты пераважна ў розныя перыяды з пачатку галацэну i да нашага часу.На тэрыторыi Беларусi балоты займаюць   2,5 млн. га, i падзяляюцца на – нiзiнныя i вярховыя.

Нiзiнныя балоты складаюць 82,7% ад усіх балот.Найбольш вядомыя сярод iх – Аброўскае,Выганашчанскае,Вялiкi лес.

Вярховыя балоты займаюць 13,1% ад усiх балот Беларусi.

Найбольш вядомыя  – Стрэчна, Обаль-1,Весялоўскае.

Зараз мы разумеем усю прыгажосць i таннасць балот.I не адварочваемся ад iх, а наадварот ствараем заказнiкi, наладжваем здабыванне бiтумiнознай сыравiны для вытворчасцi воску.

Але ж былi  часы калi людзі баялiся блiзка падыходзiць да балот.Гэты страх быў звязаны з народнымi павер'ямi аб тым, што ў балоце жывуць такiя мiфiчныя iстоты. Як вадзянiкi, лясуны i iншыя.

Менавiта таму,людзi i сялiлicя далёка ад балот.Само балота абыходзiлi, а калi трэба было скарацiць шлях,iшлi вельмi асцярожна i неслi доўгi кiй, каб памераць глыбiню.

Але больш за ўсё людзей пужала таямнiчае святло, якое то з'яулялася, то знікала. Гэта святло звязвалі з нячыстай сiлай.

 

I толькi ў 19 ст. Вучоныя змаглi разгадаць гэтую загадку.

На дне балота многа  рэшткаў загубленных жывёл i раслiн, пры гнiеннi ўтвараецца многа газаў, у тым лiку i балотных.

Вялiкую ролю ў працэсе утварэння балотнага газа, займаюць мiкробы.Яны працуюць у глыбокiх слаях iлу.Гэтыя мiкробы разлагаюць раслiны i жывёл.I калi  газ вырываецца на паверхню, то ад сутыкнення з паветрам успыхвае,самаўзгараецца.

 

А зараз паслухайце як утвараюцца самi балоты.

Думка аб тым, што   любое   возера  можа  ператварыцца  ў  балота,   памылковае.У балота   можа   ператварыцца толькi тое возера,  у якога дно глiнicтае, таму што вада ў глыбiню прасачвацца не можа – глiна не прапускае.Вада застойваецца, i паступова зарастае водарасцямi, асакой i мохам.Менавiта так на паверхнi возера ўтвараецца тоўсты i спружынiсты пад нагамi раслiнны пласт,хадзiць па якiм небяспечна – можна правалiцца.

А над не глыбокімі  мясцінамі з дна выбіваюцца  крыніцы чыстай вады – “вокны”.Утвараюцца балоты і тады, калі  знішчаюцца лясы.

Вось такі не складаны працэс утварэння балот.Алеж іх значэнне вельмі вялікае,як для чалавека, так і для навакольнага асяродзя.

Ну па-першае: на дно балота асядаюць рэшткі загінуўшых раслін і жывёл, разлагаюцца і ператвараюцца ў торф,а торф у сваю чаргу мае вельмі вялікае  гаспадарчае і прамысловае значэнне.Яго выкарыстоўваюць у топках цеплавых электрастанцый,як угнаенне на палях,прымяняюць у будаўніцтве,і як сыравіну на хімічных заводах.

Акрамя гэтага балоты падымаюць  узровень вады ў многіх рэках,захоўваюць вільгаць.

Багаты і  раслінны свет балота. З-за вялікай колькасці вады,на балоце расце шмат вільгацелюбівых раслін – кустарнікаў, імхоў.Болей за ўсё на балоце імхоў.Пушыстым,  прыгожым  зялёна-бурым дываном  яны засцілаюць усе купіны і ўпадзіны.Мох для балота мае вялікае значэнне – ён паглынае і ўтрымлівае ў сабе вельмі многа вады.У  10 разоў болей чым важыць сам.

