Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 09:50, реферат
Гісторыя любой краіны пачынаецца са з′яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты геалагічны перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі, які мае назву палеаліт. Археалагічная гістарычная перыядызацыя падзяляе першабытную эпоху на некалькі вялікіх перыядаў, якія атрымалі назву ў адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі.
У беларусаў захавалася нямала народных легендаў і паданняў, прыкмет і павер'яў, у якіх заўважаюцца рэшткі старажытнага татэмізму. У асобных беларускіх фальклорных творах адзначаецца, што ў мядзведзяў, буслоў, ваўкоў часам ператвараліся (пераважна па волі Бога) звычайныя людзі. Праявай татэмістычных уяўленняў людзей з'яўляюцца наступныя вызначэнні асобных жывёл: мядзведзь называецца «бацюхнай», «царом», «продкам», «апекуном», бусел - «братам», а воўк - «царыкам» і да т.п. У беларускім фальклоры сустракаюцца звесткі пра мядзведзя, які быў самай паважанай жывёлай у славянскіх народаў лясной часткі Эўропы. У Беларусі нават працяглы час захоўвалася язычніцкае свята татэмнага паходжання «Камаедзіца», якое праводзілася вясной у гонар прабуджэння мядзведзя ад зімовай спячкі. Пад час яго ўстройваліся танцы ў вывернутых кажухах, прычым танцавальныя рухі імітавалі паводзіны мядзведзя. Спецыфічнай формай праяўлення татэмізму з'яўляецца таксама звычай пераапранання ў скуру казы, мядзведзя падчас розных народных святаў і абрадаў (напр., Каляд).
Неалітычная рэвалюцыя – пераход ад прысвойваючай гаспадаркі (збіральніцтва і паляванне) да вытворчай (земляробства і жывёлагадоўля).
Акрамя земляробства і жывелагадоўлі ў неаліце былі вынайдзены керамічны посуд, тканіна, рыблоўная сетка і многа новых тэхналогій. Напрыклад, вынайдзены шахтавы спосаб здабычы крэмню. У Беларусі крэмневыя шахты эпохі неаліту былі знойдзены каля пасёлка Краснасельскі, што недалёка ад Гродна. Крэмень гэта найлепшы камень для вырабу прылад працы. Але ў неаліце тэхналогіі апрацоўкі каменю развіліся на столькі, што прылады працы можна было рабіць з любога каменю таму, што яго навучыліся піліць свярліць і шліфаваць.
Усе гэтыя новыя тэхналогіі і вынаходніцтвы прывялі да з’яўлення новых грамадскіх адносін. Гісторыкі эвалюцыяністы лічаць, што толькі ў неаліце з’явілась парная сям’я, мала таго, яны сцьвярджаюць што парная сям’я гэта зусім не тое, што сучасная. На іх думку сучасную сямью (тую якую мы ўсе ведаем) трэба называць манагамнай таму, што супругаў у ёй утрымлівае не толькі любоў але і агульная маёмасць. Лічыцца, што манагамная сям’я пачала фарміравацца толькі ў эпоху бронзавага веку. А ў эпоху неаліту была толькі парная сямья, якая трымалася толькі на каханні следавацельна была не трывалай.
Сярод неалітычных помнікаў Беларусі вельмі часта сустракаюцца сведчанні таго, што прыватная маемасць ужо была. Напрыклад пахаванні эпохі неаліта бываюць надзвычай беднымі і надзвычай багатымі, гэта значыць, што ўжо ў той час была мёмасная няроўнасць. Каля краснасельскіх крэмневых шахтаў знаходяць бурштынавыя ўпрыгжванні, якія маглі быць прывезены толькі з берагоў Балтыйскага мора, гэта ўказывае на наяўнасць абмену крэмня на бурштын, што ужо з’яўляецца зачаткам гандлю.
У Егіпце ў эпоху неаліта ўжо была дзяржава, пісьменнасць, гарады, адным словам цывілізацыя, а ў нас быў яшчэ родаплемянны лад. Хутчэй за ўсё так было таму, што ў Егіпце глебу можна апрацоўваць завостранай палкай і здымаць пры гэтым добры ураджай. Там высокія ўраджаі ўжо ў неаліце забяспечвалі насельніцтва на столькі, што ўжо у той час з грамадства вылучылісь асобныя групы людзей якія не займалісь здабычай прадуктаў харчавання асабіста. Яны прысвячалі сябе іншым заняткам, рамяству, гандлю, кіраванню, ваеннай службе філасофіі і т. п. У нас такое стане магчымым толькі калі з’явяцца жалезныя прылады працы, годныя для раскарчоўкі векавых лясоў і апрацоўкі камністых глебаў.
