Контрольная работа по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Апреля 2012 в 17:53, контрольная работа

Описание работы

Знайдзіце і складзіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце тэзісны план да яго.

Файлы: 1 файл

Контрольная работа по белорусскому языку семь заданий.doc

— 86.50 Кб (Скачать файл)

4.        Ажур – ажур: стан бухгалтарскага ўліку, калі ўсе запісы робяцца ў дзень правядзення гаспадарчых аперацый.

5.        Актив – актыў: сукупнасць маёмасці і грашовых сродкаў, якія належаць прадпрыемству, кампаніі, фірме (будынкі, машыны, абсталяванне, матэрыяльныя запасы, банкаўскія ўкладанні, укладанні ў каштоўныя паперы, аўтарскія правы і інш.), у якія ўкладзены сродкі ўладальнікаў, гаспадароў.

6.        Бухгалтерский баланс – бухгалтарскі баланс: дакумент бухгалтарскага ўліку, які ўяўляе сабой сукупасць паказчыкаў, што абмалёўваюць фінансавы і гаспадарчы стан фірмы на пэўную, часцей за ўсё на канец календарнага перыяду.

7.        Верификация – верыфікацыя: праверка і падцвярджэнне сапраўднасці матэрыялаў, дакументаў.

8.        Взнос – узнос: укладанне пэўнай сумы грашовых сродкаў як укладання ў банк, плацяжа, аплаты за уступанне, удзел у арганізацыі, аплаты сваёй часткі ў набыцці маёмасці.

9.        Дебет – дэбет: левы бок бухгалтарскага ўліку. У дэбетавай часцы паказваецца наяўнасць каштоўнасцей на пачатак месяца і іх паступленне за месяц.

10.   Капитал – капітал: зафіксаваны ў статуце прадпрыемства, акцыянернага грамадства ягоны зыходны, пачатковы капітал у грашовым вымярэнні.

11.   Квалификация – кваліфікацыя: прафесійная сталасць работнікаў, іх падрыхтаванасць да выканання канкрэтных відаў прац, што вызначаецца наяўнасцю ведаў, навыкаў, вопыту.

12.   Либерализация экономики – лібералізацыя эканомікі: пашырэнне свабоды эканамічных дзеянняў суб’ектаў гаспадарання, зняцце абмежаванняў на эканамічную дзейнасць.

13.   Ликвидация имущества – ліквідацыя маёмасці: трансфармацыя матэрыяльна-фінансавых каштоўнасцей у наяўныя грошы.

14.   Накладная товарная – накладная таварная: дакумент, у адпаведнасці з якім адбываецца перадача тавара, матэрыяльных каштоўнасцей з адных рук у іншыя.

15.   Неполная занятость – няпоўная занятасць: наяўнасць у краіне асоб, якія маюць магчымасць і жаданне працаваць, але не маюць працы.

16.   Регулирование экономики – рэгуляванне эканомікі: уздзеянне на эканоміку з боку органаў кіравання з мэтай падтрымкі працэсаў, што ў ёй адбываюцца на пэўным узроўні, ці прадухіленне, падаўленне неспрыяльных з’яў.

17.   Фактические инвестиции – фактычныя інвестыцыі: рэальны аб’ём інвестыцый, якія ажыццяўляюцца фірмай.

18.   Факторный анализ – фактарны аналіз: метад даследавання эканомікі і прамысловасці, у аснове якога ляжыць аналіз уздзеяння розных фактараў на вынікі эканамічнай дзейнасці, яе эфектыўнасць.

19.   Цена – цана: фундаментальная эканамічная катэгорыя, якая азначае колькасць грошаў, за якое прадавец згодны прадаць, а пакупнік – купіць адзінку тавара.

 


Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя злучэнні, і перакладзіце яго на беларускую мову.

 

Зыходны тэкст

Себестоимость продукции (работ, услуг) представляет собой стоимостную оценку использованных в процессе производства продукции природных ресурсов, сырья, материалов, топлива, энергии, основных фондов, нематериальных активов, трудовых ресурсов, а также других затрат на ее производство и реализацию. В себестоимость продукции включаются затраты, непосредственно связанные с производством продукции, обусловленные технологией и организацией производства, включая расходы по контролю производственных процессов и качества выпускаемой продукции: затраты, связанные с использованием природного сырья, в части затрат на рекультивацию земель, платы за древесину, отпускаемую на корню, а также платы за воду, забираемую промышленными предприятиями из водохозяйственных систем в пределах установленных лимитов, а сверх лимитов – за счет прибыли, остающейся в распоряжении предприятия, затраты на подготовку и освоение производства.

