Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Октября 2013 в 20:40, курсовая работа

Описание работы

Пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

Содержание работы

1.Дзяржаўна-прававы статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
2. Кароль і сойм Рэчы Паспалітай, дзейнасць павятовых соймікаў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Файлы: 1 файл

История государства и права Беларуси.docx

— 79.10 Кб (Скачать файл)

Для падрыхтоўкі манахаў  з паслушнікаў існавалі навіцыяты  і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвеччы, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровічах і інш. Вучыліся ў іх 2 -4 гады, існавалі тры спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Працавалі базыльянскія школы, развівалася выдавецкая дзейнасць. Друкарні базыльян былі ў Вільні, Супраслі, Мінску і іншых мясцінах. 3 1628 па 1800 г. у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % складала свецкая літаратура. Дзейнічалі і жаночыя кляштары базыльянак, але іх было няшмат. Базыльянкі трымалі прытулкі і пансіёны, у якіх вучыліся дзяўчынкі.

Бернардзінцы - манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў  на Беларусі, у Літве і Польшчы (назва паходзіць ад імя францысканскага  прапаведніка Бярнарда Сіенскага, які стаяў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмнашэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары бернардзінак: у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме. Мужчынскіх кляштараў бернардзінцаў налічвалася некалькі дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзінцаў дзейнічалі школы (у тым ліку ў Будслаўскім кляштары - музычная школа); амаль кожны кляштар меў бібліятэку; брэсцкія бернардзінцы трымалі аптэку.

Бенедыкцінцы -- манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзіктам Нурсійскім (ён быў і аўтарам статута) у г. Монтэкасіна (Італія). Статут патрабаваў ад бенедыкцінцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было выконванне ўрачыстай літургіі. Кляштары бенедыкцінцаў мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. На Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы, жаночыя кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Мінску, Оршы, Нясвіжы, Слоніме, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем'яў.

Такім чынам, каталіцкая экспансія  Ватыкана, польскіх магнатаў і духавенства, спробы гвалтоўнага акаталічвання беларускага народа паглыблялі рэлігійнае процістаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была ліквідацыя уніяцкай царквы.

Сучасныя палітызаваныя  гісторыкі імкнуцца падаць уніяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма і Масквы, якая нібыта спрыяла захаванню беларускай нацыі. Такая трактоўка гістарычнай ролі уніяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гістарычным фактам.

Па-першае, як падкрэслівалася  вышэй, уніяцкая царква была створана намаганнямі езуітаў, касцёла, польскага  караля Жыгімонта III Вазы і часткі іерархаў праваслаўнай царквы насуперак волі беларускага і ўкраінскага народаў  праваслаўнага веравызнання і падпарадкоўвалася  Рыму. Іншая справа, што ва ўмовах непрыязнасці з боку народных мас уніяты вымушаны былі захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхільнасці знаці да уніяцкай царквы сведчыць і такі факт. Пасля смерці шчырага прыхільніка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многія праваслаўныя магнаты і шляхціцы пераходзяць у каталіцызм. Заўважым: у каталіцызм, а не ва уніяцтва. Гэтай падзеі прысвечаны таленавіты твор Мялеція Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якім ён адлюстроўвае крызіс праваслаўнай царквы і пераход праваслаўных князёў у каталіцызм.

Па-другое, уніяцкая царква стваралася шляхам гвалту і падману  народа, адміністравання. Польскія каралі перадавалі уніятам лепшыя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя праваслаўныя цярпелі ўціск ва ўсіх правах, абражаліся, святары з ганьбай выганяліся з прыходаў, па хлуслівых даносах аддаваліся пад суд. Цэлыя паветы і ваяводствы заставаліся без святароў, цэрквы былі зачынены альбо разбураны, некаторыя ператвараліся ў шынкі ці канюшні. А праваслаўныя ў Вялікім княстве Літоўскім -- гэта і былі якраз беларусы: сяляне і нізы гарадскога насельніцтва. Супраць іх, палітычна бяспраўных і амаль пагалоўна непісьменных, і быў развязаны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталіцызм разам з польскімі феадаламі, ксяндзамі і уніятамі. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе і прыгнятае ўласна беларускі народ?

Уніятам дапамагалі касцёлы, шматлікія каталіцкія ордэны (бернардзінцы, кармеліты, дамініканцы), але больш за ўсіх -- езуіты, якія наогул не клапаціліся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельніцтва ўнеслі папы рымскія і польскія каралі. Папа Бенядзікт XIII прапанаваў польскаму каралю любымі сродкамі знішчыць уцалелае пакуль што адзінае праваслаўнае епіскапства ў Магілёве. Ян Сабескі (1692) патрабаваў ад мяшчан Магілёва "добровольно" перайсці ў унію, у адваротным выпадку пагражаў ім, што "будут в унии поневоле". Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькі ў сенатары, але і ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам - на магістрацкія пасады. У 1712 г. сейм забараніў службовым асобам прыкладаць пячаткі да дакументаў, у якіх прадугледжваліся выгоды для асоб некаталіцкага веравызнання.

