Газета "Звязда"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2013 в 20:23, курсовая работа

Описание работы

Нацыянальная беларускамоўная газета “Звязда” – гэта творчы інстытут беларускай журналістыкі, прыклад асветнай дзейнасці рэдакцый усіх пакаленняўжурналістаў на працягу яе 95-гадовай гісторыі, а таксама вышэйшай арганізацыі прафесійнай журналісцкай работы і публіцыстычнага асэнсавання рэчаіснасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА І. “Звязда” – першая массавая газета ў сістэме перыядычных выданняў.
1.1. Гістарычныя падзеі ў краіне.
1.2. Пачатак выдання газеты “Звязда”.
ЧАСТКА ІІ. “Звязда” у сістэме СМІ ў 1938-1945гг.
2.1. “Звязда” у перадваенны перыяд.
2.2 “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2.3. Газета “Звязда” пасля вайны.
ЧАСТКА ІІІ. Беларуская журналістыка на сучасным этапе
3.1. “Звязда” пачатку пераходнага перыяду 1985-1991 гг.
3.2. “Звязда” на сучасным этапе развіцця.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Файлы: 1 файл

кусоваяяяя.docx

— 61.59 Кб (Скачать файл)

У канцы 1942 г. рэдактарам “Звязды” быў прызначаны вопытны журналіст  М.П.Барашкаў, супрацоўнікамі – П.Касцюкавец, былы рэдактар любанскай раённай газеты, і Г.Шчарбатаў, які ў якасці спецкара “Савецкай Беларусі”, “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь” і газеты-плаката “Раздавім фаш.гадзіну” знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі [2, c. 29].

У друкарні “Звязды” 31 студзеня 1943 г. выйшаў першы нумар адноўленай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”. Рэдагаваў яе таксама М.Барашкаў, даваенны рэдактар. Як і “Звязда”, “Чырвоная змена” з нумара ў  нумар заклікала моладзь Беларусі на барацьбу з гітлераўскімі акупантамі [2, c.33].

Беларускі друк перыяду Вялікай Айчыннай вайны на старонках газеты “Звязда” – яркі прыклад прымянення інтэлектуальных сіл народа ў барацьбе з ворагам. Публіцыстычная спадчына журналістаў і пісьменнікаў, якія штодзённа рызыкавалі жыццём, павінна быць глыбока вывучана. Яна з’яўляецца сапраўды гераічнай старонкай у гісторыі барацьбы беларускага народа з фашызмам.

 

2.3. Газета  “Звязда” пасля вайны.

Вайна пакінула па сабе змрочную спадчыну. Не кажам пра яе чалавечыя  ахвяры – іх колькасць наўрад ці хто дакладна падлічыць. Амаль поўнасцю былі разбураны прамысловасць, сельская гаспадарка, зруйнаваны многія гарады і вёскі, разрабаваны музеі, бібліятэкі. Па афіцыйных падліках за гады вайны  агульныя страты народнай гаспадаркі Беларусі склалі 75 млрд.руб. (у цэнах 1945г.).

Вялікая роля ў аднаўленчай  рабоце адводзілася сродкам масавай  інфармацыі. У СМІ прыйшлі працаваць  журналісты, што вярнуліся з франтоў  ВАВ. 1 лістапада 1944 г. пачаліся заняткі  на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, створанага па рашэнні ЦК ВКП(б)Б [8]. Факультэт у гады чацвёртай пяцігодкі пачаў пасылаць у рэдакцыі дыпламаваных спецыялістаў.

Стварэнне  пасляваеннай сістэмы беларускага друку пачалося разам з пачаткам вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі БССР восенню 1943г. разгортванне пасляваеннай сістэмы беларускага друку пачалося разам з вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944г.

Гэта стала вялікай  падзеяй для беларускага народа.

У вызваленым Мінску адразу быў наладжаны выпуск агульнацыянальнай  газеты “Звязда” [Дадатак 5]. Першы нумар газеты значна адрозніваўся па сваім змесце. Хоць па форме фактычна заставаліся ваеннымі выданнямі. Першыя старонкі былі адведзены паведамленням Савецкага інфармацыйнога бюро аб вызваленых беларускіх гарадах. Аднак разам з гэтымі важднейшымі матэрыяламі, да якіх прывыклі ўсе чытачы,былі весткі з фронту [2, c.87].