А зараз пагаворым падрабязней  аб тых балотах, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Магiлёускай вобласцi i Клiчаўскага раёна.

На тэрыторыi Клiчаўскага раёна знаходзiцца леса-балотны комплекс «Астравы Дулебы».Яго плошча 26 600 га.Заказнiк уяўляе сабой буйны суцэльны леса-балотны масiў, якi, адзiн з нямногiх на ўсходзе краiны, захоўваўся у натуральным стане.Лясы займаюць 70% тэрыторыi комплекса, балота непасрэдна займае 11%.Найбольш буйнымi балотнымi масiвамi з'яуляюцца балоты Дулебскае i Вяликае.З балотнага масiву бяруць пачатак мноства ручаёу i рэк, такiя як -Даужанка,Дулебка,Цераболь,Ваданоска.Знаходзiцца заказнiк, на водападзеле рэк Друць i Ольса. Раней большая частка тэрыторыi масiву выкарыстоувалася ваеннымi у якасцi авiяцыйнага палiгона,якi зараз перададзены мiнiстэрству лясной гаспадаркi.У цяперашнi час адбываецца натуральнае аднауленне лесу.Высокая забалочаннасць тэрыторыi, наяунасць адкрытых пераувiльготненых участкау i азёр абумовiлi тут вялiкую канцэнтрацыю водна-балотных вiдау птушак на гнездаваннi, мiграцыi i лiньцы.На тэрытлрыi заказнiка гняздуецца 118 вiдау птушак. 16 з якiх занесены у Чырвонаю кнiгу Беларусi.Найбольшай увагi заслугоуваюць чорны бусел,пугач.балотная сава.У флоры заказнiка выяулена 709 вiдау вышэйшых сасудзiстых раслiн, 12 вiдау з якiх – падлягаюць ахове.На тэрыторыi заказнiка сустракаецца 37 вiдау млекакормячых,8 вiдау амфiбiй i 6 вiдау паузуноу.Некаторыя з iх  - буры мядзведзь,арэшнiкавая соня,мядзянка – занесены у Чырвонаю кнiгу Беларусi i нележаць ахове.Высокая мазаiчнасць i прадукцыйнасць угоддзяу,наяунасць для укрыцця жывёл цяжкадаступных забалочаных мясцiн i парослых лесам сухадольных град сярод балот абумовiлi вялiкую колькасць капытных, такiх як лось,дзiк.Па берагах лясных рэк i ручаёу сустракаюцца – гарнастай.енатавiдная сабака,выдра.А у вогуле жывёльны свет «Астравоу Дулебы» разнастайны i прыгожы.

Заозёр'е –  знаходзiцца у Белынiчскiм раёне.Пастанауленнем Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь ад 27 снежня 2007 года – быу аб'яулены гiдралагiчным заказнiкам, у цэлях захавання прыроднага стану балотнага масiва, падтрымлiваючага гiдралагiчны рыжым бассейна ракi Днепр.Плошча заказнiка4172,1 га. У цэнтры Заазёр'я знаходзяцца вялiкiя вярховыя балоты Мохавае i Шчэглавiтаушчына.Акрамя балот, гiдралагiчная сетка уключае, таксама возера Заазёр'е, рэкi Дулебка i Лiпоука.

Фауна заказнiка прадстаулена шматлiкiмi жывёламi, птушкамi i раслiнамi, у тым лiку занесенымi у Чырвонаю кнiгу Рэспублiкi Беларусь. 

 

 

 

1.А зараз невялікія конкурсы.

Конкурс першы “ Аптэка на балоце”.

Вядучы:   На балоце растуць многія лекавыя расліны.Вось аб іх мы пагаворым падрабязней.Я чытаю апісанне расліны, а вам трэба яе назваць.