Лепшыя сыны Рэчы Паспалітай хутка зразумелі небяспеку, якую несла фанатычная палітыка езуітаў. Яны не толькі своечасова (пакуль пухліна  езуіцкага фанатызму не дала сваіх вынікаў) перасцерагалі ўрад і грамадскасць, але і патрабавалі ад караля і сената адхіліць езуітаў ад усіх спраў пры двары, выгнаць іншаземцаў, а з некаторых гарадоў і тутэйшых езуітаў за межы краіны. У 1623 г. Юрый Збаражскі (канюшы Вялікага княства Літоўскага) папярэджваў, што каталіцкая экспансія на Беларусі нясе пагібель будучыні дзяржавы. У прамове на сейме ён казаў: "Тыя раны, якія мы атрымалі ад жаўнераў, вялікія, падобныя на рану ад рукі, але не прыносяць яшчэ смерці параненаму... Але той, хто знішчае права, хто разрывае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што пачынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразумець не магу, таму што калі хочуць, каб у Русі не было Русі, - то гэта справа немагчымая...".

Па-трэцяе, ні на імгненне народ  не прыпыняў змагання за свабоду веравызнання. Сродкі барацьбы былі самыя разнастайныя. Экспансія каталіцызму і ўціск  уніятаў вялі да кансалідацыі праваслаўных насельнікаў. Звычайна ў час бескаралеўя  гуртаваліся праваслаўныя святары, брацтвы, казакі, ставіліся перад  кандыдатам у каралі патрабаванні. Напрыклад, у час вайны з Масквой  агульнымі намаганнямі яны дамагліся  права мець праваслаўнага мітрапаліта, праваслаўных епіскапаў у Полацку і Магілёве, звароту некалькіх захопленых уніятамі цэркваў і манастыроў. Былі і іншыя дзяржаўныя акты, якія абвяшчалі роўныя правы праваслаўных жыхароў з уніятамі і католікамі. Але трэба мець на ўвазе, што ў краіне з бязмежным шляхецкім самавольствам ніякія законы не абаранялі і не маглі абараніць праваслаўную царкву і яе прыхільнікаў.

Уніяцкая царква, навязаная  праваслаўнаму насельніцтву адміністрацыйным шляхам, яшчэ больш паглыбіла этнічна-рэлігійную барацьбу, а езуіты надалі ёй характар рэлігійнага фанатызму. Тайная ідэя езуітаў паціху перавесці праз уніяцкую царкву праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай у каталіцызм ажыццяўлялася. Ужо на кангрэгацыі ў Брэсце ў 1666 г. адзначалася, што базыльяне (уніяцкі манаскі ордэн) змянілі шмат у абрадах Святой Усходняй царквы і Боскай літургіі і так пераблыталі ўсё ва уніяцкай царкве, што уніяцкія абрады нельга назваць ні грэчаскімі, ні рымскімі.

У 1720 г. пытанне аб збліжэнні  уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы  і абрады праваслаўнай царквы змяняліся  на каталіцкія. Так, сабор прызнаў  лацінскія дагматы аб зыходзе  Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, аб чысцілішчы, індульгенцыях, першародным граху, беспамылковасці рымскіх пап  у справах веры. Было шмат і другарадных лацінскіх новаўвядзенняў: памінаць пры богаслужэнні папу рымскага, пасвячаць у свяшчэннікі нежанатых асоб, насіць сутану, галіць бароды, прыняць кнігі рымскага друку, зняць у цэрквах іканастасы, завесці арганы, званочкі і г. д.

Шматгадовая каталіцкая экспансія  на Беларусі суправаджалася атаясамленнем  рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач са стэрэатыпам "католік-паляк" пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып "праваслаўны - рускі". У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.

 

 

2. Кароль і  сойм Рэчы Паспалітай, дзейнасць  павятовых соймікаў. 

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў  адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца  XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. <...> і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада не мае  правы ўсталёўваць або тлумачыць  законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь  дыпламатычныя акты. Яна мае права  толькі весткі часовыя перамовы з  замежнымі (дзяржавамі), а таксама  вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць  найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і аб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.

Кароль, якому павінна  быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць  вярхоўнае права распараджацца  ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1) прымасу, як раздзелы  польскага духавенства і як  старшыні камісіі асветы, які  можа быць замененым у каралеўскай  радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы - пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.” История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000. С.106.

Каралю без згоды сойма  забаранялася ўстанаўліваць новыя  падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма” Цыт.па.: Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 210.. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Кароль мае права як прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіны кіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з яго згоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры, вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку, калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумесным паседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павінен неадкладна прызначыць на яго месца іншага.

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Информация о работе Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай