Газета "Звязда"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2013 в 20:23, курсовая работа

Описание работы

Нацыянальная беларускамоўная газета “Звязда” – гэта творчы інстытут беларускай журналістыкі, прыклад асветнай дзейнасці рэдакцый усіх пакаленняўжурналістаў на працягу яе 95-гадовай гісторыі, а таксама вышэйшай арганізацыі прафесійнай журналісцкай работы і публіцыстычнага асэнсавання рэчаіснасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме перыядычных выданняў.
1.1. Гістарычныя падзеі ў краіне.
1.2. Пачатак выдання газеты “Звязда”.
ЧАСТКА ІІ. “Звязда” у сістэме СМІ ў 1938-1945гг.
2.1. “Звязда” у перадваенны перыяд.
2.2 “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2.3. Газета “Звязда” пасля вайны.
ЧАСТКА ІІІ. Беларуская журналістыка на сучасным этапе
3.1. “Звязда” пачатку пераходнага перыяду 1985-1991 гг.
3.2. “Звязда” на сучасным этапе развіцця.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Файлы: 1 файл

кусоваяяяя.docx

— 61.59 Кб (Скачать файл)

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ

 

ЧАСТКА  І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме  перыядычных выданняў.

    1. Гістарычныя падзеі ў краіне.
    2. Пачатак выдання газеты “Звязда”.

ЧАСТКА ІІ. “Звязда” у сістэме СМІ ў 1938-1945гг.

2.1. “Звязда”  у перадваенны перыяд.

2.2 “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

2.3. Газета  “Звязда” пасля вайны.

 

ЧАСТКА ІІІ.  Беларуская журналістыка на сучасным этапе

3.1. “Звязда”  пачатку пераходнага перыяду  1985-1991 гг.

3.2. “Звязда”  на сучасным этапе развіцця.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ  ЛІТАРАТУРЫ

 

ДАДАТАК

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Калі ў адносна нядаўнім мінулым заканадаўцам у стварэнні  нормаў словаўжывання была мастацкая  літаратура, то ў апошнія гады гэтая  роля па праве належыць сродкам масавай  інфармацыі.

Ва ўмовах інфармацыйнага рынку, жорсткай канкурэнцыі, барацьбы за чытача СМІ імкнуцца як мага прывабней  «упакаваць» сваю прадукцыю, гэта значыць, паднесці інфармацыю ў найбольш яркай, характэрнай, запамінальнай форме. Упакоўка зместу інфармацыі – гэта так званая моўная гульня, інтэлектуальная  размінка,  якая прываблівае ўвагу  чытачоў, для чаго пры складанні  тэкстаў (а асабліва, загалоўкаў, лідаў) неабходна падбіраць яркія, дасціпныя  выразы і кідкія загалоўкі.

Таксама адну з найважнейшых роляў адыгрывае і аўтарытэт  выдання, яго палітычныя погледы, эканамічнае становішча, інфармацыйнае напаўненне.

Кожная нацыянальная газета мае сваю вялікую гісторыю і спецыфіку  уздзеяння на грамадскую аўдыторыю. Газета “Звязда” з’яўляецца нацыянальным выданнем па сутнасці функцыянавання, народнай па пастаянным змесце газеты, у якім глыбока і шырока адлюстрованы беларускі шлях навейшага часу, сучаснага  развіцця. Таксама газета “Звязда” самае старое выданне на тэрыторыі Беларусі.

Таму тэма курсавой працы абрана невыпадкова.

Нацыянальная беларускамоўная  газета “Звязда” – гэта творчы інстытут беларускай журналістыкі, прыклад асветнай дзейнасці рэдакцый усіх пакаленняўжурналістаў на працягу яе 95-гадовай гісторыі, а таксама вышэйшай арганізацыі прафесійнай журналісцкай работы і публіцыстычнага асэнсавання рэчаіснасці.

Праблемы развіцця нацыянальнай культуры: роднай мовы, літаратуры і  мастацтва, адукацыі і навукі, эканомікі  і палітыкі – з’яўляюцца фундаментальнай  асновай дзейнасці рэдакцыі “Звязды”.

Аб’етам курсавой работы з’яўляецца газета “Звязда”.

Прадмет – асаблівасці  і тэндэнцыі развіцця выдання  як нацыянальнага.

 

Мэта дадзенай курсавой працы  вывучэнне  характару нацыянальнага  выдання Рэспублікі Беларусь – газеты  “Звязда”.

 

Для дасягнення пастаўленай мэты, я вылучыла наступныя задачы:

  1. вывучыць  гістарычныя асаблівасці зараджэння выдання;
  2. прааналізаваць працэс развіцця газеты  “Звязда”;
  3. прааналізаваць месца і  вызначыць ролю “Звязды” на сучасным этапе развіцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЧАСТКА  І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме перыядычных выданняў.

1.1. Гістарычныя  падзеі ў краіне.

Восенню 1917 г. яшчэ больш  пагоршылася сацыяльна-эканамічнае  становішча краіны. Набалеўшым было пытанне  аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай  арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе  ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады [7, с. 58].

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя  і па-бальшавіцку настроеныя салдаты  пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б)  зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка  II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены  салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову  былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы [7, с.60]. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны [8,с.114].

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і  такім чынам забяспечвалі ўсталяванне  сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол  яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных  і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія  ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным  галоўнакамандуючым быў назначаны  прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна  адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту [7, с.63].

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры  органаў улады і кіравання. У  кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў  створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік  М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны  існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага  самакіравання - гарадскія думы і  ўправы, земскія ўстановы [7, с.64]. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай.

 

1.2. Пачатак  выдання газеты “Звезда”.

У пачатку ліпеня 1917 года ў асяроддзі бальшавікоў ўжо  хадзілі размовы пра неабходнасці выдання ўласнай газеты. Але падзеі ў Петраградзе, калі Часовы ўрад часова перамог сваіх сапернікаў і ліквідаваў двоеўладдзе, а таксама некаторыя  тэхнічныя цяжкасці адклалі справу на больш доўгі тэрмін. Напрыклад, Прэзідыум Мінскага савета дазволіў друкаваць газету ва ўласнай друкарні. Але дазвол быў аспрэчаны меньшавікамі і эсэрамі, таму давялося шукаць прыватную  ўстанову[1, с.14].

Першы нумар штодзённай газеты “Звезда” выйшла на рускай мове ў Мінску 27 ліпеня (8 жніўня па новаму стылю) 1917 года накладам 3000 асобнікаў. Спачатку газета выдавалася як орган Мінскага камітэта Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (бальшавікоў) – РСДРП(б), а пасля Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) [13].

Рэдакцыя размясцілася ў  пакоі бальшавіцкай фракцыі (вуліца Петраградская, 6 – зараз гэта вуліца Ленінградская, якая злучае вуліцу Свярдлова  і Прывакзальную плошчу), а экспедыцыя, якая займалася распаўсюджваннем выдання  – у мандатнай камісіі савета (Мінскі савет размяшчаўся ў будынку  № 2 на вуліцы Юр’еўская. Зараз яна  не існуе. Раней праходзіла паміж  праспектам Незалежнасці і вуліцай  Інтэрнацыянальнай, ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы) [14].

 Першым рэдактарам выдання прызначылі Аляксандра Мяснікова. Але таксама існавалі меркаванні наконт таго,што ў “Звязды” было два рэдактары – Міхаіла Фрунзе і Аляксандр Мяснікоў). Але ў любым выпадку, такое прызначэнне мела фармальны характар, паколькі канкрэтную працу за галоўнага рэдактара рабілі іншыя, а калі казаць карацей,то увесь рэдакцыйны састаў. Газету фактычна выпускалі тры чалавекі: Вільгельм Кнорын (афіцыйна ён узначальваў аддзел унутранага і зарубежнага агляду, а таксама працаваў адказным сакратаром), яго памочнік Алібегаў і сакратар рэдакцыі малады юрыст, прысяжны павераны Галкін, якія актыўна карысталіся «нажніцамі» (творча пераапрацоўвалі або проста перапісвалі асобныя матэрыялы з цэнтральных газет) [14].

Але гэта з’ява была распаўсюджана  нядоўга, бо неўзабаве , у канцы ліпеня, бальшавіцкія цэнтральныя газеты былі закрыты па загаду Часовага ўрада.

У новых умовах газеце даводзілася  самой выпрацоўваць свой курс. «Звезда» пісала аб пераследаваннях бальшавікоў  у Петраградзе і на фронце, выступала  супраць Часовага ўрада, але вызначанай палітычнай лініі ў яе не было. Да планаў Уладзіміра Леніна па захопу ўлады  кіраўніцтва «Звезды» ставілася  даволі скептычна. Бальшавікам даводзілася  працаваць у складаных мясцовых умовах, дзе значная ўлада належала мясцовай ваеннай адміністрацыі, якая магла зачыніць газету. Менавіта гэтым  было выклікана з’яўленне ў «Звездзе»  патрыятычных артыкулаў, у якіх усхвалялася  мужнасць салдат на фронце. Яны пісаліся часцей за ўсё Кнорыным, які хацеў  выратаваць газету. Але гэта не дапамагло. 23 жніўня камісар Часовага ўрада  Жданаў, які спаслаўся на загад  камандуючага Заходнім фронтам, выдаў  загад аб закрыцці «Звезды». Яе друкарня была канфіскавана.

