Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Июня 2013 в 10:25, реферат

Описание работы

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
Сваім “Паляваннем…”, “Каласамі…”, “Хрыстом…” ён узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. (2, 361).
Здаецца, што гэты таленавіты пісьменнік быў здольны на ўсё. І проза, і паэзія падпарадкоўваліся яму, нібы паслухмяныя служкі. Яго пяру належаць вершы, драматургічныя і публіцыстычныя творы, апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы – і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасоўскае, непамерна глыбокае.

Файлы: 1 файл

Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча.doc

— 124.00 Кб (Скачать файл)

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны  універсітэт

Інстытут журналістыкі

 

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

 

 

 

 

Мова  і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча

 

 

 

 

 

 

 

 

Курсавая работа

студэнткі 3 курса 4 групы

Вольгі Рублеўскай

 

Навуковы кіраўнік − 

Іўчанкаў В.І.

 

 

Мінск 2011

 

Уводзіны.

 

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх  постацей беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.

Сваім “Паляваннем…”, “Каласамі…”, “Хрыстом…” ён узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. (2, 361).

Здаецца, што гэты таленавіты пісьменнік быў здольны на ўсё. І проза, і паэзія падпарадкоўваліся яму, нібы паслухмяныя служкі. Яго пяру належаць вершы, драматургічныя і публіцыстычныя творы, апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы – і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасоўскае, непамерна глыбокае.

Караткевіч  плённа развіваў адраджэнскія ідэі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць  вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацай культупай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным дыханнем.

З багатых літаратурных традыцый Караткевіча выйшлі такія  сучасныя аўтары, як Л. Дайнека, В. Іпатава, Ул. Арлоў, А. Наварыч і інш. Бяспрэчна, гэты пісьменнік быў, ёсць і будзе прыкладам, ідэалам многіх прызнаных майстроў слова.

Багатая творчая  спадчына Уладзіміра Сямёнавіча, канечне, стала своеасаблівым магнітам для крытыкаў рознай велічыні. Здаецца, яны ўжо даўно разабралі па цаглінках усю творчасць пісьменніка. Можа скласціся ўражанне, што даследваць яе ўжо няварта ды і непатрэбна: усё зроблена і так.

Аднак Уладзімір  Сямёнавіч валодаў шматгранным  талентам, таму не ўсе аспекты яго  творчасці даследаваны грунтоўна  і паслядоўна. Напрыклад, многія даследчыкі выдзяляюць тэрмін “лірычная проза”. Такі жанр прысутнічае і ў творчасці Ул. Караткевіча, але тут можна паставіць шмат пытальнікаў. Якія творы адносяцца да лірычнай прозы? Якія моўныя-стылёвыя асаблівасці ёй уласцівы? Пунктаў, якія патрабуюць дэталёвага разгляду шмат, усе не пералічыць, менавіта таму мы спынімся на гэтай тэме.

Такім чынам, прадметам дадзенай курсавой працы з’яўляецца лірычная проза Ул. Караткевіча, аб’ектам – яе моўна-стылёвыя асаблівасці.

Мэта  курсавой працы–вызначыць моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча.

Для поўнага  раскрыцця тэмы, мы вырашым наступныя задачы:

  • разгледзім спецыфіку паняцця “лірычная проза”;
  • вызначым традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры;
  • супаставім моўныя і стылёвыя сродкі розных жанраў лірычнай прозы Ул. Караткевіча;
  • выявім адметнасці аўтарскага стылю і мовы ў кожным з іх;
  • акрэслім адметныя асаблівасці стылю і мовы лірычнай прозы аўтара.

Дадзенае даследаванне ўключае ўводзіны, два разделы, заключэнне і спіс выкарыстанай літаратуры. Агульны аб’ём работы − 24 старонкі.

 

1. Лірычная проза:  праблемы вызначэння

    1. З’яўленне тэрміна “лірычная проза”.

Дакладна вядома, што паэзія больш старажытная па сваім паходжанні, чым проза. Мастацтва слова (я маю на ўвазе ужо адмежаванае ад фальклору) узнікае напачатку як  паэзія.  «Верш з’яўляецца неад’емнай формай асноўных жанраў антычнасці, сярэднявечча і нават Адраджэння і класіцызму — эпічнай паэмы, трагедыі, камедыі, оды і іншых відаў лірыкі» (6, 929).

Адной з прычын, якае можа растлумачыць панаванне паэзіі ў мастацтве  слова аж да  новага часу, з’яўляецца тое, што ў эстэтыцы мінулага завершанасць непадзельна звязана з дасканаласцю і прыгажосцю.  А, як вядома, рытм, асабліва вершаваны, сапраўды надае мове закругленасць, завершанасць.

«Станаўленне  мастацкай прозы пачынаецца толькі ў эпоху Адра- джэння, а ўсведамленне і сцвярджэнне прозы як законнай формы мастацтва слова адбываецца нават пазней — у ХVIII — пачатку ХІХ ст. » (6, 930).

Па меркаванні вядомага рускага даследчыка структурнай паэтыкі Ю. М. Лотмана, літаратурная тэорыя XVIII – XIX ст. трэціравала раман і іншыя празаічныя жанры як ніжэйшыя разнавіднасці мастацтва. Проза ўсё яшчэ то злівалася з філасофіяй і палітычнай публіцыстыкай (успрымалася як жанр сур’ёзны, але які выходзіць за межы прыгожага пісьменства), то лічылася  чцівам,  разлічаным на непатрабавальнага і эстэтычна нявыхаванага чытача. (8, 75).

Лотман таксамам сцвярджаў, што проза ў сучасным значэнні слова ўзнікае ў рускай літаратуры з Пушкіным. Яна аб’ядноўвае адначасна  ўяўленне аб мастацтве высокім і не паэзіі.

Падчас свайго развіцця проза творча пераасэнсоўвала рэчаіснасць, ствараючы свае жанравыя формы, правілы і законы. Паступова ўскладняючыся, яна ўзаемадзейнічала з паэзіяй, вынікам чаго сталі спецыфічныя жанравыя формы: верш у прозе, раман у вершах, імпрэсія, лірычнае апавяданне і г.д.

Празаічныя  па форме, але лірычныя па змесце жанры ўтварылі новы від літаратуры – лірычную прозу. Спынімся больш падрабязна на гэтай з’яве мастацкай літаратуры.

 

1.2. Суадносіны  паняццяў “лірызм” і “лірычная  проза”.

Перш чым  перайсці да разгляду непасрэдна лірычнай прозы, трэба разабрацца з тэрмінам “лірызм”, бо вельмі часта адбываецца блытаніна паняццяў “лірычная проза” і “лірызм у прозе”.

“Лiрызм” у шырокiм сэнсе – гэта эмацыянальная афарбоўка мастацкага тэксту, якая сустракацца ў творах розных жанраў i стылёвых накірункаў (3, 10).

Каб зразумець, у якiх суадносiнах знаходзяцца паняццi “лiрызм” i “лiрычная проза”, неабходна засяродзiць увагу на асаблівасцях функцыянавання лiрызму ў празаiчных жанрах.

Функцыянаванне лiрычнага ў празаiчных жанрах абумоўлена пранiкненнем чужароднага элемента ў мастацкі твор. Тэкст пачынае існаваць ужо на зусiм iншым узроўнi. Ягоныя элементы зведваюць структурную пераарганізацыю ў кірунку, абумоўленым аўтарскім успрыманнем і адлюстраваннем свету.

З дапамогай  лірыкі ствараюцца новыя ўмовы для  існавання празаічнага твора. Паэзiя i проза тут уступаюць у пэўны дыялог, пры гэтым лiрычна-суб’ектыўнае i эпiчна-аб’ектыўнае сумяшчаюцца ў межах аднаго тэксту. Такім чынам узнікае “лiрычная проза”, якая з’яўляецца разнавiднасцю эпiчнага па форме і адгалiнаваннем лiрычнага па змесце. У такім выпадку рытмiчная арганiзацыя тэксту змяняецца, наблiжаючы яго да паэтычнага. (3,12).

Пранiкаючы ў мастацкі твор, лiрызм дадае туды свае законы. Твор становіцца ўжо не чыста лiрычным, але i не чыста празаiчным. Ён i ўспрымаецца больш цiкава, бо знаходзiцца на мяжы двух лiтаратурных родаў.

 

1.3. Спецыфіка паняцця “лірычная проза”.

Даследаванне  паэтыкі лірызму ў празаічных жанрах патрабуе дэталёвага разгляду суадносін «паэзіі» і «прозы». Калі звяртацца да “Кароткай літаратурнай энцыклапедыі”, можна сустрэць наступнае азначэнне: «Проза — агульная назва невершаваных мастацкіх твораў у іх суаднесенасці  з паэзіяй — вершаванымі творамі: невершаваная форма мовы мастацкай» (6, 34).

Паэзія і  проза — гэта два асноўныя тыпы, дзве формы мастацтва слова, якія знешне адрозніваюцца арганізацыяй, будовай мастацкай мовы: у паэзіі мова выразна дзеліцца на суразмерныя адрэзкі — вершы; у прозе — рухаецца суцэльным патокам, перарываючыся толькі ўласцівымі любой мове паўзамі ў канцы сінтагм і сказаў. Нярэдка паэзію вызначаюць як мову рытмічную, а прозу — як мову, пазбаўленую рытму ці як «звычайную» мову (3, 8). Аднак можна с упэўненасцю сказаць, што мастацкая проза заўсёды валодае спецыфічным рытмам і усё ж такі бывае рытмічнай. Прычым гэта не робіць яе паэзіяй, але прынцыпова адрознівае ад «звычайнай» (немастацкай) мовы».

Не гледзячы на гэта многія лічаць, што лiрычная проза – гэта амаль паэзiя. Але А. Яскевiч адзначае, што “лiрычную прозу зблiжаюць з паэзiяй толькi спосабы адлюстравання рэчаiснасцi” (3, 16). У выпадку лiрычнай прозы празаiчны жанр iмкнецца аб’яднаць на глебе аб’ектыўнасцi яшчэ i магчымасць адлюстравання ўсёй непасрэднасцi пачуцця i перажывання, уласцiвага лiрыцы.

Энцыклапедыя  літаратуры і мастацтва Беларусі дае наступную характарыстыку тэрміна: “лірычная проза – стылявая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыйнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу; празаічная разнавіднасць ліра-эпасу. Своеасабліва спалучае ў сабе асобныя рысы лірыкі і эпасу, якія ў кожным канкрэтным выпадку ствараюць непаўторнае мастацкае адзінства” (8, 263).

Прадметам паказу лірычнай прозы з’яўляецца духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і  пачуццяў, у якіх у канчатковым  выніку адлюстроўваюцца аб’ектыўныя  заканамернасці рэчаіснасці.

Аўтар і яго  лірычны герой як бы ўбіраюць у  свой кругагляд знешнія падзеі, людскія  ўчынкі, характары, індывідуальна пераламляючы іх у сваім уяўленні. Яны становяцца структурным цэнтрам усёй кампазіцыі, якая складаецца з перажыванняў і  думак героя ў дадзены момант жыцця. Вобраз аўтара і яго лірычнага героя разгортваецца перад чытачом не паступова і паслядоўна, як у звычайным эпічным творы, а імкліва і шматпланава, паказваючы складанасць і шматграннасць унутранага свету чалавека.

Задачы, якія ставіць перад сабой лірычная проза, вырашаюцца з дапамогай разнастайных сродкаў выяўлення канкрэтнага душэўнага стану лірычнага героя. Напрыклад, з дапамогай лірычнай арганізацыі маўлення, якая дае выявіць усе аспекты і разнастайнасць перажывання. Асаблівае месца ў лірычным творы займае цэнтральны вобраз-перажыванне, які адлюстроўвае вялікі свет чалавечага жыцця.

Асаблівае значэнне ў лірычнай прозе мае суб’ектыўнае–за  кошт павелічэння аўтарскага ўспрымання рэальнасці аб’ектыўны план становіцца другасным. Празаічны суб’ект адрозніваецца ад лірычнага тым, што калі ў лірыцы ён тоесны самому сабе, то ў прозе прысутнічае суадноснасць з аб’ектыўным светам. Таму ў лірычнай прозе заўсёды ёсць як суб’ектыўнае (прыватнае, індывідуальнае чалавечае “я”), так і аб’ектыўнае (рэальнасць, якая праходзіць праз свядомасць аўтара) (3, 21).

Спектр кампазіцыйных  формаў лірычнай прозы даволі шырокі, сюды ўваходзяць усе тыя формы, дзе  пераважвае аўтарскае “я”, размытасць і шматпланавасць сюжэта, эмацыйнасць  і экспрэсіўнасць. “Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ (К. Г. Паустоўскi, В.А. Салаухiн, А. дэ Сент-Экзюперы)” (6, 637).

Такім чынам, можна  выдзеліць наступныя характарыстыкі паняцця “лірычная проза”:

  1. Павышаная экспрэсіўнасць мовы.
  2. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.
  3. Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, пры чым цэнтральнае месца надаецца нейкаму вобразу-перажыванню.
  4. Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і г.д.

 

1.2 Традыцыі лірычнай  прозы ў беларускай літаратуры

Беларуская  проза пачала сваё станаўленне недзе  з канца XIX – пач. XX ст. У гэты час пісалі такія аўтары, як Цётка, Ядвігін Ш., Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны і інш.

У той час  беларуская літаратура развівалася  паскорана. За восем-дзесяць год  яна прайшла шлях, на які еўрапейскія  краіны патрацілі стагоддзі.

У адпаведнасці з агульнымі законамі ў нашай  літаратуры бурна развівалася паэзія, пераважна лірычная. А. Адамовіч у артыкуле “Паэтычнае вярхоўе беларускай прозы” пісаў, што “беларуская проза рабіла свае крокі, абапіраючыся на вопыт паэзіі, яе формы, шырока выкарыстоўваючы паэтычную стылістыку, паэтычную трансфармацыю фальклору” (2, c. 59).

На першым этапе свайго развiцця ў пошуках лiрычных сродкаў проза звярталася да арсенала народнай паэзii, народнай песеннай творчасцi, дзе лiрызм быў ужо ў гатовых запевах, багатым паэтычным сiнтаксiсе, высокай метафарычнасцi, а пераноснае аўтарскае i фiласофскае мысленне мела форму паэтычных вобразаў – алегорый.

Пачатковы этап развіцця беларускай прозы характарызаваўся багаццем малых жанравых форм: замалёўка, абразок, імпрэсія, прытча, навела, апавяданне. Што датычыцца буйных жанравых форм, то яны прыйшлі ў беларускую літаратуру ўжо на пачатку 20-х гадоў. Тагачасная беларуская проза адначасова абапіралася на фальклор і кніжна-літаратурныя традыцыі.

На пачатку  развіцця беларускай прозы лірызм праяўляўся ў розных формах. Паколькі проза  адштурхоўвалася ад фальклору, выкарыстоўвала мастацкі вопыт паэзіі і паэтыку фальклору, то лірычны пачатак быў моцны ва ўсіх празаікаў.

У другой палове ХХ стагоддзя лірычная проза стала  адной з прыкметных з’яў часоў  хрушчоўскай адлігі. Гэта быў своеасаблівы вынік распрыгоньвання мастацкай душы, звернутай да чалавека, прыроды і ўсяго навакольнага свету. Суб’ектыўная ацэнка стала дамінантнай, аўтарскае “Я” – усюдыісным. Проза пачала ўпрыгожвацца яскравымі дэталямі, тропамі, рытмізавацца. Сюжэт “размываўся”, паслабляўся. Падобныя тэндэнцыі адбываліся ў рускай, украінскай, прыбалтыйскіх і іншых літаратурах.

Информация о работе Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча