Рэлігійныя супярэцнасці і уніі ВКЛ з Польшчай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2013 в 18:56, реферат

Описание работы

У70-80-ых гг. XIV ст. ва Усходняй Еўропе паўстаў магутны праваслаўны дзяржаўны бастыён – Вялікае княства Літоўскае са значным запасам да далейшага развіцця. Практычна ва ўмовах упадку Візантыйскай імперыі на Усходзе пачала падымацца тая сіла, што была ў стане падхапіць сцяг праваслаўнай цвярдыні.
Аднак узнікненне магутнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавы з апорай на праваслаўную веру было не ў планах заходне і цэнтральнаеўрапейскіх каталіцкіх краін. Таму не без умяшальніцтва ва ўнутраную, дынастычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства.
У 1382 г. у Польшчы настала бескаралеўе. На трон мелі прэтензіі прадстаўнікі мясцовай знаці, а таксама жаніх каралевы Ядзвігі – Вільгельм Габсбург. Аднак уладары каталіцкага касцёла паставілі на язычніка Ягайлу. Польскі каралеўскітрон практычна абменьваўся на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель ВКЛ.