Першы «мірны» нумар “Звязды” ў паўразбураным Miнску выйшаў 10 ліпеня 1944г. У тыя дні газету рыхтавала рэдакцыйная калегія ў складзе Г. М. Шчарбатава, В. П. Палескага-Станкевіча i I. Б. Шляфера. Напярэдадні маладыя людзі пабывалі на вуліцы Савецкай, 49, дзе ix друкаваны орган выходзіў да пачатку Вялікай Айчыннай. Іх сустрэў надпic на ix колішнім будынку: «Перададзены і распараджэнне НКУС». Тут яны даведаліся аб новым месцы свайго размяшчэння: вуліца  Пушкіна,  Дом друку.

Усё больш узрастае колькасць  матэрыялаў аб пасляваенным жыцці насельніцтва і мірных пераутварэннях у  рэспубліцы. Узнікла неабходнасць пашырэння сеткі перыядычных выданняў і плошчы рэспубліканскіх газет. З гэтай мэтай ў жніўні 1944 года газета “Звязда” пачала выходзіць на чатырох паласах павялічаным фарматам.

З гэтага часу паступова  мяняецца змест друку. Ад сціслай  франтавой інфармацыі беларускія журналісты пераходзілі да аналізу прычын і  вынікаў Другой сусветнай вайны  і, самае галоўнае, паказвалі рэальныя карціны трагедыі і зла фашысцкай  акупацыі. Яскравым прыкладам гэтаму можа паслужыці матэрыял М.І.Калініна “Буйны крок у пераходзе на мірнае жыццё”. Аўтар спрабуе аналізаваць сітуацыю ў краіне, прыводзіць свае меркаванні наконт вынікаў трагедыі. Падлічвае страты і разважае пра аднауленчую плынь [2, c.89].

Аднак на старонках “Звязды” можна было сустрэць і аналітычныя  матэрыялы. “Вайна і фашызм, – пісала “Звязда” 12 студзеня 1945 г.,  –       ставілі перад сабой варварскую мэту – знішчыць беларускі народ  і гвалтоўна спыніць яго існаванне  ў гісторыі, як было пазначана у  планах “Барбароса”. Гэта і выклікала  з боку беларускага народа магутнае супраціўленне, якое дапамагло Чырвонай Арміі поўнасцю разграміць крывавага ворага.

На старонка газеты ўсё  больш з’яўлялася матэрыялаў, якія расказвалі пра аднаўленне народнай гаспадаркі, матэрыялы аб ходзе будаўніцтва, аб лепшых людзях новабудоўляў. Для  такіх матэрыялаў «Звязда» вяла рубрыку  «Старонкі перадавога вопыту». Журналісты “Звязды”  заклікалі моладзь  набываць рабочыя прафесіі, больш  актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі.

Таксама  ў гэты час  актыўна друкаваліся на яе старонках  вядомыя беларускія пісьменнікі  і публіцысты Т.Хадкевіч, М.Вішнеўскі, М.Ткачоў, А.Матусевіч, І.Турэцкі і  інш.

СМІ шырока выкарыстоўвалі многія формы масавай работы –  рэйды, агляды. Адной з цікавых  форм стала правядзенне «выязных рэдакцый», практыкаваць якую журналісты пачалі яшчэ ў 30-я гады [2, c.102].

      

Вясной 1946 г. трэба было паспяхова  правесці веснавую сяўбу, значна павялічыць пасяўныя плошчы, таму газета «Звязда» праводзіла с/г лекторыі, масавыя  рэйды па падрыхтоўцы тэхнікі  да сяўбы, расказвалі аб агранамічнай вучобе паляводчых брыгад і звенняў.

Пастаяннымі ў газеце сталі  рубрыкі «За высокі ўраджай», «Парады  селяніну», «Завочная агратэхнічная  школа», «Горад – вёсцы», «Селькоры  паведамляюць» і інш.

