Контрольная работа по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Апреля 2012 в 17:53, контрольная работа

Описание работы

Знайдзіце і складзіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце тэзісны план да яго.

Файлы: 1 файл

Контрольная работа по белорусскому языку семь заданий.doc

— 86.50 Кб (Скачать файл)


Заданне 1. Знайдзіце і складзіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце тэзісны план да яго.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.

Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым.

Пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў

У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывічоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш.

Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян. Беларусы, як і іншыя ўсходнеславянскія народы, яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самабытнай культурай слова, якая асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым існавала традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў з уласцівымі ім зваротамі, выразамі.

XI-XII ст.ст. былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці. Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі на царкоўнаславянскай мове. Гэта пераважна творы богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлевыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы. У помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII стст., выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы.

У ранні перыяд старажытнарускага пісьменства арфаграфія грунтавалася на фанетычным прынцыпе, які ў старабеларускую эпоху ператварыўся ў гісторыка-этымалагічны. З-за кансерватызму пісьма новыя фанетычныя з’явы беларускай мовы не адлюстроўваліся, у сувязі з чым намецілася разыходжанне паміж напісаннем і вымаўленнем. Такія характэрныя рысы беларускай мовы, як аканне і яканне, дзеканне і цеканне, у старабеларускіх тэкстах адлюстраваны толькі ў выглядзе рэдкіх памылак, але яны ніколі не ўтваралі арфаграфічную норму.

У XIII ст. узнікла Вялікае княства Літоўскае як саюз усходнеславянскіх княстваў, і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў. На базе гэтай часткі ўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (старабеларуская).

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова”. Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”.

“Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцый папярэдніх стагоддзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкае мастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы, мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.).

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. Глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы (пад час Рэчы Паспалітай).

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы.

Сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі. Менавіта на аснове жывой мовы народа пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменства).

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, стварала магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны, а таму часта парушаліся.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей .

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі –пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.) маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

 

 

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы

 

1. Беларуская мова – адна з індаеўрапейскіх моў.

2. Славянскія мовы паступова вылучаюцца.

3. На беларускай мове ўзнікае пісьменнасць.

4. Беларуская мова перыяду 11-13 стагоддзя – першы этап развіцця:

а) у помніках рэлігійнага характару ў асноўным выкарыстоўвалася царкоўнаславянская мова;

б) у помніках свецкага характару знайшлі сваё адлюстраванне асноўныя фанетычныя і арфаграфічныя рысы старабеларускай мовы.

5. Перыяд Вялікага княства Літоўскага – перыяд найбольшага росквіту беларускай мовы.

6. Заняпад беларускай мовы ў перыяд увахода беларускіх зямель у Рэч Паспалітую і Расійскую імперыю:

а) апалячванне;

б) русіфікацыя.

7. Беларуская мова адраджаецца ў ХХ стагоддзі.

 


Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту па 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі, а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

 

Марфалагічная інтэрферэнцыя

 

Родны склон

няма сэнсу – нет смысла

дасягнуць вялікага поспеху – достичь большого успеха

перамога капіталізму – победа капитализма

чакаць прыезду – ожидать приезда

з любога тэксту – с любого текста

 

Месны склон

працаваць у садзе – работать в саду

размаўляць па тэлефоне – разговаривать по телефону

бегчы па калідоры – бежать по коридору

згарэць у агні – сгореть в огне

выступіць на мітынгу – выступить на митинге

 

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Пісаць на адрас – писать по адресу

некалькі разоў на тыдзень – несколько раз в неделю

бачыць на свае вочы – видеть своими глазами

ісці правільным шляхам – идти по правильному пути

чатыры гады – четыре года


Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

 

1. Публіцыстычны стыль

      Прызначэнне галоўным рэдактарам

Генеральным дырэктарам агенцтва «Мінск‑навіны» прызначана Кацярына Дубінская.

      Фінал кубка па плаванню

Беларуская зборная паспяхова выступіла ў фінале кубка свету па плаванню ў ластах, што праходзіў з 26 па 28 кастрычніка ў Александрыі (Егіпет).

      Выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "Сучасная беларуская вёска".

 

2. Навуковы стыль

      Сабекошт прадукцыі

Сабекошт прадукцыі (работ, паслуг) уяўляе сабой вартасную ацэнку выкарыстаных у працэсе  вытворчасці прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, асноўных фондаў, нематэрыяльных актываў, працоўных рэсурсаў, а таксама іншых затрат на яе вытворчасць і рэалізацыю.

      Палітыка як навука

Палітыка служыць крыніцай ведаў аб адной з жыццёва важных сфераў быцця людзей, класаў, патрый і дзяржаў.

      Білінгвізм

Білінгвізм – сумеснае раўнапраўнае існаванне дзвюх моў у дзяржаве; веданне дзвюх моў і выкарыстанне іх.

 

3. Афіцыйна-справавы стыль

      Права на атрыманне адукацыі за мяжой

Згодна Дэкрэту Прэзідэнта РБ “накіраванне грамадзян, якія навучаюцца ў арганізацыях сыстэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі”.

      Прадстаўленне інтарэсаў арганізацыі

Прыватнае прадрыемства “Ліра” упаўнаважвае Баршчэўскага Віктара Сяргеевіча прадстаўляць інтарэсы Прыватнага прадрыемства “Ліра” ва ўсіх установах г. Мінска па пытаннях, звязаных з дзейнасцю Прыватнага прадрыемства “Ліра”

      Палажэнне аб вызначэнні сабекошту прадукцыі

У адпаведнасці з “Усноўнымі палажэннямі па складу затрат, якія ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі” затраты, якія ствараюць сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), групіруюцца з улікам іх эканамічнага зместу.


Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці 20 словазлучэнняў ці слоў і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

 

1.        Абсорбция – абсорбцыя: уключэнне імігрантаў, асоб, якія прыбылі з іншых дзяржаў на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну, у эканамічнае жыццё гэтай краіны.

2.        Абстракция – абстракцыя: спрашчэнне эканамічнага аналіза праз выключэнне з яго некаторых эканамічных і неэканамічных фактараў, якія ў гэтым аналізе не граюць важнай ролі і могуць быць апушчаны ў мэтах атрымання больш дакладнага малюнку, для выяўлення асноўных узаемасувязей і ўзаемазалежнасцей.

3.        Адендум – адэндум: дадатак да дагавору, які змяняе ці папаўняе тыя ці іншыя ўмовы дагавору.

Информация о работе Контрольная работа по "Белорусский язык"