Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 09:50, реферат

Описание работы

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з′яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты геалагічны перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі, які мае назву палеаліт. Археалагічная гістарычная перыядызацыя падзяляе першабытную эпоху на некалькі вялікіх перыядаў, якія атрымалі назву ў адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі.

Файлы: 1 файл

История реферат.doc

— 148.50 Кб (Скачать файл)
  1. Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу.

 

 Гісторыя любой краіны пачынаецца са з′яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты геалагічны перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі, які мае назву палеаліт. Археалагічная гістарычная перыядызацыя падзяляе першабытную эпоху на некалькі вялікіх перыядаў, якія атрымалі назву ў адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі.

Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную.

Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).

Археалагiчная перыядызацыя паводле  галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап. Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:

    • КАМЕННЫ ВЕК - 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт - 100-9 тысяч год  да нашай эры:

          Ранні  -        (на Беларусі  не было);

         Сярэдні  - 100-35 тысяч год да нашай эры;

         Верхні  ці позні - 35-9 тысяч год да  нашай эры;

 

Мезаліт - 9-5 тысяч год да нашай  эры;

 

Неаліт - 5-3 тысячы год да нашай эры;

    • БРОНЗАВЫ ВЕК - 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
    • ЖАЛЕЗНЫ ВЕК - пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры -                  6 стагоддзе нашай эры.

 

Гэта перыядызацыя заснавана  на прынцыпе вылучэння асноўнага  матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся  галоўныя прылады працы.

Акрамя таго, існуе  агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды  супадаюць з перыядамі археалагічнай  перыядызацыі.

 

Агульнагістарычная  перыядызацыя               Археалагічная перыядызацыя

 

 

Станаўленне першабытнага чалавечага         Каменны век, ранні і сярэдні

грамадства. Існаванне  першабытнага             палеаліт

чалавечага статка. З’яўленне  першай

формы кааперацыі людзей – лоўчай

абшчыны 

 

 

Мацярынская раннеродавая абшчына             Каменны век, верхні ці позні

                                                                             палеаліт 

 

 

Пачатак распаду першабытнаабшчыннага

ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці.                   Бронзавы век

Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай)

 родавай абшчыны 

 

На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай                 Жалезны век

абшчыне прыходзіць сельская (суседская)

родавая абшчына 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Расяленне індаеўрапейскіх пляменаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку.

 

Пераход ад палявання  і збіральніцтва да жывёлагадоўлі  і земляробства азначаў пераход  ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя  людзі ўласнай працай здабывалі  неабходныя для свайго жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое  землеробства ў бронзавым веку сталі  асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастае. У выніку гэтага на змену мацярынскаму роду (матрыярхату) прыходзіць бацькоўскі (патрыярхат).

 

На Беларусі пачатак  пераходу да формаў вытворчай гаспадаркі адбыўся ў перыяд неаліту (5 тыс. год  да н.э. – 3 тыс. год да н.э.). Адначасова дасягнулі росквіту прысвойвальныя формы гаспадарання.

Вытворчая гаспадарка – гэта гаспадарка, заснаваная на вытворчасці чалавекам матэрыяльных даброт, неабходных для яго жыцця і дзейнасці. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручвацьусё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, што свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва паступова зараджаецца земляробства. Такiм чынам, вытворчая гаспадарка уключала наступныя направы:

- Жывелагадоўля, якое прыкладна ў пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. было вядома сярод жыхароў палескага рэгіену. Да канца неаліту жывелагадоўля – занятак насельніцтва на ўсіх беларускіх землях.

- Земляробства – гэта апрацоўка зямлі з мэтай атрымання прадуктаў харчавання і сыравіны для дамашніх промыслаў. Звесткі аб спарадычным земляробстве датычацца 5 тысячагоддзя да н.э., але толькі пад канец неаліту – на пачатак бронзавага веку яно стала адной з асноўных галін гаспадаркі. На Беларусі існавала ў двух формах – “падсечна-агнявой” ці ляднай і матычнай. Ляднае земляробства – складаны тэхналагічны працэс, што складаўся з шэрагу этапаў і аперацый. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры таго часу  пшаніца, лён, проса. Паралельна ляднай сістэме земляробства ужывалася матычнае земляробства. Яно не атрымала шырокага распаўсюджання, бо на Беларусі былі стрымлівальныя фактары: нізкая ўрадлівасць глебы; адсутнічалі вялікія прасторы, свабодныя ад лясоў. Земляробства прынесла з сабой матыкі, сярпы, зернацёркі, паспрыяла ўдасканаленню сякеры і г.д.