Канец 40-х – пачатак 50-х  гг. у беларускай журналістыцы праходзіў  пад эйфарыяй усхвалення асобы Сталіна. Пасля яго смерці наступіў непрацяглы перыяд т.зв. «адлігі», але СМІ Беларусі і цяпер павінны былі ведаць сваё канкрэтнае месца ў шэрагу ідэалагічных сродкаў барацьбы за камуністычныя  ідэалы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЧАСТКА ІІІ. Газета “Звязда” на сучасным этапе

3.1. “Звязда”  пачатку пераходнага перыяду  1985-1991 гг.

З красавіка 1985 г. для дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад СССР, пачаўся  перыяд пераходу ад таталітарнага аднапартыйнага рэжыму да больш дэмактарычнага шматпартыйнага. Беларускі друк у гэты час падзяляўся на рэспубліканскі, абласны, гарадскі, раённы, а таксама друк прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Прэса  рэспубліканскага ўзроўню была прадстаўлена 12 выданнямі, аднак толькі 5 з іх можна  аднесці да інфармацыйна-палітычных: “Звязду”, «Советскую Белоруссию», «Сельскую  газету», «Знамя юности» і “Чырвоную  змену” [2, c.258].

Усе грамадска-палітычныя выданні  з’яўляліся адначасова органамі адпаведных камітэтаў КПБ і Саветаў народных дэпутатаў і практычна не адрозніваліся  паміж сабой па ідэйна-тэматычным змесце. Першай характэрнай рысай  беларускай прэсы гэтага часу была значная колькасць афіцыйных  матэрыялаў на яе старонках, якія распаўсюджваліся праз каналы ТАСС, БелТА і Агенцтва друку “Навіны” [Дадатак 7]. Другой істотнай асаблівасцю была значная перавага над усімі астатнімі тэмамі эканамічнай, ці, дакладней, вытворчай тэматыкі. Матэрыялы на вытворчую тэму распавядалі пра поспехі ў рабоце, укараненне новай тэхнікі, ход і вынікі сацыяльных спаборніцтваў, цяжкасці ў дзейнасці прадпрыемстваў [2, c.260]. Усе інфармацыйна-палітычныя газеты Беларусі раз у месяц друкавалі тэматычныя старонкі, прысвечаныя дзейнасці пастоў і камітэтаў народнага кантролю, пісьмам чытачоў, ваенна-патрыятычнаму выхаванню, навакольнаму асяроддзю, фізкультуры і спорту, праблемам сямейнага жыцця, жыццю моладзі, пытанням арганізацыі вольнага часу, сатыры і гумару.

Газета “Звязда” з’яўлялася адной з перадавых у рэспубліцы. На яе старонках друкавалася палітычная інфармацыя, інфармацыя аб праблемах  функцыянавання органаў улады, ідыялагічная інфармацыя і інш.

 

Значнай падзеяй для лёсаў рэспублік і перыядычных выданняў Савецкага Саюза стаў ХХVІІ з’езд КПСС, дзе ўпершыню была ўхвалена палітыка пашырэння публічнасці як галоўнай умовы развіцця працэсу дэмакратызацыі. Са студзеня 1986 г. на старонках беларускіх газет , у тым ліку і на старонках “Звязды”  сталі друкавацца матэрыялы пра вайну ў Афганістане, якія хоць і праходзілі цэнзуру, але ўсё ж такі неслі аўдыторыі пэўную інфармацыю пра падзеі невядомай дагэтуль вайны [2, c.254]. А раней за ўсе астатнія новыя тэмы заявіла пра сябе тэма экалагічнай бяспекі, стаўшая жыццёва важнай пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ва ўмовах поўнага кантролю з боку ўлад над прэсай, тэлебачаннем і радыёвяшчаннем рэальныя памеры катастрофы былі адразу засакрэсаны, вынікі яе або значна памяншаліся, або наогул замоўчваліся, уся інфармацыя наконт гэтай трагедыі распаўсюджвалася выключна праз каналы ТАСС і БелТа [2, c.265].

Значнае месца на старонках газеты у гэты час занялі матэрыялы аб ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў камсамоле. Рэпартажы журналістаў сведчылі пра пошук маладымі людзьмі свайго месца ў эканамічным і палітычным жыцці краіны, з’яўленне новых форм і метадаў у рабоце камітэтаў ЛКСМБ і, разам з тым, жывучасці старых праблем, схем і шаблонаў дзейнасці.

З 1987 г. трывалае месца сярод  новых тэм у “Звяздзе” заняла тэма “белых плям” у гісторыі і цесна звязаная з ёю праблема нацыянальнага адраджэння. Развіццё палемікі на гэтую тэму выклікала правядзенне 7 лістапада 1987 г. незалежным аб’яднаннем маладых літаратараў “Тутэйшыя” і гісторыка-культурнаай суполкай “Талака” жалобнага мітынгу ў Мінску, прысвечанага абраду памінання продкаў “Дзяды”. Супрацоўнік інстытута гісторыі АН БССР В.Пепяляеў у артыкуле “Памяць добрая і злая” абвінаваціў гісторыка К.Тарасава ў прыхільным стаўленні да беларускай эміграцыі, вядомай сваімі антыкамуністычнымі поглядамі, асудзіў ужыванне некаторымі прамоўцамі на мітынгу падчас характарыстыкі сталінскага рэжыму выразаў “ахвяры бюракратызму” “генацыд супраць уласнага народа”.

Адказам на гэту публікацыю стаў артыкул народнага пісьменніка  Беларусі Васіля Быкава “Пытанні, якія чакаюць адказу”, дзе ён сцвярджаў  грамадзянскую і маральную неабходнасць назваць не толькі прозвішчы ахвяр  сталінскіх рэпрэсій, але і прозвішчы  іх катаў. В.Быкаў адвергнуў імкненне Пепяляева даказаць, што многія кіраўнікі, культурныя і навуковыя дзеячы Беларусі былі сасланы і расстраляны справядліва.

На працягу 1988 г. назіралася ажыўленне ў палітычным жыцці Савецкага Саюза, павышэнне палітычнай актыўнасці грамадзян. Працягвалася пашырэнне тэматычнага дыяпазону публікацый беларускай прэсы. Шмат увагі журналісты сталі ўдзяляць сацыяльна неабароненым людзям – інвалідам, сіротам, састарэлым, адзінокім маці. Трэба адзначыць паступовае змякчэнне тону артыкулаў на рэлігійную тэматыку, пераход ад ваяўнічага атэізму да прызнання за царквой права на грамадска-карысную духоўную дзейнасць. Усё большую палітычную афарбоўку набывалі публікацыі на гістарычную тэматыку, а таксама прысвечаныя дзейнасці культурна-гістарычных суполак. Сапраўднае ўзрушэнне грамадскай думкі выклікаў артыкул З.Пазняка і Я.Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці”, у якім аўтары ўпершыню называлі месца масавага пахавання бязвінна забітых людзей, прыводзілі шматлікія ўспаміны сведак злачынстваў (“Звязда” 1988, 17.08.).

Актывізацыя палітычнага  жыцця вяла да паступовай ідэалагічнай палярызацыі грамадства, стварэння  арганізацыйна аформленай апазіцыі. Найбольш важнымі аргументамі для  афіцыйных ідэолагаў у дыскусіях  з апанентамі сталі абвінавачанні  ў прыхільнасці да капіталістычнага ладу жыцця, нацыяналізме, абразлівыя выказванні на адрас праціўнікаў, пра  што сведчаць артыкулы “Эвалюцыя  палітычнага невуцтва” і “Пена  на хвалі перабудовы”, надрукаваныя ў многіх бел.газетах. Супрацьстаянне паміж афіцыйнымі ўладамі і нацыянальна-радыкальнай  апазіцыяй дасягнула сваёй найвышэйшай кропкі 30 кастрычніка 1988 г., калі службы аховы правапарадку разагналі на Маскоўскіх могілках пад Мінскам жалобны мітынг з нагоды дня ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”. Адзінай беларускай газетай, якая дала больш-менш аб’ектыўную карціну таго, што здарылася, была “Чырвоная змена”, дзе яе 12 карэспандэнтаў змясцілі калектыўны рэпартаж і інтэрв’ю з відавочцамі: “Перакрылі ўваход на могілкі, прыехалі пажарныя машыны з брандспойтамі і вадамётамі. Выклікала здзіўленне і амуніцыя праваахоўных атрадаў: каскі, палкі-дубінкі, шчыты, балоны са слезатачывым газам... Міліцыя пачала разганяць натоўп, які ішоў у напрамку могілак. Выхоплівалі асобных людзей і запіхвалі іх у машыны, нават жанчынам заламлівалі рукі. Было жудасна на гэта глядзець [3, c.134].