Журавіны

Гэта вельмі карысная ягада. У яе склад уваходзіць шмат вітаміна «С». Імі можна лячыць усе прастудныя хваробы, а таксама дрэнны зрок. Гэта вечназялёная расліна, якая сцелецца па ўсім балоце. Лісцікі маленькія і цвёрдыя, яны застаюцца зялёнымі нават зімою. Іх вельмі легка збіраць, не трэба шукаць. Імі ўсыпаны ўсе купіны, толькі нахіляйся і збірай.

Валяр'яна

Даволі  высокая  расліна, прыгожа цвіце ружовымі  кветкамі. У аптэках ёсць настоі  з яе карэння. Кроплі  гэтага настою супакойваюць чалавека, даюць яму моцны сон.

  Брусніцы

Растуць у лясах, хмызяках, на высечках, мохавых балотах.Каштоўная, харчовая, меданосная і лекавая, вечназялёная кусцікавая расліна са смачнымі ягадамі.У медыцыне выкарыстоўваецца як антысептычны, вяжучы, супрацьцынговы сродак.

                     2.Другі конкурс – “Таямнічыя расліны”.

Вядучы:    На балоце растуць і незвычайныя расліны, якія для насякомых небяспечныя.

Я чытаю вам  ўрывак, а вы адгадваеце, як называецца гэтая цікавая расліна.

1. На лістах гэтай расліны многа валаскоў, і на кожным кропелька вадкасці, як раса. Калі сядзе камар ці другое насякомае на лісток, тут жа прыліпне. Клейкія валаскі накрыюць насякомае, і лісток складзецца ўдвая. Расліна ўсё гэта ўпітае. На балоце такіх раслін многа, ім не хапае пажыўных рэчываў. (Балотная расянка)

2. На балоце расце таямнічая расліна. У гэтай расліны ўсе лісточкі ў вадзе, карэння няма, а над паверхняй падымаецца сцябло з жоутымі кветкамі. Назвалі яе так за ліпучыя зеленаватыя пухіры, якімі густа пакрытыя яе тонкія, як нітачкі, лісточкі. Гэта расліна палюе на маленькіх водных жыхароў - вадзяных блох, маленькіх рачкоў, рыб, інфузорый. Кожны яе пухір гэта хітра збудаваная лавушка. Калі рачок датыкнецца да чуткага валаска -адкрываецца пругкі клапан і засмоктвае ахвяру. 3 капкана не выбрацца, ён адкрываецца толькі ў адзін бок. Расліна гэтая вельмі пражорлівая, за некалькі гадзін можа загубіць 200-300 рачкоў. Малькі рыб большыя за пухір-лавушку, але і яны не выратуюцца, калі дакрануцца да валаскоў. Дакрануцца хвастом - праглыне хвост, галавой - праглыне яе.Чаму ж гэтая расліна корміцца жывёламі? Вучоныя прыйшлі да высновы, што без мясной ежы гэтая расліна не цвіце. Толькі з загубленых жывёл яна здабывае нейкія рэчы, якія дапамагаюць ёй сфарміраваць кветкі. (Пузырчатка).

 

Вядучы:Балоты – гэта сапраўдная скарбніца Беларусі.І мы павінны ганарыцца тым,што ў нас ёсць шмат балот,азёраў,лясоў.

І закончыць  сваё выступленне, мне хацелася б  радкамі з верша Янкі Купалы “Спадчына”:

Ад падзедаў спакон вякоў

Мне засталася  спадчына;

Паміж сваіх  і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

 

Аб ёй мне  баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб  апалены.

 

Аб ёй мне  будзіць успамін

На ліпе бусел  клёкатам

І той стары  амшалы тын,

Што лёг ля вёсак  покатам….

Дзякуй за ўвагу,да сустрэчы.

 

 

 

Склала:Мацюшонак  Таццяна

 бібліятэкар атдзела  абслугоўвання

і інфармацыі

 

 

 

 

 

       

 


Информация о работе Беларускiя балоты – багацце нашай краіны