-  Рыбалоўства. Гэта было звязана з вынаходніцтвам лодкі. З’яўленне лодкі стымулявала больш актыўны абмен і развіццё суднаходства. У неаліце была удасканалена сетка, яна мела некалькі розных відаў, мела некалькі прызначэнняў. Усё гэта павялічыла аддачу ад рыбалавецкага занятку.

У неаліце узнікла  вытворчасць першага штучнага матэрыялу  – абпаленай гліны. З гліны выраблялі ляпны посуд. Сасуды былі недакладнай формы, але ужо мелі розную функцыянальную накіраванасць (гатоўка, захоўванне харчавання, культавыя патрэбы і г.д.). У неаліце з’явілася адзенне з тканіны, што атрымлівалі ад хатняга промыслу – ткацтва. Сыравіна выкарыстоўвалася як прыродная (крапіва, канопля), так і вырошчвалася на палетках (лён). У неаліце на Беларусі ўзнікла вытворчасць прылад працы з крэмню з мэтай абмену. Гэтая з’ява цесна звязана з існаваннем чырвонасельскіх шахтаў. Старажытныя шахты былі выпадкова выяўлены ў Ваўкавыскім раёне каля пасёлка Чырвонае Сяло ў 1962 годзе.

Абмен у неаліце існаваў  у дзвюх формах: абмен у межах  абшчыны – ажыццяўляўся на падставе ўраўняльнага размеркавання; абмен  паміж спецыялізаванымі абшчынамі  земляробаў і жывёлаводаў – існаваў у адвольнай форме, бо яшчэ не існавала агульнага эквіваленту мены. Такім чынам, перыяд неаліту на Беларусі характарызаваўся кардынальнымі зменамі у гаспадарцы, у вытворчасці. У гэты час адбыўся першы вялікі грамадскі падзел працы – на земляробства і жывёлагадоўлю. Усе гэтыя змены ёмка называюць “неалітычная рэвалюцыя”, і хоць яна цягнулася некалькі тысячагоддзяў, вынікі яе былі вызначальнымі для больш позніх перыядаў існавання чалавечага грамадства.

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачыналі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседству з краінамі Старажытнага Усходу. Індаеўрапейцаў часам называюць арыйцамі (ад назвы «арыі», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассяліліся на тэрыторыі Ірана і дасягнулі Індыі). Лічаць, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола, таму што вялі качавы спосаб жыцця. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалку дрэва яны выкарыстоўвалі медзяныя і бронзавыя прылады працы, якія былі зручнымі ў параўнанні з каменнымі. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовымі плямёнамі ўзніклі тры вялікія народы — германцы, славяне і балты. Балцкія плямёны, якія былі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць на рубяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. тэрыторыю Беларусі. Гэта адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы – ад Рэйна на захадзе да Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы – рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы 19 – пачатку 20 ст. узнiкла так званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў. Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі індаеўрапейцаў (шляхі міграцыі насельніцтва і распаўсюджвання жывёлагадоўлі ў Еўропе). Але Балканы не з’яўляліся прарадзімай індаеўрапейцаў, а былі толькі адным з накірункаў іх міграцыі на прасторах Еўропы. Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан. Даныя археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і іншых навук сведчаць аб тым, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Іх суседзямі былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон.

У 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў  са сваёй прарадзімы. Гэта было абумоўлена бурным развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці насельніцтва, перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы і неабходнасцю асваення новых тэрыторый. Міграцыя індаеўрапейцаў адбывалася на працягу тысячагоддзяў.

Рухаючыся на захад, праіндаеўрапейцы прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага  мора, засялілі Балканы, якія з’явіліся  адным з накірункаў іх міграцыі. Частка праіндаеўрапейцаў абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю  сучасных Балгарыі, Румыніі і Малдавіі, пасялілася на Правабярэжнай Украіне. Пазней праіндаеўрапейцы праніклі на Каўказ. Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход на тэрыторыю сучасных Кітая і Індыі. Асобная іх група павярнула на поўнач, у Сярэднюю Азію, прайшла паміж Каспійскім і Аральскім морамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала рух на захад, у Паўночнае Прычарнамор’е. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку. Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу, прычым агонь атаясамліваўся з ачышчальнай сілай, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.

Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым  веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, бо ў многіх індаеўрапейскіх мовах  засталіся аднолькавыя тэрміны, якія адносяцца да сельскай гаспадаркі: "сеяць", "семя", "капуста", "морква", "агуркі", "карова", "свіння", "сыр", "сена". Акрамя таго, у месцах пражывання індаеўрапейскіх плямёнаў з’яўляюцца індаеўрапейскія гідронімы (назвы рэк, азёр). Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.