Такім чынам, у разглядаемы перыяд прэса Беларусі развівалася ў складаных, супярэчлівых умовах. Таму гэта наклала своеасаблівы адбітак на выданне газеты “Звязда” [Дадатак 8].

 

3.2. “Звязда”  на сучасным этапе развіцця

Сучасная “Звязда” –  масавае, аўтарытэтнае і прафісійна падрыхтаванае грамадска-палітычнае выданне. Яе заснавальнікамі з’яўляюцца вышэйшыя органы заканадаўчай і выканаўчай улады: Савет Рэспублікі і Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, савет Міністраў  Рэспублікі Беларусь. Газета выходзіць 5 разоў на тыдзень на 4-х старонках  фарматам А2,а па суботах на 16 палосах  фарматам А3. Тыраж газеты да 50 тыс.экзэмпляраў. друкуецца шматколерным выданнем. Галоўным рэдактарам працуе  КАРЛЮКЕВІЧ Аляксандр Мікалаевіч [Дадатак 9].

З 1997 г. рэдакцыя “Звязды” выпускае дадатак “ Чырвоная змена” для  моладзі рэмпублікі. З 1921 г. “ Чырвоная змена” была самастойнай камсамольская газетай,якая выходзіла на Беларусі. Гэты факт у развіцці журналічтыкі навейшага часу адметны тым,што дзяржаўная падтрымка асабліва патрэбна спецыялізаваным дзіцячым,маладзежным, раённымі і іншым выданням.

Набліжаецца час і выспяваюць спрыяльныя ўмовы, каб аднавіць самастойны выпуск “Чырвонай змены” як самастойнага выдання. Яе доўгая і вельмі каштоўная гісторыя цесна пераплецена з развіццём маладзёжнага друку, маладзёжнага руху ў нашай краіне і на яе старонках запісана біяграфія многіх пакаленняў беларускай моладзі.

Акрамя таго, у “Чырвонай  Змене” выхываны многія пакаленні  выдатных і таленавітых журналістаў, паэтаў, празаікаў,публіцыстаў і майстроў іншых мастацтваў.

 Сёння газета асвятляе пытаннi i праблемы грамадска-палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага i культурнага жыцця Беларусi, дзейнасць праваахоўных органаў, парламента i ўрада краiны, прафсаюзаў, партый i арганiзацый, мiжнароднае, фiзкультурна-спартыўнае жыццё [Дадатак 8].

Газета таксама мае  свій сайт, на якім можна знайсці  ўсе матаэрыялы нумару. Таксама адметнай рысай з’яўляецца і  тое, што на сайце мы можам знайсці архіў газет да 2000 года (з моманту існавання сайту) [Дадатак 10].

Матэрыялы   на старонках  газеты “Звязда” выхоўваць у людзях высокую палітычную культуру, якая ў сваю чаргу прадугледжвае добрасумленнасць пры напісанні інфармацыі, павага кропкі гледжання праціўнікаў, немагчымасць налепвання ярлыкоў, замены аргументаў нейкімі эмацыянальнымі прыемамі спору.

Сёння рэдакцыйная калегія  газеты “Звязда”: галоўны рэдактар КАРЛЮКЕВІЧ Аляксандр Мікалаевіч, І. БАРАНОЎСКІ, У. ЗДАНОВІЧ (намеснік галоўнага рэдактара), Н. КАРПЕНКА, А. КЛЯШЧУК, Л. ЛАХМАНЕНКА, Т. ПАДАЛЯК (намеснік галоўнага рэдактара), В. ПАЗНЯКОЎ, С. ПРОТАС (намеснік галоўнага рэдактара),  Н. РАСОЛЬКА, С. РАСОЛЬКА,  Л. РЫЖАНКОВА (першы намеснік  галоўнага рэдактара), Л. СВІДРЫЦКАЯ,   А. СЛАНЕЎСКІ (намеснік галоўнага рэдактара), В. ЦЕЛЯШУК, Л. ЦІМОШЫК.

Информация о работе Газета "Звязда"