В соответствии с “Основными положениями по составу затрат, включаемых в себестоимость продукции” затраты, образующие себестоимость продукции (работ, услуг), группируются с учетом их экономического содержания по следующим элементам: материальные затраты (за вычетом стоимости возвратных отходов); расходы на оплату труда, отчисленные на социальные нужды; амортизация основных фондов; прочие затраты. Затраты, связанные с производством и реализацией продукции, при планировании, учете и калькулировании себестоимости продукции группируются по статьям затрат.

 

 

Пераклад на беларускую мову

Сабекошт прадукцыі (работ, паслуг) уяўляе сабой вартасную ацэнку выкарыстаных у працэсе  вытворчасці прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, асноўных фондаў, нематэрыяльных актываў, працоўных рэсурсаў, а таксама іншых затрат на яе вытворчасць і рэалізацыю. У сабекошт прадукцыі ўключаюцца затраты, непасрэдна звязаныя з вытворчасцю прадукцыі, абумоўленыя тэхналогіяй і арганізацыяй вытворчасці, што ўключае ў сябе расходы па кантролю за вытворчымі працэсамі і якасцю прадукцыі, што вырабляецца; затраты, звязаныя з выкарыстаннем прыроднай сыравіны, у частцы затрат на рэкультывацыю зямель, аплаты за драўніну, якая прадаецца на кораню, а таксама аплаты за ваду, якая забіраецца прамысловымі прадпрыемствамі з водагаспадарчых сістэм у межах усталяваных лімітаў, а звыш  лімітаў – за кошт прыбытку, які застаўся ў распараджэнні прадпрыемства; затраты на падрыхтоўку і асвойванне вытворчасці.

У адпаведнасці з “Усноўнымі палажэннямі па складу затрат, якія ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі” затраты, якія ствараюць сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), групіруюцца з улікам іх эканамічнага зместу па наступных элементах: матэрыяльныя затраты (за вылікам кошту зваротных адходаў), расходы на аплату працы, адлічэнні на сацыяльныя патрэбы; амартызацыя асноўных фондаў; іншыя затраты. Затраты, звязаныя з вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі, пры планаванні, уліку і калькуляцыі сабекошту прадукцыі групіруюцца па пунктах затрат.


Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецяльнасці.

 

Інфарматыўная анатацыя да тэксту “Эканамічны прагрэс і роля дзяржавы” у кнізе Строуп Р., Гвартні Дж. ”Азбука эканомикі”. – М.: KOLONNA PUBLICATIONS, 1996. – 70 с.

Раздзел прысвечаны апісанню ролі дзяржавы ў дасягненні эканамічнага прагрэсу..

Асноўная задача радзела кнігі – разгледзець розныя магчымасці ўплыву дзяржавы на эканоміку пры дапамозе інвестыцый, пераразмеркавання сродкаў, цантралізаванага планавання і інш., а таксама аб ролі палітычных фактараў у гэтым працэсе.

Прапануюцца канкрэтныя сітуацыі з падрабязным іх разглядам, вырашэннем. Раздзел напісаны даступнай моваю, цікавы, арыгінальны. У раздзеле размешчаны дадатковыя пытанні аб асаблівасцях уплыву дзяржавы на нацыянальную эканоміку. Асобна разглядаецца пытанне аб падаткаабкладанні. У гэтым раздзеле можна знайсці шмат карыснай інфармацыі па праблемах ролі дзяржавы ў развіцці нацыянальнай эканомікі.


Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент і адзін справавы ліст.

Асабісты дакумент

 

Распіска

г.Мінск                                                             "22" кастрычніка  2003 г.

 

Я, Астроўская Алена Кірылаўна, атрымала ад Каліноўскага Віктара Анатольевіча 542000 беларускіх рублёў (пяцьсот сорак дзве тысячы беларускіх рублёў).

 

Подпіс ____________________

 

Справавы ліст

 

Паважаны Юры Віктаравіч!

 

Мы азнаёміліся з рэкламай і праграмай вашага Выставачнага цэнтра, якія былі апублікаваныя ў “Эканамічнай газеце” ад 05 снежня 1994 года, і накіроўваем заяўку на ўдзел ў веснавой экспазіцыі Цэнтра.

Просім уключыць наша прадпрыемства ў лік дзельнікаў выстаўкі.

 

Дырэктар                                                                                                  Дз. П. Сяргееў



Информация о работе Контрольная работа по "Белорусский язык"