  Рассяленне індаеўрапейцаў і ўсталяванне кантактаў з мясцовым насельніцтвам суправаджаліся працэсамі асіміляцыі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Перамога індаеўрапейскай мовы, паглынанне ёю распаўсюджаных раней моў тлумачыцца тым, што індаеўрапейцы знаходзіліся набольш высокай ступені гаспадарчага і культурнага развіцця. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.

На шырокай прасторы адзначанай агульнасці выдзяляюцца  ўсходні і заходні рэгіёны. Заходні займалі плямёны, культуру якіх вызначаюць як тшцінецкую або заходнетшцінецкую, якія распаўсюджваліся ў Польшчы і, напэўна, у суседніх раёнах Заходняга Палесся, Беларускага Панямоння і Заходняй Валыні. Ва ўсходнім рэгіёне жылі плямёны ўсходнетшцінецкай культуры. Яны займалі прастору на ўсход да Падзясення і ўтваралі шэраг груп, з якіх сосніцкая, на думку некаторых археолагаў, утварала самастойную культуру і ахоплівала тэрыторыі Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя, заходзячыў Прыпяцкае Палессе і нават цэнтральныя раёны Беларусі.

Картаграфаванне тшцінецка-сосніцкіх  паселішчаў і могільнікаў, асобных  знаходак дае ўяўленне пра даволі значнае іх распаўсюджанне на тэрыторыі  Беларусі. Найбольш іх на Беларускім Палессі, у нізоўях правых прытокаў Прыпяці, у Сцвіга-Гарынскім міжрэччы. На поўначы Верхняга Падняпроўя паселішчы сосніцкага тыпу распаўсюджваліся да Аршанска-Магілёўскай раўніны, а асобныя знаходкі характэрнай керамікі сустракаюцца нават у некаторых месцах Беларускага Паазер'я. Посуд і асобныя рэчы, характэрныя для сосніцкай культурнай супольнасці, былі знойдзены таксама на паўночным захадзе Беларусі ў басейне Нёмана, пераважна на яго левабярэжжы, а месцамі нават і на правых прытоках.

Вывучэнне тшцінецка-сосніцкіх  старажытнасцей у Беларускім Палессі дазволіла прыйсці да высновы, што ў сярэднябронзавы час тут жылі групы насельніцтва, якія некалькі адрозніваліся між сабой па матэрыяльнай культуры. На сярэднім і ніжнім цячэнні Прыпяці, а таксама ў нізоўях Гарыні, Сцвігі, Убарці і некаторых іншых прыпяцкіх прытокаў вылучаецца турава-мазырская (прыпяцкая) група помнікаў, якія, захоўваючы пэўную самабытнасць, маюць найбольшае падабенства з кіеўскай і ровенскай групамі ўсходнетшцінецкай культуры. Далей на ўсход турава-мазырскія помнікі паступова набываюць рысы, тыповыя для сосніцкіх старажытнасцей.

У турава-мазырскім рэгіёне  варта вылучыць паселішчы тыпу Бухліцкага Хутара ў нізоўях Стыра, Гарыні і  Сцвігі. Гэты раён Прыпяцкага Палесся  быў адкрыты для непасрэднага культурнага ўздзеяння з паўднёвага захаду і поўдня, а высокаўрадлівыя перагнойна-карбанатныя глебы асабліва прыцягвалі земляробчае насельніцтва.

На поўначы Палесся  вылучаецца паўночнапалеская група  паселішчаў тыпу Азярное-1 (Любанскі раён). У параўнанні з турава-маэырскім  рэгіёнам тут мацней праяўляліся раннябронзавыя і нават познанеалітычныя традыцыі, а таксама адчуваліся ўплывы з поўначы.

Насельніцтва Беларусі ў познабронзавы час значна шырэй, чым ў папярэднія стагоддзі, было знаёма з бронзавымі вырабамі. Найбольшай увагі сярод іх заслугоўваюць утульчатыя сякеры, так званыя кельты, у тым ліку і меларскага тыпу, якія выкарыстоўваліся і ў пачатку эпохі жалеза. Больш за 10 іх знойдзена ў Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі. Аналогіі ім вядомы ў Скандынавіі, Ютландыі, Усходняй Прыбалтыцы, цэнтральных раёнах Расіі. Крыніцай сыравіны для некаторых з іх маглі быць радовішчы Цэнтральнай Еўропы. Мелі пашырэнне некаторыя іншыя бронзавыя вырабы, якія ўжываліся ў гэты ж час насельніцтвам Літвы, Латвіі, Польшчы, у тым ліку і жыхарамі ранніх паселішчаў лужыцкай культуры.

Информация о работе Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу