Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Октября 2013 в 20:40, курсовая работа

Описание работы

Пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

Содержание работы

1.Дзяржаўна-прававы статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
2. Кароль і сойм Рэчы Паспалітай, дзейнасць павятовых соймікаў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Файлы: 1 файл

История государства и права Беларуси.docx

— 79.10 Кб (Скачать файл)

Па законе кароль меў права  склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя  тварылася правасуддзе; ён прызначаў  службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі  краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

Заканадаўчая ўлада ў  краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны  сойм быў двухпалатны і складаўся з Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым - свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя - на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць” История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000. С.107..

Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але  фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140--150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў”. Юхо Я. А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992. С. 212.

Вальны сойм склікаўся  каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога  выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі - ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў.

Кампетэнцыя Вальнага сойма  Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.

Усімі справамі на сойме  кіравалі вярхі каталіцкага духавенства  і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону -- свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652-- 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.

Па падліках гісторыка  М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх перашкод адбылося толькі сем.”

Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы “Польшча трымаецца на бязладдзі” Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С. 127.. Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);

тыя, што мелі дачыненне  да Польшчы;

тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю над паступленнем і  расходаваннем грашовых сродкаў  Вялікага княства Літоўскага па рашэнню  сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы  фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага  ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага  духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся  рэфармаваць феадальны дзяржаўны  апарат і прыстасаваць яго да новых  эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі -- Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая - для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755--1758 гг. Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.

Сойм, які сабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць  пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы”. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. - Мн., 1992. С. 215.

У тым жа 1768 г. ў горадзе  Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 -- 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў  з гісторыі Беларусі / Уклад. З.  Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.

2. Арлоў У., Сагановіч Г.  Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999.

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003.

4. Гісторыя Беларусі. У  2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г.  С. Марцуль, І. Л. Качалаў  і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000.

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі  нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.

6. Иллюстрированная хронология  истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998.

7. История Беларуси в  документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000.

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999.

9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003.

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У.  Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994.

11. Таляронак С. Генерал  Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

12. Энцыклапедыя гісторыі  Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск  "БелЭн", 1993-2001.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Літаратура 
        Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. – Мінск, 2007. 
        Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён): вучэб. дапам. / А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо. – Мінск, 2003.  
      Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мінск, 1992. (або іншае перавыданне гэтай кнігі). 
        Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава – Вялікае княства літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск,  2000. 
        Малиновский, В.И. История белорусской государственности: учеб. пособие / В.И. Малиновский. – Минск, 2003. 
      Грабеньский,  В. История польского народа / В. Грабеньский. – Минск, 2006.  
     
     

Информация о работе Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай