Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 14:42, реферат
Вось такі не складаны працэс утварэння балот.Алеж іх значэнне вельмі вялікае,як для чалавека, так і для навакольнага асяродзя.
Ну па-першае: на дно балота асядаюць рэшткі загінуўшых раслін і жывёл, разлагаюцца і ператвараюцца ў торф,а торф у сваю чаргу мае вельмі вялікае гаспадарчае і прамысловае значэнне.Яго выкарыстоўваюць у топках цеплавых электрастанцый,як угнаенне на палях,прымяняюць у будаўніцтве,і як сыравіну на хімічных заводах.
Акрамя гэтага балоты падымаюць узровень вады ў многіх рэках,захоўваюць вільгаць.
Багаты і раслінны свет балота. З-за вялікай колькасці вады,на балоце расце шмат вільгацелюбівых раслін – кустарнікаў, імхоў.Болей за ўсё на балоце імхоў.Пушыстым, прыгожым зялёна-бурым дываном яны засцілаюць усе купіны і ўпадзіны.Мох для балота мае вялікае значэнне – ён паглынае і ўтрымлівае ў сабе вельмі многа вады.У 10 разоў болей чым важыць сам.