15-18 верасня (28 верасня  – 1 кастрычніка) 1917 г. у Мінску  прайшла Першая Паўночна-Заходняя  абласная канферэнцыя РСДРП(б). На  ёй Вільгельм Кнорын быў зацверджаны  галоўным рэдактарам газеты «Молот» [9]. Паводле словаў самой рэдакцыі, новае выданне з’яўлялася працягам закрытай «Звезды». Газета паспела выдаць 18 нумароў, пасля чаго 6 кастрычніка была таксама закрыта. Да гэтага прывёў рапарт камандуючага Заходнім фронтам генерала Балуева Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму [1;C.54]. Балуеў пісаў, што «Молот» вылівае цэлыя патокі бруду на вышэйшы камандны склад і афіцэрства». Адначасова вярхоўнае камандаванне абвінавачвалася ў зацягванні вайны з мэтай задушэння дэмакратыі. Балуеў прывёў шмат цытат з «Молота» і запатрабаваў распараджэння аб закрыцці газеты і рэквізіцыі тыпаграфіі, паколькі «характар дзейнасці «Молота» трэба прызнаць безумоўна шкодным у чыста ваенных адносінах» [1, с.64]. Газета, на думку генерала, адмоўна дзейнічала на армію. Неўзабаве «Молот» быў закрыты. Але паколькі звесткі пра загад паступілі загадзя, бальшавікам атрымалася затрымаць яго дзеянне на некалькі гадзін. За гэты час гатовы набор быў перавезены з прыватнай друкарні Данцыга, дзе рыхтавалася газета, у друкарню Мінскага Савета. Там выйшаў апошні нумар «Молота».

На Другой абласной канферэнцыі, што прайшла 5-7 кастрычніка, было вырашана выдаваць замест «Молота» новую газету пад назвай «Буревестник». Яна стала  выходзіць з 8 кастрычніка. Галоўным рэдактарам застаўся Кнорын [1, с.113]. Пы гэтым традыцыі выкарыстання «нажніц» захоўваліся: «бальшавіцкая прэса перадрукоўвала  артыкулы з газеты “Рабочы шлях”», якая «замяніла петраградскую “Праўду”, што была зачынена пасля ліпеньскіх падзей. “Рабочы шлях” у Мінску нельга было атрымаць [13]. Сувязь з цэнтрам яшчэ пагоршылася, акрамя таго цалкам развалілася пошта. Бальшавікі неяк ухітраліся атрымліваць адзін-два нумара “Рабочага шляху”. У іх тады друкаваліся лісты Леніна. “Молот”, а потым “Буревестник” гэтыя лісты перадрукоўвалі. Ленін тады адкрыта пісаў пра паўстанне, час для якога, на яго думку, ужо наступіў. Такая пазіцыя знаходзілася ў яўнай супярэчнасці з палітыкай бальшавікоў Заходняй вобласці».

Раніцай 25 кастрычніка “Буревестник”  выйшаў з наступным заклікам на першай старонцы: “Нам трэба закончыць  рабаўніцкую вайну, прапанаваўшы дэмакратычны мір! [14] .Нам трэба адмяніць правы памешчыкаў на зямлю і перадаць без выкупу ўсю зямлю сялянскім камітэтам! Нам трэба знішчыць голад, перамагчы разруху і паставіць працоўны кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем! Нам трэба даць усім народам Расіі права вольнага пабудовы свайго жыцця. Але для таго, каб ажыццявіць усё гэта, неабходна першым чынам вырваць уладу ў карнілаўцаў і перадаць яе Саветам працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Таму наша першае патрабаванне: “Уся ўлада Саветам!”. У той жа дзень у Петраградзе пачалася Кастрычнікая рэвалюцыя [13].

А 1 лістапада 1917 года выданне  вярнулася да сваёй першапачатковай  назвы. «Сёння мы звяртаемся да сваёй  першапачатковай назвы, да нашай  “Звезды”. З яе мы пачыналі сваю цяжкую працу ў заходнім краі і з ёю разам у гэтыя адказныя дні  пойдзем да поўнай перамогі…» –  сцвярджалася ў перадавым артыкуле газеты за той дзень [14].

12 Лістапада 1917 «Звязда» перадрукавала з «Праўды» Дэкрэт аб друку - важнейшы дакумент Савецкага ўрада, накіраваны на развіццё партыйна-савецкай прэсы.

У «Дэкрэце аб друку» паказвалася, што «контррэвалюцыйная прэса - магутнае зброю буржуазіі [11, c.131 ]. Асабліва ў крытычны момант, калі новая ўлада, улада рабочых і сялян, толькі устанаўліваецца, нельга цалкам пакідаць гэтую зброю ў руках ворага: яна не менш небяспечная ў такія хвіліны, чым бомбы і кулямёты »[12, с.51 ]. «Вось чаму і былі прынятыя часавыя і экстранныя меры стрымання патоку бруду і паклёпу, у якіх ахвотна пацяпліла б маладую перамогу народа жоўтая і зялёная прэса.

Як толькі новы парадак  умацаваць, усякія адміністрацыйныя ўздзеяння  на друк будуць спыненыя; для яе будзе  ўстаноўлена поўная свабода ў  межах адказнасці перад судом  згодна з самым шырокім і прагрэсіўнаму  ў гэтым дачыненні да закону.

Информация о работе Газета "Звязда"