Паганства - для абазначэння старадаўніх вераванняў і культаў, што існавалі да пашырэння так званых "вышэйшых" рэлігій (хрысціянства, іслам, будызм), у багаслоўі і гістарычнай літаратуры прыняты тэрмін язычніцтва, альбо паганства. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова "языцы", што азначае народы, чужаземцы. Слова "паганства" ўтворана ад лацінскага слова "паганус" у значэнні селянін і таксама язычнік. Справа ў тым, што хрысціянства ў Рымскай імперыі, распаўсюджвалася спачатку ў гарадах. Вёска і яе жыхары (сяляне-паганцы) яшчэ доўга заставаліся язычнікамі.
Першымі формамі паганскіх вераванняў былі фетышызм, анімізм, татэмізм, магія і інш. Анімізм (паходзіць ад лацінскага слова anima ў значэнні дух, душа) - сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыцця. Анімістычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне незразумелых стыхій, што пагражалі чалавеку; з'яў і працэсаў, непасрэдна звязаных з яго існаваннем. Пры гэтым духі надзяляліся чалавечымі рысамі і якасцямі.
Абрады, дзеянні або
слоўныя формулы-заклінанні, звязаныя
з верай у звышнатуральныя
здольнасці чалавека
Культ неадушаўлёных
прадметаў - фетышаў, якія, паводле
ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнымі
ўласцівасцямі, называецца феты
Важнейшай асаблівасцю
язычніцтва з'яўляецца
Вядома, што ў дагаворах
Русі з Візантыяй славяне
Месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася капішчам, або свяцілішчам. Яны размяшчаліся на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Звычайна капішча ўяўляла сабой пляцоўку круглай формы, у цэнтры якой стаяў ідал - вобразнае адлюстраванне бога. Па краях пляцоўка была акрэслена ровам, камянямі або ямамі. Найчасцей капішчы прысвячаліся галоўнаму богу - Пяруну. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Пяруна. Рэшткі свяцілішча 10 ст. адкрыты каля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальваліся вогнішчы.
З 6 ст. славяне на тэрыторыі Беларусі пачалі спальваць нябожчыкаў і хаваць у курганах. Паводле язычніцкіх вераванняў агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з некаторымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці: жаночымі ўпрыгожаннямі, гліняным посудам, прыладамі працы. Лічылася, што яны спатрэбяцца яму ў замагільным жыцці. Спаленыя рэшткі чалавека змяшчалі ў гліняную пасудзіну - урну. Яе ставілі там, дзе потым узводзілі насып. Пры насыпанні кургана ўчынялася трызна - развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва.
Памёршага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку "дзядоў", продкаў. У старажытнага насельніцтва Беларусі доўгі час захоўваўся сямейна-родавы культ шанавання продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы - Дзяды (восенню) і Радаўніца (вясной). Да іх старанна рыхтаваліся - чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам культу продкаў была вера ў дамавіка - нябачнага заступніка сям'і.
Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром порам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаўся на цыклах: зімой - Каляды, летам - Купалле, восенню - Дзяды, Пакровы.
Такім чынам, паганства
- гэта вынік жыццёвай дзейнасці
і светапогляду людзей, адлюстраванне
іх патрэб. Хрысціянская царква
вымушана была дапасоўваць
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Змест.
перыядызацыя эпохi першабутнага ладу стар. 1-2
вытворчай гаспадаркі. Расяленне
індаеўрапейскіх пляменаў па
тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку
пляменаў у перыяд жалезнага веку.
Фарміраванне этнічных супольнасцеў:
крывiчаў, дрыгавiчаў i радзiмiчаў
ўзнякненне мастацтва
6. Спiс выкарыстаных крынiц
МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО “БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ”
Кафедра философии и истории
Контрольная работа
по дисциплине “История физической культуры и спорта”
на тему: № 1 “Старажытнае Грамадства на тэрыторыi Беларусi»
Выполнил:
Студент I-го курса,
факультета спортивных игр и единоборств,
группы 112
Белевич Алексей Игоревич.
Минск 2012
МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО “БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ”
Кафедра философии и истории
Контрольная работа
по дисциплине “История физической культуры и спорта”
на тему: № ____________________________
______________________________
Выполнил:
Студент I-го курса,
факультета _________________________
группы ____________________________
______________________________
Минск 2012
Информация о работе Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу